• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Вытокі Д.т. звязаны з культавымі, традыц. нар. абрадамі, святамі, гульнямі, маст. рамёствамі (выраб масак, касцюмаў цацак, быт. і абрадавых рэчаў муз. інструментаў танцы і тэатралізаваныя гульні, вак. і інструм. выкананне). Да 20 ст. значная частка Д.т. вызначалася бытам, распаўсюджан
    405
    ДЗІЦЯЧЫ
    нем нар. маст. рамёстваў (ткацтва, вязанне, вышыўка, пляценне, аплікацыя саломкай, роспіс, кераміка, разьба па дрэве), менш — удзелам дзяцей у паст. прыватнаўласніцкіх драм. і балетных тэатраў (Шклоў Слуцк, Нясвіж), працай у рамесных майстэрнях, мануфактурах, для якой было характэрна спалучаць утылітарнапазнаваўчую і эстэтычную функцыі. Сучасныя формы Д.т. вызначаюцца ўзростам дзяцей, сац. ўмовамі іх выхавання, падрыхтоўкай да прафес. дзейнасці; наяе ўплывае прафес. мастацтва, арганізацыйная і метадычная дапамога выкладчыкаў. Найб. распаўсюджанне атрымалі наступныя віды Д.т.: муз., аркестравахаравое, вак., харэагр., тэатр., а таксама дзейнасць у галіне выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва, фатаграфіі, дызайну, літ. творчасці. У Беларусі (на пач. 2011/12 навуч. года) працуюць 523 дзіцячыя школы рознага профілю (153 муз., 318 мастацтваў, 25 мастацкіх, 9 харэагр., 18 нар. рамёстваў), у якіх займаюцца 107 108 дзяцей, у т.л.: у Брэсцкай вобл. 88 школ (15 583 навучэнцы), у Віцебскай — 85 (15 978), у Гомельскай — 74 (15 391), у Гродзенскай — 76 (13 188), у Магілёўскай — 78 (17 929), у Мінскай — 95 (18 653), у Мінску — 27 (10 386). У школах мастацтваў і на маст. аддз. агульнаадукац. школ выкладаюцца асновы малюнка, жывапісу, кампазіцыі, скульптуры, станковай графікі, дэкар.прыкладнога мастацтва (батык, габелен, роспіс, разьба па дрэве і інш.), пластычнай анатоміі, гісторыі мастацтваў, праводзяцца пленэры. Колькасцю навучэнцаў і маст.метадычнымі традыцыямі вылучаюцца школы ў Віцебску, Мінску, Слуцку, Барысаве, Маладзечне, Бабруйску. У муз. школах і на адпаведных аддз. школ мастацтваў дзеці вучацца граць на муз. інструментах (фп., струнныя, смычковыя, ударныя, духавыя), выкладаюцца муз.тэарэт. дысцыпліны, працуюць дзіцячыя аркестравыя і харавыя калектывы. Важную ролю ў развіцці Д.т. адыгрывае Спец. фонд Прэзідэнта Рэспублікі
    Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (засн. ў 1996), які стаў найб. уплывовай і аўтарытэтнай аргцыяй у працы з адоранымі дзецьмі. За гады яго існавання лепшым прадстаўнікам бел. моладзі было ўручана 3006 узнагарод (на 1.1.2011), ут.л. 302 Гранпры. У Беларусі рэгулярна праводзяцца дзіцячыя фестывалі, выканаўчыя конкурсы (маст., харэагр., тэатр., муз., харавыя, эстр.), выстаўкі, пленэры. Сярод іх конкурсы рэсп. маст. навучэнцаў дзіцячых маст. школ, маст. аддз. школ мастацтваў агульнаадукац. школ з маст. і арх.маст. ухілам, навучэнцаў сярэдніх спец. навуч. устаноў культуры і мастацтва, выканаўцаў на нар. інструментах імя І.Жыновіча, на аркестравых інструментах імя Я.Глебава, міжнар. дзіцячы «Музыка надзеі», пленэр імя І.Я.Рэпіна, a таксама муз.тэарэт. алімпіяды, фестываль балетнага мастацтва «Творчасць юнацтва — роднай Беларусі». У праграмы шэрагу фестываляў, аглядаўконкурсаў нар. мастацтва ўключаюцца выступленні дзіцячых калектываў (фестывалі міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня», рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня», «Палескі карагод», вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня», аглядконкурс духавой музыкі «Фанфары»), Кадры, якія забяспечваюць развіццё Д.т., рыхтуюць навуч. ўстановы сістэмы мінваў культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь: унты Бел. пед., Віцебскі і Гродзенскі, Бел. ўнт культуры і мастацтваў, Бел. акадэмія мастацтваў, сярэднія спец. навуч. ўстановы.
