Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
спалілі 11 вёсак, з іх 6 (Баркі, Глухое Пярхурава, Літавец, Любажанка, Перасветаўшчына, Ходасы) не адноўлены. Дзейнічалі Дзяржынскае антыфаш. падполле, падп. райкамы КП(б) Б і ЛКСМБ (кастр. 1942 4.7.1944), партыз. брыгады 18я імя Фрунзэ, 200я імя Ракасоўскага, імя Панамарэнкі, імя Сталіна, імя Чкалава, імя Шчорса, М.М.Нікіціна, атрады 106ы, «Мсцівец», «Баявы» імя Дунаева, П.А.Алыбіна, «Слаўны», імя Калініна, спец. партыз. групы «Багатыры», «Знішчальнік», «Родныя». Выдавалася падп. газ. «Ленінская праўда». Вызвалены войскамі 49й арміі 2га Бел. фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у склад раёна ўваходзілі г.п. Узда і 9 сельсаветаў скасаванага Уздзенскага рна. 12.8.1970 далучаны сельсавет Валожынскага рна.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, металаапрацоўчыя, буд. матэрыялаў, лёгкай і харчовай прамсці. У раёне (2011) 3 гімназіі, 9 сярэдніх, 2 муз., вячэрняя школы, 12 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 15 дашколь
436
ДЗЯРЖЫНСКІ
ных устаноў 2 дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці, 2 дзіцячыя дамы, 2 школы мастацтваў школаінтэрнат, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат прац. навучання і прафес. арыентацыі, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., стацыянарны дзіцячы аздараўленчы лагер, 4 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Працуюць 2 ГДК, 17 СДК, 6 сельскіх клубаў, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Цэнтр культуры і вольнага часу, Дом рамёстваў, раённы культ.спарт. цэнтр, Дом вольнага часу, аўтаклуб, 32 бкі, гіст,краязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя раёна 5 бальніц, паліклініка, 3 амбулаторыі, 14 ФАПаў. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць стадыён, 39 спарт. залаў 4 футбольныя палі, 4 трэнажорныя залы, 14 комплексныхспарт. пляцовак, басейн, 7 мінібасейнаў, 8 аграсядзіб, паркі актыўнага адпачынку і прыгод. Выдаецца раённая газ. «Узвышша». Дзейнічаюць 15 рэліг. абшчын, у т.л. 6 праваслаўных і 4 каталіцкія. Археал. помнікі: курганныя могільнікі Грычына, Навасады, Путчына, Старая Рудзіца, Чэрнікаўшчына, гарадзішча і селішча Каменка, Клыпаўшчына і інш. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: сядзібы 19 ст. ў вёсках Волма і Вял. Навасёлкі,
касцёл (1836) у в. Старынкі, Мікалаеўская царква (1858) і сядзібнапаркавы ансамбль (19 ст.) у в. Станькава, царква Раства Багародзіцы (1864) у в. Дабрынёва, жылыя пабудовы (19 ст.) у пас. Негарэлае, капліцапахавальня (пач. 20 ст.) у в. Баравое. Помнік гісторыі — мемар. комплекс «Літавец» на месцы спаленай ням.фаш. захопнікамі вёскі. У Дзяржынску нарадзіліся засл. дзеяч культуры Беларусі Г.Будай (1918—88), бел. паэт А.Вольскі (1924—2002), акадэмік НАН Беларусі М.Міцкевіч (1914— 91), Герой Сав. Саюза Я.Фаміных (1906—77), у в. Станькава — дзярж. дзеячы і мецэнаты Э.Чапскі (1828— 96) і К.Чапскі (1860—1904), у в. Крыловічы — адзін з заснавальнікаў бел. тэатра У.Крыловіч (1895—1937), у в. Віцкаўшчына — бел. гісторык, этнограф М.Улашчык (1906—86), у в. Бакінава — бел. пісьменнік С.Шушкевіч (1908—91), у в. Скварцы — бел. пісьменнік Л.Калюга (1909—37), акадэмік НАН Беларусі М.Бірыла (1923—92), у в. Шпількі — Герой Сав. Саюза А.Гурын (1910—62), у в. Ляхавічы — акадэмік Акадэміі пед. навук СССР В.Івашын (1913—2009), у в. Малыя Навасёлкі — бел. гісторык М.Ермаловіч (1921—2000), у в. Грычына — паэт і перакладчык І.Калеснік (193279).
ДЗЯРЖЬІНСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ.
