• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    433
    ДЗЯРЖЫНСКІ
    Дзяржынскі касцёл Святой Ганны.
    ДЗЯРЖЬІНСКІ КАЛГАСНАСАЎГАСНЫ ТЭАТР. Існаваў у ліст. 1940 — чэрв. 1941. Створаны ў г. Дзяржынск з выпускнікоў Мінскіх аднагадовых тэатр. курсаў, якія ў 1939 былі адкрыты пры Рэсп. тэатр. вучылішчы для падрыхтоўкі акцёраў для калгаснасаўгасных тэатраў. Адкрыўся 7.11.1940. Маст. кіраўнік Канавалаў. Асн. мэтамі былі папулярызацыя тэатр. мастацтва сярод шырокіх слаёў насельніцтва, выхаванне працоўных вёскі. Напачатку ставілі падрыхтаваныя на курсах вадэвілі «Бяда ад пяшчотнага сэрца» У.Салагуба, «Муж усіх жонак» Ф.Коні, пазней «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага і «Настаўнік» С.Герасімава. У складзе
    мі завяршэннямі і ўстаўкамі з каляровага шкла, у апсідзе — вокны прамавугольныя. Дэкарацыя фасадаў вырашана з выкарыстаннем гарызантальнай і вертыкальнай 2колернай шалёўкі, накладных профільных элементаў у падваконнай частцы. Гал. ўваход вылучаны высокім ганкам пад 2схільным пакрыццём. У інтэр’еры плоская столь, алтарная частка аддзелена невысокай драўлянай перагародкай з балясінамі, над уваходам размешчаны хоры. У гал. 3часткавым драўляным алтары абразы ў драўляных абкладах. 3 паўд. боку храма знаходзіцца невял. званіца на 4 слупах, завершаная 4скатным шатром. Тэр. касцёла абнесена
    драўлянай агароджай на каменным падмурку з цаглянымі слупамі, перад гал. фасадам будынка знаходзіцца цагляная брама з трохвугольным завяршэннем і высокім каменным ганкам. Касцёл дзейнічае.
    A. М. Каласоўская.
    ДЗЯРЖЫНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1986 у г. Дзяржынск пры гар. Доме культуры. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.М.Валчок (з 1987), В.У.Клімакоў (з 1996). У складзе ансамбля групы: інструм. — 9 чал. і вак. — 5 чал. ва ўзросце ад 22 да 52 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — гарманічнае спалучэнне нац. муз. каларыту і сучасных тэндэнцый развіцця аматарскай творчасці. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. музыка розных стылістычных кірункаў і жанраў. Сярод праграм: «Добры вечар добрым людзям», «Добрая песня збірае сяброў», «Яўрэйскія найгрышы» У.Фядотава, канцэртная п’еса для цымбалаў з аркестрам «Ты ж мяне підманула» У.Гінько, танц. замалёўкі: «Полька развітальная» М.Алешкі і «Віцебская полька». Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1998), усебел.
    трупы акцёры: Андрыеўскі, Грынфельд, Рэпніна, Яфрэмаў і інш.
    ДЗЯРЖЫНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ГАННЫ, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў г. Дзяржынск. Пабудаваны ў 2й пал. 18 ст. на высокім цокалі. Трохнефавая 2вежавая базіліка з 5граннай апсідай і 2 сакрысціямі. Гал. фасад завершаны тарцом цэнтр. нефа, які фланкіруюць 2 чацверыковыя вежы з 4скатнымі шатрамі. Цэнтр. неф і нартэкс накрыты 2скатным дахам, апсіда — 2скатным з 3 вальмамі, завершаным над алтарнай часткай чацверыковай вежайсігнатуркай з 4скатным шатром. Фасады прарэзаны вокнамі з трохвугольны
    Дзяржынскі народны ансамбль народнай музыкі «Спадчына».
    434
    ДЗЯРЖЫНСКІ
    нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), удзельнік міжнар. фестывалю фальклору (пас. Умба Мурманскай вобл., Расія, 1999) і інш.
