Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ДЗЯРЭЧЫН, вёска ў Зэльвенскім рне, на р. Сіпа. За 15 км на ПнУ ад горада і 16 км ад чыг. ст. Зэльва на лініі Гродна—Баранавічы, 98 км ад Гродна, на аўтадарозе Гродна—Слонім. Цэнтр Дзярэчынскага с/с. 280 гаспадарак, 646 ж. (2011).
Вядомы з пач. 15 ст. як сяло ў Слонімскім намесніцтве Троцкага ваяв. ВКЛ, уласнасць баярына Дрэмута. 3 15 ст. належаў Копачам, Сангушкам, Вішнявецкнм, Нарбутам, Сапегам і інш. 3 1537 мястэчка. У 1618—1832 у Д. існаваў кляштар дамініканцаў. У 1786 пабудаваны Дзярэчынскі палац.
А.Яра ш эв і ч. Дзяруга зузорамракі. Гарадскі пасёлак Поразава Свіслацкага раёна.
У 1790 — 160 двароў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1878 цэнтр воласці, 2269 ж., 2 царквы, сінагога, 2 малітоўныя дамы, багадзельня, 2 школы, 9 піцейных дамоў, 28 крам, млын. У 1897 2663 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Зэльвенскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 17.4.1962 у Мастоўскім, з 25.12.1962 у Ваўкавыскім, з 6.1.1965 зноў у Мастоўскім, з 30.7.1966 зноў у Зэльвенскім раёнах. У 1971 — 334 гаспадаркі, 991 ж. У 1997 — 347 гаспадарак, 795 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — СпасаПраабражэнская царква (канец 18 — пач. 19 ст.), касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1913). Археал. помнік — гарадзішча.
ДЗЯРЭЧЫНСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры класіцызму з элементамі рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Дзярэчын Зэльвенскага рна. Пабудавана ў канцы 18 — пач. 19 ст. з цэглы. У 1868 знаходзілася ў аварыйным стане, адноўлена памешчыцай В.Завадскай. Асн. квадратны ў плане аб’ём, завершаны цэнтр. светлавым шатровым 8гранным барабанам і падобнымі меншага маштабу 4 вуглавымі драўлянымі барабанамі з залачонымі цыбулепадобнымі купалкамі. Над франтальным фасадам узведзена 4гранная званіца з купальным пакрыццём і макаўкай на шыі. Над алтарнай часткай віль
439
ДЗЯРЭЧЫНСКІ
Дзярэчынская СпасаПраабражэнская царква.
чык даху завяршае цыбулепадобны купал на 8гранным барабане. Гал. фасад вылучаны высокім трохвугольным франтонам з арачным акном над такой жа формы ўваходным прафіляваным парталам. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны карнізам на сухарыках і прафіляваным паяском. У аздабленні выкарыстаны кілепадобныя какошнікі, вуглавыя лапаткі. У інтэр’еры 4 слупы падтрымліваюць канструкцыю сферычнага купала на ветразях. Алтарная і падкупальная часткі ўпрыгожаны фрэскавым роспісам. Царк. пляц акаймаваны бутавай агароджай з брамай у 3 кілепадобныя аркі. Храм, роспіс алтарнай і падкупальнай частак інтэр’ера ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ДЗЯРЭЧЫНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ, помнік архітэктуры барока ў в. Дзярэчын Зэльвенскага рна. Існаваў у 17 — пач. 20 ст. Вядомы па малюнку Н.Орды (1877). У склад комплексу ўваходзілі касцёл, жылы корпус кляштара, вежазваніца, агароджа з 3часткавай брамай. К а с ц ё л першапачаткова пабудаваны ў 1618 з дрэва, потым у 1690 з каменю. Уяўляў сабой 3не
фавую базіліку. Гал. фасад быў завершаны трохвугольным франтонам з зубчыкамі па карнізе, раскрапаваны 2яруснымі пілястрамі на 3 часткі, меў аконныя праёмы і ўваходны партал арачнага абрысу. Адасоблена перад касцёлам была ўзведзена 2ярусная квадратная ў плане вежазваніца, завершаная купальным дахам крывалінейнага абрысу з 4 люкарнамі і высокім шпілем. Вежа дэкарыравана вуглавымі пілястрамі, яе фасады прарэзаны высокімі арачнымі праёмамі. У сярэдзіне 18 ст. ўзведзены буды нак кляштара аб’ёмамі ў 2 і 3 паверхі, пад 2схільным дахам. Фаса
Дзярэчынскі народны ансамбль народнай песні «Званочкі».
