Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Паводле плана 2й пал. 18 ст. горад знаходзіўся на мысе ў сутоку рэк Зах. Дзвіна і Дзісна. Меў квартальную прамавугольную планіроўку. У цэнтры на скрыжаванні вуліц размяшчаліся гандлёвая плошча з крамамі, праваслаўны манастыр з царквой, парафіяльны касцёл. Дзве асн. вуліцы — Замкавая (зараз Юбілейная) і Васкрасенская (зараз Кірава) перакрыжоўваліся пад вострым вуглом да цэнтра горада. Паводле генплана 2012 прадугледжана развіццё агульнагар. цэнтра (уздоўж вул. Леніна ад вул. Пушкінская да вул. Дзяржынскага са стварэннем агульнагар. плошчы); цэнтра паўд. жылога раёна (па вул. Леніна ў раёне шматкватэрнай забудовы); стварэнне падцэнтраў (вуліцы Каперніка, Калініна і інш.); упарадкаванне гіст. зоны «Востраў» з
398
ДЗІЦЯЧАЕ
узнаўленнем стараж. земляных умацаванняў; рэканструкцыя гар. парку; мадэрнізацыя сквера па вул. Леніна; стварэнне алей уздоўж берага р. Дзісна і па вул. Пушкіна ўздоўж р. Зах. Дзвіна; будаўніцтва гар. стадыёна, гульнявой залы ў складзе спарт. комплексу па вул. Леніна. Найб. перспектыўным у развіцці з’яўляюцца паўд. і паўд.зах. напрамкі (уздоўж вуліц Калініна, Леніна). Вядзецца (2012) капітальны рамонт гал. корпуса бальніцы сястрынскага догляду, мадэрнізацыя Дома рамёстваў.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, rap. Цэнтр культуры, Дом рамёстваў, 2 бкі, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі, тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, стадыён. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магілы ахвяр фашызму. Помнік Вызвалення. Помнікі архітэктуры — касцёл і кляштар францысканцаў (1773), цэрквы Васкрасенская (1864—70я гг.), Адзігітрыі (1904). Археал. помнік — замчышча (сярэдзіна 16 ст.).
ДЗІТВА, пасёлак у Лідскім рне. За 12 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ліда, 102 км ад Гродна, каля аўтадаро
гі Гродна—Ліда. Цэнтр Дзітвянскага с/с. 587 гаспадарак, 1637 ж. (2011).
Вядома з пач. 20 ст. як маёнтак Тарноўскай воласці Лідскага павета Віленскай губ. У 1909 — 64ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, вёска ў Лідскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Лідскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Запольскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 16.7.1954 у Крупаўскім с/с. 3 24.4.1978 цэнтр сельсавета. У 1997 — 562 гаспадаркі, 1859 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Цэнтр развіцця дзіцяці, цэнтр. Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны.
ДЗІТВЯНСКІ ЦЭНТРАЛЬНЫ дом КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў вер. 1975 у пас. Дзітва Лідскага рна. Агульная пл. памяшканняў 1606 м2. Глядзельная зала на 400 месцаў. Дзейнічаюць 9 клубных фарміраванняў: 5 гурткоў (сольных спеваў для дзяцей «Домісолька»; эстрадных спеваў для дарослых «Натхненне»; тэатр. для дзяцей «Маленькі тэатрык», нар. танца
для падлеткаў «Сузор’е», харэагр. для дзяцей «Світанак»), 2 клубы (па інтарэсахдля падлеткаў «Здароўе плюс...» і для жанчын «Сустрэча»); ансамбль нар. песні для дарослых «Святліца», аматарскае аб’яднанне для дарослых «Згукі Бацькаўшчыны». Калектывы Дома культуры — удзельнікі, дыпламанты і лаўрэаты абл. фестыфалю танца «Гарадзенскія карункі», аглядаўконкурсаў сельскіх танц. калектываў «Карэліцкі перапляс», аматарскіх тэатр. калектываў і інш. культ.масавых мерапрыемстваў.
