• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДЗЯМЁНЦЬЕЎ Уладзімір Андрэевіч (27.12.1926, г. Новаўкраінка Кіраваградскай вобл., Украіна — 20.6.2010), беларускі мастак кіно. Засл. дзеяч
    У.А.Дзяменцьеў.
    мастацтваў Беларусі (1979). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1961). Працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Мастакпастаноўшчык фільмаў: «Апавяданні пра юнацтва» (1961), «Вуліца малодшага сына» (1962, з У.Белавусавым), «Трэцяя ракета» (1963), «Праз могілкі» (1964, абодва з Я.ігнацьевым), «Каханая» (1965), «СашаСашачка» (1966), «Іван Макаравіч» (1968), «Я, Францыск Скарына...» (1969), «Неспадзяванае каханне» (1970), «Бацька» (1971), «Вуліца без канца» (1972), «Час яе сыноў» (1974), «Братушка» (1975), «Нядзельная ноч» (1976), «Трэцяга не дадзена» (1980), «Ветразі майго маленства» (1981), «Культпаход утэатр» (1982), «3 пеклаў пекла», «Птушкі без гнёздаў» (абодва 1996), «У жніўні 44га...» (2001); тэлефільмаў: «Гора баяцца — шчасця не бачыць» (1973), «Час выбраў нас» (3—5 серыі, 1976), «Бацькі і дзеці» (1984), «Развітальныя гастролі» (1992) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970. Дзярж. прэмія СССР 1986.
    ДЗЯМЁШКА Аляксандр Сяргеевіч (24.4.1947, г. Брэст — 8.5.2006), бе
    А. С.Дзямешка.
    ларускі артыст эстрады. Засл. артыст Беларусі (1979). Вучыўся ў Брэсцкім муз. вучылішчы (1964—66). У 1969— 88 ударнік вак.інструм. ансамбля «Песняры». 3 1989 працаваў у Маскве. У 2005—06 генеральны дырэктар калектыву «Песняры» і кіраўнік ансамбля «Лявоны». Выконваў сольныя партыі на ўдарных інструментах (у т.л. ў нар. песнях «Забалелаты, мая галованька», «Чарачка мая», «3 кірмашу», «Галава — два вухі») і як вакаліст.
    ДЗЯМІДАВІЧЫ, вёска ў Касцюковіцкім рне, на р. Сураў. За 15 км на У ад г. Касцюковічы, 18 км ад чыг. ст. Камунары на лініі Крычаў—Сураж, 175 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Краснаполле—Хоцімск. 103 гаспадаркі, 279 ж. (2011).
    Вядомы з 1712 як вёска ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ, 4 дымы. У 1747 — 17 двароў, дзярж. ўласнасць. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1799 — 11 двароў, 73 ж. У 1897 вёска ў Бярозаўскай воласці, 58 двароў, 360 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Касцюковіцкім рне Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 5.12.1931 у Тупічынскім с/с. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 30.9.1943 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 у Пячарскім с/с. 3 8.12.1959 зноў цэнтр
    418
    ДЗЯНІСАЎ
    Расія — 3.3.2012), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1980). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1968). У 1967—90 у Бел. тэатры імя Я.Купалы.
    Фрагмент сядзібнага дома ў Дзям'янкаўскай сядзібе.
    сельсавета. У 1997 — 115 гаспадарак, 304 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс базавая школа—сад, клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін.
    ДЗЯМ’ЯНКАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік архітэктуры з элементамі рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Дзям’янкі Добрушскага рна. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы на правым беразе р. Іпуць. Уяўляе сабой 2павярховы будынак складанай асіметрычнай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі. Гал. фасад вылучаны высокім ганкам і стылізаваным порцікам на 2 калонах. Сцены 1га паверха прарэзаны высокімі аконнымі праёмамі ў ліштвах, 2га — паўцыркульнымі. Прасценкі ўмацаваны лапаткамі. Бакавыя і дваровыя фасады асіметрычныя. Аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю ўзбагачаюць паўкруглы эркер, тэраса, прыбудовы да дваровага і бакавога фасадаў. Захаваліся сядзібны дом, парк, цагляны масток. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гіст.культ. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ДЗЯНІСАЎ Аляксандр Пятровіч (5.5. 1944, с. Борскае Самарскай вобл.,
    А.П.Дзянісаў.
