• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Тв.: Культурологня. Нсторня культуры. Гродно, 2005; Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў, 1805—1815 гады. Гродна, 2006 (разам з В.В.Шведам); Стагоддзі і падзеі Шчучынскай зямлі. Баранавічы, 2007.
    ДАНЦЫГ Май Вольфавіч (н. 27.4. 1930, Мінск), беларускі жывапісец, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1973). Нар. мастак Беларусі (1995). Скончыў Маскоўскі маст. інт імя В.Сурыкава (1958). Выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў (з 1980 праф.). Працуе ў станковым і манумент. жывапісе. Творчасці Д. уласцівыя манумент.абагульненыя трак
    359
    ДАНЮШАЎСКІ
    тоўкі форм, экспрэсіўнасць колеравых рашэнняў, філасофскаметафарычнае асэнсаванне падзей. Сярод твораў: «Я знаю, горад будзе... Са
    М. В.Данцыг.
    лігорск» (1961), «Навасёлы» (1962), «Стары і новы Мінск» (1963), «Беларусь — маці партызанская», «Мой Мінск» (абодва 1967), «Партызанскае вяселле», «Пра Вялікую Айчынную...» (абодва 1968), «Купалаўскія радкі», «Мінск. Плошча Перамогі», «Песня пра Мінск» (усе 1972), «Спадчына» (1973), «Вечны агонь», «Легенда Беларусі» (абодва 1974), «Золата зямлі» (1975), «Мая Лагойшчына» (1985), «I памятае свет выратаваны...» (1985—95), «Мінск. 21 стагоддзе» (2006), трыпціх «На варце міру» (1964—65), серыя «Віцебск —
    М.Данцыг.
    Мінск.
    21 стагоддзе.
    2006.
    радзіма Шагала» (1994), партрэты, нацюрморты і інш. Аўтар мазаік у кінатэатры «Партызан» (цяпер Дом кіно, 1966), гасцініцы «Юбілейная» (1969, з Б.Няпомняшчым) у Мінску. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968.
    ДАНЮШАЎСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры класіцызму з рысамі стылю рэтраготыкі ў в. Данюшава Смаргонскага рна. Пабудаваны ў 1809 з дрэва на правым беразе р. Вілія. Асн. аб’ём прамавугольны ў плане з прамавугольнай апсідай, бакавымі нізкімі сакрысціямі, накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад вылучаны 4калонным порцікам з франтонам. Сцены гарызантальна ашаляваны і прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Пры ўваходе хоры на 4 слупах. Касцёл абнесены мураванай агароджай з арачнай брамай і 4граннай шатровай званіцай. Перад храмам пастаўлены помнік падзеям Ій сусв. вайны (1915) і скульптура Маці Божай на бутавым пастаменце (1920я гг.). Касцёл дзейнічае.
    ДАПАМОЖНЫ СКЛАД ТРЎПЫ, работнікі творчага персаналу тэатра, якія ўдзельнічаюць у якасці ак
    Данюшаўскі Троіцкі касцёл.
    цёраў у масавых сцэнах. Звычайна ў Д.с.т. ўваходзілі навучэнцы студый, што існавалі пры тэатры. Характэрна для тэатраў Беларусі пасля Вял. Айч. вайны. У 1950я гг. Д.с.т. ўдзельнічаў разам з акцёрамі тэатра ў спектаклях Бел. тэатра імя Я.Коласа «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (сяляне), «Несцерка» В.Вольскага (сяляне, рамеснікі, скамарохі, госці на вяселлі) і «Ворагі» М.Горкага (жандары, салдаты, рабочыя); у спектаклях Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча (салдаты, цывільныя, штабныя афіцэры, рабочыя) і «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (матросы Балтыйскага флоту, жанчыны, якія прыйшлі праводзіць маракоў, белагвардзейцы і інш.). У балетных спектаклях зрэдку прымаюць удзел дапаможныя артысты [напр., у балеце «Жарсці» («Рагнеда») А.Мдывані ролю Ізяслава выконвае вучань або вучаніца Бел. балетнай харэагр. гімназіікаледжа] і міманс (група артыстаў, якая ўдзельнічае ў масавых сцэнах оперных і балетных спектакляў). Т.Г.Мдывані.
