• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыкакраязнаўчы музей: I — будынак музея; 2 — фрагмент экспазіцыі залы старажытнай гісторыі.
    446
    ДЗЯТЛАЎСКІ
    ты Перамогі»). Аб славутых земляках распавядаюць экспанаты 7й залы. У музеі арганізуюцца пастаянныя выстаўкі нар. і прафес. майстроў: 8я зала адведзена для правядзення часовых выстаў.
    ДЗЯТЛАЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры барока ў г. Дзятлава. Пабудаваны ў 1624—46 па фундацыі Caneray У 1743 пашкоджаны пажарам, перабудаваны ў 1751 паводле праекта А.Асікевіча па фундацыі М.К.Радзівіла. Аднанефавы 2вежавы мураваны касцёл з высокай паўцыркульнай апсідай і 2 нізкімі сакрысціямі. Неф накрыты 2схільным дахам, апсіда — конусападобным, завершаным крыжом на пастаменце. Гал. фасад падзелены прафіляваным карнізам на 2 ч., раскрапаваны пілястрамі, прарэзаны арачнымі і круглымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны нішаміэкседрамі са скульптурамі, завершаны шчытом з рэльефам Усёвідушчага Вока. Скразныя вежы з купалкамі ў завяршэнні падзелены на ярусы крывалінейнымі карнізамі. Уваходны прамавугольны партал (1646) абрамлены пілястрамі, дэкарыраваны вазамі; антаблемент завершаны плоскай арачнай нішай з рэльефнай выявай Божай Маці з немаўлём. Бакавыя фасады і апсіда прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, узмоцнены контрфорсамі. Неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі, апсіда — крыжовымі. У інтэр’еры гал. і 6 бакавых алтароў у стылі позняга барока. Гал. 2ярусны 3часткавы алтар уключае ў сваю кампазіцыю вокны апсіды, у цэнтр. частцы завершаны гарэльефам «Глорыя». Аформлены пілястрамі і калонамі карынфскага ордара, раскрапаваным антаблементам, упрыгожаны 6 драўлянымі скульптурамі святых. Карнізны пояс упрыгожаны дэкар. вазамі, картушамі. Амвон вырашаны ў стылі ракако. Дзве вітыя лесвіцы вядуць да арганных хораў, размешчаных над уваходам і абнесеных парапетам складанай канструкцыі. Арган
    упрыгожаны накладной разьбой па дрэве і пазалотай. Касцёл дзейнічае.
    А.М.Каласоўская.
    ДЗЯТЛАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ I МУЗЬІКІ «ЯТРАНКА». Створаны ў 1996 у г. Дзятлава пры гар. Доме культуры (з 2007 раённы Дом культуры). У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Г.В.Панько. У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: захаванне культ. традыцый Дзятлаўшчыны,
    Дзятлаўскі народны ансамбль народнай песні і музыкі «Ятранка».
    папулярызацыя бел., рус., укр. муз. спадчыны. У рэпертуары разнажанравыя песні: «Ой, пад мостам, мостам», «Пайшла Марта жыта жаці», «Каліна», «Ой, у дуброве», «Церніца», «Ой, каліна, ой, маліна», «Там каля млыну», «Развітальная», «Павей, ветрык» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: Рэсп. нац. культур (г. Гродна, з 2008), абл. нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі» (г. Ліда, 2008), «Гамоняць пушчы беларускія» (г. Свіслач, 2011) і інш. Г.В.Панько.
    447
    ДЗЯТЛАЎСКІ
    Дзятлаўскі народны ансамбль рускіх народных інструментаў «Дзятлаўскі калейдаскоп».
    ДЗЯТЛАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ РЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ДЗЯТЛАЎСКІ КАЛЕЙДАСКОП». Створаны ў 2000 у г. Дзятлава пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік І.Л.Цыгель. У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 20 да 47 гадоў. Гал. кірунак працы — выкананне разнапланавай інструм. музыкі. Асн. мэты дзейнасці: захаванне культ. традыцый, папулярызацыя бел., рус. муз. спадчыны, уплыў на маст. развіццё інструм. жанру, павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства і інш. У рэпертуары
    творы бел. і рус. кампазітараў: «Гумарэска» Я.Глебава, «Рапсодыя на рускія тэмы» У.Глушакова, «Вясёлыя прыпеўкі» і «Запрашэнне на свята» Я.Дзербянко, «Музычны каламбур» А.Крола, «Волжскі калейдаскоп» У.Маркіна, «Тустэп» А.Цыганкова, «Накцюрн» Г.Ермачэнкі і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат абл. фестывалю нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі» (г. Ліда, 2005, 2008), конкурсу аматарскіх калектываў (г. Гродна, 2010) і інш. І.Л.Цыгель.