    Творчасць Д. вызначала тонкае адчуванне жанру спектакля, выразны сцэнічны малюнак ролі: Ігар («Традыцыйны збор» В.Розава), Антон («Памяць сэрца» А.Карнейчука), Васіль («I змоўклі птушкі» І.Шамякіна, «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Мікола Гусоўскі («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Іван Кавалевіч («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), МенахэмМэндл («Памінальная малітва» Р.Горына), старшыня Дугін («Радавыя» А.Дударава) і інш. Здымаўся ў кіно («Іду шукаць», «Выдатны хлопец», «Расклад на паслязаўтра», «Дзяржаўная граніца»), Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
    ДЗЯНІ'САЎ Аляксей Аляксандравіч (8.3.1879, чыг. ст. Фрыкацыя Адэскай вобл., Украіна — 24.8.1966), беларускі архітэктар. Скончыў Рыжскі політэхн. інт (1906). Працаваў ва Упраўленні Паўд.Зах. чыг., з 1926 у Белдзяржпраекце. 3 1944 гал. архітэктар Мінска. У 1949—57 у Белкаапсаюзе. Асн. працы ў Мінску: жылыя дамы па вуліцах Р.Люксембург (1927), Камсамольская, К.Маркса (1929), будынак лячэбнай камісіі па вул. Чырвонаармейская (1930), 3і Дом Саветаў па вул. М.Багдановіча (1936, у суаўт.,), гасцініца «Беларусь» ( 1937, у суаўт.) і інш. В.М. Чарнатаў. ДЗЯНІСАЎ Міхаіл Іванавіч (21.11. 1900, в. Трасцянка Саратаўскай
    вобл., Расія — 11.1.1971), беларускі артыст оперы (лірыкадрам. барытон). Нар. артыст Беларусі (1944). Вучыўся ў Саратаўскай кансерваторыі
    М.І.Дзянісаў.
    (з 1925), Бел. муз. тэхнікуме (з 1928) і Бел. студыі оперы ібалета (1930—33). 3 1933 (з перапынкам у 1941—43) саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1958 маст. кіраўнік Бел. філармоніі, у 1964—70 выкладчык Бел. кансерваторыі. Творчасці Д. ўласцівы эмацыянальная насычанасць, руплівая вак. і сцэнічная апрацоўка ролі. Сярод партый нац. рэпертуару: Кузьміч («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Змітрок і Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.Цікоцкага), Мураўёў («Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса) і інш. Лепшыя партыі опернай класікі: Гразной («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Анегін, Ялецкі, Мазепа («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Мазепа» П.Чайкоўскага), Дэман (аднайм. опера А.Рубінштэйна), князь Ігар (аднайм. опера
    М.Дзянісаў у ролі Гразнога.
    419
    ДЗЯНІСАЎ
    А.Барадзіна), Фігара («Севільскі цырульнік» Д.Расіні), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Д.Вердзі) і інш. У канцэртным рэпертуары спевака значнае месца займалі бел. нар. песні, творы бел. кампазітараў.
    ДЗЯНІСАЎ Павел Ферапонтавіч (26.8.1911, г. Шахты Растоўскай вобл., Расія — 29.11.2000), беларускі музыкант, трубач. Засл. артыст Беларусі (1954). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1935—38). Працаваў у Расіі. У 1944—67 першы трубач і канцэртмайстар групы труб Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова выкладаў у Бел. кансерваторыі і Мінскім муз. тэхнікуме. З’яўляўся кіраўніком аматарскіх духавых аркестраўу Мінску (1970—75) і Маскве (1976).
    ДЗЯНІСАЎ Уладзімір Мікалаевіч (н. 21.4.1955, Мінск), беларускі архівіст, гісторык культуры, краязнавец. Ганаровы архівіст Беларусі (1986). Скончыў Мінскі інт культуры (1980). 3 1980 у Рэсп. навук.метадычным цэнтры Мінва культуры Беларусі, з 1983 у Бел. рэстаўрацыйнапраектным інце, з 1995 у Нац. гіст. архіве Беларусі. Даследуе крыніцы па гісторыі горадабудаўніцтва і архітэктуры Беларусі, культ., маст. і рэліг. жыццё Мінска 16—20 ст., у т.л. гісторыю тэатр. будынкаў Мінска 19 ст., мінскіх сядзіб В.ДунінаМарцінкевіча, Ваньковічаў. Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі рэгенерацыі гіст. цэнтра Мінска, аўтар гіст.архіўных даследаванняў да праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Мінска, Брэста, Оршы і інш. Адзін са складальнікаў даведнікаў «Дакументы па архітэктуры і картаграфіі Беларусі ў архівах СанктПецярбурга і Вільні» (1994), «Фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі» (2006).
