• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Б. I. Камейша.
    ДАРВІШАЎ Віктар Андрэевіч (2.11. 897, г. Прылукі, Украіна — 12.10.1951), расійскі і беларускі рэжысёр. Працаваў у тэатрах Расіі. У 1933—38 маст. кіраўнік Бел. другога дзярж. тэатра. У тэатры імкнуўся спалучаць у творчасці тагачасную сав. драматургію з нац. драматургіяй і рус. класікай. Сярод пастановак: «Чалавек вырашае» Д.Курдзіна, «Байцы» Б.Рамашова (абедзве 1934), «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Любоў Яравая» К.Транёва (абедзве 1936), «Банкір» А.Карнейчука, «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я.Коласа (усе 1937). Выступаў у перыяд. друку з артыкуламі, прысвечанымі тэатру.
    ДАРКЁВІЧ Пётр Яўгенавіч (1898, в. Міхалава Смаленскай вобл., Расія — 4.11.1937), беларускі гісторык мастацтва. Скончыў Маскоўскі ўнт. 3 1927 выкладаў у Віцебску ў маст. тэхнікуме (1927—37), з 1932 адначасова ў кінатэхнікуме (1932—37), пед. інце. Даследаваў праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
    ДАРОЖКА, снасць для лоўлі драпежнай рыбы. Прадаўгаватая металічная пласціна з кручком або якар
    ком на канцы, прымацаваная да доўгага шнура, які цягнуць за чоўнам ці лодкай. Часам Д. закідваюць з берага. Злавіўшы рыбу, яе падцягваюць, намотваючы шнур на спец. калаўроцік або дошчачку. На тэр. Беларусі Д. вядома са старажытнасці, у наш час выкарыстоўваецца рыбаловаміаматарамі.
    «ДАРОЖКА», беларускі традыцыйны гуртавы танец, блізкі да карагодаў шарэнгавага тыпу («Проса», «Баяры»). Муз. памер 2/4, структура 6тактавая, тэмп умераны. Існуе пераважна паза абрадам, але часам выконваўся на Вялікдзень і на вяселлях. Mae варыянты ў назвах, кампазіцыі і пластыцы. Зафіксаваны ў паўн.зах. рнах Міншчыны і памежных рнах Віцебскай і Гродзенскай абласцей з назвамі «Падарожны», «Дарожная». На Магілёўшчыне ў лакальнай традыцыі (Бялыніцкі рн) бытуе аднатыпны танц. карагод з назвай «Вабівана дарожка» («танцавалі ў маразы»), якому ўласцівыя 8тактавая муз. і харэагр. структура і падкрэсленае, з лёгкім прыбіваннем, выкананне крокаў. Аснову кампазіцыйных варыянтаў утвараюць пачарговае ці адначасовае прасоўванне шарэнг насустрач адна адной, разыходжанне іх у розныя бакі, пераходы (змена месцаў), павароты ў пары. Сустракаецца рух парамі па коле, зафіксавана фігура «Ручаёк», якую танцоры пастаянна прасоўваюць наперад, рухаючыся з «хваста» ў «галаву» калоны. Асн. рухі — роўны, аднарытмічны крок, трохкрок, нескладаныя прытупы. У канцы 1940х гг. у Смаргонскім аматарскім харэагр. калектыве балетмайстрам Я.Хацілоўскім на падставе аўтэнтычнага ўзору «Д.» быў створаны яе стылізаваны варыянт.
    Літ:. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 тамах. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе. Мінск, 2001. М.А.Козенка.
    ДАРОЖНЫ (сапр. С е р а д а) Сяргей Міхайлавіч (25.2.1909, г. Слонім — 19.7.1943), беларускі паэт. Скончыў БДУ (1930). Працаваў у рэдакцыях рэсп. газет і часопісаў. Аўтар
    365
    ДАРОХІН
    збкаў вершаў «Васільковы россып» (1929), «Пракосы на памяць» (1932) і інш. Яго паэзіі ўласцівы пафас маладосці, метафарычная вобразнасць,
    ■ У.В.Дарохін.
    уключэнне ў перажыванне адухоўленага пейзажу. На бел. мову пераклаў раман Г.Караваевай «Лесавод» (1932), асобныя творы У.Караленкі, Д.Беднага, М.Кальцова, С.Кірсанава, А.НовікаваПрыбоя.
    Тв.: Выбраныя вершы. Мінск, 1966.
    Літ:. Жыбуль В. Хто сеяў словаў шчырых жменю?: «вернутыя» вершы Сяргея Дарожнага // Роднае слова. 2011. № 2.
