Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
У 2011 вучэбнапед. комплекссярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін.
ДВУВЁРШ, гл. Элегічны двуверш.
ДВУРЬІМ, рыфмаваны верш або фрагмент верша, паэмы, у якім праз увесь тэкст ужываюцца ўсяго 2 рыфмы. У тэксце могуць рыфмавацца 2 аднолькавыя словы, як у гутарцы «Размова аднаго мітрапаліты з празбітарам, каторы се называў шатан, а быў пратапопам слонімскім» 18 ст., што прыпісваецца Д.Рудніцкаму:
— Чалом, чалом, шатане.
— Слава, вашмосці, міласцівы пане.
— Гдзе ж ты ездзіў, шатане?
— Па попах, міласцівы пане.
— Шчо ж ты чыніў, шатане?
— Грошы збіраў, міласцівы пане.
— Чы не крыўдзіш ты каго, шатане?
— Табе нічога да тога, міласцівы пане.
У якасці рыфмаў могуць выкарыстоўвацца розныя словы («Размова ў адным замежным рэстаране Н.Гілевіча).
Належны эфект, часта камічны, дасягаецца ў Д. толькі пры дастаткова вял. працягласці тэксту.
Ю.В.Пацюпа.
ДВУХАСНбЎНАЕ ТКАЦТВА, тэхніка народнага ткацтва; тое, што і падеойнае ткацтва.
ДВУХМОЎЕ, білінгвізм, практыка індывідуальнага або калектыўнага выкарыстання 2 моў у межах адной дзярж. або сац. супольнасці ў залежнасці ад канкрэтнай камунікатыўнай сітуацыі. Асвятляецца ў розных аспектах: лінгв.. сацыялагічным,
дыдактычным, псіхалаг., культуралагічным, гіст. і інш. Пашыраны ў полінац. краінах і ўздоўж этнічных межаў. Д. існуе таксама ў краінах (найчасцей былых калоніях), дзе дзярж. статус атрымлівае мова, якая выкарыстоўваецца ў якасці сродку міжнац. зносін. Адрозніваюць Д. каардынатыўнае (свабоднае валоданне 2 мовамі) і субардынатыўнае (змешванне ў маўленні элементаў 2 моў; інтэрферэнцыя), індывід. (2 мовамі валодаюць толькі асобныя члены грамадства), групавое (білінгвальнымі з’яўляюцца цэлыя калектывы) і нац. (характэрны для ўсёй нацыі). Паводле ўзросту, у якім адбываецца засваенне другой мовы, адрозніваюць Д. ранняе і позняе. Вылучаюць таксама Д. рэцэптыўнае (успрымальнае), рэпрадуктыўнае (узнаўляльнае) і прадуктыўнае (утваральнае), апошняе з якіх з’яўляецца мэтай вывучэння замежнай мовы. У Беларусі найб. пашырана бел.рус. Д., звязанае з ужываннем жыхарамі побач з бел. мовай рус. У адпаведнасці з вынікамі перапісу насельніцтва 2009, з 9 503 807 рэспандэнтаў у якасці роднай мовы ўказалі бел. 5 058 402 чал., рус. — 3 948 074. Другой мовай, якой свабодна валодаюць, 1 281 720 чал. назвалі бел., 1 305 431 — рус. Інш. формы Д. ў Беларусі звязаны з выкарыстаннем побач з бел. і рус. літоўскай, польск., укр., латышскай і інш. моў.
Літ.: Гяруцкнй А.А. Белорусскорусскнй художественный 6йлйнгвйзм: тнпологяя н нсторня, языковые процессы. Мйнск, 1990; Тйпологйя двуязычйя й многоязычня в Беларусн. Мйнск, 1999; Двуязычле в Беларусй. Мйнск, 2011.
Д. В.Дзятко.
