• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДЗЁШЧАНСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «КАЛАСОК». Створана ў 1996 у в. Дзешчанка Уздзенскага рна пры Цэнтры вольнага часу. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калек
    тыў». Кіраўнік Т.М.Гусарава. У складзе аб’яднання 12 чал. ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё традыц. бел. рамяства — саломапляцення, а таксама творчых здольнасцей чл. аб’яднання. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005), абл. конкурсу «Саламяныя дзівосы» (г. Дзяржынск, 2009), выстаўкі «Беларускі пояс» (г. Узда, 2011).
    Т.М.Гусарава.
    ДЗЁЮЧАЯ АСОБА, персанаж, які ўдзельнічае ў п’есе, спектаклі. У праграме да спектакля друкуецца пералік Д.а. і іх выканаўцаў.
    ДЗЁЯ, закончаная частка п’есы 1 спектакля (драм., опернага, балетнага, муз.). Падзел п’есы на Д. ці акты звязаны з яе кампазіцыяй, стылем і жанрам твора. У тэатры гэты падзел яшчэ залежыць і ад існуючых у пэўны перыяд нарматываў у дачыненні да спектакля (гл. ў арт. Акт).
    ДЗЁЯННЕ, 1) у акцёрскім мастацтве — сродак увасаблення сцэнічнага вобраза. Існуе адносна простае і складанае Д. Простае, т.зв. фіз., звязана пераважна з мускульнымі рухамі акцёра (хада, жэсты, міміка і інш.); складанае — славеснае Д., калі герой уздзейнічае на субяседніка словам ці ўголас выказвае свае думкі, пачуцці, перажыванні. 2) У драматургіі — паслядоўнасць развіцця падзей, якія адбываюцца ў залежнасці ад паводзін персанажа і складаюць аснову сюжэта драм. твора. Паэт. адлюстраванне Д., учынак ці слова з’яўляюцца асн. элементамі драмы. Д. можа быць імклівым, напружаным і больш павольным, знешне слаба выяўленым, але ім павінна пранізвацца ўсё ў п’есе, без яго няма драмы, якая вымагае цэласнага і непарыўнага Д. Заўсёды разгортваецца ў цяперашнім часе, хоць драм. твор можа адлюстроўваць і даўнія падзеі. Адрозніваюць 2 віды Д.: знешняе — звязанае з развіццём інтрыгі, займальнасцю, відовішчнасцю, і ўнутранае — закладзенае ў калізіі характару.
    392
    ДЗЁННІК
    ДЗЕЯСЛОЎ, у беларускай мове самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс, што адбываецца ў часе. Паняцце працэсу аб’ядноўвае прыватныя значэнні фіз. дзеяння, руху, перамяшчэння, адносін, выяўлення ці змены прыкметы. Д. з’яўляецца граматычным і сэнсавым цэнтрам выказвання. У сучаснай бел. мове мае граматычныя катэгорыі асобы, трывання, стану, ладу (абвесны, загадны, умоўны), ліку, часу, зваротнасці і незваротнасці («збіраць» — «збіраюцца»). Д. ўмоўнага ладу і прошлага часу абвеснага ладу маюць род — мужчынскі, жаночы, ніякі («плыў», «плыла», «плыло»). Выдзяляюцьнаступныя формы Д.: інфінітыў (неазначальная форма Д.), асабовыя формы Д., дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Асабовыя формы — спрагальныя, яны змяняюцца па асобах, часах, ладах, а ў прошлым часе — па родах: «спяваю, спяваеш, спявае, спяваем, спяваеце, спяваюць; спяваю, спяваў, буду спяваць; спяваю, спявай, спяваў бы; спяваў, спявала». У залежнасці ад адносін да аб’екта Д. падзяляюцца на пераходныя, якія спалучаюцца з дапаўненнем («рэзаць хлеб», «сустрэць сяброў»), і непераходныя («працаваць», «ісці»). Асобную групу складаюць безасабовыя Д. («цямнее», «падмарозіла», «не спалася»), У сказе Д. дапасуецца да назоўніка ці займенніка (калі яны з’яўляюцца дзейнікам) і кіруе назоўнікам ці займеннікам (калі яны выконваюць ролю даданых чл. сказа). Асн. сінтаксічная роля Д. — выказнік: «Як прыемна пахне збожжа!» (Я.Колас), «Стромкія хвоі і елкі саступалі месца панурым дубам» (М.Лынькоў). Інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе выступаюць і як дзейнікі, азначэнні, дапаўненні, акалічнасці. У сучаснай бел. мове па частаце ўжывання Д. ідзе адразу пасля службовых слоў і займеннікаў. Т.Ф.Рослік.
