• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДЗЯРГАЙ Сяргей Сцяпанавіч (17.9. 1907, Мінск — 25.12.1980), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў Мінскую чыг. школу (1924), агульнаадукац. курсы (1927). У 1934—35 у газ. «Звязда», з 1951 у час. «Полымя», у 1953—67 у час. «Вожык». Аўтар кніг
    420
    ДЗЯРЖАЎНАЯ
    паэзіі «Вачыма будучыні» (1953), «Крэменьаб крэмень» (1958), «Чатыры стыхіі» (1962), «Свята ў будзень» (1964), «На вогненнай сцяжыне» (1977). Пераклаў на бел. мову паэмы «Гражына» А.Міцкевіча, «Бацька зачумленых» Ю.Славацкага, «Дванаццаць» А.Блока, «На ўвесь голас» У.Маякоўскага, «Сінія гусары» М.Асеева, «Сын» П.Антакольскага, «1905 год» Б.Пастарнака, паасобныя творы І.Бехера, У.Бранеўскага, Г.Зегерс, М.Канапніцкай, М.Лермантава, Ю.Тувіма, Л.Украінкі, С.Шчыпачова і інш. У 1935 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1992.
    Тв.: Выбранае. Мінск, 1967; Вершы. Мінск, 1974; Чатыры стыхіі. Мінск, 1988.
    ДЗЯРЖАВА, тэрытарыяльны, суверэнны саюз грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды і маёмасці. Яе дзейнасць рэгламентуецца прававымі нормамі і правіламі маральных паводзін, выкананне якіх забяспечваецца сістэмай кіравання і выхавання. Асн. прыкметы Д. — наяўнасць форм уласнасці, дзярж. права, пэўнай тэр., у межах якой Д. ажыццяўляе сваю ўладу і суверэнітэт. Афіц. сімваламі сучаснай дзяржавы, якія даюць уяўленне пра яе сутнасць і тыя каштоўнасці, якіх яна прытрымліваецца, з’яўляюцца дзярж. сцяг, герб і гімн. Яны ўстанаўліваюцца канстытуцыяй дзяржавы, а іх падрабязнае апісанне і парадак выкарыстання вызначаюцца ў спец. законе ці інш. акце агульнадзярж. значэння.
    На тэр. Беларусі ў 9—13 ст. існавала некалькі буйных Д.княстваў, у т.л. Полацкае, Менскае, Тураўскае, Пінскае, Берасцейскае, Гарадзенскае, Наваградскае. Дробныя княствы траплялі ў васальную залежнасць ад больш моцных і ўтваралі з імі саюзы. Рост прадукцыйных сіл, грамадскага падзелу працы і развіццё гандлю садзейнічалі іх кансалідацыі і аб’яднанню. Гэты працэс, паскораны неабходнасцю абароны ад агрэсіі Тэўтонскага 1 Лівонскага ордэнаў і ў сувязі з пагрозай манголататарска
    га нашэсця, сталі падставай для ўтварэння на бел. тэр. этнічнай і культ. аснове Д. Вялікае Княства Літоўскае. Пачынаючы з 1385 ВКЛ неаднаразова ўступала ў саюз з Польшчай, a ў 1569 яны ўтварылі канфедэратыўную Д. Рэч Паспалітую, у складзе якой ВКЛ існавала да 1795. У выніку 3 падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) Беларусь была далучана да Рас. імперыі. Адраджэнне бел. дзяржаўнасці адбылося ў пач. 20 ст. з абвяшчэннем Бел. Нар. Рэспублікі (25.3.1918) і ўтварэннем Бел. Сав. Сацыяліст. Рэспублікі (1.1.1919). У адпаведнасці з Дэкларацыяй аб дзярж. суверэнітэце Бел. ССР (прынята 27.7.1990) Беларусь стала незалежнай, самастойнай Д. На сесіі Вярхоўнага Савета 19.9.1991 зацверджана яе назва — Рэспубліка Беларусь. Асн. закон краіны вызначае Рэспубліку Беларусь як унітарную дэмакр. сац.прававую Д.
    ДЗЯРЖАВІН Гаўрыла Раманавіч (14.7.1743, в. Кармачы ці в. Сакуры Казанскай губ., цяпер Татарстан, Расія — 20.7.1816), расійскі дзяржаўны дзеяч, паэт. Вучыўся ў Казанскай гімназіі (1759—62). 3 1762 служыў у войску, з 1777 у адстаўцы, атрымаў за службу 300 душ сялян у Себежскім пав. Полацкага намесніцтва (цяпер у Пскоўскай вобл., Расія). 3 1780 саветнік экспедыцыі дзярж. даходаў і выдаткаў. У 1784—88 губернатар Алонецкай, Тамбоўскай губерняў. 3 1793 сенатар, з 1794 прэзідэнт Камерцкалегіі. 3 1802 міністр юстыцыі, генералпракурор. 3 1803 у адстаўцы. Адзін з заснавальнікаў Тва аматараў рас. славеснасці (1811). Аўтар шматлікіх од і лірычных вершаў, ут.л. «Ад’езд яе Вялікасці ў Беларусь» (1780), прысвечанай вандраванню рас. імператрыцы Кацярыны II у бел. губерні.