Засн. ў 1985 у г. Дзяржынск, адкрыты для наведвальнікаў у 1987. Да 2005 з’яўляўся структурным падраздзяленнем аддзела культуры Дзяржынскага райвыканкама. 3 2005 — дзярж. ўстанова з сучаснай назвай. Асн. фонд — 7239 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 3675 (2012). Агульная пл. 531 м2, пл. экспазіцыі 276 м2, выставачная — 58 м2. Экспазіцыя размешчана ў 4 залах, з іх 3 гіст.краязнаўчыя і прыроды. Mae таксама выставачную і лекцыйную залы. У першай экспазіцыйнай зале прадстаўлены экспанаты, якія расказваюць аб гісторыі Дзяржыншчыны са старажытнасці да 1917. Другая ахоплівае перыяд з 1917 да 1941. Тут захоўваюцца дакументы і матэрыялы пра падзеі Кастр. рэв. 1917 і Грамадз. вайны 1918—20, аб германскай і польск. акупацыі, дзярж. граніцы з Польшчай у 1921—39, аб Дзяржынскім польск. нац. раёне. Трэцяя зала прысвечана падзеям Вял. Айч. вайны ў раёне. У зале прыроды прадстаўлены флора і фаўна рэгіёна. У выставачнай зале арганізуюцца выстаўкі: маст., этнаграф., дзіцячай і дэкар.прыкладной творчасці, прадстаўленыя замежнымі пасольствамі. В.Ф.Чарненка.
Дзяржынскі раённы гісторыкакраязнаўчы музей: I — інтэр ёр сялянскаіі хаты; 2 — макет партызанскай зямлянкі.
2
437
ДЗЯРЖЫНСКІ
ДЗЯРЖЬІНСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧОЎ. Створаны ў 1990 у г. Дзяржынск пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.С.Мартынюк (з 1990), І.Ф.Лук’янава (з 1993). У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 11 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя класічнай музыкі ў ансамблевым выкананні сярод шырокага кола слухачоў. У рэпертуары творы класічнай музыкі: вальс з аперэты «Вясёлая ўдава», танец з «Палескай сюіты» Я.Глебава, «Гімн каханню» М.Мано, «Песня» М.Аладава, «Вясковыя музыкі» Ж.Металідзі. Калектыў — лаўрэат абл. фестывалю нар. творчасці «Haney зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2007), конкурсу ансамблевых калектываў (г. Салігорск, 2008), адкрытага фестывалюконкурсу «Вясеннія струны» (Мінск, 2007) і інш. /. Ф.Лук ’янава.
ДЗЯРЖЬІНСКІ ЎЗОРНЫ ДЗІЦЯЧАЮНАЦКІ ТЭАТРАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «МАЯК». Створаны ў 1990 у г. Дзяржынск пры гар. Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.С. Фядотава (з 1990), С.Б.Яфрэмава (з 2007). У складзе калектыву 42 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: папулярызацыя сучасных і традыц. тэндэнцый развіцця тэатр. жанру, развіццё творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў. У рэпертуары спектаклі: «Плошча Срэбных гадзіннікаў» (паводле казкі Л.Маціс), «Забыць не ў сілах», «А досвіткі тут ціхія» (паводле Б.Васільева), «Ветэран», «Заяцхрабрэц» (па п’есе М.Барценева «Лічу да пяці»), музычная казка па матывах п’есы А.Чупіна «Гарэзніца Бабка Ёжка», навагодняя казка «Лясная песенька». Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. «Крок у неба» (Мінск, 1998, 2002), абл. дзіцячай тэатр. творчасці «Чароўны куфэрак» (в. Сарачы Любанскага рна, 2009,2011). Т.П.Жывіцкая.
Да арт.
Дзяржынскі ўзорны тэатрстудыя «Ступені».
Сцэна са спектакля «Музей спасціжэння чалавека».
ДЗЯРЖЫНСКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТРСТЎДЫЯ «СТУПЁНІ». Створаны ў 2002 у г. Дзяржынск пры гімназіі № 1. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.І.Калюжына. У складзе тэатра 43 чал. ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё тэатр. майстэрства і культуры сродкамі сінтэтычных відаў мастацтва. У рэпертуары спектаклі, сцэнічныя мініяцюры, мюзіклы, пластычныя імпрэзы: «Лімпапо» (2009), «Аліса ў краіне цудаў», «Закаханы пілігрым» (абодва 2010), «Музей спасціжэння чалавека», «На струнах акіяну» (абодва 2011), «Што ў сілах утрымаць каханне?», «Ля каўчэга ў восем» (абодва 2012). Калектыў — удзельнік абл. фестываляў дзіцячай тэатр. творчасці «Чароўны куфэрак» (в. Сарачы Любанскага рна, 2007, 2009, 2011), «Казкі жыцця» (г. Стоўбцы, 2009, 2011). А.І.Калюжына.