    ДАРОХІН Уладзімір Васільевіч (н. 1.1.1948, г. Слонім), беларускі кампазітар, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1988). СкончыўЛенінградскую кансерваторыю (1973). 3 1978 адказны сакратар, з 1986 намеснік старшыні праўлення Саюза кампазітараў Беларусі. 3 1986 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (заг. кафедры). 3 пач. 1980х гг. творчасць Д. набыла неарамантычны кірунак: кантата «Песні лета» на вершы У.Карызны (1980), араторыя «Зямля Беларусі» на вершы П.Броўкі (1981), канцэрт для фп. з аркестрам (1983), сюіта «Мемарыял» для камернага аркестра (1984), фантазія «Веру» для барытона, фп. і сімф. аркестра на словы Н.Гілевіча (1987), сімф. паэмы «Пастараль» для габоя і камернага арк. (1988), «Уяўленне і плач аб пакінутай вёсцы» (1992), «Музыка» для флейты і камернага ансамбля (1994), кантата «Арабскія прытчы» на вершы А.Нуваса (1996), «Алілуя» для сімф. аркестра і «Астрашыцкі канцэрт» для 2
    флейт, фагота і basso continuo (1997), 4 сімфоніі (1976, 1979; «Францыск Скарына: жыццё і бессмяротнасць», 1990, «Сем строф надзеі і праслаўлення» для альта і сімф. аркестра, 2003), вак. цыклы на вершы А.Блока і І.Буніна, хары, музыка да драм. спектакляў. Р.М.Аладава.
    ДАРЧЫ НАДПІС, надпіс на падараванай кнізе, фотаздымку, рукапісе і г.д.; жанр мініяцюры. Можа быць празаічным або вершаваным, вагаецца ад інтымнасці да афіц. стандарту, звычайна лаканічны па змесце. У адрозненне ад прысвячэння не бывае друкаваным. Д.н. — важная крыніца вывучэння біяграфіі пісьменніка, яго акружэння. Часам мае самаст. маст. каштоўнасць. У бел. літ.знаўстве найб. вывучаны надпісы Я.Купалы, вядзецца збор надпісаў Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Броўкі, І.Мележа і інш.
    Літ.: Рагойша В.П. Напісана рукой Купалы. Мінск, 1981.
    ДАРЬІЧНЫ ОРДАР, адзін з трох асноўных і найб. стараж. антычных ордараў. Склаўся ў дарыйскіх абласцях Стараж. Грэцыі ў перыяд архаікі (7— 6 ст. да н. э.). Уключае часткі: нясучую — базу ў выглядзе стылабата (можа адсутнічаць), калону (паўкалону, пілястру) з канелюрамі (падоўжанымі жалабкамі) або без іх, капітэль (верхнюю памастацку аформленую
    Дарычны ордар у архітэктуры Успенскага сабора ў в. Жыровічы Слонімскага раёна.
    частку); нясомую — архітраў, фрыз, карніз (гейсон), што складаюць у сукупнасці антаблемент. Ствол калоны мае пукатасць на ўзроўні 1/3 яе вышыні — энтазіс. Капітэль складаецца з 3 частак: шыйкі (гіпатрахеліёна), злучанай са ствалом калоны, эхіна (паўавала) і абака (квадратнай верхняй пліты). Архітраў мае палічку (ценію). Фрыз расчлянёны трыгліфамі (вертыкальнымі ўрэзамі), пад якімі — палічкі (рэгулы), апрацаваныя шасцю кроплямі (гутамі) і метопамі (чатырохвугольнымі плітамі, упрыгожанымі рэльефамі і малюнкамі або без іх). Ніжняя частка карніза мае прамавугольныя выступы з кроплямі над кожным трыгліфам і метопам (мутулам). Карніз уключае вынасную пліту, па версе якой цягнецца вадасцёкавы жолаб (сіма).
    У архітэктуры Беларусі Д.о. актыўна выкарыстоўваецца з канца 18 ст. ў афармленні парталаў пабудоў стыляў класіцызм, ампір, неакласіцызм. Атрымаў найб. пашырэнне ў архітэктуры праваслаўных і каталіцкіх храмаў (Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, 1809—1824; Успенскі сабор у в. Жыровічы Слонімскага рна, пасля рэканструкцыі 1828; Лідскі Міхайлаўскі кафедральны сабор, 1863; Гадзічаўская царква Кацярыны, 1я пал. 19 ст.; касцёл Святой Тэрэзы ў г. Шчучын, 1829; Даўгінаўскі Станіславаўскі касцёл, сярэдзіна 19 ст.; касцёл Святога Юза
    366
    ДАСТАЕЎСКІ
    фа ў г. Валожын, 1816), капліц (Моладаўская капліца, 1905—1908), палацаў (Валожынскі палац, 1806; Дзярэчынскі палац, 1786, перабудаваны ў пач. 19 ст.; Дапушненскі палац, 19 ст.; Моладаўскі палац, 1798), сядзіб (Обальская сядзіба, 1я пал. 19 ст.), радзей — грамадскіх будынкаў (Гродзенская ратуша з гандлёвымі радамі, 1807; будынак Бел. с.г. акадэміі ў г. Горкі, 1837).
