Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ДЗЯРЖАЎНЫ КАМЕРНЫ АРКЁСТР РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ.
Створаны ў 1968 у Мінску пры Бел. філармоніі як Мінскі камерны ар
423
ДЗЯРЖАЎНЫ
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча, камерным аркестрам «Gradus ad Parnassum», ансамблямі салістаў «КласікАвангард» і «Камерныя салісты Мінска». Удзельнік міжнар. фестываляў (з 1990), у т.л. рус. духоўнай музыкі ў Вільнюсе, «Каложскі Дабравест» у Гродне, старадаўняй і сучаснай камернай музыкі ў Полацку, праваслаўных песнапенняў у Мінску, спеваў, духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве і інш. Калектыў супрацоўнічае з дырыжорамі А.Анісімавым, Я.Бушковым, М.Козінцам, У.Байдавым, П.Вандзілоўскім, Д.Зубавым, А.Сполдынгам і інш. Выдадзены 4 кампактдыскі з
кестр, з 1988 Дзярж. камерны аркестр БССР, з 1992 сучасная назва. Кіраўнікі: А.Янчанка (з 1968), Ю.Цырук (196984, 19921993), І.Раіль (з 1992), П.Вандзілоўскі (з 2003), Я.Бушкоў (з 2009). У складзе аркестра 20 чал. ва ўзросце ад 32 да 57 гадоў. У рэпертуары арыгінальныя творы і пералажэнні п’ес бел. кампазітараў, музыка барока, венскіх і інш. класікаў, сучасных замежных кампазітараў. Калектыў часта выступае ў сумесных канцэртах з Дзяржаўным камерным хорам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай акадэмічнай харавоіі капэлай Рэспублікі Беларусь. Удзельнік міжнар. фестываляў мастацтваў «Беларуская музычная восень», музыкі «Мінская вясна» (абодва Мінск, 1992—2011), Ю.Башмета (Мінск, 2011), імя Г.Нейгаўза (г. Саратаў, Расія, 2012) і інш. Л.М.Каліноўская.
ДЗЯРЖАЎНЫ КАМЕРНЫ ХОР РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ. Створаны ў 1988 у Мінску пры Бел. філармоніі як Мінскі камерны хор, з 1992 сучасная назва. Арганізатар, маст. кіраўнік і гал. дырыжор І.Мацюхоў, з 2000 — Н.Міхайлава. Дзейнасць хору скіра
вана на адраджэнне і папулярызацыю старадаўняй бел. і рус. духоўнай музыкі, еўрап. класікі, твораў бел. кампазітараў. Выканаўчую манеру вызначае прафес. майстэрства, драматургія, чысціня інтанацыі і гучання, глыбокае муз. прачытанне твора. У рэпертуары — духоўная музыка і джаз, класіка і сучаснасць. Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў, у т.л. А.Атрашкевіч, А.Бандарэнкі, В.Капыцько, У.Карызны, С.Картэса, А.Хадоскі, Я.Паплаўскага і інш. Выступае ў канцэртах з
Да арт. Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь. Фрагмент экспазіцыі
запісам хору. А.М.Славінская.
ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЁЙ ВАЁННАЙ ГІСТОРЫІ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ. Створаны ў 1993 у Мінску на базе Музея гісторыі войск Чырванасцяжнай Бел. ваен. акругі, які быў засн. ў 1974 загадам Мінва абароны СССР і адкрыты ў 1978. У 1992 будынак музея перададзены Бел. праваслаўнай царкве. Экспазіцыя была разабрана. У 1996 музею прадастаўлена памяшканне пры гарнізонным Доме афіцэраў у мікрараёне Уручча г. Мінск. У 2002 зноў адкрыты пасля
424
ДЗЯРЖАЎНЫ
Да арт. Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь: 1 — экспанаты часоў 1й сусветнаіі вайны; 2 — мундзір Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава; 3 — асабістыя рэчы Маршалаў Савецкага Саюза І.С.Конева і І.Х.Баграмяна.
рэканструкцыі. Асн. фонд — 8499 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 9022 (2012). Агульная пл. памяшканняў музея — 803 м2, экспазіцыйная — 487,2 м2, фондасховішча — 60 м2. Экспанаты размешчаны ў 3 экспазіцыйных залах. Першая прысвечана засяленню славянамі тэр. Беларусі, гісторыі Беларусі ў складзе ВКЛ і Рас. імперыі,
падзеям 1й сусв. вайны. Другая зала адлюстроўвае падзеі Грамадз. вайны 1918—20, перыяды міжваен. і Вял. Айч. вайны. У трэцяй сабраны дакументы і матэрыялы, якія апавядаюць пра пасляваен. перыяд, станаўленне Узброеных Сіл СССР у мірны час. Асабліва шырока адлюстравана сучасная гісторыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. М.Г.Печань.
ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЁЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРЎСКАЙ ЛІТАРАТЎРЫ. Засн. ў 1987 у Мінску, адкрыты для наведвання ў 1991. Размяшчаецца ў гіст. цэнтры горада — Траецкім прадмесці, у 3 будынках. Экспазіцыйнавыставачная пл. 8 залаў гал. музея 371,9 м2 (разам з 3 філіяламі 753,6 м2). Асн. фонд — 46 510 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 5363 адзінкі (2012). Музей з’яўляецца найбуйнейшым літ. музеем краіны. Тут захоўваюцца і дэманструюцца матэрыялы, якія датычацца жыцця і творчасці вядомых бел. пісьменнікаў: рэдкія аўтографы, кнігі, рукапісы, фотаматэрыялы, дакументы, творы выяўл. мастацтва і інш. Сярод найб. значных па колькасці і адметнасці матэрыялаў персанальных фондаў вылучаюцца архівы пісьменнікаў В.Быкава, Ц.Гартнага, В.ДунінаМарцінкевіча, А.Звонака, В.Зуёнка, У.Караткевіча, К.Крапівы, М.Лынькова, Цёткі, І.Чыгрынава, І.Шамякіна. Рарытэты музея складаюць рукапісныя кнігі (царк. і свецкага зместу) і старадрукі 17—18 ст. (Віленскай друкарні Мамонічаў, Нясвіжскай друкарні Радзівілаў, Полацкага езуіцкага калегіума), прыжыццёвыя выд.: «Сялянскія песні знад Нёмана і Дзвіны» Я.Чачота (1844), «Гапон» В.ДунінаМарцінкевіча (1855), «Вянок» М.Багдановіча (1913) і інш., асабістыя рэчы, рукапісы, выданні
Да арт. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры: 1 — будынак музея; 2 — старадрукі і рукапісныя кнігі 17—19 cm.
2
425
ДЗЯРЖАЎНЫ
класікаў бел. лры, пісьменнікаў пач. 20 ст. (З.Бядулі, К.Буйло, Я.Купалы, Я.Коласа і інш.), каштоўныя выд. і перавыд. пач. 20 ст. — «Дудка беларуская» (1907), «Смык беларускі» (1908) Ф.Багушэвіча, «На зачарованых гонях» (1923), «Салавей» (1927) З.Бядулі і інш., кнігі з аўтографамі, экслібрысы, рэдкія адзінкі іканаграфіі, фотаматэрыялы 19 — 1й пал. 20 ст., дакументы, звязаныя з развіццём літ. працэсу 1920—30х гг. У музеі захоўваюцца асабістыя рэчы Ц.Гартнага, У.Дубоўкі, К.Крапівы, М.Лынькова, Я.Маўра, С.НовікаПеюна, І.Шамякіна, партрэты бел. пісьменнікаў, іл. да твораў бел. лры мастакоў Э.Агуновіча, В.Барабанцава, В.БялыніцкагаБірулі, А.Волкава і інш. Музей мае 3 філіялы, якія выконваюць ролю мемар. аб’ектаў і размяшчаюцца на радзіме выдатных пісьменнікаў: Літ. музей К.Чорнага (в. Цімкавічы Капыльскага рна), Музейсядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (в. Завоссе Баранавіцкага рна), Музейсядзіба Ф.Багушэвіча «Кушляны» (в. Кушляны Смаргонскага рна).
/. Б.Лапцёнак.
ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЁЙ ГІСТОРЫІ ТЭАТРАЛЬНАЙ I МУЗЬІЧНАЙ КУЛЬТЎРЫ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ. Засн. ў 1990 у Мінску. Зна
ходзіўся ў памяшканні «Гасцёўня У.Галубка» (зараз філіял музея), з 2001 — у спец. рэстаўрыраваным будынку, помніку архітэктуры 19 ст. Асн. фонд — больш за 25 000 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — больш за 1000 адзінак (2012). Агульная пл. экспазіцыі 325 м2. Музей мае 10 экспазіцыйных і выставачны залы. Экспанаты складаюць 10 калекцый: муз. інструменты, нотныя рукапісы, дакум. матэрыялы (асабістыя дакументы, рэжысёрскія распрацоўкі, манціроўкі спектакляў, тэксты роляў з паметкамі выканаўцаў і г.д.); фота, рэпрадукцыі і негатывы; афішы і праграмы; выяўл. матэрыялы (эскізы дэкарацый і касцюмаў, макеты дэкарацый, тэатр. лялькі, маст. і скульпт. партрэты дзеячаў мастацтва, скульпт. выявы, эцюды і замалёўкі бел. мастакоўсцэнографаў); фоназапісы; відэазапісы (канцэртаў, спектакляў); рэдкія друкаваныя выданні; мемар. прадметы (асабістыя рэчы дзеячаў бел. тэатр. і муз. культуры). Філіялы музея: Музей гісторыі бел. кіно і «Гасцёўня У.Галубка» ў Мінску, Музейпалац М.К.Агінскага ў в. Залессе Смаргонскага рна.
