• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Дварышчанская сядзіба: I — вежа; 2 — будынак вадзянога млына.
    які складаўся з 4павярховага цэнтр. і 2павярховых бакавых аб’ёмаў. 3 паўн.ўсх. боку да асн. аб’ёму прыбудавана 3павярховая вежа, з паўд.зах. — 4павярховая, багата дэкарыраваная арачнымі сандрыкамі, карнізамі, паўкалонамі дарычнага ордара. У канцы 19 ст. гасп. двор пашырыўся пабудовамі 2павярховага вадзянога млына, карчмы, крухмальнага завода. Побач з палацам быў разбіты парк пейзажнага тыпу (пл. 1 га) з пасадкамі ліпы, таполі. граба, бярозы, явара. Захаваліся 4павярховая вежа, млын, дом млынара, рэшткі крухмальнага завода, фрагменты парку. В.В.Сліўкін.
    ДВАРЭЦ, вёска ў Дзятлаўскім рне, на р. Моўчадзь. За 13 км на ПдУ ад г. Дзятлава, 7 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Баранавічы—Ліда, 178 км ад Гродна, аўтадарогай звязана з Дзятлавам. Цэнтр Дварэцкага с/с. 342 гаспадаркі, 843 ж. (2011).
    Вядомы з пач. 15 ст. як уласнасць князёў Фёдара Даўголдавіча, потым Свідрыгайлы ў ВКЛ. 3 1451 ва ўладанні канцлера ВКЛ М.Кежгайлы. У 1516 мястэчка Навагрудскага павета, пабудаваны касцёл, у якім у 17 ст. захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай
    375
    ДВАРЭЦ
    Дварэцкая Пакроўская царква.
    губерняў. У 1804 цэнтр воласці, 59 двароў. У 1870 — 77 двароў, 547 ж., 2 царквы, касцёл, капліца, 2 малітоўныя дамы, школа, багадзельня, 9 крам, 3 шынкі, 2 штогадовыя кірмашы. У 1909 мястэчка, 1373 ж. 3 1919у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Дзятлаўскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну зканцачэрв. 1941даліп. 1944Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Навагрудскім рне. У 1971 — 222 гаспадаркі, 609 ж. У 1997 — 302 гаспадаркі, 810 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддзяленні сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: вадзяны млын (канец 19 — пач. 20 ст.), Пакроўская царква (1865), касцёл Божага Цела (1904—09).
    ДВАРбЦ, вёска ў Лунінецкім рне, на р. Цна. За 15 км на ПнУ ад горада і 17 км ад чыг. ст. Лунінец, 250 км ад Брэста, на аўтадарозе Брэст—Гомель. Цэнтр Дварэцкага с/с. 435 гаспадарак, 1207 ж. (2011).
    Вядомы з 1588 як сяло Навагрудскага павета Навагрудскага ваяв. ВКЛ, уласнасць Я.Кішкі. У 1613 тут
    40 валок зямлі, каля 80 двароў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1905 вёска ў КажанГарадоцкай воласці, 127 двароў, 776 ж., вінакурня. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у КажанГарадоцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Лунінецкім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі ў вёсцы 75 двароў, знішчылі 27 чал. Дзейнічала падп. камсамольская аргцыя. Пасля вайны вёска адноўлена. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1971 — 370 гаспадарак, 1619 ж. У 1997 — 418 гаспадарак,1399 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплекс быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ДВАРЭЦ. вёска ў Рагачоўскім рне, на р. Добасна. За 29 км на 3 ад горада і чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, 150 км ад Гомеля, на аўтадарозе Бабруйск—Гомель. Цэнтр Дварэцкага с/с. 235 гаспадарак, 619ж. (2011).
    Вядомы з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ.
    Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 17961802 у Бел. губ. У 1816  19 двароў, 114 ж. У 1897 — 42 двары, царква, школа, крама, магазін, паштовая станцыя. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Рагачоўскага рна, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну сажн. 1941 да канца чэрв. 1944 Д. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. У 1959 — 218 ж. У 1969 да вёскі далучаны пас. Хурэеўка, у 1980 — в. Мыза і пас. Новы Дварэц. У 1997 — 239 гаспадарак, 673 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Святадухаўская царква (2я пал. 19 ст.).
    ДВАРЭЦКАЯ ПАКРбЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Дварэц Дзятлаўскага рна. Пабудавана ў 1865 з цэглы. Да асн. кубападобнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная званіца, трапезная, прамавугольная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 2схіль
    Дварэцкая Святадухаўская царква.
    376
    25 САКАВІКА
    ным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, дэкарыраваны карнізамі, фрызам, броўкамі. Царква дзейнічае.
    ДВАРЭЦКАЯ СВЯТАДЎХАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Дварэц Рагачоўскага рна. Пабудавана ў 2й пал. 19 ст. з дрэва. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні, апсіда пад вальмавым дахам, бабінец. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з высокім 8гранным светлавым барабанам і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Сцены гарызантальна ашаляваны (цокальная і фрызавая часткі фасадаў — вертыкальна), прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Гал. і бакавыя ўваходы вылучаны 4слупавым ганкам пад 2скатным пакрыццём. У інтэр’еры захаваліся абразы «Велікамучаніца Параскева Пятніца» (17 ст.), «Сабор Архангела Міхаіла» (сярэдзіна 19 ст.). Царква дзейнічае.
    ДВАРЭЦКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1972 у в. Дварэц Лунінецкага рна пры сельскім Доме культуры Лунінецкага рна. 3 канца 1980х гг. дзейнічае пры цэнтр. СДК Лунінецкага рна. У 1985 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Сярод кіраўнікоў: Б.І.Шчур (з 1972), А.А.Сакалова (з 1982), А.А.Даніловіч (з 2002). У складзе хору 25 чал. ва ўзросце ад 21 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя бел. песеннай спадчыны, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары песні бел. кампазітараў («Вяселле віруе», «За зялёным гаем», «Цякла рэчка» М.Алешкі, «Полькатрапятуха» В.Волах, «Беларусь — імя святое» Г.Казловай, «Зажурылася ў цвеце каліна» С.Любчука, «Вяселейка», «Наша свята», «Развітальная», «Спадчына»
    Удзелыіікі Дварэцкага народнага хору.
    Э.Сіліцкага, «Зайдзі ў хатачку, зяцёк» М.Цурканава), бел. нар. «Ой, чаго я сохну») і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (Брэсцкая вобл., 2009, 2011), раённых мерапрыемстваўіінш. В.Б.Коўшык.
    ДВАРЭЦКІ НАРбДНЫ ХОР «ПАЛЁССЕ». Створаны ў 1983 у г. Тураў Жыткавіцкага рна як хор. 3 1986 дзейнічае пры сельскім Доме культуры ў в. Дварэц Жыткавіцкага рна. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.А.Шруб (з 1983), Г.К.Шруб (з 2009). У складзе хору 28 чал. ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. У рэпертуары песні бел. («Камары», «Ой, зпад гары», «Ходзіць арол панад морам»), рус. («Утушкі») і ўкр. нар., бел.
    Выступленне Дварэцкага народнага хору «Палессе».
    і рус. кампазітараў (полька «Весялуха», «Беларусь — зямля мая» А.Дзеружынскага, «Беларусь мая пяе» М.Цурканава, «Стэпам» А.Пашкевіча) і інш. Калектыў — удзельнік усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), абл. конкурсу харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (г. Рэчыца, 2011) і інш. Г.К.Шруб.
    «25 САКАВІКА», часопіс студэнцкай моладзі Віленскага ўнта. Выдаваўся ў 1936—39 у Вільні на бел. мове. Прытрымліваўся ідэйнапаліт. праграмы групоўкі моладзі, якая імкнулася спалучыць ідэал суверэннай Беларусі з хрысціянствам і элементамі сацыялізму. Канчатковую мэту сваёй дзейнасці рэдакцыя бачыла ў садзейнічанні фарміраванню «новага ты
    377
    ДВОР
    пу беларуса, вольнага ад сервілізму і нацыянальнага дэкадансу, свядомага ідэалаў 25 сакавіка» (25.3.1918 была абвешчана незалежнасць Бел. Нар. Рэспублікі). Часопіс прапагандаваў ідэю суверэннасці Беларусі, арыентаваў чытачоў у тагачасных паліт. плынях, выкрываў фашызм, крытыкаваў практыку сацыяліст. будаўніцтва ў СССР, надаваў увагу праблемам духоўнага жыцця народа і ролі нар. культуры ў сучаснасці, высвятленню прычын рэліг. індыферэнтызму сярод моладзі, пытанням маральнаэтычнага характару. Асвятляў падзеі ў культ. і грамадскім жыцці Зах. Беларусі і Вільні. Выйшла 5 нумароў.
    ДВОР, 1) участак зямлі пры доме, хаце, прадпрыемстве, установе, кампазіцыйна і функцыянальна звязаны з будынкамі, абгароджаны плотам або сценамі пабудоў; тое, што і сядзіба ў сельскай гаспадарцы. Можа быць падзелены на асобныя часткі, якія прызначаюцца для рэапізацыі пэўных функцый (парадны двор і інш.). 2) Гасп. двор — частка буйной гаспадаркі ці прадпрыемства, спецыяльна сфарміраваная для размяшчэння адпаведных пабудоў і выканання вытворчагасп. дзейнасці: двор для жывёл (хлявы, стайні, аборы і інш.), машынны двор (гаражы, майстэрні, склады і інш.) і інш. 3) Тып сельскага паселішча, цэнтр. сядзіба феадальнай гаспадаркі (маёнтка, фальварка), дзе жыў феадал ці размяшчалася яго адміністрацыя. Спецыфіка паселішча часам замацоўвалася ў яго назве (Двор Порплішча ў Докшыцкім, Двор Нізгалава ў Бешанковіцкім рнах і інш.). С.А.Сергачоў.
    ДВбРЫШЧА, вёска ў Лідскім рне, на р. Жыжма. За 15 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Ліда, 125 км ад Гродна, каля аўтадарогі Ліда—Ашмяны. Цэнтр Дварышчанскага с/с. 222 гаспадаркі, 627 ж. (2011).
    У 2й пал. 19 ст. маёнтак у Жырмунскай воласці Лідскага павета Віленскай губ. У 1886 — касцёл, вінакурны і піваварны заводы, карчма,
    млын. У 1909 — 92 ж. 3 1919 вёска ў БССР. 3 1921 у Польшчы, у Жырмунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Лідскім рне Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 11.1.1966 цэнтр сельсавета. У 1971 — 78 гаспадарак, 263 ж. У 1997 — 170 гаспадарак, 546 ж.