    У чэрв. 1799 накіраваны ў Шклоў, каб правесці следства па скарзе мясц. яўр. гандляроў на ўладальніка мястэчка графа С.Зорыча; разбіраў таксама канфлікт сялян з польск. памешчыкам у в. Беразетня Магілёўскай губ. (цяпер у Мсціслаўскім рне).
    Падарожжа ў Беларусь адлюстравана ў паэт. творах Д. «Горкі», «Горы», «Віша». Летам 1800 зноў накіраваны ў Беларусь з мэтай выкрыцця ў жорсткім абыходжанні з сялянамі часовых уладальнікаў казённых зямель. Пасля паездкі (Віцебск, Дуброўна, Лёзна, Шклоў) прадставіў «Меркаванне пра адхіленне ў Беларусі голаду і ўладкаванні быту яўрэяў» . У «Запісках» (апубл. 1859) паказаў цяжкі стан бел. сялянства. Некаторыя прапановы Д. знайшлі адлюстраванне ў асобных указах рас. імператара Аляксандра 1.
    Тв.: Сочннення, с обьяснмтельнымн прнмечаннямн Я.Грота. Т. 1—9. СПб., 186483. У.Я.Казлякоў. ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЁЦТВА БССР, назва выдавецтва «Беларусь» у 1921 — 63.
    ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЧНАЯ ХАРАВАЯ КАП&ЛА РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ і м я Р. Р. Ш ы р м ы. Створана ў 1939 у г. Беласток як Бел. ансамбль песні і танца. Заснавальнік і кіраўнік (да 1970) Р.Шырма, танц. групай кіраваў І.Хвораст. У 1950 ансамбль рэарганізаваны ў Дзярж. хор БССР(з 1952 у Мінску), з 1955 Дзярж. харавая капэла БССР, з 1957 акадэмічная, з 1978 імя Р.Р.Шырмы. Кіраўнікі: УІ.Раговіч (з 1970), А.Ф.Шунтаў (з 1982), Л.Б.Яфімава (з 1987). У рэпертуары рознастылёвая музыка: сімф. бел., рус. і замежных класікаў, духоўная, апрацоўкі бел. нар. песень, арыгінальныя творы бел. кампазітараў, папулярная музыка. Сярод праграм: «Ave Maria», «Дыялог супрацьлегласцей: джаз — харавая класіка», «Missa di Gloria», «Памяці загінуўшых», «Вяселейка», «Лунацічка», «Ваенны рэквіем», «Чароўная флейта», «Лятучы Галандзец», «Фідэліа», оперы Р.Вагнера «Тангезер», «Нюрнбергскія майстарзінгеры», «Парсіфаль». Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў мастацтваў «Беларуская музычная восень», музыкі «Мінская вясна» (абодва Мінск, 2007—11), «Цірольскі фестываль» (г. Эрль, Аўстрыя, 2009—11).
    421
    ДЗЯРЖАЎНАЯ
    Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Р.Шырмы.
    Капэла выступала з сімф. аркестрамі Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі. А.У.Чумакоў.
    ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРЭМІЯ БССР, гл. ў арт. Прэміі дзяржаўныя ў г а л і н е літаратуры, мастацтва, архітэктуры,журналістыкі.
    ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРЭМІЯ БССР ІМЯ П.М.ЛЕПЯШЬІНСКАГА, гл. ў арт. Прэміі дзяржаўныя ў гал і н е літаратуры, мастацтва, архітэктуры, журналістыкі.
    ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРЭМІЯ БССРІМЯ ЯКЎБА КОЛАСА, гл. ў арт. Прэміі дзяржаўныя ў галіне л і т a р a 
    туры, мастацтва, архітэктур ы, жу р н ал істы к і.
    ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРЭМІЯ БССР ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ, гл. ў арт. Прэміі дзяржаўныяў галіне літаратуры, мастацтва, архітэктуры, журналістыкі.
    ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРЭМІЯ СССР, гл. ў арт. Прэміі дзяржаўныя ў г а л і не літаратуры, мастацтва, архітэктуры, журналісты кі.
    ДЗЯРЖАЎНЫ АКАДЭМІЧНЫ РЎСКІ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР БЕЛАРЎСІ, назва Нацыянальнага акадэ
    мічнага драматычнага тэатра імя М.Горкагаў 1932—99.
    ДЗЯРЖАЎНЫ АКАДЭМІЧНЫ СІМФАНІЧНЫ АРКЁСТР РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ. Створаны ў 1928 у Мінску пры Бел. радыёцэнтры на аснове аркестраў Бел. муз. тэхнікума і Бел. першага дзярж. тэатра. 3 1961 Дзярж. сімф. аркестр БССР, з 1980 акадэмічны, з 1991 сучасная назва. Гал. дырыжор А.Анісімаў (з 2001). У рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараўкласікаў, сучасных кампазітараў, сімф. і вак.сімф. творы бел. аўтараў. У розны час у аркестры працавалі дырыжоры Б.Афанась
    Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь.
    422
    ДЗЯРЖАЎНЫ
    Салісты Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.
    еў, А.Бяссмертны, І.Гітгарц, В.Дуброўскі, Ю.Яфімаў, В.Катаеў, М.Кац, Т.Каламійцава, М.Міхайлаў, І.Мусін, П.Панэл і інш.
    ДЗЯРЖАЎНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА БЕЛАРЎСІ. Створаны ў 1959 у Мінску. У 1999 прысвоена званне «заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». Маст. кіраўнікі: А.Апанасенка (з 1959), С.Дрэчын (з 1971), М.Мурашка (з 1975), Я.Штоп (з 1977), Г.Маёраў (з 1978). В.Бутрымовіч (з 1983), В.Дудкевіч (з 1986); кіраўнік аркестра Ю.Рымашэўскі (з 1989), балетмайстар А.Аляшкевіч (з 1994). Уключае балетную трупу і аркестр. У рэпертуары ансамбля традыц. і сучасныя бел. танцы, а таксама танцы народаў свету (рус., укр., польск., цыганскія, татарскія, грэч., венесуэльскія, яўр. і інш.), харэагр. нумары, створаныя на аснове бел. танц. фальклору («Лявоніха», «Мяцеліца», «Лянок», «Бычкі», «Хлопцы з Палесся», «Крыжачок», «Полька Янка», «Купальскія гульні»), сюжэтныя паст. («Беларуская партызанская», «Вянок беларускіх народных танцаў», «Паўлінка») і кампазіцыі («Беларус
    кая маладзёжная сюіта», «Беларуская рапсодыя», «Хатынь», «Беларусь мая сінявокая», «Дняпроўскія браты», «Шчырыя сяброўкі»). Сярод канцэртных нумароў: «Дзве жартоўныя кадрылі на зэдліках», «Арэлі», «Спеў дубраў», «Церніца», «Дудалка», «Лянок», «Вяселле», «Крывічы», «Сонтрава», «Люцічы», «Дайнова». На сучасным этапе ў ансамблі вял. значэнне надаецца ўвасабленню вобразаў і сюжэтаў, звязаных з гісторыяй Беларусі, развіццю нац. бел. харэаграфіі, рэжысёрскаму падыходу ў арганізацыі і падачы пластычнага матэрыялу на аснове бел. нар. творчасці (праграмы «Песня пра зубра», «Свята», «Вечарына»). У апошнія гады з’явіліся маштабныя пастаноўкі, у якіх адначасова выкарыстоўваюцца фалькл. традыцыі і музыка сучасных бел. кампазітараў. С.Н.Цімчык.
    ДЗЯРЖАЎНЫ АРКЁСТР СІМФАНЁЧНАЙ I ЭСТРАДНАЙ МЎЗЫКІ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, назва Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь у 1987— 2005.
    ДЗЯРЖАЎНЫ ДЖАЗАРКЁСТР БССР, першы прафесійны джазавы калектыў
    Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь.
    Беларусі. Існаваў у 1939—47. Створаны ў г. Беласток як тэатралізаваны джаз Ю.Бяльзацкага, з 1940 Дзярж. джазаркестр пад кіраўніцтвам Э.Рознера. Адзін з лепшых джазаркестраў СССР у 1940я гг. У яго складзе напачатку пераважалі прафес. музыканты — эмігранты з краін Зах. Еўропы. Першыя канцэрты адбыліся ў Мінску ў крас. 1940, потым у Маскве, у тэатры саду «Эрмітаж» і інш. У аркестры працавалі спевакі Р.Камінская, З.Ларчанка, Л.Лямпель, А.Гольдберг, кампазітар і спявак А.Гарыс, музыкант (трубач) і паэт Ю.Цэйтлін, тэнарсаксафаніст Т.Лявіцін, скрыпач П.Гофман, піяніст А.Дабрушкес, гітарыст Л.Маркевіч. У рэпертуары пераважалі творы, напісаныя ўдзельнікамі калектыву: «Славатабе, Беларусь» Ю.Бяльзацкага, «Каўбойская», «Мандаліна, гітара і бас» А.Гарыса, танга «Навошта смяяцца, калі сэрцу балюча» Э.Рознера і інш. Калектыў зняўся ў к/фільме «Канцэртвальс» (1941). 3 канца 1942 аркестр выступаў у вайсковых часцях, у т.л. на перадавой. У 1947 расфарміраваны.