Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Літ.: Мнтрофанов А.Г. Железный век Средней Белоруссня (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Ммнск, 1978.
А.А. Егарэйчанка.
ДЗЁДЗІНСКАЯ ПАКРбЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Дзедзіна Докшыцкага рна. Пабудавана ў 19 ст. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прамавугольныя ў плане бабінец і апсіда. Асн. аб’ём накрыты шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане ў завяршэнні. Фасады вертыкальна і гарызантальна ашаляваны дошкамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Побач з храмам узведзена 2ярусная 4гранная званіца з шатровым пакрыццём. Ніжні ярус вертыкальна ашаляваны, верхні — скразной, каркаснай канструкцыі. Царква дзейнічае.
ДЗЁДЗІНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Дзедзіна Мёрскага рна. Належаў Рудніцкім. Пабудаваны ў пач. 19 ст. Мураваны
384
ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ
Сядзібны дом у Дзедзінскай сядзібе.
2павярховы сядзібны дом прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры гал. фасада 4калонны порцік з трохвугольным франтонам. У вонкавым дэкоры выкарыстаны пілястры, рустоўка, прафіляваныя карнізы. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі на ўзроўні 2га паверха, квадратнымі — на ўзроўні першага. Першы паверх мае анфіладную планіроўку, 2і — анфіладнакалідорную. У інтэр’еры захаваліся элементы дэкору ў неагатычным стылі. Сядзібны дом у паўразбураным стане.
ДЗЁДКА, міфічная істота, якая ўвасабляе даравальніка багацця. Паводле вераванняў беларусаў, Д. ходзіць удзень па дарозе з торбаю, як жабрак. Сустрэўшыся з няшчасным ці бедным чалавекам, перш чым той паспее яго заўважыць, наводзіць на яго сон, у якім чалавек пазнае яго па чырвоных вогненных вачах і такой самай барадзе. Калі сустрэчны — багаты, але няшчасны, Д. паказвае яму ў сне такія сродкі, якія могуць пазбавіць яго ад няшчасця. Калі ж той аказваецца бедняком, Д., навёўшы на яго сон, патаемна забяспечвае яго неабходнай колькасцю грошай. Беларусы лічаць Д. захавальнікам скарбаў. Па нар. вераваннях, ён з’яўляецца ўвечары, уночы і ўдзень на тым месцы, дзе закапаны скарб, у сваім
звыклым абліччы, але не цалкам, a каб відаць была толькі яго галава — таму кажуць, што агеньчык на скарбах узнікае быццам на паверхні самой зямлі. Здагадлівыя людзі смела падыходзілі да гэтага агеньчыка, бо ведалі, што гэта паказаўся з зямлі Д. з грашыма. Падышоўшы, кідалі на яго нейкую адзежыну і абавязкова шапку. Калі ж яе не было, то частку сваіх валасоў, вырваных з галавы. У нар. гаворках можна было пачуць выказванні: «Каб не Дзедка — прапаў», «Дзедка дапамог гору». У.А.Васілевіч.
Дзедка. Малюнак В. Слаука. 2005.
ДЗЕЕПРЫМЁТНІК, у беларускай мове неспрагальная дзеяслоўная форма з асаблівасцямі дзеяслова і прыметніка. Абазначае прымету прадмета паводле дзеяння, што выяўляецца ў часе. У сучаснай бел. мове Д. ўтвараюцца ад дзеясловаў, маюць з імі агульную аснову і лексічнае значэнне: «выразаць узор — выразаны ўзор»; закончанае і незакончанае трыванне: «змалочаны ячмень», «квітнеючы сад»; цяперашні і прошлы час: «хвалюючыя навіны», «апалае лісце»; незалежны і залежны стан: «парыжэлыя травы», «прывезенае трактарыстам сена»; захоўваюць дзеяслоўнае кіраванне, а таксама маюць форму роду ліку, склону і дапасуюцца да назоўнікаў, як і прыметнікі. Д. могуць ужывацца ў кароткай («лугі пакошаны») і поўнай («пажоўклы ліст») форме. Д. цяперашняга часу ўтвараецца суфіксамі «уч(ЮЧ)», «ач(яч)» і «ом(ем)», «ім(ым)»; прошлага часу — «ўш, «ш», «л», «н(ен, ан, ян)» і «т». У сказе Д. выступаюць у ролі азначэння ці выказніка: «На схіле даспелага лета адгрукаў апошні ўжо гром» (П.Прыходзька). «Вароты н е з а ч ы н е н ы: праходзь і кум і сват» (Я.Купала). Д. з паясняльнымі словамі ў сказе ўтварае дзеепрыметнае словазлучэнне, якое выступае як адзін чл. сказа — азначэнне: «У небе зоркі ад марозу пахаладзеўш ы я дрыжаць» (М.Багдановіч).
