• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДЗЁНГА (ад цюрк. ценга манета), 1) руская грашовая адзінка. Чаканка манеты без пазначэння наміналу пачата вял. кн. маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам [1359—89] у 1360я або 1380я гг., у 1380—1420я гг. пачалася вытворчасць Д. дзенежнымі дварамі інш. княстваў і зямель (напр., чаканка Д. ў Наўгародскай рэспубліцы датуецца 1420 г.). Чаканка рабілася на сплюшчаных абрэзках сярэбранага дроту і таму мела форму няправільнага авалу. Д. чаканілася на наўгародскапскоўскай стапе масай 0,78—0,79 г (260 штук з грывенкі серабра), роўнай 1/100 лікавага рубля, і маскоўскацвярской стапе масай 0,39—0,4 г (520 штук з грывен
    кі), роўная 1/200 рубля. Паміж 1425 і 1446 у маскоўскай чаканцы з’явілася выява конніка з шабляй (адкуль назва манеты — шабляніца), на аверсе Д.наўгародкі была выява конніка з кап’ём (капейка). Для ўпарадкавання грашовага абарачэння рэформай Алены Глінскай 1533—35 утворана агульнарус. грашовая сістэма, паводле якой манетная стапа паменшана: Д.наўгародка (капейка) чаканілася масай 0,68 г (300 штук з грывенкі), роўнай 1/100 рубля; Д.маскоўка (шабляніца) масай 0,34 г (600 штук з грывенкі), роўнай 1/200 рубля. У 15— 17 ст. для воінскіх узнагарод чаканілася залатая (часам залачонае серабро) Д. У 1610 выпушчана залатая плацежная Д. з курсам, большым за сярэбраную ў 10 разоў. 3 1655 з медзі чаканілася медная Д. з прымусовым курсам, роўным сярэбранай. 2) Медная манета, парытэтная паўкапейцы, або 1/200 рубля, уведзена ў Расіі грашовай рэформай Пятра I, знаходзілася ў звароце да 1917. Адзнака наміналу — «денга» з цягам часу змянялася: з 1797 — «деньга», у 1839—48 і з 1867 — «1/2 копейкм», у 1849—66 — «денежка». 3) У 1925— 28 у СССР выпускалася медная манета з адзнакай наміналу «полкопейКП». Ю.У.Каласоўскі.
    ДЗЕНІСЁНКА Іван Піліпавіч (1913, в. Норкі Чэрыкаўскага рна — 5.7.1943), беларускі паэт, журналіст. 3 1933 працаваў у чэрыкаўскай раённай газ. «Сацыялістычная перамога», у 1939—40 газ. «Советская Белоруссня». У Вял. Айч. вайну ўдзельнічаў у партыз. руху. Па заданні падп. райкама КПБ (б) з 1941 стаў сакратаром чэрыкаўскай акруговай паліцыі, з 1942 — пісарам у паліцыі. Стварыў у Чэрыкаве антыфаш. аргцыю. Быў выдадзены здраднікам і арыштаваны. Расстраляны. Аўтар вершаў, у т.л. «Калі імя тваё салдат», паэмы «Сямён Лагода» (1938, нарус. мове).