З.Л.Кучар.
ДЗЯРЖАЎНЫ ПОЛЬСКІТЭАТР БССР. Існаваў у ліст. 1939 — чэрв. 1941.
Створаны ў Беластоку, з 1940 працаваў у г. Гродна, дзе адкрыўся спектаклем «Каварства і каханне» Ф.Шылера. Заснавальнік і маст. кіраўнік А.Венгерка. Мастак Я.Рыбкоўскі. У рэпертуары: «Мараль пані Дульскай» і «Панна Малічэўская» Г.Запольскай, «Пажыццёвая рэнта» і «Помста» А.Фрэдры, «Пігмаліён» Б.Шоу і «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, «Жаніцьба Фігара» П.Бамаршэ. Пры тэатры дзейнічала студыя, якой кіравалі акцёры Я.Вашчаровіч і К.Плюцінская. У складзе трупы акцёры: І.Бароўская, С.Брылінскі, С.Бутрым, Я.Вашчаровіч, М.Гадлеўскі, С.Зніч, Г.Касабуцкая, Т.Манкевіч, Б.Міхальская, Г.Петрашкевіч, Г.Слівінскі, В.Сташэўскі, А.Шаляўскі і інш. У маі 1941 тэатр гастраліраваўу Мінску.
ДЗЯРЖАЎНЫ ПОЛЬСКІ ТЭАТР ЛЯЛЕК БССР. Існаваў з канца 1939 да чэрв. 1941. Створаны ў г. Гродна з акцёраў польск. драм. тэатраў. Маст. кіраўнік У.Ярэма. Значную ролю ў станаўленні калектыву адыграла знаёмства з творчасцю Цэнтр. тэатра лялек пад кіраўніцтвам С.Абразцова, які ў 1939 гастраліраваў у Беластоку. У пастаноўках выкарыстоўваліся лялькі розных сістэм. У рэпертуары: «Дзед і Жораў» В.Вольскага, «Патапыч» і «Чароўны галёш» Г.Мацвеева,
Да арт. Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь: I — будынак музея; 2 — батлейка.
426
ДЗЯРЖЫНАВА
«Чароўная лямпа Аладзіна» Н.Гернет, «Вялікі Іван» С.Праабражэнскага і С.Абразцова і інш.
ДЗЯРЖАЎНЫ СМЫЧКОВЫ КВАРТЭТ БССР. Існаваў у 1930я гг. Створаны ў 1934 у Мінску, з 1937 дзейнічаў пры Бел. філармоніі. У складзе калектыву: А.Бяссмертны (1я скрыпка), С.Жыў (2я скрыпка), І.Гуральнік (альт), М.Арлоў (віяланчэль). Квартэт атрымаў у карыстанне інструменты з дзярж. калекцыі муз. інструментаў у Маскве: скрыпкі Амаці і Альбані, альт Дэразэ, віяланчэль Клоца. Выступленні адбываліся пераважна ў рабочых і чырвонаармейскіх клубах, навук. і навуч. установах Беларусі. Аснову рэпертуару складалі творы рус. і зарубежнай класікі. 3 існаваннем сталага калектыву звязана стварэнне ў даваен. гады шэрагу бел. квартэтаў (М.Аладаў У.Алоўнікаў М.Крошнер, П.Падкавыраў, В.Яфімаў).
ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭАТР ЛЯЛЕК БЕЛАРЎСІ, назва Беларускага дзяржаўнага тэатра лялеку 1938—99.
ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭАТР ОПЕРЫ I БАЛЁТА БЕЛАРЎСІ, назва Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусьу 1933—96.
ДЗЯРЖАЎНЫ ЯЎРЭЙСКІ ТЭАТР БССР. Існаваў у 1926—49. Створаны ў Мінску з выпускнікоў яўр. секцыі Бел. драм. студыі ў Маскве. Тэатр узначальвалі М.Рафальскі (1926—37), В.Галаўчынер (1938—46). Адкрыўся 21.10.1926 спектаклем «Наланцугу пакуты» І.Перэца. Напачатку ставіліся спектаклі, падрыхтаваныя ў студыі: «Свята ў Касрылаўцы» паводле ШоламАлейхема, «Шэйлак» («Венецыянскі купец») У.Шэкспіра, «Скапэн» («Хітрыкі Скапэна») Мальера. Маладая трупа імкнулася папаўняць рэпертуар сучаснай яўр. драматургіяй актуальнай тэматыкі: «Гірш Лекерт» А.Кушнірова (1928), «Ботвін» Д.Бергельсона (1929), «Бойтрэ» М.Кульбака. Першым на сав. сцэне тэатр паставіў п’есу «Фальшывая манета» М.Горкага (1937), ім