• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДАСТАЁЎСКІ Фёдар Міхайлавіч (11.11.1821, Масква — 9.2.1881), рускі пісьменнік. Карані Д. непарыўна звязаны з Беларуссю, яго продкі доўгі час жылі ў маёнтку Дастоева (цяпер вёска ў Іванаўскім рне). Скончыў Гал. інжынернае вучылішча ў Пецярбургу (1843). Друкаваўся з 1844. Вядомасць прынёс першы раман «Бедныя людзі» (1846). У творах Д. распрацаваў своеасаблівы тып філас. псіхал. заглыбленага рэалізму, звернутага да пазнання складанай і супярэчлівай свядомасці чалавека. Захапляўся гуманіст. ідэямі В.Р.Бялінскага і эстэтыкай «натуральнай школы» («Двайнік», 1846; «Белыя ночы», 1848; «Нетачка Нязванава», 1849 і інш.). Свае погляды Д. змяніў пасля арышту ў 1849 і ссылкі (1850— 59), ён звярнуўся да ідэй хрысціянскага гуманізму («Сяло Сцяпанчыкава і яго жыхары», «Дзядзечкаў сон», абодва 1859; «Запіскі з мёртвага дома», 1861—62). На думку пісьменніка, ідэя пакут, якая жыве ў сэрцы народа, вызначае своеасаблівы шлях Расіі да «зямнога раю» («Прыніжаныя і зняважаныя», 1861; «Запіскі з падполля», 1864; «Зімовыя нататкі пралетнія ўражанні», 1864). У 1870я гг. Д. развівае ў сваёй творчасці гуманіст. ідэі. Яго героі праходзяць іспыты воляй. Чалавек, на думку пісьменніка, мае «здольнасць да ўсяго і ў ліху, і ў дабрыні». Чалавек «у ліху» адлюстраваны ў «Злачынстве і кары» (1866), «Д’яблах» (187172), «Падлетку» (187475). У рамане «Ідыёт» (1868) аўтар імкнецца паказаць «цалкам цудоўнага чалавека». Пра шляхі чалавечай душы ад бездані падзення праз прасвятленне пакутамі да адраджэння расказвае Д. ў рамане «Браты Карамазавы» (1879—80). Паліт. і філас. погляды пісьменніка знайшлі адлюстраванне ў штомесячным выданні «Дзённік пісьменніка» (1873—81).
    У бел. лры ўплыў і развіццё маст. ідэй Д. праявіліся ў творчасці М.Гарэцкага (драма «Антон»), М.Зарэцкага («Сцежкідарожкі»), К.Чорнага і інш. У творах В.Быкава і В.Казько прасочваецца вопыт вывучэн
    367
    ДАСТОЕВА
    ня маст. свету Д. На бел. мову перакладзены кн. «Бедныя людзі» (1930), «Белыя ночы», «Палзункоў» (абедзве 1971, пераклад Л.Салаўя). Сцэнічнае ўвасабленне твораў Д. ў рэпертуары бел. тэатраў стала традыцыяй з пач. 20 ст. Сярод іх асабліва вылучаюцца паст.: па рамане «Ідыёт» маст. калектываў Мінскага тва аматараў прыгожых мастацтваў (1903), Тва рус. драмы (1921), Бел. тэатр.маст. інта (1970); па рамане «Злачынства і Kapa» — Мінскага тва аматараў прыгожых мастацтваў (1903), Бел. тэатра імя Я.Коласа (1962). У апошнім быў інсцэніраваны раман «Прыніжаныя і зняважаныя» (1957), у Бел. тэатры імя Я.Купалы — аповесць «Дзядзечкаў сон» (1978). Монаспектакль «Дастаеўскае пытанне» па матывах рамана «Браты Карамазавы» пастаўлены на сцэне Нац. акадэмічнага драм. тэатра імя М.Горкага ў 2010.
    Тв:. Собр. соч.: В 15 т. Л., 1988—96.
    Літ.: Богданов Н.,Роговой А. Родословне Достоевскмх. В понсках утерянных звеньев. М., 2008. С.І.Молчан.
    ДАСТОЕВА, вёска ў Іванаўскім рне. За 16 км на ПнУ ад г. Іванава, 19 км ад чыг. ст. ЯнаўПалескі на лініі Брэст— Лунінец, 156 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Іванавам. Цэнтр Дастоеўскага с/с. 243 гаспадаркі, 556 ж. (2011).