ДЗЯРЖЬІНСКІ ЎЗбРНЫ ХАРЭАГРАФІ'ЧНЫ АНСАМБЛЬ «КРУТАГбРАЧКА». Створаны ў 1990 у г. Дзяржынск пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.П.Пак. У складзе ансамбля 70 чал. ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: папулярызацыя харэагр. мастацтва, развіццё ў дзяцей навыкаў канцэртнай дзейнасці. У рэпертуары нар., эстр. танцы, тэ
матычныя пастаноўкі, харэагр. карцінкі, балады: «Койданаўская ківуха», «Цудоўная млынарка», «Калі б камяні маглі гаварыць», «Агонь Элады», «Лялькі», «Школа танца», «Весялінка». Калектыў — лаўрэат міжнар. фестывалюконкурсу харэагр. калектываў «Адзінства Расіі» (Масква, 2006), фестываляў харэагр. калектываў «Дніпраданс» (г. Днепрапятроўск, Украіна, 2008), муз. дзяцей і моладзі «Чэшская казка» (г. ЧэскеБудзеёвіцы, Чэхія, 2009), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар'іна Горка, 2010). Г.П.Пак.
ДЗЯРЖЬІНСКІ ЎЗбРНЫ цымБАЛЬНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1974 у г. Дзяржынск пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1994 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.А.Грамыка (з 1974), І.Л.Марчанка (з 1987). У складзе аркестра 28 чал. ва ўзросце ад 11 да 53 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: эстэтычнае выхаванне навучэнцаў, фарміраванне навыкаў калектыўнага музіцыравання, далучэнне дзяцей да традыцый нац. муз. культуры. У рэпертуары класічныя творы, урыўкі з балетаў, опер, уверцюры, творы сучасных кампазітараў, апрацоўкі нар. мелодый: «Полькатрасуха», «Смаленскі гусачок», «Зарэчанскі хуліган» В.Емяльянава, «Вясёлыя пераборы» У.Дзмітрыева, «Заклінанне агню» Па
438
ДЗЯРЭЧЫНСКАЯ
дэ Луна, «Інтэрмецца» В.Шчэрбы, «Вальс» Я.Догі. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік фестываляў: міжнар. і рэсп. «Сярэбраны звон цымбалаў» (2007, абодва г. Маладзечна), юных музыкантаў «Сымонмузыка» (г. Стоўбцы, 2008). І.Л.Марчанка. ДЗЯРЎГА, радзюжка, від посцілкі. Ткалі з грубай ільняной пражы ў 4 ніты, сшывалі ў 2 полкі. Ужывалася ў якасці коўдры і для засцілання пасцелі. На У Беларусі вядомы Д., сшытыя з 2 Д. па трох баках у выглядзе мяшка. У пач. 20 ст. саступілі месца дэкар. вытканым посцілкам і дыванам, але працягвалі ўжывацца ў гасп. патрэбах (напр., для пераноскі сена ці саломы). Выйшлі з ужытку ў сярэдзіне20ст. Я.М.Сахута. ДЗЯРЎГА Аляксандр Анісімавіч (23.8.1901, Мінск — 9.5.1979), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1961). Скончыў бел. настаўніцкія курсы ў Вільні (1922). У 1948—79 арганізатар і кіраўнік Смаргонскага народнага цымбальнага аркестра, які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства. Аўтар шэрагу апрацовак для цымбальнага аркестра, у т.л. нар. песень бел. «Лянок» і польск. «Трамблянка». Зрабіў шмат запісаў бел. песеннага і ін
К.Рус а к о в і ч. Дзяруга. Вёска Рухава Старадарожскага раёна.
струм. фальклору («У Марцінавым саду», «Залескія прыпеўкі», «Смаргонская полька» і інш.).
ДЗЯРЎГІН Віктар Пятровіч (н. 4.6.1947, г. Учкурган, Узбекістан), беларускі рэжысёр, мастакдэкаратар. Скончыў Ленінградскі інт тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1984). 3 1970 працуе на к/студыі «Беларусьфільм». Рэж.пастаноўшчык фільмаў: дакум. «Сустрэча» (1982), «Разбег» (1983), «Беларуская лялька» (1992), «Дрэва яго жыцця» (1998), ігравых «Бярэзнік» (1984), «Вяселле ў Беражках» (1986), «На чыгунцы» (1987) паводле М.Зарэцкага, «Пад прыступкамі», «Ваўкі ў зоне» (абодва 1990), «Бег ад смерці» (1996) і інш.