Т. Ф.Рослік.
ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ, у беларускай мове неспрагальная форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне як прыкмету прыметы, г.зн. мае ўласцівасці дзеяслова і прыслоўя. Выражае значэнне дзеяння, дадатковага ў адносінах да дзеясловавыказніка: «Стары дуб, абмыўшыся дажджом, павесялеў» (Я.Колас), «Ад ш у м е ў ш ы завеямі і сцюжамі, непрыкметна мінула зіма» (К.Крапіва), або выконвае функцыю акалічнасцей спосабу дзеяння, прычыны, часу, мэты і інш.: «Жн у ч ы, яна стамлялася з кожным днём усё больш» (Я.Брыль), «Мяк
385
ДЗЕЖКА
ка прытармазіўшы, падкаціўся тралейбус» (М.Лужанін), «Бабка Наста не спала, гаруючы аб Панасе і аб дзеду Талашу» (Я.Колас). У ролі выказніка Д. ўжываецца толькі ў асобных паўн.зах. і паўн.ўсх. гаворках: «Нідзе ні б ы в а ў ш ы».
У сказе Д. павінна адносіцца да той самай асобы ці прадмета, што і дзеяслоўвыказнік: «Пад лесам і воддаль ад дарогі вісеў туман, падняўшыся ад зямлі» (І.Пташнікаў). Д. называе ў сказе дзеянне, якое адбываецца адначасова з асноўным (Схіліўшыся ў куточку, стаялі дзве вярбы старыя. Я.Колас), раней за яго (Пад’ехаўшы да школы, Лабановіч выскачыў з драбінак. Я.Колас) або пасля яго (Лясніцкі раздзеўся і лёг, з галавой накрыўшыся коўдрай. М.Зарэцкі). Аднак марфалагічнае значэнне часу ў Д. не выражана: яно перадаецца толькі сэнсам саміх дзеясловаў і Д.
Д. маюць незакончанае і закончанае трыванне: «косячы» — «скасіўшы». Д. незакончанага трывання ўтвараюцца ад асноў дзеясловаў цяперашняга часу пры дапамозе суфікса «учы (ючы)» — ад асноў I спражэння і суфікса «ачы(ячы)» — ад асноў II спражэння. Напр.: «ідуць — ідучы», «спяваюць —спяваючы», «гавораць — гаворачы», «ходзяць — ходзячы». Д. незакончанага трывання, утвораныя ад зваротных дзеясловаў, маюць часціцу «ся»: «сустракацца — сустракаюцца — сустракаючыся», «карміцца — кормяцца — кормячыся». Ад некаторых дзеясловаў Д. ўтвараюцца пры дапамозе суфікса «учы (ючы)»: «бурчаць — бурчаць — бурчучы»; «вісець — вісяць — вісючы»; «звінець — звіняць — звінючы»; «кішэць — кішаць — кішучы».
Д. закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва (або прошлага часу) пры дапамозе суфіксаў «ўшы» (пасля галосных) і «шы» (пасля зычных): «сказаць — сказаў — сказаўшы», «збудаваць — збудаваў — збудаваўшы», «несці — нёс — нёсшы», «прывезці — прывёз — прывёзшы». У
моўнай практыцы сустракаюцца Д. з суфіксамі «ўшы», «шы», утвораныя аддзеясловаў незакончанагатрывання, напр.: «бегчы — бегшы», «быць — быўшы», «мець — меўшы», «касіць — касіўшы» і інш. Аднак такія формы з’яўляюцца парушэннем літ. нормы.
Бел. Д. — гэта амярцвелая кароткая форма назоўнага склону адзіночнага ліку дзеепрыметнікаў цяперашняга або прошлага часу жаночага роду (ндучн > ідучы, прннесьшн > прынёсшы). І.М.Курловіч. ДЗЁЖКАЯн (?—1908), беларускі казачнік з в. Новая Хадароўка Сакольскага пав. Гродзенскай губ. Адзін з інфарматараўвыканаўцаў і карэспандэнтаў М.Федароўскага, якому паведаміў значную колькасць разнастайных фалькл.этнаграф. матэрыялаў. Ад Д. запісаны і апублікаваны 19 песень і больш за 70 твораў апавядальных жанраў: казкі пра жывёл, чарадзейныя і сац.быт., жарты, анекдоты. гіст. і тапанімічныя легенды і паданні. Творы Д. вылучаюцца высокім маст. майстэрствам, дынамічным развіццём сюжэту. Многія запісаныя ад яго творы бел. фальклору папоўнілі тамы серыі «Беларуская народная творчасць».