ДЗІЦЯЧАЕ КІНО, мастацкія, мультыплікацыйныя, хранікальнадакументальныя, навуковапазнавальныя фільмы для дзяцей і моладзі. Першы дзіцячы маст. фільм «Грышкасвінапас» (1928, рэж. В.Кубліцкі) быў створаны як варыянт першага гіст.культ. бел. фільма «Лясная быль» (1926, рэж. Ю.Тарыч). Па прапагандысцкіх канонах «дзіцячага авангардызму» ў 1930я гг. створаны фільмы «Храманожка» (1930, рэж. Ю.Вінакураў), «Адбітак часу» (рэж. Г.Кроль), «Баям насустрач» (рэж. Э.Аршанскі, абодва 1932), «Хто твой сябар?» (1933, рэж. М.Авербах). Экранізацыя аповесці «Палескія рабінзоны» Я.Маўра (1934, рэж. І.Бахар,
Да арт. Дзітвянскі цэнтральны Дом кулыпуры: I — «Маленькі тэатрык» у дзеянні; 2 — на святочным мерапрыемстве.
399
ДЗІЦЯЧАЯ
Да арт. Дзіцячае кіно. Кадр з фільма «Бальная сукенка». 2005.
П.Малчанаў) адкрыла прыгодніцкую «рабінзанаду» ў бел. кіно, якая была працягнута ў карцінах «Дзеці партызана» (1954), «Неадкрытыя астравы» (1974, рэж. абодвух Л.Мартынёнак). Рэж. Л.Голуб стаў аўтарам героікапатрыятычных фільмаў «Міколкапаравоз» (1956), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959), «Анюціна дарога» (1967), «Маленькі сяржант» (1975) і інш. У жанры казкі знята кінаказка «Горад майстроў» (1965, рэж. У.Бычкоў), у жанры нар. казакскамарошын — кінаказка «Гора баяцца — шчасця не відаць» (1973, рэж. В.Тураў), у жанры кінамюзікла — святочныя кінаказкі Л.Нячаева «Прыгоды Бураціна» (1975), «Пра Чырвоную Шапачку» (1977), «Прададзены смех» (1981), «Казка пра
Зорнага хлопчыка» (1983), «Рыжы, сумленны, закаханы» (1984), «Пітэр Пэн» (1987). Прыгодніцкі жанр характарызуе рамантычныя кіналенты паводле аднайм. аповесцей А.Рыбакова: «Корцік» (1973), «Бронзавая птушка» (1974, рэж. абодвух М.Калінін). У 1990я гг. казкі для дзяцей ствараліся і ў жанры фільмаантыўтопіі, дзе распрацоўваліся тэмы экалагічнай пагрозы, прыродных і сац. катаклізмаў: «Вогненны стралок» (1994, рэж. М.Князеў), «Зорка Венера» (2001, рэж. М.Касымава) і інш. Праблемы дзяцей, звязаныя з сямейнабыт. калізіямі дарослых, паказаны ў фільмах «Маленькі баец» (1998,
рэж. М.Касымава), «Маленькія ўцекачы» (2004, рэж. Р.Грыцкова). Як рэмейк казкі пра Папялушку вырашаны меладрамы «Дунечка» (2004, рэж. А.Яфрэмаў) і «Бальная сукенка» (2005, рэж. М.Касымава і І.Волах). У жанры сямейнага фільмафэнтэзі на к/студыі «Беларусьфільм» створаны дзіцячыя фільмы «Навагоднія прыгоды ў ліпені» (2008) і «Рыжык праз люстэрка» (2010, рэж. абодвух А.Турава). У гэтых лентах выкарыстаны камп’ютарныя спецэфекты, што выводзяць нац. кінематограф на новы, больш сучасны ўзровень. Значную частку Д.к. ў Беларусі складае анімацыілнае кіно, якое адрозніваецца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю, высокім прафес. узроўнем.
Я. У.ГолікаваПошка.
Да арт. Дзіцячае кіно. Кадр з фільма «Рыжык праз люстэрка». 2010.