    Т.П.Жывіцкая.
    ДЗЯРЖЬІНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «КАРАГбД». Створаны ў 1990 у г. Дзяржынск пры rap. Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.Ф.Шпакевіч. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 35 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — гарманічнае спалучэнне мясц. каларыту і сучасных тэндэнцый развіцця самадзейнага нар. песеннага мастацтва, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў ансамбля. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, а таксама творы розных стыліст. кірункаў і жанраў: «Беларускія прыпеўкі», «Грошы», «Карагодная», «Ой, зпад гары», «Ты квітней, мой сад», «Шукаў мужык жонку», «Хадзіла я». Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Нясвіж, 1998; г. Слуцк, 2005; г. Маладзечна, 2011), фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2000), святкавання 900годдзя г. Барысаў (2002), Дзён бел. культуры (СанктПецярбург, 2010) і інш.
    Т. П.Жывіцкая.
    ДЗЯРЖЬІНСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «NEW TALENTS ». Створаны ў 1995 у г. Дзяржынск пры бел. гімназіі, з 1999 дзейнічае пры гар. Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.І.Асадчая. У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 17 да 26 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя сучасных і традыц. тэндэнцый развіцця эстр. вак. жанру. У рэпертуары песні розных стыліст. кірункаў і жанраў бел., рус., укр. аўтараў, а таксама творы замежнай эстрады. Сярод праграм: «Танцуючыя каралевы», «Я мала ведаю пра каханне», «3 любоўю да вас — «New Talents». Калектыў — дыпламант
    абл. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Маладзечна, 2005). Т.П.Жывіцкая.
    ДЗЯРЖЬІНСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЭЛЁГІЯ». Створаны ў 2000 у г. Дзяржынск пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.А.Дашчэчка. У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя лепшых твораў вак.харавой музыкі, захаванне і развіццё традыцый харавога мастацтва. У рэпертуары творы класічныя, духоўныя, нар., бел. кампазітараў: «Скерца» Ф.Дурантэ, «Хатынь» І.Лучанка, «Глорыя», «Санктус» А.Безенсона, «Бульба» А.Атрашкевіча і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестывалю харавой музыкі імя Ф.Шаляпіна (г. Ялта, Украіна, 2003), конкурсу «Планета зорак» (г. Судак, Украіна, 2011), абл. тура рэсп. аглядуконкурсу метадычных і творчых работ выкладчыкаў (г. Маладзечна, 2003), удзельнік фестыва
    Дзяржынскі народны кваршэт віяланчэлістаў.
    ляў: рэсп. харавой музыкі «Ад Шчырага сэрца» (г. Жодзіна, 2005, 2011), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2006).
    М. Ю.Лісоўская.
    ДЗЯРЖЬІНСКІ НАРбДНЫ КВАРТЭТ ВІЯЛАНЧЭЛІСТАЎ. Створаны ў 2003 у г. Дзяржынск пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.М.Халадзінская. У складзе квартэта 4 чал. ва ўзросце ад 16 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя віяланчэльнай музыкі, развіццё ансамблевых форм выканання. У рэпертуары творы бел., рус., сав., еўрап. класікаў і сучасных аўтараў: «Мелодыя» А.Дворжака, «Гумарэска» А.Барадзіна, «Падмаскоўныя вечары» У.СалаўёваСядога, «Элегія» М.Шчарбакова, «Раманс» У.Алоўнікава і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. муз. дзяцей і моладзі «Чэшская казка» (г. ЧэскеБудзеёвіцы, Чэхія, 2009), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2008), конкурсаў: адкрытага рэгіянальнага ансамблевых калектываў «Вясновы праменьчык» (г. Маладзечна, 2010), маладых выканаўцаў «Беларускі альбом» у межах юбілейнага свята музыкі ў г. Заслаўе (Мінскі рн, 2010). В.М.Халадзінская.
