Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
давана ў 1728 як уніяцкая на месцы храма 1566. Уключае выцягнуты ў плане асн. аб’ём, 5гранную апсіду з бакавымі рызніцай і ахвярнікам, званіцу (васьмярык на чацверыку; пабудавана ў 2й пал. 19 ст.). Асн. аб’ём накрыты гонтавым дахам, які над апсідай пераходзіць у вальмавы. Гал. фасад вылучаны 2 чацверыковымі вежамі з фігурнымі яруснымі купаламі і цыбулепадобнымі галоўкамі ў завяршэнні. Шчыт даху мае кілепадобны абрыс і знаходзіцца ў паглыбленні паміж вежамі. Сцены вертыкальна ашаляваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія аздоблены вітражамі ў выглядзе крыжа. У інтэр’еры захаваўся іканастас 1830х гг. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ДЗІВІНСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Дзівін Кобрынскага рна. Пабудавана ў 1902 з дрэва на месцы ста
рой царквы. Уключае квадратны асн. аб’ём з нізкімі бакавымі прыдзеламі, трапезную, 5гранную апсіду і бабінецзваніцу. Дамінуючы франтальны аб’ём мае складаную зрубную канструкцыю: над папярочным зрубам бабінца з кубападобнай узвышанай часткай узведзены 3ярусны васьмярык званіцы пад шатром з макаўкай у завяршэнні. Над 4схільным дахам асн. аб’ёму 8гранны барабан з цыбулепадобным купалам на нізкім 4гранным пастаменце. Уваход вылучаны нізкім бабінцам пад 2схільным дахам. Фасады дэкарыраваны фрызамі і падзорамі. У інтэр’еры драўляны іканастас. Царква дзейнічае.
ДЗІГАН Яфім Львовіч (14.12.1898, Масква — 31.12.1981), расійскі рэжысёр, сцэнарыст. Нар. артыст СССР (1969). Скончыў кінашколу імя Б.Чайкоўскага (1923). У 1929— 34 на к/студыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. Зняў дакум. («Май калгасны», 1930, «На штурм», 1931)
Я.Д.Дзіган.
і маст. («Суд павінен працягвацца», 1931, «Жанчына», 1932) фільмы. Дзярж. прэмія СССР 1941.
ДЗІДЗЁНКА Рыгор Васільевіч (13.2. 1917, в. Навапаўлаўка Уральскай вобл., Казахстан — 26.8.1972), беларускі артыст эстрады. Засл. артыст Беларусі (1963). Скончыў Варонежскае тэатр. вучылішча (1938). У 1938—41 чытальнік Ансамбля песні і танца пагранвойск Беларусі. 3 1946 нач. Мінскага абл. аддзела мастацтва. 3 1947 у Белдзяржфілармоніі, артыст размоўнага жанру. Аўтар і выканаўца сатыр. куплетаў, мініяцюр, фельетонаў.
ДЗІДЗІЧЙНКА Ірына Дзянісаўна (н. 22.8.1936, СанктПецярбург), беларуская артыстка балета. Засл. артыстка Беларусі (1964). Скончыла
Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў тэатрах Расіі. 3 1959 у Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Валодаючы выразнай пластыкай, моцным сцэнічным тэмпераментам,
395
ДЗІК
І.Дзідзічэнка ў ролі Каляровай дзяўчынкі.
Д. паказала сябе яркай характарнай танцоўшчыцай: партыі Мадэрнісцкай танцоўшчыцы, Карчмаркі («Мара» і «Выбранніца» Я.Глебава), Марты («Святло і цені» Г.Вагнера), Мерседэс і Вулічнай танцоўшчыцы («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Анітры («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Каляровай дзяўчынкі («Сцежкаю грому» К.Караева), Феі Карабос («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага); танцы індускі («Баядэрка» Л.Мінкуса), іспанскі, венгерскі («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), сарацынскі («Раймонда» А.Глазунова), мазурка («Папялушка» С.Пракоф’ева), кракавяк («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), гадзітанскі, этрускі («Спартак» А.Хачатурана); характарныя танцы ў операх «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Хаваншчына» М.Мусаргскага, «Кармэн» Ж.Бізэ і інш.
А.І.Калядэнка.
