• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    тыцы ролевыя гульні не выходзяць з агульнага рэчышча дзіцячага фальклору. У іх дзейнічаюць прадстаўнікі жывёльнага свету: гусі, воўк; узгадваюццадэталі побытубел. вёскі. Утакіх гульнях вял. роля адводзіцца рыфмаваным дыялогам, прыгаворам, песенным устаўкам. Спяванне можа замяняцца прыгаворваннем (пры індывід. выкананні) або скандзіраваннем (харавыя нумары). Прага да рытмізацыі мовы абумоўлена гульнявымі рухамі. Ролевыя гульні даюць прастор для творчай фантазіі. Змест іх, сюжэт вызначаны традыцыяй, але пабудова дыялога, аздабленне паэт. ўстаўкамі залежаць ад здольнасцей удзельнікаў. Да т.зв. арнаментальных гульняў належаць карагодныя, якія перайшлі да дзяцей ад дарослых. У іх адбыліся істотныя змяненні, выкліканыя неабходнасцю прыстасоўвацца да інтарэсаў і магчымасцей дзіцячага выканання. Трансфармацыя ішла ў напрамку спрашчэння, перастаноўкі акцэнтаў, узмацнення элементаў, звязаных з рухам. Найб. папулярныя дзіцячыя карагоды «Верабей», «Мак», «Заінька», «Грушка». Да інтэлектуальных адносяцца слоўныя гульні, у якіх шматлікія «ламігалоўкі», хітрыя пытанні пацяшаюць нечаканасцю сітуацый, трэніруюць памяць, кемлівасць. У такім разумовым спаборніцтве вял. роля адводзіцца рухам, жэстам, міміцы. Слоўныя гульні, як правіла, належаць уласнай дзіцячай творчасці. У фіз.
    Д.г. традыц. формулы ўжываюцца не заўсёды, але яны не абыходзяцца без такіх этапаў, як падзел на каманды пры дапамозе лічылак, прысуджэнне штрафу за парушэнне правіл і г.д.
    Літ.'. Романов Е. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. Внльна, 1912; Ннкнфоровскнй Н.Я. Очеркн Внтебской Белорусснн // Этнограф. обозренне. 1897. № 3; Барташэвіч Г.А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мінск, 1976; Я е ж. Сістэма жанраў беларускага дзіцячага фальклору // Малыя жанры. Дзіцячы фальклор. Мінск, 2004.
    Г.А.Барташэвіч.
    ДЗІЦЯЧЫЯ ЧАСбПІСЫ, перыядычныя выданні для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Друкуюць матэрыялы з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей, стымулююць іх цікаўнасць, пашыраюць кругагляд, садзейнічаюць фарміраванню асноў светаразумення. Сярод публікацый — лепшыя творы маст. лры для дзяцей. На тэр. Беларусі да Кастр. рэв. выдаваўся юнацкі краязнаўчы час. «Лучынка» (1914, Мінск, фактычны рэд. Цётка). У Беларусі і Літве выходзіў Д.ч. «Зорька» (1905—12, Вільня). У Зах. Беларусі выдаваліся час. «Заранка» (1927—31), «Снапок» (1937), «Пралескі» (1934—38), «Зорка» (1938—39). Першы бел. сав. Д.ч. «Зоркі» выдаваўся Нар. камісарыятам асветы БССР у Мінску з лют. 1921 да чэрв. 1922 (рэд. З.Бядуля). У 2012 у Беларусі зарэгістравана каля 60 вы
    411
    ДЗМІТРАВІЦКАЯ
    данняў дзіцячай тэматыкі, у т.л. «Бярозка» (з 1924), «Вясёлка» (з 1957), «Мншутка», «Островок» (абодва з 2009), «Незнайка» (з 2012) і інш.