    ДЗЯТЛАЎСКІ НАРОДНЫ ХОР «ВЕТЭРАНЫ Ў СТРАІ». Створаны ў 1984 у г. Дзятлава пры гар. Доме куль
    туры (з 2007 раённы Дом культуры). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.В.Ілюшэнка (з 1984), А.М.Яскельчык (з 1987), Я.С.Максімава (з 2001), Т.А.Ступак (з 2005), М.А.Шыкуць (з 2011). У складзе хору 28 чал. ваўзросце ад 50 да 83 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне бел. традыцый, абгрунтаванне і ўзмацненне ролі ветэранаў у патрыятычным выхаванні моладзі. У рэпертуары нар. песні «Вішня беласнежная», «Чубарыкі», аўтарскія творы «Эх, не пылі, дарога» У.Апарына, «Званочкі» А.Бакалейнікава, «Хлеб беларускі» В.Глубачэнка, «Чарка на пасашок» Л.Захлеўнага,
    Дзятлаўскі народны хор «Ветэраны ў страі».
    448
    ДЗЯТЛАЎСКІ
    «Беларусь — імя святое» Г.Казловай, «Прывабныя вясной у садзе кветачкі» Б.Макравусава, «Ой, завея белая» В.Малочкі і інш. Сярод праграм: «За гэты мір плацілі вы ў баях», «Спявае народны хор» (абедзве 2011), «Сустрэча на Раство», «Нам гора не бяда, бо душа малада» (усе 2012) і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: рэсп. і абл. маст. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 2008; г. Ваўкавыск, 2009—10; г. Іўе, 2011 — 12)іінш. М.А.Шыкуць.
    ДЗЯТЛАЎСКІРАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтр. частцы Гродзенскай вобл. У складзе раёна гар. пасёлкі Казлоўшчына і Наваельня, 224 сельскія нас. пункты, 10 сельсаветаў: Вензавецкі, Войневіцкі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Дзятлаўскі, Жукоўшчынскі, Мяляхавіцкі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі; 3 пасялковыя Саветы: Гезгалаўскі, Казлоўшчынскі, Наваельненскі. Пл. тэр. 1,5 тыс. км2, лясы займаюць 42%. Нас. 29,7 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (84,8%), палякі (9,3), рускія (4,3), украінцы (0,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,7%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Ліда—Баранавічы, аўтадарогі Ліда—Слонім, Дзятлава— Навагрудак—Любча, Наваельня— Баранавічы.
    Раён утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 15 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да ліп. 1944 Д.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Дзятлаве і раёне 4,7 тыс. чал., спалілі разам з жыхарамі вёскі Вялікая Воля, Гарадкі, Дварэц, Дубароўшчына, Дубраўка, Ліпічанская Пушча, Трахімавічы, Чарлёнка (пасля вайны адбудаваны). Дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (20.8.1943—15.7.1944) і ЛКСМБ (1.6.194315.7.1944), Дзятлаўскія падп. антыфаш. кт і маладзёжнае падполле, партыз. брыгады імя Варашылава, Ленінская, «Перамога», асобны партыз. атрад «Баявы» імя Дунаева, партыз. спец.
    група «Дружба». Выходзіла падп. газ. «Знамя свободы». Раён вызвалены войскамі 3й арміі 2га Бел. фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. 3 4.5.1945 цэнтр раёна — г.п. Наваельня. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 20.1.1960 да раёна далучаны г.п. Казлоўшчына і 5 сельсаветаў скасаванага Казлоўшчынскага рна, 17.4.1962 — 2 сельсаветы скасаванага Жалудоцкага рна. 25.12.1962 Д.р. скасаваны, яго тэр. перададзена Лідскаму, Навагрудскаму і Слонімскаму раёнам. 6.1.1965 раён адноўлены з цэнтрам у Дзятлаве.