    ДЗЯРЖЬІНСКІ НАРбДНЫ КЛУБ АЎТАРСКАЙ ПЁСНІ «НАДЗЁЯ». Створаны ў 1990 у г. Дзяржынск пры гар. Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.П.Сянько (з 1990), А.М.Пяткун (з 2008). У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя жанру аўтарскай песні, пошук самабытных аўтараў. У рэпертуары песні мясц. самадзейных аўтараў на бел. і рус. мове. Сярод праграм: «Дэбют», «Пра ўсё і пра каханне», «Усё гэта — музыка сэрца», «Пасядзім, памаўчым», «Турыстычная», «Лепшыя песні сэрца», «Агеньчык душы», «Песні вайны» і інш. Ka
    435
    ДЗЯРЖЫНСКІ
    лектыў — дыпламант абл. конкурсаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» (г. Барысаў, 2008) і турыстычнай песні (г. Стоўбцы, 2008). Т.П.Жывіцкая.
    ДЗЯРЖЬІНСКІ НАРОДНЫ КЛУБ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫХ ГЎЛЬНЯЎ «НДДЗВЫЧАЙНАЯ КАМІ'СІЯ». Створаны ў 1989 у г. Дзяржынск пры гар. Доме культуры. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі клуб». Кіраўнік Т. РКлімовіч. У складзе клуба 24 чал. ва ўзросце ад 12 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў праз арганізацыю і правядзенне інтэлектуальных гульняў розных Biflay 3 2002 клуб праводзіць адкрыты ўсебел. 24гадзінны інтэлектмарафон, які штогод аб’ядноўвае больш за 30 каманд знаўцаў з Беларусі і краін СНД. Т.П.Жывіцкая.
    ДЗЯРЖЬІНСКІ НАРОДНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «АЛЬЯНС». Створаны ў 1994 у г. Дзяржынск пры гар. Доме культуры. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.В.Сузько. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 17 да 24 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя розных стыляў і кірункаў харэагр. жанру, а таксама развіццё творчага патэнцыялу моладзі. У рэпертуары сучасны маладзёжны і стылізаваны эстр. танец: «Ірландская рапсодыя», «Дакрананне», «Па ваду», «Вясковыя пацешкі» і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестываляў сучаснага харэагр. мастацтва «Арттранзіт» (Мінск, 2004), «Open Belarus» (Мінск, 2005); удзельнік міжнар. чэмпіянату танц. шоу (г. Рыза, Германія, 2006), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Нясвіж, 1998, г. Слуцк, 2005, г. Маладзечна, 2011). Т. П.Жывіцкая.
    ДЗЯРЖЬІНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтры Мінскай вобл. Цэнтр — г. Дзяржынск. У складзе раёна г. Фаніпаль 1 276 сельскіх нас. пунктаў, 10 сельсаветаў: Бараўскі, Волменскі, Дабрынёўскі, Дзя
    Дзяржынскі народны клуб інтэлектуальных гульняў «Надзвычайная камісія».
    мідавіцкі, Дзяржынскі, Негарэльскі, Путчынскі, Рубілкаўскі, Станькаўскі, Фаніпальскі. Пл. тэр. 1,2 тыс. км2, лясы займаюць 31% тэр. Нас. 61,3 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (85,6%), рускія (8,2%), палякі (2,8%), украінцы (1,4%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (2%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. і аўтадарога Мінск—Брэст, аўтадарогі Дзяржынск—Івянец, Дзяржынск— Заслаўе, Станькава—Дабрынёва, Негарэлае—Узда, Негарэлае—Самахвалавічы, Дзяржынск—Рубяжэвічы.
    Раён утвораны 17.7.1924 як Койданаўскі, да 26.7.1930 у Мінскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў. 18.1.1931 далучаны 3 сельсаветы скасаванага Самахвалавіцкага рна. 15.3.1932 раён рэарганізаваны ў нац. польск. 29.6.1932 перайменаваны ў Д.р. 31.7.1937 скасаваны, тэр. перададзена Заслаўскаму Уздзенскаму і Мінскаму раёнам. 4.2.1939 Д.р. адноўлены ў Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да пач. ліп. 1944 Д.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Дзяржынску і раёне 17,6 тыс. чал.,