ДЗІЦЯЧАЯ ВЁСКА, дзіцячы гар а д о к, дзяржаўная ці прыватная сацыяльнапедагагічная ўстанова адукацыі для выхавання сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. З’яўляецца юрыд. асобай, якая ствараецца ў выглядзе некамерцыйнай аргцыі. Забяспечвае доўгатэрміновую апеку сямейнага тыпу з трыма ступенямі фінансавай падтрымкі выхавальнікаў: пражыванне ў «сям’і», у доме моладзі і паўнезалежнае пражыванне. Асн. прынцып стварэння — увасабленне права кожнага дзіцяці на сям’ю і хатняе акружэнне. «Сям'я» складаецца з аднаго ці некалькіх бацькоўвыхавацеляў, якія прымаюць на выхаванне ад 1 да 10 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў. Браты і сёстры звычайна перадаюцца ў адну сям’ю, за выключэннем выпадкаў калі па мед. ці інш. прычынахяны не могуць выхоўвацца разам. Бацькамівыхавацелямі могуць стаць як сямейныя пары, так і незамужнія жанчыны ва ўзросце ад 28 да 45 гадоў, з дзецьмі або без дзяцей, якія маюць вышэйшую ці сярэднюю спец. адукацыю. Перыяд работы бацькамівыхавацелямі залічваецца ў агульны працоўны стаж, што гарантуе права на дзярж. сац. страхаванне і пенсійнае забеспячэнне. У выпадку, калі бацькамівыхавацелямі становіцца сямейная пара, працоўныя адносіны за
400
ДЗІЦЯЧАЯ
Дзіцячая вёска ў г. Map 'іна Горка.
ключаюцца з адным з бацькоў, у той час як другі можа працягваць работу па асн. спецыяльнасці. Функцыі бацькоў таксама размеркаваны паміж дырэктарам Д.в., майстрам і пед. персаналам. Асаблівая роля належыць дырэктару, які з’яўляецца апекуном выхаванцаў, кіраўніком бацькоўвыхавацеляў і жыве на тэр. вёскі разам са сваёй сям’ёй. Ён ажыццяўляе агульнае кіраванне ўстановай адукацыі, забяспечвае комплекснасць і якасць дапамогі дзецям, уключаючы такія накірункі, як супрацоўніцтва з установамі адукацыі, абарона правоў дзіцяці. У штат супрацоўнікаў уваходзяць таксама памочніцы бацькоўвыхавацеляў («цёці»), якія дапамагаюць весці хатнюю гаспадарку, псіхолагі і інш. спецыялісты.
Д.в. ўяўляе сабой жылую забудову ў выглядзе асобнага квартала, жылой групы ці пасёлка, якая складаецца з 10—15 аднакватэрных 1 і 2павярховых жылых дамоў. Яны размешчаны кампактна, функцыянальна і кампазіцыйна аб’ядноўваюцца з будынкам адм.культ. прызначэння. У кожным жылым доме пражывае адна сям’я. У комплекс могуць уключацца будынкі гасп., мед., спарт. прызначэння, дамы для часовага знаходжання, для персаналу, інтэрнат б. выхаванцаў будынкі інш. прызначэння ў залежнасці ад мясц. умоў і патрэбнасцей тых, хто імі карыстаецца. На тэр. Д.в. фарміруюцца агульныя параднадэкар., адм., рэкрэацыйная, спарт. і гасп. зоны. Сем’і ў складзе вёскі могуць мець свае зямельныя надзелы,
у т.л. выкарыстоўваць іх для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. У Беларусі функцыянуюць 3 «SOSдзіцячыя вёскі» мадэлі аўстрыйскага ўрача Г.Гмайнера: у пас. Бараўляны Мінскага рна (з 1995, архіт. Ю.Шаравера), у г. Мар’іна Горка (з 2004, архіт. С.Асташонак), у г. Магілёў (з 2009, архіт. Ю.Пулялеў); 2 дзярж. Д.в.: у г. Кобрын (з 1994, архіт. У.Чайкоўскі), «Вытокі» ў пасёлках Крынічны і Вопытны Мінскага рна (з 2009, архіт. У.Тарноўскі); у г. Гомель працуе Д.в.хоспіс для дзяцейінвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафіз. развіцця (з 2011).
Літ.: АграновнчПономарёва Е., Мазаннк А. Среда для детей: проекты н реальность // Архнтектура н стронтельство. 2004. №6; М а з а н н к А.В. Соцнальнофункцнональная тнпологня учрежденнй внедомашнего воспнтання снрот // Вестннк Полоцкого государственного уннверснтета. 2006. № 5.
А.У.Мазанік.
ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТЎРА, сукупнасць мастацкіх, навуковамастацкіх, навуковапапулярных, адукац,займальных твораў, адрасаваных дзецям дашкольнага і школьнага ўзросту; арганічная частка маст. лры ўвогуле. Цесна звязана з педагогікай, выконвае дыдактычныя функцыі: служыць своеасаблівым дапаможнікам і інструментам жыццепазнання, фарміруе сістэму каштоўнасных арыентацый. Дзіцячыя творы
Дзіцячая вёска ў пас. Бараўляны Мінскага раёна.
Дзіцячая вёска ў г. Кобрын.