    ДЗЁМКІНА Волыа Васільеўна (н. 30.4.1953, в. Забаенне Чашніцкага рна), беларускі мастак. Скончы
    ла Бел. тэатр.маст. інт (1977). Працуе ў дэкар.прыкладным мастацтве (габелен, батык, сцэнічны касцюм), жывапісе, кніжнай графіцы. Сярод твораў: габелены «Гімн лілеям», «Гуканне вясны», «Дажынкі», «Запалі, маці, свечку», «Зорка Палын», «Купалле», «Надпрыпяцкая завіруха» (усе 1980—90я гг.), «Полацкія званы», «Рагнеда» (пач. 1990х гг., абодва з Ю.Піскуном), серыі «Мадонны пяці кантынентаў», «Чорная быль аб ненароджаных дзецях Палесся» (2000я гг.), касцюмы для ансамбляў «Жалейка», «Зорачка», «Купалінка», «Песняры» і інш. Я.Ф.Шунейка.
    ДЗЁННІК, літаратурны твор у форме ўспамінаў аўтара аб падзеях мінулага і сучаснасці. У форме Д. ствараліся сямейныя хронікі, занатоўваліся пасяджэнні соймаў, ваен. паходы, рабіліся дзелавыя і аўтабіягр. запісы, хронікі падарожжаў. Д. былі рэгулярнымі і нерэгулярнымі, маглі служыць асновай для напісання мемуараў. Аўтабіягр. Д. звычайна пісаліся для самога аўтара ці вузкага кола яго блізкіх. Разглядаюцца як від гіст., гіст.біягр. ці гіст.культ. дакументаў. На бел. землях у 16 ст. Д. называліся дыярыушамі, якія ў асн. ствараліся прадстаўнікамі шляхецкага саслоўя і адлюстроўвалі падзеі
    з жыцця мясцовай шляхты і асабістага жыцця, а таксама паліт. падзеі свайго часу. Яны вызначаліся павышанай увагай да асобы чалавека, яго сац. становішча, духоўнага побыту. Пачатак гіст.мемуарнай прозе быў пакладзены канцылярыяй Радзівілаў, у якой з 16 ст. рэгулярна вяліся запісы пра дзейнасць прадстаўнікоў гэтага магнацкага роду, першым сярод якіх пакінуў уласнаручны дыярыуш (аб сваёй паездцы ў Італію ў 1975) кардынал Ежы Радзівіл (Юрый Ш). Дзякуючы яму многія прадстаўнікі гэтай дынастыі пачалі весці дыярыушы, якія ўтварылі спецыфічную групу бел.польск. аўтабіягр. твораў 16—17 ст. Першым бел. мемуарыстам лічыцца грамадскі дзеяч і пісьменнік 16 — пачатку 17 ст. Ф.Еўлашоўскі. Яго «Успаміны» — каштоўная крыніца па гісторыі Беларусі эпохі Рэнесансу (запісы 1564—1604), дзе аўтар выразна і пераканаўча паказаў тагачасныя падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх ён быў, менталітэт свайго сац. асяроддзя, звычаі і культуру грамадства Беларусі і Рэчы Паспалітай 16 — пач. 17 ст. Запісы ім уласных успамінаў з’явіліся тым якасным «скачком», які адрознівае мемуарыстыку 17 ст. ад аўтабіягр. нататак 16 ст.
    393
    ДЗЁРНАВІЧЫ
    Дзівінская царква Параскевы Пятніцы.