    «ДЗЁННІК ВІЛЁНЬСКІ» («Dziennik Wilenski», «Віленскі дзённік»), штомесячны навуковалітаратурны часо
    піс. Выдаваўся ў 1805—06 і 1815—30 у Вільні на польск. мове. Рэд. А.Снядэцкі і ксёндз С.Юндзіл (1805—06), К.Контрым (з 1815), А.Марціноўскі (з 1822). Ставіў перад сабой асветніцкія мэты. Знаёміў чытачоў з дасягненнямі навукі, навінкамі літ. жыцця, прапагандаваў новыя тэхналогіі ў прамсці і сельскай гаспадарцы, у 1805—06 значнае месца адводзіў дыдактыцы і тэорыі выхавання. Аўтарамі артыкулаў былі праф. і магістры Віленскага ўнта А. і Я. Снядэцкія, І.Дамейка, А.Доўгірд, А.Вырвіч і інш. Друкаваў матэрыялы па мовазнаўстве, філасофіі, правазнаўстве, амаль усіх навуках прыродазнаўчага цыкла, геаграфіі, этнаграфіі. Шмат месца на старонках часопіса займала гіст. тэматыка. Публікаваў даследаванні Т.Нарбута, І.Даніловіча, М.Баброўскага, І.Лялевеля, М.Балінскага і інш. Змяшчаў гіст. дакументы. У літ. раздзеле друкаваў творы Л.Крупінскага, Ю.Касакоўскага, А.МІцкевіча, A. і I. Ходзькаў, А.Адынца, Т.Зана і інш. Амаль усе матэрыялы падпісваліся сапраўднымі прозвішчамі, што было новай з’явай у журналістыцы Беларусі і Літвы. 3 1822 асвятляў падзеі паліт. жыцця ў Еўропе, абмяркоўваў грамадскія праблемы, каменціраваў пастановы ўрада. 3 сярэдзіны 1820х гг. у сувязі са зменай ліберальнага курсу царызму на рэпрэсіўны публіцыстыка амаль цалкам знікла са старонак выдання. У 1826 праведзена яго рэарганізацыя; пачалі выдавацца спец. выпускі: «Гісторыя і літаратура», «Навука і мастацтва», «Мастацкая літаратура», «Прыкладныя навукі», «Навуковыя навіны». Аднак узровень матэрыялаў панізіўся, значна зменшылася колькасць падпісчыкаў. У 1831 выданне часопіса забаронена.
    «ДЗЁННІК ВІЛЁНЬСКІ» («Dziennik Wilenski», «Віленскі дзённік»), штодзённая грамадскапалітычная газета, орган Польскай дэмакратычнанац. партыі ў Літве. Выдавалася з 19.8.1906 да 22.4.1914 у Вільні на польск. мове. 3 18.2.1908 да 20.4.1910 выходзіла пад назвай «Goniec
    387
    ДЗЕНЬ
    Wileriski» («Віленскі кур'ер»). Рэд.выдаўны: А.Карповіч, Ю.Хлашко, У.Загорскі. Гал. тэма публікацый газеты — грамадскапаліт. і культ. жыццё палякаў у Беларусі і Літве, а таксама ў Царстве Польск., Галіцыі, ва Усх. Прусіі. У час рэвалюцый 1905— 07 выразна адмежавалася ад «рэвалюцыйнай анархіі», крытыкавала партыю кадэтаў за яе рэв.папулісцкія лозунгі. Надзеі на паляпшэнне становішча польск. грамадства звязвала з Дзярж. думай Расіі. Зыходзячы з пазіцый польск, нацыяналізму, сцвярджала перавагу ў краі польск. культуры, адкрыта даводзіла неабходнасйь паланізацыі, лічыла палякаў адзінай сілай, якая можа прынесці цывілізацыю беларусам. Ставіла пад сумненне факт існавання бел. і літоўскай нацый, бел. нац. рух разглядала як «гульню» мясц. польск. інтэлігенцыі, якая хоча даць народу тое, што яму не патрэбна. У агр. пытанні газета падтрымлівала пазіцыі найб. кансерватыўных колаў польск. землеўладальнікаў. Выступала супраць стварэння групай інтэлігенцыі і памешчыкаў Краёвай партыі Літвы і Беларусі зза іх імкнення выказваць інтарэсы не толькі палякаў, але і інш. нац. груп краю. А.Ф.Смалянчук.
    На адкрыцці Дня беларускага пісьменства ў г. Глыбокае. 2012.
    Кніжны гандаль у час святкавання Дня беларускага пісьменства ўг. Глыбокае. 2012.
