• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    407
    ДЗІЦЯЧЫЯ
    і інш.: дзіцячы хор Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (Мінск), узорная студыя эстр. спеваў «Дубль N» (г. Орша), фалькл. ансамблі «Калыханка» (в. Міханавічы Мінскага рна), «Берагіня» (в. Мётча Барысаўскага рна), «Рудабельскія зорачкі» (г.п. Акцябрскі). Прыярытэтнымі сярод інш. муз. калектываў з’яўляюцца аматарскія вак.інструм. (вак.інструм., сямейныя ансамблі, студыі эстр. музыкі, артгрупы і інш.): узорная эстр. студыя «Сажынцы» (Бабруйск), народны сямейны ансамбль «Абібок» (в. Запясочча Жыткавіцкага рна) і інш. 3 1978 дзіцячым калектывам, якія дасягнулі высокага выканальніцкага майстэрства, вывучаюць, адраджаюць і захоўваюць нац. традыцыі, папулярызуюць творы бел. і сусветнага мастацтва, актыўна ўдзельнічаюць у канцэртнай дзейнасці і фестывальным руху прысуджаецца ганаровае званне «ўзорны аматарскі калектыў»: ансамблі гарманістаў «Аношкаўскія музыкі» (в. Аношкава Нясвіжскага рна), нар. музыкі «Самагуды» (г. Маладзечна), фалькл. «Дударыкі» (Мінск), аркестр баяністаў дзіцячай школы мастацтваў № 1, студыя эстр. песні «Рафлезія» (абодва г. Орша) і інш. 3 2001 дзіцячым калектывам, якія маюць высокі выканальніцкі ўзровень, стабільную творчую і канцэртную дзейнасць на працягу 10
    Да арт. Дзіцячыя аматарскія калектывы музычнага мастацтва.
    Удзельнікі ўзорнага фаяьклорнага ансамбля «Рудабельскія зорачкі».
    гадоў, ганаровыя званні і ўзнагароды, рэкламнаінфармацыйную прадукцыю (аўдыё, відэазапісы, буклеты, афішы, фотаздымкі, водгукі СМІ і інш.) надаецца званне «заслужаны аматарскі калектыў» (тэатры песні «Шынанай», г. Бабруйск, «Хвілінка» Палаца культуры МАЗ). У 2011 у сістэме Мінва культуры Рэспублікі Беларусь налічвалася каля 1500 узорных аматарскіх муз. калектываў. Т.М.Бабіч.
    Да арт. Дзіцячыя аматарскія калектывы харэаграфічнага мастацтва. Заслужаны аматарскі ансамбль народнага танца « Чабарок».
    ДЗІЦЯЧЫЯ АМАТАРСКІЯ КАЛЕКТЫВЫ ХАРЭАГРАФІЧНАГА МАСТАЦТВА, калектывы, удзельнікамі якіх з’яўляюцца дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Адрозніваюцца па сваёй жанравай накіраванасці (нар.сцэнічны, класічны, бальны, эстр., сучасны танец і інш.) і прадстаўлены рознымі формамі (гурткамі, студыямі, ансамблямі). Часцей за ўсё характарызуюцца спалучэннем у рэпертуары разнажанравых танц. твораў. Асн. мэты дзейнасці: далучэнне дзяцей да харэагр. мастацтва, эстэтычнае выхаванне, развіццё творчых здольнасцей, павышэнне ўзроўню танц. майстэрства, папулярызацыя нац. і сусветнай ха
    рэагр. культуры. Рэпертуар складаюць сюжэтныя і бессюжэтныя харэагр. кампазіцыі рознай тэматычнай накіраванасці ў масавым і сольным выкананні; нумары, створаныя на матэрыяле бел. танца і культур інш. народаў, лексіцы розных кірункаў сучаснай харэаграфіі і інш. Пастаноўкі дэманструюць багатую фантазію балетмайстраў, відавочнае імкненне пазбягаць танц. штампаў, выкарыстоўваць разнастайныя спосабы арганізацыі пластычнага матэрыялу, уво
    408
    ДЗІЦЯЧЫЯ
    Да арт. Дзіцячыя аматарскія калектывы харэаграфічнага мастацтва. Заслужаны аматарскі ансамбль танца «Равеснік».