    Тэматыка мемуараў разнастайная: маскоўская тэма («Дзённік падзей, што датычацца смутнага часу» I. Будзілы); гіст. падзеі і салдацкія будні (дыярыушы Абуховічаў, Б.Маскевіча, Я.ПачобутаАдляніцкага); падарожныя нататкі (С.Паца, Т.Білевіча); гасп. клопаты і назіранні за надвор’ем («Дыярыуш» А.Храпавіцкага); дзярж. жыццё і прыдворныя інтрыгі, партрэты каралёў і вял. князёў, польск. і бел.літоўскіх магнатаў («Дыярыуш пра падзеі ў Польшчы 1632—1656 гг.» А.С.Радзівіла); апісанне земляў Сібіры і Далёкага Усходу («Дыярыуш» А.КаменскагаДлужыка); расійская гісторыя смутнага часу, праўдзівы паказ салдацкага побыту, нораваў і звычаяў маскоўскага баярства, вобразы цароўсамазванцаў, забаўныя выпадкі («Дыярыуш» С.Маскевіча); адлюстраванне тагачасных грамадскіх і гіст. падзей у Рэчы Паспалітай, апісанне падарожжа па Германіі, Галандыі, Даніі, Францыі падчас знаходжання аўтара на службе ў Б.Радзівіла («Успаміны» Я.Цадроўскага); пратэст супраць уніі, рэліг. і дзярж. палітыкі правячых колаў Рэчы Паспалітай, крытыка праваслаўных і ўніяцкіх іерархаў («Дыярыуш» А.Філіповіча).
    Літ.: Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура XI — першай пал. XVIII стагоддзя. Мінск, 2006. У.І.Каяла.
    ДЗЁРНАВІЧЫ, вёска ў Верхнядзвінскім рне, на правым беразе р. Дрыса. За 45 км на У ад г. Верхнядзвінск, 12 км ад чыг. ст. Боркавічы на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), 150 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Верхнядзвінскам. Цэнтр Дзёрнавіцкагас/с. 171 гаспадарка, 377 ж. (2011).
    3 17.7.1924 да 26.7.1930 і з 21.6.1935 вёска ў Полацкай акрузе. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Валынецкім, з 9.3.1929 у Боркавіцкім, з 8.7.1931 у Дрысенскім раёнах. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 дасярэдзіныліп. 1944Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Віцебскай абласцях. 3 25.12.1962 у Верхнядзвінскім рне. У 1997 — 208 гаспадарак, 469 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс базавая школа—сад, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ДЗЁВІН, Д ы в і н, вёска ў Кобрынскім рне, каля воз. Любань. За 33 км на ПдУ ад горада і 35 км ад чыг. ст. Кобрын, 78 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Кобрынам. Цэнтр Дзівінскага с/с. 1332 гаспадаркі, 3247 ж. (2011).
    Вядомы з 1466 як мястэчка ў Брэсцкім ваяв. ВКЛ. У 1546 цэнтр воласці Брэсцкага павета. У 1566 цэнтр войтаўства Палескай воласці Брэсцкіх павета і ваяв., 184 двары, 5 вуліц. У 1642 Д. атрымаў абмежаванае магдэбургскае права. У 1789 — 194 гаспадаркі, 872 ж. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1862 адкрыта нар. вучылішча. У 1878 мястэчка, цэнтр воласці, 2490 ж. У 1897 — 873 двары, 3796 ж., 3 царквы, сінагога, малітоўны дом, нар. вучылішча, лячэбніца, паштовае аддз., 17 магазінаў, 6 штогадовых кірмашоў. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Кобрынскага павета Палескага ваяв. 3 1939 зноўу БССР. 3 15.1.1940 вёска, цэнтр раёна Брэсцкай вобл, з 12.10.1940 адначасова цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 24.6.1941 да 21.7.1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў вёсцы і раёне 2,8 тыс. чал. 3 8.8.1959 у Кобрынскім рне. У 1970 — 4677 ж. У 1997 — 1591 гаспадарка, 4295 ж.
    У 2011 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, дзіцячы дом, школа мастацтваў, Дом культуры, Дом рамёстваў, 2 бкі, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 5 магазінаў. Магіла ахвяр фашызму і брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: цэрквы Параскевы Пятніцы (1728), Раства Багародзіцы (1902). Археал. помнікі: стаянка мезаліту і неаліту, паселішча бронзавага веку.
    ДЗІ'ВІНСКАЯ ЦАРКВА ПАРАСКЁВЫ ПЯТНІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Дзівін Кобрынскага рна. Пабу
    394
    ДЗІДЗІЧЭНКА
    Дзівінская царква Раства Багародзіцы.