    ДАПАСАВАННЕ, у беларускай мове від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежны кампанент мае тыя самыя граматычныя формы (род, лік, склон, асоба), што і галоўны. Пры Д. ўзні
    360
    ДАРАСІНСКАЯ
    каюць азначальныя адносіны, адпаведна пры змене формы гал. кампанента змяняецца форма залежнага. Дапасуюцца прыметнікі («драўляная лыжка», «новы горад»), дзеепрыметнікі («скошаны луг», «напісанае сачыненне»), парадкавыя лічэбнікі («першы год», «дзявяты нумар»), займеннікі («свой абавязак», «наша вуліца»). У сказе дапасуецца назоўнік, які выступае прыдаткам паяснёнага слова («дубвелікан», «рака Прыпяць»), Адрозніваюць поўнае Д. (залежны кампанент дапасуецца да гал. ва ўсіх магчымых формах) і няпоўнае Д. (толькі ў некаторых). Граматычным сродкам афармлення сувязі пры Д. выступаюць канчаткі.
    Т. Ф. Рослік.
    ДАПАЎНЁННЕ, у беларускай мове даданы член сказа, які абазначае аб’ект дзеяння ці праяўлення прыметы і паясняе выказнік ці інш. чл. сказа. Выражаецца назоўнікамі і займеннікамі ва ўскосных склонах, субстантываванымі часцінамі мовы, якія набываюць аб’ектнае значэнне, сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі і сказамі. Адрозніваюць прамое і ўскоснае Д. Прамое Д. выражаецца назоўнікам ці займеннікам у вінавальным склоне без прыназоўніка, які адносіцца да пераходных дзеясловаў: «Асыпае пялёсткі бялюткі сад» (П.Прыходзька); «Снегусё засыпаў густа, ахінуў, нібыта хусткай» (К.Буйло). Прамым лічыцца таксама Д., якое стаіць у родным склоне без прыназоўніка і мае значэнне: часткі аб’екта («папрасіць чаю»); часовага карыстання аб’екта («пазычыць солі»); аб’екта пры пераходных дзеясловах з адмоўем «не» («не знаходзіць прытулку»). Ускосныя Д. выражаюцца формамі вінавальнага склону з прыназоўнікамі, формамі інш. ускосных склонаў без прыназоўнікаў ці з прыназоўнікамі і маюць значэнне ўскоснага аб’екта: «Вячэрні бор прапах жывіцай і выспелымі верасамі» (А.Грачанікаў); «Восень захінула ў хмары неба» (П.Прануза).
    Т. Ф. Рослік.
    ДАПАЎНЯЛЬНЫЯ КОЛЕРЫ, два колеры, якія пры змешванні выпрамяненняў што іх складаюць, утвараюць колер, які зрокава ўспрымаецца як белы. У жывапісе Д.к. пры супастаўленні ўзмацняюць адзін аднаго: чырвоны і блакітназялёны, аранжавы і блакітны, жоўты і сіні, зеленаватажоўты і фіялетавы, зялёны і пурпурны.
    ДАРАГАНАВА, вёска ў Асіповіцкім рне, на р. Пціч. За 20 км на ПдЗ ад г. Асіповічы, чыг. станцыя на лініі Асіповічы—Баранавічы, 153 км ад Магілёва. 137 гаспадарак, 327 ж. (2011).
    Вядома з канца 19 ст. як вёска ў Навадарожскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1907 — 37 двароў 256ж. У 1919 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Старадарожскага рна Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Бабруйскай акруг. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1940 — 213 гаспадарак, 852 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 29.6.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 12двароў загубілі 102жыхары. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай абласцях. 3 25.12.1962 у Слуцкім рне. 3 6.1.1965 у Асіповіцкім рне Магілёўскай вобл. У 1997 — 225 гаспадарак, 412 ж.
    Дарапеевіцкая царква Раства Багародзіцы.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магілы ахвяр фашызму. Археал. помнік — стаянка бронзавага веку.
    ДАРАПЁЕВІЦКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРбДЗІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Дарапеевічы Маларьшкага рна. Пабудавана ў 1671. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная чацверыковая шатровая званіца, кубападобная апсіда (дабудавана ў 1902). Асн. аб'ём і апсіда накрыты вальмавым дахам з невял. гранёным купалам на 8гранным барабане. Цыбулепадобная галоўка завяршае шацёр званіцы. Сцены гарызантальна ашаляваны, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, умацаваны лапаткамі. У інтэр’еры драўляны разны іканастас. Захаваліся абразы 17—19 ст.: «Спас Пантакратар», «Раство Багародзіцы», «Хрышчэнне», «Ісус Хрыстос». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ДАРАСІНСКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы майстроў з в. Дарасіно Любанскага рна. Промысел вядомы з 18 ст., росквіту дасягнуў у канцы 19 — 1й пал. 20 ст. Выраблялі кухонны, сталовы, тарны посуд з гліны светлага ці шэрачорнага колеру, глазуравалі празрыстай ці зялёнай палівай. Формы вырабаў светлага ці светлачырвонага колеру ўпрыгожвалі прамымі і хвалістымі выціснутымі ці ангобнымі паяскамі. Бытаваў таксама тэракотавы і чорназадымлены посуд. У 1930—40я гг. працавала ганчарная арцель, пазней — ганчарны цэх (майстры М.Прышчэпа, Ф.Філіпеня, В.Юхневіч). Промысел існаваў да 1980х гг. Традыцыі Д.к. прадаўжаюць развіваць майстры ганчарнай майстэрні пры раённым Цэнтры культуры г. Любань. Я.М.Сахута.
    361
    ДАРАЎСКАЯ
    Дараўская Мікалаеўская царква.
    Дараўскі касцёл Унебаўдзярця Дзевы Марыі.
    ДАРАЎСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Дарава Ляхавіцкага рна. Пабудавана на вясковых могілках у 1922 (абкладзена цэглай у канцы 20 ст.). Прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам, апсіда — вальмай з макаўкай. Франтон завершаны 4граннай шатровай званіцай. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Царква дзейнічае.
    ДАРАЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯДЗЁВЫМАРЬІІ, помнікархітэктуры гістарызму ў в. Дарава Ляхавіцкага рна. Пабудаваны ў 1926—38 з
    цэглы. Трохнефавая базіліка вырашана ў выглядзе лац. крыжа: даўгаваты асн. аб’ём, завершаны 5граннай апсідай, перасякаецца трансептам. Да фасада з фігурным увагнутавыпуклым франтонам далучана 3ярусная шатровая вежазваніца (васьмярык на 2 чацверыках) з бакавымі нізкімі каморамі. Перакрыжаванне 2схільнага і вальмавага дахаў адзначана кампактнай сігнатуркай. Плоскасныя фасады расчлянёны разнастайнымі па форме і малюнку аконнымі праёмамі: лучковымі на бакавых фасадах, арачнымі на званіцы. Уваход аформлены рызалітам
    парталам з трохвугольным франтонам. Касцёл дзейнічае.
    ДАРАЎСКІ СЁЛЬСКІДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2007 у в. Дарава Ляхавіцкага рна. Асн. мэта дзейнасці — выяўленне, захаванне, адраджэнне і развіццё рамёстваў, мясц. культ. традыцый, стварэнне ўмоў для выхавання нац. свядомасці сярод падлеткаў і моладзі на аснове вывучэння традыц. самабытнага мастацтва. Асн. кірунак дзейнасці — дэкар,прыкладное мастацтва, якое ўключае наступныя гурткі: для дзяцей — саломапляценне («Саламяны цуд»)
    Маіістры Дараўскага сельскага Дома рамёстваў са сваімі вырабамі.
    362
    ДАРАХІ
    і вышыўка («Залатая іголачка»); для дарослых — вязанне («Чароўны клубочак»), Дом рамёстваў рыхтуе пастаянна дзеючыя экспазіцыі і вугалкі нар. быту, праводзіць выстаўкіпродажы вырабаў дэкар.прыкладнога мастацтва. Касцюм, зроблены дараўскімі вышывальшчыцамі, быў прадстаўлены на выстаўцы ў Паланы Рэспублікі (г. Мінск) як лепшы вышыты нац. бел. касцюм вобласці. Майстры Дома рамёстваў прымалі ўдзел у Рэсп. фестывалі нац. культур (г. Гродна, 2008, 2010, 2012), у нац. свяце Дня бел. пісьменства ў Ганцавічах (2011), абл. і рэсп. фестываляхкірмашах «Дажынкі» ў Бярозе (2011) і Маладзечне (2011) і інш.