    ДЗМІТРАВІЦКАЯ НАРОДНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «ВЁРСІЯ». Створана ў 1994 у в. Дзмітравічы Камянецкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.А.Кунс. У складзе студыі 6 чал. ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя сучасных тэндэнцый развіцця эстр. вак. жанру. У рэпертуары песні розных стылістычных кірункаў і жанраў бел., рус., укр. аўтараў: «Прабач, вёска», «Купальская», «ВасяВасілёк», «Выратуй, Госпад» А.Кунса, «Малітва», «Прызба». Калектыў — удзельнік абл. фестывалю эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Брэст, 2009). А.А.Кунс.
    ДЗМІТРАВІЦКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Дзмітравічы Камянецкага рна. Пабудавана ў 1786. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам з 8гранным барабанам і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Да яго прымыкае нізкі бабінец. Гал. фасад завершаны франтонам, тымпан якога мае 2 ромбападобныя аконныя праёмы. Сцены вертыкальна ашаляваны, расчлянёны
    Дзмітравіцкая СпасаПраабражэнская царква.
    прамавугольнымі аконнымі праёмамі з брусамісцяжкамі ў прасценках. Па перыметры храм апяразаны прафіляваным карнізам. У інтэр’еры захаваліся 2 абразы «Маці Божая Адзігітрыя» ў металічным і драўляным абкладах (1816) і драўляны разны іканастас (18 ст.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ДЗМІ'ТРАВІЧЫ, вёска ў Бярэзінскім рне, на р. Брусята. За 22 км на ПнУ ад г. Беразіно, 38 км ад чыг. ст. Бобр на лініі Орша—Мінск, 124 км ад Мінска, каля аўтадарогі Беразіно—Бобр. Цэнтр Дзмітравіцкага с/с. 147 гаспадарак, 408 ж. (2011).
    Вядомы з 1й пал. 18 ст. як вёска ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. ВКЛ. У 1765 тут пабудавана царква. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1795 сяло, 78 ж. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. У 1885 цэнтр воласці, Збдвароў, 235 ж. У 1897 — 60 двароў, 471 ж., царква, нар. вучылішча, піцейны дом, магазін. У 1917 — 63 двары, 421 ж., млын, крупадзёрка, смалакурня, майстэрня па апрацоўцы скуры, крама. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Бярэзінскім рне Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл.
    У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да 30.6.1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі ў вёсцы 139 двароў. 3 20.9.1944 у Мінскай вобл. У 1960  545 ж. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Чэрвеньскім рне. У 1997 — 182гаспадаркі, 497 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, бальніца, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. 2 брацкія магілы сав. воінаў і партызан, помнік землякам і невядомаму салдату, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — гарадзішча.
    ДЗМІ'ТРАВІЧЫ, вёска ў Камянецкім рне, на канале Хваянскі Роў. За 12 км на Пн ад г. Камянец, 37 км ад чыг. ст. Жабінка на лініі Брэст—Баранавічы, 49 км ад Брэста, на аўтадарозе Брэст—Камянец—Камянюкі. Цэнтр Дзмітравіцкага с/с. 237 гаспадарак, 565 ж. (2011).
    Вядомы з 2й пал. 16 ст. як сяло ў Брэсцкіх павеце і ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1897 — 74 двары, 498 ж., нар. вучылішча, магазін, карчма. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Брэсцкага павета Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Камянецкім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца ліп. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1970 — 616 ж. У 1997 — 193 гаспадаркі, 647 ж.
    У 2011 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — СпасаПраабражэнская царква (1786).
    ДЗМІТРАЎСКІ ЎЗбРНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ гурт «купалачка». Створаны ў 1996 у в. Дзмітраўка Клічаўскага рна пры дзіцячай муз. шко
    412
    ДЗЮБАЙЛА
    ле. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.В.Коктыш. У складзе гурта 23 чал. ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне мясц. звычаяў, традыцый, абрадаў, песеннага і вуснага аўтэнтычнага фальклору, захаванне матэрыяльнай спадчыны. Гурт займаецца этнаграф. і даследчай дзейнасцю. У рэпертуары аўтэнтычныя бел. нар. песні: вясельныя, купальскія, жніўныя, восеньскія, веснавыя. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестываляў: дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2007), вак.харавога мастацтва «Хай песня склікае сяброў» (г. Луганск, Украіна, 2011), фестываляўконкурсаў: дзіцячай, юнацкай і маладзёжнай творчасці «Шоўмір» (г. Анапа, Расія, 2009), муз. мастацтва «Славянскі карагод» (г. Смаленск, Расія, 2012), абл. аглядуконкурсу фалькл.этнаграф. і дэкар.прыкладнога мастацтва (г. Клічаў, 2011).