ДЗІК,дзікі кабан, с в і н н я, адзін са значных персанажаў слав., у т.л. і бел., казак пра жывёл. Сустракаецца ў казках «Кот і дзікія жывёлы», «Вайна свойскіх жывёл з дзікімі», «Чалавечы розум» і інш. Д. паўстае баязлівым, калі ідзе «ваяваць» супраць свойскіх жывёл, а калі проці
стаіць дзікім звярам у складзе «войска» ката, то нават спрыяе агульнай перамозе. У казачным эпасе беларусаў вядома толькі адна казка («Воўк і свіння»), дзе Д. самнасам процістаіць ваўку. Існаванне абмежаванага кола сюжэтаў з удзелам свінні тлумачыцца тым, што ў эпоху фарміравання класічнага жывёльнага эпасу яна ўсё яшчэ заставалася сакралізаванай татэмнай жывёлай (у якасці асн. рытуальнай стравы галава Д. ставілася на сярэдзіну стала наДзяды і інш.).
ДЗІКЎШКАЎСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры стылю ампір у в. Дзікушкі Лідскага рна. Пабудавана ў пач. 19 ст. з цэглы. Прамавугольны ў плане аб’ём завершаны 2схільным дахам з карнізам на дэнтыкулах. Фасад аформлены 2калонным порцікам у руставаных антах дарычнага ордара. Над трохвугольным франтонам узнімаеіша цыбулепадобная галоўка. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Сярод бутавай агароджы побач пастаўлена мураваная
Дзікушкаўская СпасаПраабражэнская царква.
4гранная шатровая званіца з арачнымі прасветамі. Царква дзейнічае.
ДЗІСЕНСКАЯ ВАСКРАСЁНСКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Дзісна Мёрскага рна. Пабудавана ў 1864—70я гг. з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць трапезная і надбудаваная над бабінцам 3ярусная 8гранная званіца з цыбулепадобным купалам. Асн. аб’ём завершаны магутным 8гранным светлавым барабанам пад паўсферычным купалам з макаўкай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі і круглымі люкарнамі. Уваход аформлены ў выглядзе нізкага бабінца пад 2схільным пакрыццём. Захаваўся звон — помнік маст. ліцця 18 ст. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ДЗЁСЕНСКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы майстроў з г. Дзісна Мёрскага рна. Промысел вядомы са
396
ДЗІСЕНСКІ
старажытнасці. У 18 ст. дзейнічаў гаршковамулярскі цэх, куды ўваходзілі і ганчары. Найб. развіцця промысел дасягнуў у канцы 19 — 1й пал. 20 ст. Выраблялі кухонны, сталовы і тарны
Дзісенская кераміка. 1990я гг.
посуд, які ў залежнасці ад ёмістасці меў розныя назвы: пецяронка (0,5— 0,8 л), чацвяронка (1—1,5 л), траёнка (2—3 л), палавінніца (4—5 л), штука (8—10 л). Точаны на ганчарным крузе посуд ёмістых, простых, выразных абрысаў глазуравалі празрыстай бясколернай, часам зялёнай ці карычневай палівай, аздаблялі выціснутымі
Да арт. Дзісенскі касцёл і кляштар францысканцаў. Рэшткі будынка касцёла.
прамымі і хвалістымі паяскамі, падпаліўнай ангобнай размалёўкай расліннага характару. Выраблялі таксама ўтылітарнадэкар. кераміку — фігурныя пасудзіны, букетнікі, попельніцы, чарніліцы і інш. Промысел існаваў да 1930х гг. Я. М. Сахута.
ДЗІСЕНСКІ ЗВОН, помнік мастацкага ліцця 18 ст. ў г. Дзісна Мёрскага рна. Адліты з бронзы 30.8.1751 ліцейшчыкамі Іванам, Сцяпанам і Максімам Сініцамі. Вышыня каля 40 см, найб. дыяметр 30 см. Упрыгожаны раслінным і хвалістым арнаментам. Дата і надпіс у выглядзе фрызаў, імёны ліцейшчыкаў — на тулаве звона. Знаходзіцца ў Дзісенскай Васкрасенскай царкве.