    Тв.: Плошадь Свободы в Ммнске. Мянск, 1985; Яшчэ раз пра мінскі дом ДунінаМарцінкевіча // Шляхам гадоў. Мінск, 1993. Вып. 3; Касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены. Мінск, 1996. Г.В.Кісялёў.
    ДЗЯНІСКАВІЧЫ. вёска ў Ганцавіцкім рне. За 25 км на ПдУ ад горада і 23 км ад чыг. ст. Ганцавічы на лініі Баранавічы—Лунінец, 271 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Ганцавічамі. Цэнтр Дзяніскавіцкага с/с. 601 гаспадарка, 1138ж. (2011).
    Вядомы з 1473 як сяло ў Троцкім ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1886 — 40двароў, 560 ж., царква і капліца. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Круговінкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Ганцавіцкім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца ліп. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У вёсны дзейнічала камсамольская падп. аргцыя. У лют. 1944 партызаны атакавалі ў Д. варожы гарнізон, спалілі лесазавод, дэпо з майстэрнямі і 4 паравозы. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Ляхавіцкім рне. У 1970 — 3197 ж. У 1997 — 887 гаспадарак, 1817 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі — 3 курганныя могільнікі.
    «ДЗЯННІ'ЦА», грамадская і літаратурная газета. Выдавалася з 14.11.1916 да 13.1.1917 у Петраградзе на бел. мове. Рэд.выдавец З.Х.Жылуновіч (Ц.Гартны). Асвятляла цяжкае становішча Беларусі ў 1ю сусв. вайну. Выступала за развіццё бел. культуры, друку, заснаванне бел. ўнта. Інфармавала пра дзейнасць Бел. тваў па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны ў Петраградзе і Казані. У №4ад27.11.1916 падпсеўд. М.Осьмак змешчана апошняе прыжыццёвае выступленне М.Багдановіча ў бел. друку (арт. «Агляд працы за першы год Мінскага аддзела Беларуска
    га таварыства для помачы пацярпеўшым ад вайны»). Друкавала творы Ц.Гартнага, К.Буйло, А.Паўловіча, Х.Чарнышэвіча, Ф.Шантыра і інш. На № 7 выданне спынена зза фінансавых і цэнзурных цяжкасцей.
    «ДЗЯННІЦА», газета, орган Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама). Выдаваласяз 1.3.1918 у Петраградзе, з 6.4.1918 да 24.2.1919 у Маскве на бел. мове. 3 3.12.1918 выходзіла як веснік Белнацкама і Маскоўскай бел. секцыі РКП(б). Рэд. З.Х.Жылуновіч (Ц.Гартны, № 1—5), З.Х.Жылуновіч і І.А.Пятровіч (Я.Нёманскі); № 6—23, астатнія нумары падпісвалі выдавецкі аддзел Белнацкама (да № 39) і рэд. калегія (у 1919 фактычна рэд. П.Г.Каравайчык). Асобныя матэрыялы друкаваліся на рус. мове. Інфармавала пра падзеі ў сав. Расіі, барацьбу з германскімі інтэрвентамі ў Беларусі. Асвятляла дзейнасць Белнацкама і яго аддз. ў Петраградзе, Смаленску і Віцебску, Бел. навук.культ. тва і Бел. нар. ўнта ў Маскве, бел. згуртаванняў і ўстаноў у Расіі. Змяшчала дакументы пра паліт. і культ.асветную дзейнасць Бел. нар. рэспублікі (БНР). Адначасова «Д.» адмоўна ставілася да існавання БНР і дзейнасці яе ўрада, крытыкавала яго прагерм. арыентацыю. Друкавала матэрыялы пра пабудову бел. дзяржаўнасці, бачыла Беларусь у складзе Рас. Федэрацыі. Выданне адлюстравала палеміку Белнацкама з дзеячамі Паўн.Зах. абкама РКП(б) і Аблвыкамзаха (А.Ф.Мяснікоў, В.Г.Кнорын), якія выступалі супраць ідэі бел. дзяржаўнасці. Друкавала творы Я.Коласа, Ц.Гартнага, М.Гарэцкага, А.Гурло, І.Дварчаніна, А.Дземідовіча, Я.Макарэвіча і інш. Выйшла 49 нумароў.