    ДЗЕНЬ БЕЛАРЎСКАГА ПІСЬМЁНСТВА. беларускае нацыянальнае свята. Праводзіцца з 1994. Арганізатары — Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Саюз журналістаў Беларусі, Бел. фонд слав. пісьменства і слав. культур і інш. Першы гал. рэж. — В.М.Панін. Ідэя святкавання ўзнікла пад уплывам грамадскага культ. ўздыму, выкліканага маштабным адзначэннем 500годдзя з дня нараджэння Ф.Скарыны (1990) у межах свята слав. пісьменства, а таксама ўрачыстасцей з нагоды прыбыцця ў Беларусь Дабрадзейнага Агню, за
    паленага ад Труны Гасподняй (1992). У аснову канцэпцыі пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў пісьменства, культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі. Свята праводзіцца ў цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, мясцінах з багатай гіст. спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў: Полацк (1994, 2003), Тураў (1995, 2004), Навагрудак (1996), Нясвіж (1997), Орша (1998), Пінск (1999), Заслаўе (2000), Мсціслаў (2001), Мір (2002), Камянец (2005), Паставы (2006), Шклоў (2007), Барысаў (2008), Смаргонь (2009), Хойнікі (2010), Ганцаві
    чы (2011), Глыбокае (2012). Напярэдадні свята НАН Беларусі праводзіць навук.практычную канферэнцыю з удзелам супрацоўнікаў Інта мовы і лры, Інта гісторыі, Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору і інш. навук. устаноў краіны. У ліку гал. мерапрыемстваў: тэатралізаваная цырымонія адкрыцця свята з удзелам майстроў мастацтва, ганаровых гасцей і афіц. асоб; цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў нац. конкурсу «Мастацтва кнігі» і пераможцаў Рэсп. конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літ. крытыкі, дзіцячай лры, публіцыстыкі, перакладу, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў з уручэннем ганаровых знакаўсімвалаў «Залаты фаліянт» і «Залаты Купідон»; фестываль кнігі і прэсы, які прадстаў
    388
    ДЗЕРАЎНАЯ
    ляе тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэсп. і рэгіянальных друкаваных СМІ. У праграме фестывалю творчыя сустрэчы з бел. літаратарамі, супрацоўнікамі выдваў і рэдакцый друкаваных СМІ, прэзентацыі кніг, перыяд. выданняў. Упрыгожаннем гал. праграмы свята з’яўляюцца кірмашы нар. рамёстваў «Горад майстроў» і разнажанравыя канцэртныя выступленні майстроў мастацтваў Беларусі. Састаўной часткай свята з’яўляецца міжнар. навук.асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Дабрадзейным Агнём ад Труны Гасподняй, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навук. інтэлігенцыі, духавенства. Па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях урачыстым набажэнствам у сталіцы правядзення чарговага свята. Завяршаюць урачыстасці цырымонія перадачы эстафеты сталіцы наступнага свята і галаканцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.
    У месцах правядзення свята адкрыты помнікі і памятныя знакі: Св. Елісею Лаўрышаўскаму (в. Лаўрышава Навагрудскага рна, 1996), Пятру Мсціслаўцу (Мсціслаў, 2001), Сімяону Полацкаму і літары «Ў» (Полацк, 2003), Кірылу Тураўскаму (Гомель, 2004), Канстанціну Тызенгаўзу (Паставы, 2006), Сямёну Зорычу (Шклоў), Усяславу Чарадзею (Полацк, абодва 2007), Францішку Багушэвічу (Смаргонь, 2009), Якубу Коласу (Ганцавічы, 2011), мемар. дошкі мецэнатубібліяфілу І.Каладзееву, прызу нац. конкурсу «Залаты фаліянт» (Барысаў, 2008).
    А.Г.Фядотаў.
    ДЗЕРАВЯНЧЫЦЫ, вёска ў Слонімскім рне. За 8 км на ПдЗ ад горада і 10 км адчыг. ст. Слонім налініі Баранавічы—Ваўкавыск, 156 км ад Гродна, аўтадарогай звязана са Слонімам. Цэнтр Дзеравянчыцкага с/с. 165 гаспадарак, 510 ж. (2011).
    Вядомы з 1565 як сяло ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв.
    Да арт. Дзень беларускага пісьменства. Дабрадзейны Агонь ад Труны Гасподняй. Горад Ганцавічы. 2011.
    ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1846 вёска, 11 двароў, 74 ж., уласнасць П.Орды. У 1869 — 128 ж. У 1897 — 27 двароў, 179 ж., шкіпінарнасмалагонны і цагельны заводы, млын. У 1905 у Кастровіцкай воласці, 348 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Жыровіцкай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР 3 15.1.1940 у Слонімскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Глоўсевіцкімс/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 16.3.1987 цэнтр сельсавета. У 1999 — 136 гаспадарак, 436 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс пачатковая школа—сад, муз. школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін.