Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
449
ДЗЯТЛАЎСКІ
Да арт. Дзяпілаўскіраённы Дом культуры: 1 — на раённым конкурсе дзіцячай эстраднаіі творчасці «Мелодыі кахання»; 2 — удзельнікі тэатральнай студыі «Мелодыя душы» (мюзікл «Цуды ў Лукамор’і»),
няць пушчы беларускія...» (г. Свіслач), дзіцячай эстр. творчасці «Масты надзей» (г. Масты, усе 2010), нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі» (г. Ліда), эстр. песні «...I вечная вясна» (г. Шчучын, абодва 2012), нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Іўе, штогод). М.Л.Візгер.
ДЗЯТЛАЎСКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў лютым 2005 у пас. Гезгалы Дзятлаўскага рна на базе сельскага Дома культуры. Размяшчаецца ў адным з яго памяшканняў. Агульная пл. 54 м2. Працуюць гурткі дэкар.прыкладнога мастацтва: бісе
рапляцення, роспісу па дрэве, лепкі з салёнага цеста, вышыўкі. Вядзецца работа па развіцці, адраджэнні, папулярызацыі нар. рамёстваў і промыслаў. Калектывы Дома рамёстваў — удзельнікі розных культ.масавых мерапрыемстваў: рэсп. фестывалю нац. культур, экалагічнага форуму «Горад майстроў» (абодва г. Гродна, 2010), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ліда, 2010), абл. фестывалю «Гамоняць пушчы беларускія...» (г. Свіслач, 2010) і інш.
М.Л.Візгер.
ДЗЯЦІНЕЦ, дзядзінец, 1) парадны двор перад сядзібным домам ці
палацам; цэнтр. частка сядзібы. 2) Умацаваная тынам, валамі, равамі, a пазней сценамі і вежамі тэр. княжацкай рэзідэнцыі ці двара царк. ўладыкі (Гомель, Слуцк, Камянец, Пінск і інш.). Д. звычайна ствараўся на мысе ў сутоках рэк (Магілёў Орша, Рагачоў, Свіслач, Стрэшын, Чачэрск і інш.). Пазней Д. ператварыўся ў цэнтр. частку стараж. горада (Полацк, Віцебск, Мінск, Навагрудак і інш.), дзе знаходзіліся адм. і культавыя будынкі, жылі князь, духавенства, рамеснікі і гандляры. Тэрмін «Д.» ужываўся ў летапісах да 14 ст., пазней больш пашыранымі сталі
Да арт. Дзятлаўскі раённы Дом рамёстваў: 1 — на занятках гуртка «Лепка з салёнага цеста»; 2 — вырабы народнага мастацтва на рэспубліканскім фестывалікірмашы «Дажынкі».
450
ДМАХОЎСКІ
назвы «град», «горад», «замак». Памеры тэр. Д. зза натуральных перашкод (рэкі, крутыя схілы рэльефу) і абарончых збудаванняў былі абмежаванымі, пл. звычайна ад 1 да 10 га, што стрымлівала рост гар. забудовы. Таму ў 15—16 ст. новым цэнтрам гар. жыцця стала рыначная пл., якая фарміравалася ў баку ад Д. на асобнай тэр., куды былі перанесены асн. будынкі. У выніку перапланіроўкі гарадоў некаторыя Д. апынуліся на аддаленні ад новай нас. пункта (Браслаў, Капыль, Клецк, Тураў і інш.), сталі займаць асобнае месца ў яго планіровачнай арганізацыі, іх сувязь з горадам ажыццяўлялася па вуліцы, якая звычайна атрымлівала назву «Замкавая» (Гродна, Капыль і інш.). На некаторых такіх Д. да 18 ст. існавала забудова ў выглядзе панскай сядзібы. Цяпер тэр. большасці б. Д. знаходзяцца ў цэнтр. частцы сучасных гар. структур, уваходзяць у склад гіст. цэнтраў стараж. гарадоў Беларусі і ахоўваюцца дзяржавай.
С.А. Сергачоў.
ДМАХбЎСКІ Вікенцій (1805 або 1807, в. Нагародавічы Дзятлаўскага рна — 22.2.1862), беларускі жывапісец. Вучыўся ў Віленскім унце, адначасова займаўся жывапісам у Я.Рустэма (1826—29). Удзельнік паўстання 1830—31. 3 1831—37 у эміграцыі, у 1833 вярнуўся ў Вільню. У 1855—58 жыў у в. Брацянка каля Навагрудка. Аўтар рамантычных пейзажаў: «Рака Нерыс каля Верак» (1840), «Айчына» (1843), «Пажар у лесе» (1850), «На начлезе» (1854), а таксама «Каля пераправы», «Возера Свіцязь», «Замак і вежа ў Троках», «Від замка в Урадніках», «Руіны замка ў Гальшанах», «Замак у Крэве», «Дом Міцкевіча ў Навагрудку» і інш. Выканаў серыю акварэляў — віды ваколіц Навагрудка, Вільні, «Сядзіба ў Туганавічах». У 1850—54 аформіў спектаклі ў Віленскім гар. тэатры («Галька» С.Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Д.Расіні, «Фаварытка» Г.Даніцэці і інш.).
В.Дмахоўскі. Айчына. 1S43.
ДМАХОЎСКІ Генрык Міхайлавіч (26.10.1810, Вільнюс, паводле інш. звестак, б. маёнтак Забалацце, Мёрскі рн. — 26.5.1863), беларускі скульптар. Скончыў Віленскі ўнт (1828). Удзельнік паўстання 1830—31. Пасля разгрому эмігрыраваў у Францыю. У 1841—51 вывучаў скульптуру і працаваў як скульптар у Парыжы, з 1851 у ЗША, з 1861 на радзіме. У час паўстання 1863—64 камісар Дзісенскага павета і начальнік атрада. Загінуў у баі ў в. Парэчча Барысаўскага
Г.Дмахоўскі. Бюст Т.Касцюшкі. 1857.
павета. Стварыў помнікі В.Пяткевічу ў Парыжы (1848), героям паўстання 1848 у Познані (1849), жонцы ў Філадэльфіі, рэльеф Ю.Заліўскага, бюсты Т.Касцюшкі (1857) і Т.Джэферсана (для кангрэса ЗША), помнікі Барбары Радзівіл і статую Св. Уладзіслава, бюсты У.Сыракомлі і гісторыка М.Балінскага ў Вільні. Сярод іншых работ: скульпт. група «Гарыбальдзі з воінамі», медаль «Апафеоз Т.Касцюшкі», медальён з сілуэтамі пакараных дзекабрыстаў.
ДМАХбЎСКІ Уладзіслаў Вікенцьевіч (1841, Вільнюс — ?), беларускі жывапісец. Сын В.Дмахоўскага. Вучыўся ў бацькі і Варшаве. 3 1875 выкладаў маляванне ў гімназіях Польшчы. Прымаў удзел у маст. выстаўках у Варшаве (1868, 1872), Кракаве (1870, 1871). 3 канца 1870х гг. жыў і працаваў ў маёнтку Нагародавічы (Дзятлаўскі рн). Сярод твораў: жанравыя кампазіцыі «Рамізнік», «Паштовая станцыя», «На начлезе», акварэль «У Вільню на карнавал».
ДМАХОЎСКІ Фадзей Уладзіслававіч (1858, каля г. Пінск — ? ), беларускі жывапісец і графік. Сын У.Дмахоўскага. У 1873—77 вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, пазней у Кракаве ў Я.Матэйкі. У 1907 выкладаў арнаментыку ў Вышэйшай школе заахвочвання мастацтваў у Пецярбургу. Пісаў кампазіцыі на гіст.
451
ДМУХАЙЛА
тэмы (графічны ліст «Прысяга князя») і пейзажы («Лясная глуш»), Аўтар серыі малюнкаў гербаў бел. гарадоў для «Гербоўніка літоўскага», які публікаваўся ў пач. 20 ст. ў віленскіх час. «Kwartalnik Litewski» («Квартальнік літоўскі») і «Litwa і Rus» («Літва і Русь»). Вядома яго графічная серыя партрэтаў польск. каралёў (Леха, Крака, Мешкі II, Пяста і інш.), гіст. асоб (Т.Касцюшкі, Напалеона) ідзеячаў культуры (А.Міцкевіча і інш.).
Г.А. Фатыхава.
ДМУХАНЛА Іван Сямёнавіч (23.9. 1914, с.Топчына Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 30.4.2007), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1996). Скончыў Днепрапятроўскае маст. вучылішча (1939). Працаваў у станковым жывапісе. Сярод работ у гіст. жанры: «Вызваленне Заходняй Беларусі» (1949), «Першая баразна» (1950), «Вызваленне» (1951) і інш. Аўтар пейзажаў «Беларускія далячыні» (1953), «Раняя вясна», «Восень» (абодва 1956), «Веснавое сонца» (1957), «Пейзаж з рэчкай» (1960), «Каля мора», «На ўзлессі» (абодва 1965), «Світае» (1970), «Песня жыцця», «На радзіме Я.Купалы»
І.Дмухайла. Пейзаж з рэчкай. 1960.
(абодва 1975), трыпціха «Сказ пра Белавежскую пушчу» (1978), «Восень» (1981), «Абуджэнне. Я.Купала з жонкай» (1982), серыі «Беларускія пейзажы» (1990я гг.) і інш. Творы Д. адметныя тонкім успрыманнем зменлівага жыцця прыроды, яе прыгажосці і непаўторнасці.
Г.А. Фатыхава.
ДНЁПРАДЗВШСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура ўсходнябалцкага насельніцтва ў 8—7 ст. да н.э. — 1—2 ст. н.э. на тэр. Беларусі і Расіі, у Верхнім Падняпроўі, Сярэднім Падзвінні і ў вярхоўях р. Вялікая. У межах Беларусі ўключала ў сябе тэр. амаль усёй Віцебскай і паўн. часткі Магілёўскай абласцей. Паходжанне
Д.д.к. звязана з развіццём матэрыяльнай культуры насельніцтва басейна Зах. Дзвіны і Верхняга Падняпроўя ў бронзавым веку. У асобную культуру помнікі Д.д.к. вылучаны А.Р.Мітрафанавым у канцы 1950х гг. Старажытнасці гэтай культуры на тэр. Беларусі вывучалі А.М.Ляўданскі, С.А.Дубінскі, А.Д.Каваленя, Л.В.Аляксееў, К.П.Шут, А.Р.МІтрафанаў, В.І.Шадыра, А.А.Егарэйчанка, Ю.У.Каласоўскі і інш.
Паселішчы прадстаўлены ўмацаванымі пасёлкамігарадзішчамі, якія размяшчаліся на ледавіковых астанцахузгорках і на мысах надпоймавых тэрас. На тэр. Беларусі вядома каля 200 гарадзішчаў. Форма пляцоўкі авальная, круглая, трохвугольная, прамавугольная, пл. ад 500 да 2500 м2. Гасп. і жылыя пабудовы прадстаўлены падоўжанымі наземнымі збудаваннямі або паўзямлянкамі слупавой канструкцыі, якія размяшчаліся пераважна па краі пляцоўкі. Пабудовы ацяпляліся наземнымі і заглыбленымі ў грунт агнішчамі з каменнай абкладкай. Пахавальны абрад не вызначаны. Для ўсяго перыяду існавання культуры характэрны гліняны ляпны посуд пераважна слоікападобных форм, сустракаецца арнаментацыя скразнымі адтулінамі і ямкавымі ўцісканнямі ў верхняй частцы, таксама перакрэсленымі лініямі. У канцы 1 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. ў керамічным комплексе назіраецца ўплыў традыцый з боку культур штрыхаванай керамікі і зарубінецкай, з’яўляецца посуд прафіляваных або рабрыстых форм, арнаментацыя насечкамі і ўціскамі па краі венчыка, штрыхоўка паверхні. Сярод знаходак ранняга перыяду пераважаюць вырабы з каменю (клінападобныя і свідраваныя сякеры, зерняцёркі, таўкачы і інш.), касцяныя і рагавыя прылады для палявання, дэталі адзення і ўпрыгажэнні, трапляюцца гліняныя грузікі дзякава тыпу. У канцы 1га тыс. да н.э. распаўсюджваюцца жалезныя прылады працы і зброі, бронза
452
ДОБРААХВОТНАЕ
выя ўпрыгажэнні (посахападобныя шпількі, умбонападобныя падвескі, пектаралі і інш.). Асн. заняткамі насельніцтва былі жывёлагадоўля, ляднае земляробства, рыбалоўства, паляванне, разнастайныя рамёствы і заняткі, звязаныя з апрацоўкай каменю, косці, жалеза і каляровых металаў, прадзенне, ткацтва.
На працягу 1—2 ст. помнікі Д.д.к. паступова знікаюць у выніку міграцыі плямён позназарубінецкай культуры з паўд. часткі Верхняга Падняпроўя на тэр. Сярэдняга Падзвіння. Магчыма, насельніцтва Д. дз.к. прыняло ўдзел у фарміраванні розных груп кіеўскай археал. культуры ў Зах. Падзвінні (помнікі тыпу Заазер’е і Гарадок) і Верхнім Падняпроўі (помнікі тыпу Абідні).
Літ.: Археалогія Беларусі. Т. 2. Мінск, 1999; Шадыра В.І. Беларускае Падзвінне (I тысячагоддзе н.э.). Мінск, 2006.
Ю. У. Каласоўскі.
«ДО ВАЛЬКІ» («Do walki», «На барацьбу»), газета, орган ЦК КПЗБ. Выдавалася нелегальна з ліст. 1928 да жн. 1932 у Вільні на польск. мове. Асвятляла паліт. і эканам. становішча ў краіне. Выступала ў абарону інтарэсаў працоўных Зах. Беларусі. Выходзіла да 6 нумароў у год (вядомы 23 нумары).
ДОБАСНА, вёска ў Кіраўскім рне, на р. Добасна. За 17 км на ПдУ ад г. Кіраўск, 37 км ад чыг. ст. Бярэзіна (г. Бабруйск) на лініі Мінск—Жлобін, 110 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Магілёў— Бабруйск. Цэнтр Добасненскага с/с. 149 гаспадарак, 440 ж. (2011).