    Ю.М.Голдыбан.
    ДЗМІТРЫЕЎ Міхаіл Аляксеевіч (1832, СанктПецярбург — 26.5. 1873), рускі і беларускі этнограф, фалькларыст, педагог. Скончыў Гал. пед. інт у Пецярбургу (1853). Настаўнічаў, быў дырэктарам гімназіі ў Навагрудку. У 1867—73 інспектар, дырэктар Гродзенскай дырэкцыі нар. вучылішчаў. Займаўся збіраннем вуснапаэт. творчасці (асабліва тапанімічных і міфал. легенд), апісваў нар. звычаі, абрады, сялянскі побыт («Вясельны абрад у вёсках Навагрудскага павета», 1861; «Абрады і звычаі заходнерускіх сялян», 1867; «Некалькі звестак пра хатні побыт сялян паўночназаходніх губерняў», 1869, і інш.), спрабаваў скласці паказальнік слоў і выразаў гаворак Навагрудчыны. Выдаў «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян ПаўночнаЗаходняга краю» (1869), у які ўключаны 277 сямейнабыт., пазаабрадавых песень, 8 казак, апісанні абрадаў, нар. гульняў, забаў, танцаў. Фалькл. запісы і публікацыі Д. папоўнілі тамы серыі «Беларуская народная твор
    часць»; «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971), «Сацыяльнабытавыя казкі» (1976), «Веснавыя песні» (1979), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Гульні, забавы, ігрышчы» (1996) і інш.
    ДЗМІТРЫЕЎ Юрый Арсеньевіч (3.12.1911, Масква — 23.8.2006), расійскі тэатразнавец. Доктар мастацтвазнаўства (1949), праф. (1950). Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1991). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1935), выкладаў у ім. 3 1943 у Інце гісторыі мастацтваў. У 1965—90 заг. сектара тэатра народаў СССР ва Усесаюзным НДІ мастацтвазнаўства Мінва культуры СССР. Даследаваў гісторыю рус. і сав. тэатра, цырка, эстрады. У кола навук. інтарэсаў Д. ўваходзілі пытанні развіцця бел. сцэнічнага мастацтва. Аўтар арт. «У беларускіх тэатрах» (1983).
    Р.Б.Смольскі.
    ДЗЬЯЧКОЎ Іван Пятровіч (1789 пасля 1836), беларускі архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Працаваў у Маскве, з 1814 у Гомелі, у графа М.П.Румянцава. Асн. работы ў Гомелі: дваранскае вучылішча (1818), Гомельскі «Паляўнічы домік», ткацкая і бялільная фабрыкі (усе 1818—20). Кіраваў узвядзеннем Гомельскай ланкастэрскай школы будынка, «Рускага тракціра» (1822).
    ДЗЬЯЧЭНКА Ніна Мікалаеўна (н. 23.7.1944, г. Чыта, Расія), артыстка балета, балетмайстар. Засл. артыстка Расіі (1973). Скончыла Пермскае харэагр. вучылішча (1963). Працавала ў тэатрах Расіі, Украіны. 3 1986 пе
    дагогрэпетытар Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1988 педагог Бел. харэагр. вучылішча. 3 1992 балетмайстар, з 1993 гал. балетмайстар Бел. дзярж. муз. тэатра. Сярод пастановак на бел. сцэне: балеты «Іспанскі дывертысмент», «Зачараваны прынц» на муз. П.Чайкоўскага, «Рамэа і Джульета» С.Пракофьева, харэаграфія спектакляў «Хэло, Долі!» Д.Германа, «Халопка» М.Стрэльнікава, «Вясёлая ўдава» Ф.Легара, «Капялюш Напалеона» О.Штрауса, «Цыганскі барон» І.Штрауса.