ды былі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У 1877 касцёл згарэў. Комплекс не захаваўся.
A. М. Каласоўская.
ДЗЯРЙЧЫНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЗВАНОЧКІ». Створаны ў 1986 у в. Дзярэчын Зэльвенскага рна пры цэнтр. Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». КіраўнікТ.Л.Слёзнік. Ускладзе ансамбля 13 чал. ва ўзросце ад 21 да 51 года. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. песні. У рэпертуары бел., рус. нар. песні, а таксама аўтарскія «Звіняць, звіняць звончыкі», «Калі ж той вечар», «Ажаніўся стары
дзед», «Ой, там на ганку», «Выйду на вуліцу», «Бульба» М.Алешкі і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2005), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004), абл. нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі» (г. Ліда, 2011), рэгіянальнага свята «Аўгустоўскі канал збірае сяброў» (г. Гродна, 2009). Т.Л.Слёзнік.
ДЗЯРЭЧЫНСКІ ПАЛАЦ, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Дзярэчын Зэльвенскага рна. Пабудаваны ў 1786 як ваен. навуч. ўстанова («Акадэмія») паводле праекта архіт. Я.С.Бекера і Л.С.Гуцэвіча. Фун
440
ДЗЯТЛАВА
Дзярэчынскі палац. 3 малюнка Н. Орды. 1877.
М.РымскагаКорсакава), Эўрыдыка («Арфей і Эўрыдыка» А.Журбіна), Кармэн («Кармэнсюіта» Р.Шчадрына), Джульета («Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева), Гюльнара («Карсар» А.Адана), Распусніца («Карміна Бурана» К.Орфа), Салісткаўчырвоным («Вальпургіева ноч» Ш.Гуно), Кітры
Ю. Б.Дзятко.
датар — канцлер ВКЛ А.Сапега. У пач. 19 ст. яго сын Францішак перарабіў будынак на палац і абкружыў яго паркам. За ўдзел гаспадара ў паўстанні 1830—31 палац з маёмасцю быў канфіскаваны рас. ўладамі. У пач. 20 ст. перароблены ў вайсковыя казармы (да 1906). Палац — прамавугольны ў плане аднапавярховы мураваны будынак. Пакаты вальмавы дах быў схаваны парапетам. Цэнтр. частка з мансардай на гал. фасадзе была вылучана 8калонным дарычным порцікам. Трохвугольны франтон упрыгожаны ляпным геральдычным картушам. Планіроўка калідорная з квадратнай залай у цэнтры. Дэкор фасадаў вызначалі рытмічна размешчаныя прамавугольныя аконныя праёмы і філёнгі. У палацы знаходзіліся карцінная галерэя, археал. кабінет і бка (канфіскаваныя маст. каштоўнасці вывезены ў Пецярбург). Палац размяшчаўся ў парку рэгулярнатэраснага тыпу («Малы Версаль») з сістэмай ставоў. Палацавапаркавы комплекс знішчаны ў 1920—30я гг., калі Дзярэчын знаходзіўся ў складзе Польшчы.
ДЗЯТКО Юлія Барысаўна (н. 27.3. 1974, Мінск), беларуская артыстка балета. Засл. артыстка Белару
сі (2009). Скончыла Бел. акадэмію музыкі (2005). 3 1992 салістка Бел. дзярж. муз. тэатра, з 2007 вядучы майстар сцэны Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Сярод партый: Марго («Мефіста» У.Кандрусевіча), Прынцэса Аўрора, Маша («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Царэўна («Шахразада»
Ю.Дзятко ў аўтарскай танцавальнай пастаноўцы «Свет не заканчваецца ля дзвярэй дома».
(«Дон Кіхот» Л.Мінкуса) і інш. Аўтар танц. паст. «Свет не заканчваецца ля дзвярэй дома» (2008).
ДЗЯТЛАВА. горад у Гродзенскай вобл., цэнтр Дзятлаўскага рна. За 165 км на ПдУ ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Баранавічы—Ліда, аўтадарогамі звязана са Слонімам, Лідай, Навагрудкам. 7,7 тыс. ж. (2011).
Вядома з 1440—50х гг. пад назвай Здзецел у Троцкім ваяв. ВКЛ. У 1498 вял. кн. Аляксандр падараваў воласць Здзецел (з правам заснавання мястэчка) гетману ВКЛ К.Астрожскаму, які ў пач. 16 ст. ўзвёў тут замак. 3 1566 у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. У 1580 — 118 двароў, 5 вуліц. 3 пач. 17 ст. ўладанне Сапегаў. У 1624—46 пабудаваны касцёл, пры якім дзейнічаў шпіталь. 3 1655 уладанне Палубінскіх, з 1685 — Радзівілаў. У 1689 — каля 1 тыс. ж., 126 двароў, 9 вуліц. У 1751 па фундацыі М.Радзівіла пабудаваны палац. У 1784 — 176 двароў, 5 вуліц, 3 завулкі, школа, шпіталь, 3 млыны. 3 канца 18 ст. ўладанне Солтанаў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. 3 1831 дзярж.
441
ДЗЯТЛАВІЦКАЕ
Плошча 17 Верасня ў г. Дзятлава.
ўласнасць. У 1897 мястэчка, цэнтр воласці, 3155 ж., 479 дамоў, касцёл, царква, 4 малітоўныя дамы, шпіталь, нар. вучылішча, царк.прыходская школа, 2 фабрыкі, 2 медаварні, пошта, магазін, больш за 40 майстэрняў. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Навагрудскіх павеце і ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 30.6.1941 да 9.7.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне 4,7 тыс. чал. Вызвалена войскамі 2га Бел. фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. 3 4.5.1945 цэнтр Дзятлаўскага рна перанесены ўг.п. Наваельня. 3 8.1.1954у Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 у Слонімскім рне. 3 6.1.1965 зноў цэнтр раёна. У
Фрагмент гістарычнаіі забудовы ў г. Дзятлава.
1971 — 4,5 тыс. ж. 3 21.9.1990 горад. У 1999 — 8,4 тыс. ж.
У Д. захавалася радыяльнакальцавая планіровачная структура, якая склалася ў 17—19 ст. Цэнтр кампазіцыі — прамавугольная ў плане пл. 17 Верасня (б. Гандлёвая), ад якой у радыяльных напрамках ідуць асн. вуліцы (Савецкая, Кірава і Міцкевіча). Усх. бок плошчы займаюць 2павярховыя мураваныя дамы 17—19 ст. (б. дамы рамеснікаў і гандляроў), зах. — 2павярховая гасцініца і ўнівермаг, паўд. — 4павярховы будынак камбіната быт. абслугоўвання. Вуліцы Школьная, Першамайская, Перамогі і інш. забудаваны пераважна 2—5павярховымі жылымі дамамі, астатняя тэр. — індывід. дамамі сядзібнага тыпу. Прам. зона разме
шчана гал. чынам у паўн. частцы горада. Зона адпачынку — парк па вул. Міцкевіча. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 1981 (карэкціроўка 1990). Вядзецца будаўніцтва (2012) жылых шматпавярховых дамоў у паўн.ўсх. частцы (мікрараён вул. Навагрудская). Праведзены капітальны рамонт вул. Чырвонаармейская (заменены цеплавыя і інш сеткі, ліхтарныя слупы, мадэрнізаваны мост цераз р. Дзятлаўка), добраўпарадкаванне пл. 17 Верасня і вул. Савецкая, рэканструкцыя касцёла Унебаўзяцця Дзевы Марыі.