    Ю.Ю.Захарына.
    ДАРЭННЕ, абрад, якім прасякнуты амаль усе этапы вяселля. Спецыфіка Д. вызначаецца лакальнымі асаблівасцямі і не дазваляе вылучыць якоенебудзь універсальнае, агульнае падабенства для кожнай традыцыі. Ужо на малых заручынах маці дзяўчыны брала локаць ці 2 даматканага палатна, абкручвала ім пляшку і аддавала свату. На вял. запоінах сват дарыў маладым пірог з макам і мёдам, сыр, смажанае мяса, грошы. Пры гэтым спявалі: «Ото ж табе, Васілька, // Увядзёна Агатка. // Калі яе любіш — дай пірог, // Калі не любіш, то вон за парог...» У песнях пачатковага этапу вяселля паведамлялася, як маладая задоўга да свята рыхтавала падарункі «не за дзень іх выпрала, не за два дні выткала». Іх трэба было падарыць усёй радні жаніха: «Свёкру, як бацьку, а свякрові, як матцы, a дзевяратку, як братку, а залавіцы, як сястрыцы». У час заручын сват дарыў маладой чаравічкі, якія яна прымала, у адпаведнасці з традыцыяй, толькі пасля трох разоў Д. Маладая ў сваю чаргу адорвала яго кружэльным (льняным) ручніком, што сімвалізаваў уладу (Пружаншчына). Жаніх і нявеста абменьваліся падарункамі перад уступленнем у шлюб. Пры абдорванні маладых у песнях услаўляліся іх працавітасць, майстэрства, асабліва нявесты («Казалі, Машачка не ткаха»). Яна «раненька ўставала», «таненька ўпрадала», «бяленька бяліла», шмат падарункаў нарабіла і «ўсіх абдарыла». Жаніх дарыў нявесце чорныя чаравічкі, белыя панчошкі, залаты кубак, залаты пярсцёнак: «Першы падарак — пярсцёнак, другі
    падарак — вяночак, трэці падарак — конь вараны, чацвёріы падарак — сам малады». Асабліва ўрачыстым і ўзнёслым было Д. маладых у час падзелу каравая. Іх адорвалі адзеннем, палатном, грашыма і жывёлай. Калі дарыў брат, маладая, плачучы, дзякавала: «Да мой брахненька, // Дзякую табе за дары вялікія твае. // Калі жыва буду да спамагуея. // Табе адгаджуся; // А калі не табе, // To дзеткам тваім». Бацькі звычайна дарылі грошы і інш. падарункі або проста паведамлялі, што дорайь. Пры гэтым давалі наказы маладым, каб яны паважалі старэйшых, не ганьбілі імя роду: «Дарую шчасце і долю //1 стары куст, // Каб не быў двор пуст, // Каб друг друга цалавалі // I старога не пакідалі». Часам пры дарэнні маладых гучала: «Дорым калыску і жадаем, // Каб да гадочка // Богдаў сыночка, //А на другі — дочку». He абыходзілася і без жартаў: «Дару дугою, // Каб не хадзіў задругою». Маладая давала падарункі бацькам маладога, яго братам, сёстрам, а таксама музыкантам. Сёння ў час дзяльбы караваю Д. ператвараецца ў тэатралізацыю, маленькі спектакль, на якім, акрамя ўручэння падарункаў маладым, чытаюць вершы, спяваюць віншавальныя песні, танцуюць, выконваюць рацэі, зычэнні і інш. А.М.Аляхновіч.
    ДАСАЕВА Таццяна Мікалаеўна (н. 27.7.1951, в. Знамя Слуцкага рна), беларускі літаратуразнавец, крытык. Др філал. навук (2003). Скончыла БДУ (1973). Настаўнічала. 3 1977 у Інце лры НАН Беларусі, з 1998 у Інце журналістыкі БДУ (з 2003 заг. кафедры). Даследуе бел. прозу 1920— 30х гг., сучасны літ. працэс. Аўтар кніг: «Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага», «Пошукі героя: 3 вопыту беларускай прозы 20х гг.» (абедзве 1993), «Паэтыка лірызму ў беларускай публіцыстыцы і мастацкай прозе» (2001), «Максім Гарэцкі і Янка Брыль: тыпалогія малых жанраў» (2004). Укладальнік і аўтар каментарыя да 2га і 7га т. Збору твораў І.Мележаў 10 т. (1979—85).