    туарам, добрым узроўнем падрыхтоўкі ўдзельнікаў і стабільнай школай, звязана з масавым адкрыццём ва ўсіх рэгіёнах краіны дзіцячых харэагр. школ і школ мастацтваў. Лепшым дзіцячым калектывам прысуджаюцца ганаровыя званні «ўзорны аматарскі калектыў» (ансамблі танца «Лявоначкі», г. Стоўбцы, «Крынічка», г. Бабруйск; тэатртанца «Эфект», г. Ашмяны) і «заслужаны аматарскі калектыў» (ансамблі танца «Зорка», г. Віцебск; «Лялечкі» з Гродзенскага рна; «Равеснік», «Чабарок», Мінск). У 2011 у Беларусі працавалі 1784 дзіцячыя калектывы.
    Літ.: Гуткоўская С.В. Сцэнічная харэаграфія Беларусі на сучасным этапе: стан і праблемы // Весн. Бел. дзярж. унта культ. і маст. 2008. № 10; Чурко Ю.М. Харэаграфія ў люстэрку крытыкі. Мінск, 2010. С.В.Гуткоўская.
    дзіць у круг сцэнічных пастановак новыя танц. ўзоры, улічваць пры рашэнні творчых задач фіз. магчымасці і псіхалогію дзяцей рознага ўзросту. Кіраўнікі часта звяртаюцца да нар. танц. творчасці як багатай крыніцы для фарміравання арыгінальнага, самабытнага, тэматычна разнастайнага рэпертуару (узорны ансамбль танца «Весялушка», г. Мінск). Часцей заўсё гэта ўзоры, створаныя на аснове карагодаў — «Гусарыкі», «Гусачок», «Заінька», «Лянок», «Пава», «Падушачка», «Пастушок», «Перапёлачка», традыц. танцаў — «Верабей», «Зязюля», «Кавалі», «Каразель», «Крутуха», «Крыжачок», «Лявоніха», «Малаточкі», «Мікіта», «Таўкачыкі», «Чарот», «Юрачка», полек — «Вясковыя пераскокі», «Крутуха», «Полька з прытупамі», «Польказакаблука», «Трапятуха» і інш. Крытэрыямі, якія прад’яўляюцца да канцэртных праграм такіх калектываў з’яўляюцца наяўнасць гульнявога пачатку і блізкасць вобразаў і сюжэтаў нумароў дзіцячаму ўспрыманню. Даволі рэдкая з’ява ў цяперашні час — калектывы класічнага (узорны ансамбль «Харэаграфічныя мініяцюры», г. Бабруйск)
    і гіст.быт. танца. Найб. папулярнасцю карыстаюцца калектывы эстр. («Гарэзлівыя агеньчыкі», Мінск) і сучаснага (тэатр танца «Мекада», Мінск) танца. У апошнія дзесяцігоддзі з’явілася вял. колькасць новых калектываў з арыгінальным рэпер
    Да арт. Дзіцячыя аматарскія калектыаы харэаграфічнага мастацтва. Выступленне заслужанага аматарскага ансамбля танца «Лялечкі».
    ДЗІЦЯЧЫЯ ГРАМАДСКІЯ АБ’ЯДНАННІ, няўрадавыя аб’яднанні і арганізацыі, якія маюць юрыд. замацаваны статус, структуру і фіксаванае членства. Іх дзейнасць накіравана на задавальненне і абарону сац.эканам., творчых, духоўных і інш. правоў і законных інтарэсаў дзяцей і
    409
    ДЗІЦЯЧЫЯ
    Да арт. Дзіцячыя аматарскія калектывы харэаграфічнага мастацтва. Выступленне заслужанага аматарскага харэаграфічнага ансамбля «Зорка».