ДЗІ'СЕНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ, помнік архітэктуры позняга барока ў г. Дзісна Мёрскага рна. Касцёл узведзены ў 1773 з каменю на месцы папярэдняга храма. Уяўляў сабой аднанефавую базіліку з магутнай паўкруглай апсідай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі
праёмамі і тонкімі лапаткамі ў прасценках. Унутраная прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. У інтэр’еры захаваліся фрагменты белаблакітнай арнаментаванай падлогі. Храм рэстаўрыруецца (2012). Жылы корпус кляштара пабудаваны ў 1818, разбураны ў 1831.
397
ДЗІСЕНСКІ
Будынак 19 — пач. 20 cm. ў г. Дзісна.
Знак пры ўездзе ў г. Дзісна.
ДЗІСЕНСКІ НАРОДНЫ КЛУБ ВЕТЭРАНАЎ «ЧЫРВОНЫ ГВАЗДЗІК». Створаны ў 1989 у г. Дзісна Мёрскага рна пры гар. Цэнтры культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.М.Бічанін (з 1989), А.А.Астукевіч (з 2010). У складзе клуба 17 чал. ва ўзросце ад 50 да 95 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выкананне нар. і сучасных песень, стараж. абрадаў, правядзенне свят нар. календара, прыгатаванне традыц. бел. страў і кулінарных вырабаў па сучасных рэцэптах, выраб прадметаў па тэхналогіях традыц. рамёстваў. У рэпертуары песні: бел. нар. («А я бачыў бачыў», «Ажаніўся дзед Пахом», «У дуброве»), сав. і сучасных бел. аўтараў («Гармонік грае», «Белы бусел» «Вечарынка» Л.Захлеўнага, «Ох, ты, сэрца» І.Дунаеўскага), аўтарскія ўдзельнікаў клуба («Дзісна», «Дзісенка», «Перамога» М.Бічаніна, «Белая бярозка» П.Яроменка), нар. бел. танцы («Кракавяк», «Падыспань», «Полечка», «Каробачка»), Калектыў — удзельнік абл. святконкурсаў нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Верхнядзвінск, 1997; г. Наваполацк Полацкага рна 2000; г. Полацк, 2004; в. Ноўка Віцебскага рна, 2007; г. Паставы, 2011).
A. У. Басікірская.
ДЗІСНА, горад у Мёрскім рне, на р. Дзісна, пры ўпадзенні яе ў Зах. Дзвіну. За 45 км ад г. Мёры, 12 км ад чыг. ст. Боркавічы на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), 135 км ад Віцебска, аўтадарогамі звязана з Полацкам, Глыбокім, Мёрамі. 2 тыс. ж. (2011).
У 11 ст. полацкія крывічы засн. тут умацаванае паселішча Капецгарадок, на месцы якога ў 14 ст. ўзведзены замак 3 1301 у ВКЛ. У 15—16 ст. на левым беразе Зах. Дзвіны сяло Д., на правым — замак. У 1566 мястэчка (дзярж. ўладанне) у Полацкім ваяв. У 1567 атрымала герб з выявай 3 мураваных вежаў. У 1569 горад, вял. кн. ВКЛ Жыгімонт II Аўгуст дараваў Д. магдэбургскае права і новы герб (ладдзя ў блакітным полі). 3 17 ст. цэнтр стараства. У 1632 — 3 царквы, касцёл, кляштар францысканцаў 9 цэхаў 3 штогадовыя кірмашы. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр павета Мінскай, з 1843 Віленскай губерняў. У 1897 — 6,7 тыс. ж., 86 мураваных, 666 драўляных дамоў 8 культавых будынкаў 5 заводаў 2 школы, бальніца, 2 аптэкі, 102 крамы. 3 1919 у БССР, з 19.8.1919 цэнтр павета Віцебскай, з 31.7.1920 — Мінскай губерняў. 3 1921 у Польшчы, цэнтр павета Віленскага ваяв. Да 1930х гг. горад быў цэнтрам вытворчасці дзі
сенскай керамікі. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр раёна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 5.7.1941 да 4.7.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 4,6 тыс. чал., у Д. быў створаны лагер смерці. Вызвалена ў ходзе Полацкай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай абласцях. У 1959 — 2,5 тыс. ж. 3 3.10.1959 у Мёрскім рне. 3 20.1.1960 у Віцебскай вобл. У 1999 — 2,6 тыс. ж.