ДЗЁЖЫЦ Валянцін Канстанцінавіч (9.3.1904, Хельсінкі 29.12.1964), беларускі мастак, педагог. Скончыў Вышэйшы маст.тэхн. інт у Ленінградзе (1930). Выкладаў у Віцебску ў маст. вучылішчы (1931—41), у пед. інце (1948—64). Працаваў у станковых графіцы і жывапісе, пераважна ў жанры пейзажа. Сярод работ: «Дэпо», «Сустрэчны» (абедзве 1932), «Аднаўленне моста ў Віцебску» (1935), «Горад зімой» (1937), «Апошнія пешаходы», «Зімовы пейзаж» (абедзве 1946), «9 студзеня» (1947), «Надыход вясны», «Паводка» (абедзве 1956), «На Віцебскай прыстані», «Раніца на Віцьбе» (абедзве 1958), «Адліга», «Сакавік» (абедзве 1960), «Лес — Віцебску» (1961) і інш.
ДЗЁЙНІК, у беларускай мове галоўны член двухсастаўнага сказа, які
абазначае прадмет думкі, прымета якога сцвярджаецца або адмаўляецца ў выказніку. Разам з выказнікам складае прэдыкатыўную аснову двухсастаўнага сказа. Як граматычна незалежны чл. сказа выражаецца толькі пачатковай формай слова: «Павольнаспеенавальніца сяродзасмяглай цішыні» (М.Аўрамчык), «Між лоз купчастых дрэмле срэбны Н ё ман» (А.Астрэйка). Паводле структуры Д. падзяляюцца на простыя (выражаюцца адным словам з прадметным значэннем, найчасцей — назоўнікам ці займеннікам у форме назоўнага склону), складаныя (выражаюцца разнастайнымі словамі) і састаўныя (спалучэнне інфінітыва з назоўнікамі, прыметнікамі, парадкавым лічэбнікам, займеннікам). У асобных выпадках складаны Д. можа выражацца сказам, пры гэтым ён абазначае адно паняцце, якое характарызуецца выказнікам: «Дзе я ч у ў г э т ы в ы к р ы к ? » — мільгнула ў галаве» (П.Пестрак). Значэнне прадметнасці і сінтаксічную функцыю Д. могуць набываць самаст. і службовыя часціны мовы, а таксама словазлучэнні і сказы. Стыліст. маст.выяўл. роля Д. як граматычнай катэгорыі звязана з яго здольнасцю указаць як на суб’ект, так і на аб’ект дзеяння ў залежнасці ад тыпу канстру кцы й. Т.Ф. Рослік. ДЗЁКАННЕ, фанетычная з’ява, звязаная са змяненнем цвёрдага гука [д] на мяккую афрыкату [дз’] пры яго палаталізацыі, а таксама вымаўленне гэтай афрыкаты. У рознай ступені ўласціва польск., кашубскай, сербалужыцкай мовам, а таксама асобным дыялектам рус. і славацкай моў. У старабел. мове Д. ўзнікла паміж 14— 16 ст. і цяпер з’яўляецца характэрнай асаблівасцю сучасных бел. літ. і дыялектнай моў (за выключэннем зах.палескіх гаворак): «дні — дзень», «малады — маладзейшы», «два — дзве».
Літ.. Крывіцкі А.А., Падлужн ы А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мінск, 1984; Вэкслер П. Гістарычная фаналогія беларускае мовы: пер. з англ. Мінск, 2004. Д.В.Дзятко.
386
ДЗЕННІК
ДЗЕМІДОВІЧ Павел Пятровіч (10.7.1871, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага рна — 7.3.1931), беларускі этнограф, фалькларыст. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1890), Віленскі настаўніцкі інт (1897). Настаўнічаў. 3 1908 чл.супрацоўнік аддз. этнаграфіі Тва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім унце, з 1925 чл. этнагр. секцыі Інта бел. культуры. 3 1919 у Мінску. 3 1920 у Наркамасвеце БССР, з 1921 у Мінскім інце нар. адукацыі. Вывучаў сямейны побыт, вераванні, абрады і звычаі беларусаў, запісваў фальклор, гутаркі. Аўтар прай «Калядныя святкі» (1894—95), «Дробныя нататкі з жыцця беларуса», «Масленіца і вялікі пост», «Благавешчанне», «Вялікдзень у сяльчан беларусаў», «Радаўніца ў Беларусі», «Купалле ў беларускай вёсцы» (усе 1895), «Беларускія дзіцячыя гульні» (1898). У нарысе «3 галіны вераванняў і паданняў беларусаў» (1896) апісаў нар. вераванні пра нячыстую сілу, ведзьмаў, знахароў ваўкалакаў, заклятыя мясціны, замовы, што бытавалі ў Навагрудскім і Мінскім паветах. Апублікаваў «Гутарку Паўлюка» (1898, пад псеўд. Беларус), у якой уздымаў маральнаэтычныя праблемы. Частку сабраных фалькл.этнаграф. матэрыялаў перадаў М.В.ДоўнарЗапольскаму.