    падлеткаў. Рэгулюецца законамі «Аб дзяржаўнай падтрымцы маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь» (1999) і «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» (2009, са змяненнямі і дапаўненнямі 2011). Д.г.а. вядуць працу па розных напрамках і аб’ядноўваюць прадстаўнікоў розных сац. груп, а таксама дапамагаюць дзецям і падлеткам набыць лідарскія якасці і ўменне працаваць у калектыве. Статутамі грамадскіх аб’яднанняў прадугледжана магчымасць членства дзяцей і падлеткаў адразу ў некалькіх аб’яднаннях. У Рэспубліцы Беларусь на 1.1.2012 зарэгістраваны 23 дзіцячыя грамадскія аб’яднанні і аргцыі, з іх 5 маюць рэсп. статус і карыстаюцца дзярж. падтрымкай (грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», з 26.2.1991, 542 897 чл.; дзіцячая грамадская аргцыя «Беларуская рэсггубліканская скаўцкая асацыяцыя», з 14.6.1991, 1250 чл.; дзіцячае грамадскае аб’яднанне «Асацыяцыя беларускіх гайдаў», з 21.2.1994, 1104 чл.; дзіцячая грамадская аргцыя «Саюз «Сузор’е», з 11.8.1998; дзіцячае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне
    «Лаза», з 25.4.2000); 18 маюнь мясц. статус (грамадскае аб’яднанне «Кобрынскі дзіцячаюнацкі шахматны клуб «Дэбют», з 26.5.1995; грамадскае аб’яднанне «Бабруйская гарадская дзіцячаюнацкая ўзорная студыя выяўленчага мастацтва «Вясёлка», з 24.11.1995; Жлобінскае дзіцячае грамадскае аб’яднанне «Ліга развіцця дзіцячага спорту», з 19.8.1996; грамадскае аб’яднанне «Ваеннапатрыятычны клуб «Юны дэсантнік», з 17.1.1997; творчае дзіцячае грамадскае аб’яднанне «Мішутка» Т.Родчанкавай, з 27.8.1997; грамадскае аб'яднанне «Дзіцячаюнацкі спартыўны клуб «Сакура», з 4.9.1998; дзіцячаюнацкае грамадскае аб’яднанне «Будучыня дзецям», з 20.11.2000; грамадскае аб’яднанне «Дзіцячаюнацкі клуб тэквандо «Чырысан», з 19.2.2001; дзіцячаюнацкая грамадская аргцыя «Танцавальнаспартыўны клуб «Волыа», з 9.9.2002; рэгіянальнае спарт. грамадскае аб’яднанне «Дзіцячаюнацкі футбольны клуб БАТЭРМ», з 20.9.2002; дзіцячаюнацкае грамадскае аб’яднанне «Сутворцы», з 18.6.2004; дзіцячая грамадская экалагічная aprцыя «Надзея», з 6.9.2004; грамадскае аб’яднан
    не «Дзіцячаюнацкі спартыўны клуб «Зеніт», з 6.9.2004; дзіцячаюнацкае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Прамень надзеі», з 14.9.2005; дзіцячаюнацкае грамадскае аб’яднанне «Спартыўны клуб «Дзік», з 25.1.2006; Зэльвенскае раённае дзіцячае спарт. грамадскае аб’яднанне «Спартыўны клуб каратэдо «ФудосінЗэльва», з 20.10.2006; дзіцячае культ.спарт. грамадскае аб’яднанне «Гарызонт», з 29.1.2010; Гомельскае гар. дзіцячаюнацкае грамадскае аб’яднанне ваен.прыкладных відаў спорту «Cancan», з 31.3.2011).