    Вядома з 1473 як вёска ў Пінскім княстве ВКЛ. У 1506 некалькі двароў вёскі атрымаў ва ўласнасць баярын Даніла Ірцішчавіч, які стаў заснавальнікам рода Дастаеўскіх (да яго належаў рус. пісьменнік Ф.М.Дастаеўскі). 3 1566 Д. ў Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 сялоў Парэцкай воласці, 84двары, 705 ж., царква, магазін, крама, піцейны дом. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Парэцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяв. 3 1939 зноўу БССР. 3 15.1.1940 у Іванаўскім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 у Застружскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны
    ліп. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 26.2.1958 цэнтр сельсавета. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Драгічынскім рне. У 1997 — 295 гаспадарак, 748 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа (у ёй літ.краязнаўчы музей імя Ф.М.Дастаеўскага), Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны, кафэ; Троіцкая царква (1996). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; помнік Ф. М. Дастаеўскаму.
    ДАСТОЕЎСКАЯ СЯДЗІБА. Існавала ў 18 ст. ў в. Дастоева Іванаўскага рна. Належала продкам рус. пісьменніка Ф.М.Дастаеўскага. Уключала панскі двор, абкружаны ровам з вадой і драўлянай агароджай, гасп. пабудовы, 2 вял. сады, сажалкі. Сядзібны дом — аднапавярховы, накрыты высокім гонтавым дахам. У інтэр’еры размяшчалася 5 пакояў, невял. капліца, сталовая. Побач з домам — кухня, 2павярховы лямус з галерэямі, стайня, вазоўня і інш. Панскі двор злучаўся з гасп. часткай мостам. Гал. ўезд быў аформлены 2яруснай брамайвежай, накрытай высокім гонтавым шатром.
    Даўбенская СпасаПраабражэнская царква.
    ДАСЦШНАСЦЬ, уменне выказацца востра, смешна, даць трапнае азначэнне; таксама трапнае, афарыстычнае выказванне аўтара, думкам якога ўласцівы парадаксальнасць, вынаходлівасць і на падставе знаходжання пэўных асацыятыўных сувязей паміж далёкімі паводле сэнсу словамі, або яркага гукавога афармлення яны выклікаюць эфект нечаканасці і нават камічнасці. Д. вылучаецца інтэлектуальным асяроддзем бытавання і ад інш. відаў камічнага адрозніваецца тым, што, па словах Арыстоцеля, «камічнае знаходзяць, а дасціпнае ствараюць». Дасціпнае сустракаецца ў мове асобных персанажаў і характарызуе іх са станоўчага або адмоўнага боку. Вылучаецца асобны жанр — досціп, які бытуе ў культуры розных народаў, у т.л. і бел. «Жыццё — надта небяспечная хвароба, бо той, хто жыве, у рэшце рэшт памірае» (С.Е. Лец); «Дурань таму і блішчыць здалёк, што знаходзіцца не на сваім месцы» (К.Крапіва). В.І.Еўмянькоў. ДАЎБЁНСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Даўбені Валожынскага рна. Пабудавана ў 1869. Рэстаўрыравана ў канцы 20 ст. Вырашана 4часткавай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыяй, у якой дамі
    368
    ДАЎГАЛЕСКІ
    нуе 3ярусная вежазваніца (васьмярык на 2 чацверыках), завершаная макаўкай на 8гранным барабане. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць паўцыркульная апсіда, невял. трапезная. Фасады з бутавай муроўкі прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі лучковымі аконнымі праёмамі ў плоскасных ліштвах. У вонкавым аздабленні выкарыстаны атынкаваныя вуглавыя лапаткі, карнізы. Царква дзейнічае.