ДВУХМбЎНЫ СЛОЎНІК, даведачнае выданне, якое (разам са шматмоўпым слоўнікам, двух і шматмоўным размоўнікамі) адносіцца да тыпу перакладных слоўнікаў. У Д.с. змест рэестравых адзінак (слоў, словазлучэнняў, сказаў і г.д.) адной мовы перадаецца сродкамі інш. мовы. Часцей за ўсё гэта робіцца шляхам перакладу,
378
ДВУХРАДКОВІК
калі значэнні рэестравай адзінкі адной мовы тлумачацца пры дапамозе семантычных і структурных адпаведнікаў з інш. мовы: «Молння 1. маланка; бліскавіца; (зарнйца) бліскавіца; 2. (телеграмма) тэлеграмамаланка; 3. (застёжка) маланка: 4. (стенная газета) «маланка» («Рускабеларускі слоўнік», 1982). Больш глыбокая і навук. семантызацыя зместу рэестравых адзінак ажыццяўляецца ў Д.с. пры дапамозе разгорнутых дэфініцый: «Unemployment. Состоянне неспособностн коголнбо продать свою рабочую снлу на рынке труда, несмотря на желанне сделать это» («Слоўнік важнейшых тэрмінаў», 1995). У асобных Д.с. (напрыклад, у «Тэматычным рускабеларускім слоўніку мовы навуковых справаздач», 1993 і шэрагу інш.) змест рус. рэестравых адзінак раскрываецца не толькі пры дапамозе беларускамоўных семантычных і структурных адпаведнікаў, але і шляхам прывядзення паралельных тэкставых фрагментаў на рус. і бел. мовах, у якіх гэтыя рус. рэестравыя адзінкі і іх бел. адпаведнікі ўжываюцца. Таксама вылучаюць комплексныя Д.с., у якіх адначасова выкарыстоўваюцца самыя розныя спосабы семантызацыі рэестравых адзінак (пераклады, сінонімы, тлумачэнні, ілюстрацыі і інш.): «Падручны расійскакрыўскі (беларускі) слоўнік» (1990) В.Ластоўскага і інш.
У Беларусі выдадзена некалькі соцень Д.с. розных тыпаў. У агульных Д.с. перакладаецца агульнаўжывальная лексіка літ. мовы: «Беларускарускі слоўнік: у 3 т.» (4е выд., 2012) змяшчае больш за 110 тыс. слоў; «Рускабеларускі слоўнік: у 3 т.» (10е выд.. 2012) змяшчае каля 110 тыс. слоў. У тэрміналагічных Д.с. іншамоўныя тэрміны розных навук і галін ведаў перакладаюцца на бел. мову: «Рускабеларускі політэхнічны слоўнік: у 2 т.» (1997—98); «Рускабеларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994) і інш. У аспектных Д.с. ажыццяўляецца пераклад з адной мовы на інш. пэўных груп рэестравых адзінак, вылу
чаных у адпаведнасці з асаблівасцямі іх структуры: «Русскобелорусскнй паралекснческнй словарьсправочннк» пад рэд. А.Я.Міхневіча (1985); «Рускабеларускі слоўнік скарачэнняў: у 2 т.» (1996); «Польскорусскнй фразеологнческнй словарь: в 2 т.» К.М.Гюлумянц (2004); «Англабеларускі парэміялагічны слоўнік» пад рэд. Я.Я.Іванова (2009) і інш. У вучэбных Д.с. перакладаюцца на бел. мову найб. ужывальныя словы з вывучаемых замежных моў: «Рускабеларускі слоўнік: Для пачатковых класаў» A.К.Кобызевай, Г.П.Хаткевіч і М.Я.Шчарбун (1985); «Слоўнік для дзяцей беларускапольскі, польскабеларускі» В.Ждановіча (2008) і інш.
В. К. Шчэрбін.
ДВУХНІТОВАЕ ТКАЦТВА, адна з найбольш старажытных і пашыраных тэхнік нар. ткацтва. На 2 нітах ствараліся тканіны палатнянага ці рыпсавага перапляцення: льняное палатно (зрэб’е, кужаль, раднб), узорыстыя тканіны (посцілкавыя, спаднічныя) з разнаколернай ільняной або шарсцяной пражы, ручнікі. У аснове дэкар. рашэння была клетка ці палоска. У канцы 19 — пач. 20 ст. клятчастыя льняныя спадніцы (рабакі, рабейкі, рабізны, рабушкі, саматканкі і інш.) у вёсках насілі амаль паўсюдна. У ткацкіх вырабах розных рэгіёнаў меліся адрозненні ў пераважанні колераў (напр., на Магілёўшчыне і Гомельшчыне — чырвоны, на Віцебшчыне — цёмнасіні), а таксама вертыкальных, гарызантальных палос ці маштабных клетак. Сярод шарсцяных двухнітовых спаднічных тканін часцей сустракаліся тканіны ў палоску (даматканкі Брэстчыны, андаракі Магілёўшчыны) і клетку (андаракі Міншчыны і Гомельшчыны). На аснове палатнянага перапляцення пры выкарыстанні каляровай ніткі асновы і розных камбінацый двухчаўночнага ўтку атрымлівалі розныя дробныя ўзоры. Напр., для спаднічнай тканіны пад назвай «костачка» (Віцебшчына, Магілёўшчына) рабілі двухколерную аснову, у якой цём