    Літ.: Традыцыйная культура і дзеці. Вып. 1. Рэспубліканскі эксперыментальны праект «Танцавальны фальклор і дзеці» (2001—2003 гг.). Мінск, 2004.
    Б.А.Лазука.
    ДЗІЦЯЧЫ ФАЛЬКЛОР, адносна самаст. галіна фальклору, якая ўяўляе сабой сукупнасць розных жанраў нар. паэзіі, складзеных дарослымі для дзяцей і творчасці саміх дзяцей. Як адносна самаст. галіна належьшь
    да нар. паэт. творчасці, як неад’емная частка выхаваўчай сістэмы — да нар. педагогікі. Д.ф. цесна звязаны з усёй вуснапаэт. творчасцю народа, развіваецца паводле агульных з ёю законаў, яму ўласцівы асн. фалькл. родавыя і відавыя формы. Уяўляе сукупнасць розных жанраў нар. паэзіі, якія аб’яднаны прызначанасцю розным узроставым групам (дзеці, падлеткі) і выконваюць ролю натуральнага далучэння кожнага новага пакалення да традыц. культуры. Тэрмін «Д.ф.» уведзены ў навук. ўжытак у 1920я гг. рус. вучоным Г.Вінаградавым, які ўключаў у гэта паняцце толькі творы дзіцячага рэпертуару, што ствараліся і выконваліся дзецьмі. Сучасная навука трактуе гэты тэрмін больш шырока. Да ўласна дзіцячай субкультуры дапасоўваюць творчасць дарослых. Гэта найперш прызначаная для выхавання творчасць розных жанраў, за якой замацаваўся тэрмін «мацярынская школа», «паэзія пеставання». Сюды ж увайшлі і тыя творы, якія раней былі ў рэпертуары дарослых, але з цягам часу па розных прычынах перайшлі ў разрад дзіцячых. Здабыткам дзіцячага асяроддзя сталі не толькі фалькл. творы, якія страцілі цікавасць у дарослых, а тыя формы (у прыватнасці каляндарныя абрады), якія з прычыны абуджэння цікавасці да сваіх нац. каранёў атрымалі новае жыццё ў культ. практыцы ўсіх узроставых груп насельніцтва. У абрадавай практыцы дзяцей вабіць не затоены, глыбінны сэнс, звязаны з міфалаг. ўяўленнямі, а вонкавая форма, карнавальнасць, тэатралізаванасць, гульнявы характар. Творы Д.ф. класіфікуюць у залежнасці ад функцыянальнай ролі, асаблівасцей паходжання, маст. формы, сферы бытавання і спосабу выканання. Вылучаюць фальклор дарослых для дзяцей і фальклор саміх дзяцей. Такі падзел адлюстроўвае асаблівасці паходжання гэтыхтвораў, вопыт нар. педагогікі, якая стыхійна прыйшла да разумення неабходнасці ўліку псіхічных асаблівасцей розных
    406
    ДЗІЦЯЧЫЯ
    узроставых груп, а таксама спосабы і шляхі перадачы традыц. фальклору: свядомая перадача дарослымі дзецям і стыхійнае перайманне ад равеснікаў або старэйшых дзяцей і дарослых. Паводле спосабу адлюстравання рэчаіснасці, асаблівасцей арганізацыі тэкстаў у Д.ф. вылучаюцца жанры песенныя, вершаваныя, празаічныя (казкі, страшылкі, былічкі). У залежнасці ад выкарыстання ступені гульнявога моманту або ўключанасці ў гульню творы Д.ф. падзяляюць на фальклор гульнявы і негульнявы. Гульнявы ўключае творы, звязаныя з сюжэтна арганізаванымі маторнымі дзеяннямі, іт.зв. слоўныя гульні. Гэта і самі гульні, і спадарожныя ім элементы — лічылкі, жараб’ёвыя згаворы, пацешкізабаўлянкі. Да слоўных, акрамя скорагаворак, адносяцца маўчанкі, дыялагічныя сцэнкі, гульні ў ланцужкі геагр. і інш. назваў па апошняй літары і інш. Жанрава разнастайны і пазагульнявы фальклор: калыханкі, песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, прыпеўкі, дзіцячыя анекдоты, загадкі, казкі, страшылкі. Д.ф. — творчасць сінкрэтычнага характару. Тут у адно зліваюцца розныя па сваёй прыродзе пачаткі — элементы паэзіі, музыкі, танца, драмы. Сюжэтнатэматычны склад Д.ф. ў многім вызначаецца патрабаваннямі нар. педагогікі, якая ў выніку бясконцых пошукаў прыйшла да абгрунтавання многіх важных прынцыпаў, найперш адпаведнасці маст. зместу твораў светаадчуванню, псіхалогіі дзяцей. Тэматыка Д.ф. адлюстроўвае, як правіла, свет самога дзіцяці і ўсё тое, што знаходзіцца ў полі яго зроку, уводзіць у складанае жыццё. Асн. спосабам адлюстравання рэчаіснасці з’яўляюцца канкрэтнасць, даступнасць, якія не выключаюць незвычайнага, фантастычнага. Спалучэнне звычайнага і фантастычнага надае творам гумарыст. афарбоўку. Захоўваючы ўспрымальнасць да змен, Д.ф. да гэтага часу ўяўляе жывую з’яву. Сучасная дзіцячая субкультура характарызуецца памяншэннем ролі традыц. форм за кошт пашырэння гар. твор
    часці. Уплыў моўнага асяроддзя, інфармацыйнага поля, інтэрнацыяналізацыя культуры адбіваюцца і на жанравым складзе Д.ф., і на асобных творах. Дзіцячая творчасць, найб. папулярная і прадукцыйная ў новых умовах, спрыяе выпрацоўцы самастойнасці мыслення ў маленькага слухача, яго актыўных адносін да навакольнага свету. Наватворы не выцясняюць традыц. Д.ф., які захоўвае сваё значэнне і арэал бытавання. Бел. Д.ф. збіралі і вывучалі Я.Чачот, А.Рыпінскі, Ю.Крачкоўскі, П.Шэйн, Е.Раманаў, М.Нікіфароўскі, М.Федароўскі, А.Грыневіч, Г.Барташэвіч, Н.Гілевіч, В.Ялатаў і інш.
    7в.: Дзіцячы фальклор. Мінск, 1972.
    Літ.'. К а р с к н й Е.Ф. Белорусы. Т. 3. М., 1916; Барташэвіч Г.А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мінск, 1976; Я е ж. Дзіцячы фальклор: жанравы склад, тэматыка, функцыі // Беларусы. Вусная паэтычная творчасць. Мінск, 2004. Г.А.Барташэвіч.
    ДЗІЦЯЧЫЯ АМАТАРСКІЯ КАЛЕКТЬІВЫ МУЗЬІЧНАГА МАСТАЦТВА, калектывы, у складзе якіх не менш за 80% удзельнікаў ва ўзросце да 18 гадоў. Дзейнічаюць пры ўстановах культуры, навуч. і пазашкольных установах, на базе метадычных цэнтраў, вытворчых прадпрыемстваў. Фарміруюць назіральнасць, здольнасць да ўспрымання, вобразнае мыслен
    Да арт. Дзіцячыя аматарскія калектывы музычнага мастацтва. Удзельнікі ансамбля старадаўняй музыкі «Saltarello».
    не, муз. памяць, эстэтычны густ, садзейнічаюць гарманічнаму развіццю асобы. Асн. мэты дзейнасці — выяўленне, развіццё і папулярызацыя муз. здольнасцей. У рэпертуары найчасцей прадстаўлены ўзоры сусветнай класікі, творы бел. кампазітараў, апрацоўкі і аранжыроўкі нар. песенных і танц. мелодый, аўтарскія творы, вак.інструм. і вак.харэагр. кампазіцыі і інш. Вылучаюць 3 кірункі дзіцячага аматарскага муз. мастацтва: інструм., вак.харавы і вак.інструм. Падзяляюцца на вял. (50—70 чал. — хары і аркестры), камерныя (менш за 12 чал. — вак. і інструм. ансамблі), выдзяляюцца салістывакалісты. 1нструм. кірунак прадстаўляюць аркестры нар. інструментаў, ансамблі нар., старадаўняй музыкі, эстр.сімф., духавыя аркестры, інструм. капэлы: ансамблі старадаўняй і сучаснай музыкі «Brevis» (г. Мінск), старадаўняй музыкі «Saltarello» (г. Пінск), узорны духавы аркестр дзіцячай школы мастацтваў № 2 (г. Орша) і інш. Вак.харавы кірунак творчасці прадстаўляюць хары (капэлы, ансамблі) з акадэмічнай і нар. манерай выканання. Паколькасці ўдзельнікаў бываюць: малыя (камерныя, 12—30 чал.), сярэднія (30— 50 чал.), вял. (50—70 чал.), зводныя (больш за 70), вак. ансамблі (менш за 12 чал.). У Беларусі працуюць калектывы і выканаўцы нар., акадэмічнай, эстр. музыкі, артгрупы, эстр. студыі