    Дзяржава стварае сістэму прававых і эканам. гарантый, якія забяспечваюць усім зарэгістраваным дзіцячым грамадскім аб’яднанням роўныя магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці, садзейнічае іх духоўнаму, маральнаму і фіз. развіццю. У 2011 паспяхова рэалізаваны праекты, накіраваныя на выхаванне грамадзянінапатрыёта, прапаганду сямейных каштоўнасцей, фарміраванне здаровага ладу жыцця і інш. 3 мэтай узгаднення пазіцый і каардынацыі намаганняў усіх дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў для супрацоўніцтва ў рэалізацыі сац. значных праграм і праектаў у 2003 створаны Бел. кт маладзёжных аргцый. У яго склад уваходзяць 39 дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. Р.К.Паўловіч. ДЗІЦЯЧЫЯ ГЎЛЬНІ, частка народнай культуры. Уяўляюць сабой складаныя рознабаковыя дзеянні сінкрэтычнага характару, якія выконваюць функцыі сацыялізацыі кожнага новага пакалення, уключэння дзіцяці ў свет чалавечых дзеянняў і зносін праз забаўляльныя формы, абуджэння стваральнага пачатку асобы праз вобразнае асваенне рэчаіснасці. Д.г. падобны на «тэатр. прадстаўленні» дзейнасці дарослых, таму па змесце, прадметах, знешнім малюнку яны сутыкаюцца з паўсядзённым побытам сельскіх жыхароў, іх працай, прыродным асяроддзем: «Пячэнне хлеба», «Воўк і гусі», «Ваўкі і авеч
    410
    ДЗІЦЯЧЫЯ
    кі», «Каршун», «У гарлачыкі» і інш. Як культуралагічная з’ява выконваюць функцыю захавальніка і правадніка традыцыі. Папаўненне Д.г. адбывалася за кошт пераходу да іх ранейшых гульняў дарослых і моладзі. Эвалюцыя гульняў залежала ад змен у грамадскіх адносінах, побыце, жыцці: знікалі тыя, што былі тэматычна звязаныя з пэўнай эпохай («У паны», «У нікруты»), і з’яўляліся новыя. Д.г. класіфікуюцца паводле розных прыкмет: структуры, зместу, прадметнай атрыбутыкі, узросту ўдзельнікаў і інш. Арыентацыя на індывід. або калект. дзеянні вызначае змест і канструкцыю гульняў. Індывід. гульні, у якіх прымае ўдзел адно дзіця, маюць характар імправізацыі, патрабуюць наяўнасці якіхнебудзь прадметаў (цацкі, быт. прадметаў) і найчасцей з’яўляюцца перайманнем жыццёвых сітуацый (гульня ў доктара, прадаўца, шафёра і г.д.). У калект. гульнях удзельнікі могуць абыходзіцца без дадатковых прадметаў, у якасці аб’екта дастаткова наяўнасці другога чалавека. Момант імправізацыі ў іх абмежаваны. Кожная гульня мае правілы, адхіленні дапускаюцца толькі ў іх межах. Вылучаюцца Д.г., што ўяўляюць маст.драм. дзеянне. Яны пэўным чынам звязаны са слоўнай афарбоўкай. У залежнасці ад наяўнасці паэт. матэрыялу (песень, прыгавораў дыялогаў) вылучаюцца асобныя падраздзелы Д.г.: гульні, дзе слоўныя прыгаворы маюць характар імправізацыі і залежаць ад жадання ці здольнасці ўдзельнікаў («У кошкімышкі», «У вугалькі» і інш.); У якіх слоўныя формулы з’яўляюцца сігналам для пачатку або завяршэння дзеяння і замацоўваюцца за пэўнымі гульнямі («Слепа кура», «Залатыя вараты»); са строгім размеркаваннем роляў, якія Е.Раманаў называў «сімвалічнымі». Такія гульніпрадстаўленні разыгрываюцца па ўсіх правілах драм. мастацтва, падобна да дзеянняў абрадавага характару (Купалле, Вяселле і інш.). Самі выканаўцы з’яўляюцца і гледачамі. Па тэма