ныя і светлыя ніткі чаргаваліся праз адну. Пры запраўцы кроснаў іх накідалі ў розныя ніты (напр., цёмныя ў першы ніт, светлыя ў другі). мяняючы месцамі праз роўную колькасць нітак. Светлыя і цёмныя ніткі ўтку чаргаваліся ў тым жа парадку. Пры гэтым атрымлівалі тканіну са штрыхавым клятчастым узорам. У тканінах для ручнікоў, фартухоў і інш. выкарыстоўвалі ўточны рыпс, атрыманы на аснове палатнянага перапляцення (тонкія ніткі ўтку поўнасцю перакрывалі больш тоўстыя ніткі асновы). Такім чынам атрымлівалі палосы шчыльнага ўточнага насцілу (пераважна чырвонага колеру) на белым фоне. Такі спосаб упрыгожвання тканін называўся ператыканнем (Палессе). Шырока выкарыстоўваліся і дробныя двухчаўночныя ўзоры — зубчыкі, шашачкі. Такія ж прыёмы арнаментацыі характэрны для льняных посцілкавых тканін Гомельшчыны (посцілкі «кацавыя»), у якіх рэдкія ніткі асновы (цераз трасціну) поўнасцю пакрываліся ніткамі ўтку. Пры выкарыстанні ўтку рознай таўшчыні і рознай шчыльнасці яго натыкання таксама дасягалі своеасаблівых дэкар. эфектаў (фартухі Зах. Палесся). Для атрымання вузкіх узорыстых палосак у зеў закладвалі тонкія шнуркі, скручаныя з нітак кантраснага колеру (чырвонага і чорнага, чырвонага і белага і інш.). Гэты прыём выкарыстоўвалі пры вырабе тканін для ручнікоў (Гомельскі рн), спадніц (Столінскі рн), фартухоў, пазней — пры тканні палавікоў і посцілак. Д.т. выкарыстоўвалі самастойна і ў спалучэнні з іншымі відамі ткацтва (гл. ажурнае ткацтва, бранае ткацтва, выбарнае ткацтва, закладное ткацтва, пераборнае ткацтва). М.М.Віннікава.
ДВУХРАДКОВІК, верш, паэтычная мініяцюра з двух радкоў, якія задаюць тэксту сэнсавую напружанасць, архітэктанічную завершанасць і рытмавую пэўнасць — усё тое, чаго бракуе монавершу як «мінуспрыёму». У выглядзе Д. ствараліся творы Ta
379
ДВУХРАДКОЎЕ
кіх традыц. жанраў, як эпіграма, эпітафія, афарызм, надпіс, гнома, фард. Д. пісалі С.Рысінскі, Сімяон Полацкі. У аснову Д. часта клалі элегічны двуверш. Менавіта гэтую форму стылізаваў М.Багдановіч:
Чыстыя слёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай, Але, упаўшы у пыл, брудам зрабіліся там.
У канцы 20 — пачатку 21 ст., калі стала папулярнай паэт. мініяцюра і з’явіліся яе некананічныя аўтарскія формы, Д. ужываецца часцей. Аднак колькасна яны саступаюць трох і чатырохрадковікам, і нават манавершу.
Д. сустракаецца ў творчасці Г.Леўчыка, У.Дубоўкі, Я.Гучка, А.Разанава, Л.Сільновай, С.Мінскевіча, Н.Капы, Э.Дубянецкага і інш. У форме Д. М.Вяршынін напісаў мінібайку «Папаўся»:
Бег Воўк за Зайцам, ды самлеў: Насустрач выскачыў сам Леў.
Ю.В.Пацюпа.
ДВУХРАДКОЎЕ, элементарная група радкоў у складзе большых страфічных утварэнняў, якая выяўляе сіметрычнае або асіметрычнае адзінства; мінімальная страфа. Сіметрычныя Д. звязваюцца парнымі рыфмамі, адзінствам рытму (напр., еўрап. александрыйсківерш, арабскі бейт), асіметрычныя — кантрастам рытму, наяўнасцю і адсутнасцю цэзур, рознасцю клаўзул (напр., элегічны двуверш). Аднак у тэксце і адзін і другі тып існуюць як групы паўтору. Д. таксама можа ўтвараць асобны твор — двухрадковік. Унутрана Д. бывае простым і складана арганізаваным, пранізаным гукавымі паўторамі, рымічнымі фігурамі. У складзе вял. строфаў Д. можа быць часткай рыфмовай пары: чатырохрадкоўя — аабб, шасцірадкоўяў — ааббвв і г.д., рытмічнай апазіцыяй, як у каламыйкавым вершы: ОоОо/ ОоОх і ОоОоОх ці ў элегічным двувершы: ОооОооОо//оОооОооОо і ОооОооО//ОооОооО, або служыць кодай шэкспіраўскага санета, акта