    ДАЎБЁЖНАЕ РАМЯСТВО, вытворчасць посуду і іншых вырабаў з дрэва спосабам даўбення. Адно з найстараж. рамёстваў у Беларусі, якое звычайна мела характар хатняй вытворчасці для ўласнага ўжытку; часта спадарожнічала бондарству. Выраблялі розныя віды посуду (бойкі, бочачкі, кадаўбы, карцы, кублы, начоўкі, сальніцы, фаскі, чарпакі), ступы, чаўны, вуллікалоды і інш. Выкарыстоўвалі звычайна мяккаслойныя лісцёвыя гатункі драўніны (асіна, вольха, ліпа), чаўны, ступы, вуллі рабілі з дубу або хвоі; для вырабаў цыліндрычнай формы скарыстоўваліся дуплістыя адрэзкі ствалоў дрэў. Асн. інструменты — долата, пешня, разец, скобля, цясла. Буйнапамерны выдзеўбаны посуд (бочкі, кадаўбы, кублы), аналагічны бандарным вырабам, дзеля трываласці сцягвалі драўлянымі ці металічнымі абручамі; некаторыя дробныя вырабы (карцы, сальніцы, чарпакі) аздаблялі разьбой, надавалі ім адмысловыя формы заа ці арнітаморфнага характару. Цяпер у сваім традыц. выглядзе Д.р. не бытуе; некаторыя рэчы ўтылітарнадэкар. і сувенірнага прызначэння (карцы, лыжкі, чарпакі) у гэтай тэхналогіі, нярэдка з разьбой, выпальваннем, размалёўкай, вырабляюць асобныя нар. майстры. Я.М.Сахута. ДАЎТАЛА Валерый Цімафеевіч (н. 6.6.1947, г. Гомель), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1972). У 1974—93 і з 1996 на Мінскім маст. камбінаце. Працуе ў манумент,дэкар. мастацтве. Аформіў інтэр’еры
    станцый Мінскага метрапалітэна («Маскоўская», 1979—82; «Плошча Перамогі», 1984, абедзве з У.Стальмашонкам; «Купалаўская», 1987—88),
    гасцініцы «Еўропа» ў Мінску (2008) і інш. Аўтар маст. канцэпцыі вобразнага вырашэння інтэр’ераў Палаца Рэспублікі (1990я гг. — 2004), серыі манумент.дэкар. пано «Гісторыя Мінска» (у суаўт.) і габелена «Ратушная плошча» (з Г.Жарыным, 2004) для ўзноўленай Мінскай гар. ратушы, комплексу вітражоў «Музыка Рэнесансу» (2011) для канцэртнай залы дзіцячай філармоніі ў будынку ўзноўленай Святадухаўскай царквы
    В.Даўгала. Чатырох'яруснаямазаіка ў інтэр'еры гасцініцы «Еўропа». 2008.
    ў Мінску і інш. Сярод інш. твораў: генеральны занавес для Бел. дзярж. муз. тэатра (2005), габелен «Уладальнікі Мірскага замка» для замкавага комплексу ў г.п. Мір Карэліцкага рна (2009—10, з Г.Жарыным, У.Тоўсцікам) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2004. Г.А.Фатыхава.
    ДАЎТАЛЁССЕ, вёска ў Гомельскім рне. За 35 км на ПдЗ ад Гомеля, 19 км ад чыг. ст. Якімаўка на лініі Гомель—Калінкавічы, 35 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Гомель—Калінкавічы. Цэнтр Даўгалескага сельсавета. 297 гаспадарак, 740 ж. (2011).
    Вядома з канца 19 ст. як вёска ў Гомельскім павеце Магілёўскай губ. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. У 1926  54 двары, 271 ж. 3 8.12.1926 у БССР, у Карналінскім с/с Дзятлавіцкага рна, да 26.7.1930 Гомельскай акругі. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да канца ліст. 1943 Д. акупіравана ням,фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 цэнтр Васілевіцкага (з 3.9.1965 Даўгалескага) с/с. У 1959  661 ж. У 1997  344 гаспадаркі, 925 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, 2 магазіны.
    ДАЎГАЛЁСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «СВІТАНАК». Створаны ў 1980 у в. Даўгалессе Гомельскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1984 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Вярбіцкі (з 1980), В.Д.Падута, Р.Л.Бяскроўны (2002— 03), М.М.Гатальскі (з 2004). У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 55 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне культ. спадчыны і нар. традыцый, папулярызацыя бел. музыкі. У рэпертуары песні бел. нар., сав. кампазітараў, сучасных аўтараў («Кацілася зорачка», «А калі ж той вечар», «Вецер вее» «Ой, зпад хмаркі», «Як пайду я цёмным лесам», «Вальс пра матулю» В.Саснова, «Шчасце маё цяжкае» Р.Панамарэнкі, з рэпертуару ансамбляў «Бяседа», «Свя
    369
    ДАЎГАЛЕЎСКІ
    Даўгалескі народны фальклорны ансамбль «Світанак».