    Дзейнічаюць > прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, буд. матэрыялаў прамсці. У раёне (2011) 2 гімназіі, 6 сярэдніх школ, 11 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 9 дашкольных устаноў, 3 школы мастацтваў, 2 муз. школы, 2 ДЮСШ, дзіцячы дом, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат, цэнтры сац.пед. з сац. прытулкам, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць 20 СДК, 2 ГДК, раённыя Дом культуры, Дом фальклору і Дом рамёстваў, 2 дамы сац.культ. паслуг, клубмузей народнага быту, 27 бк, гіст.краязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя раёна 4 бальніцы, 3 паліклінікі, 4 амбулаторыі, 21 ФАП, санаторый з дзіцячым аддз. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць 3 стадыёны, 22 спарт. залы, 4 хакейныя пляцоўкі, басейн, 5 мінібасейнаў, 5 стралковых ціраў. Выдаецца раённая газ. «Перамога». Дзейнічаюць 28 рэліг. абшчын, з іх 12 праваслаўных, 10 каталіцкіх, 6 пратэстанцкіх. Археал. помнікі: стаянкі Гезгалы, Латышы, Нясілавічы і інш. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: сядзіба (19 ст.) у в. Жыбарты, парк (19 ст.) у в. Жукоўшчына, касцёл Св. Анёлаўахоўнікаў (1840) у в. Раготна, Барысаглебская царква (1я пал. 19 ст.) у в. Накрышкі, Успенская царква (1865), вадзяны млын (канец 19 — пач. 20 ст.) і касцёл Божага Цела (1904—09) у в. Дварэц, Георгіеўская царква (1866) у в.
    Вялікая Воля, Петрапаўлаўская царква (1872—74) у в. Вензавец, царква Раства Багародзіцы (1876—79) у г.п. Наваельня, Георгіеўская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Горка, Мікалаеўская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Нагародавічы, парк (2я пал. 19 ст.) і Успенская царква (1928) у г.п. Казлоўшчына, Крыжаўзвіжанская царква (1897) у в. Войневічы, сядзіба (пач. 20 ст.) у в. Боркі, капліца (1908) у в. Лапушна, царква Раства Багародзіцы (1926) у в. Явар, капліцы (1928) у в. Азяраны і Св. Юзафа (1936) у в. Руда Яварская. У г.п. Наваельня нарадзіўся дзярж. і грамадскі дзеяч ВКЛ, мецэнатА.Тызенгаўз (1733—85), у в. Нагародавічы — бел. жывапісец В.Дмахоўскі (1805 або 1807  1862), в. Погіры бел. грамадскі дзеяч І.Дварчанін (1895—1937), у в. Варакамшчына — бел. пісьменнік В.Адамчык (1933— 2001), ув. Змяёўцы — бел. пісьменнік В.Шымук (1933—98), у в. Рабкі — бел. літаратуразнавец В.Чамярыцкі (н. 1936).
    ДЗЯТЛАЎСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1969 у г. Дзятлава як раённы Дом культуры. У 1998 перайменаваны ў гар. Дом культуры, з 2007 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1555 м2. Mae глядзельную залу на 370 месцаў. Дзейнічаюць 16 аматарскіх калектываў, з іх 2 маюць званне «народны» (ансамбль нар. песні і музыкі «Ятранка», хор «Ветэраны ў страі»), 6 клубаў (выхаднога дня «Хвілінкавесялінка», аматараў бел. нар. творчасці «Святліца», дыскаклуб «Піар», для моладзі «Імпульс», для дзяўчат «Стыль і мода», маладой сям’і «Гармонія»), 3 дзіцячыя гурткі (сольных спеваў «Вясёлыя ноткі», эстр. спеваў «Асарці», танц. «Тапатушкі»), 2 танц. гурты («СВІТ» і «Крок за крокам»), 2 фітнесгрупы для дарослых, тэатр. студыя «Мелодыя душы». Калектывы маст. самадзейнасці — удзельнікі розных культ.масавых мерапрыемстваў: рэсп. конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (г. Гродна), абл. фестываляў «Гамо