• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    касцёла ў в. Цімкавічы Капыльскага рна). Такім чынам дасягалася спалучэнне дэкарыравання і канструктыўнага прыёму больш раўнамернага размеркавання нагрузкі ад палатна дзвярэй ці вокнаў. На дзвярах гасп. пабудоў, весніцах, брамах 3. шырока ўжываюцца і сёння. У жыллёвым будаўніцтве амаль цалкам саступілі месца прам. вырабам.
    Літ.: Сахута Я.М. Беларускае народнае мастацтва. Мінск, 2011.
    Ю. Т. Шэстак.
    ЗАВІВАННЕ, пакрыванне, чап а н н е, беларускі традыцыйны вясельны абрад і набор рэчаў, пры дапамозе якіх маладую ўводзілі ў жаночы стан, рабілі «з дзеўкі маладзіцу» (з вясельнай песні). Рэгіянальна існавалі розныя спосабы 3. і адбываліся яны ў розныя моманты вяселля: адразу пасля вянчання, пасля продажу братам нявесты яе касы, перад адпраўленнем да маладога, у маладога пасля каморы, непасрэдна ў каморы, у сенцах, а часам і ў самой хаце. Нявесту садзілі на дзяжу (услон), пакрытую вывернутым кажухом (радзей на калені маладога). 3. (пасмачкі лёну, чапец і намітку) клалі на каравай, пакладзены на засцеленае абрусам века ад дзяжы. Выносіў усё
    Завіванне маладой. Горад Любань. 2011.
    гэта з каморы сват з боку маладой. Калі абрад 3. адбываўся ў хаце нявесты, 3. ўносіла яе маці. Завівальніцамі маглі быць старэйшая замужняя сястра маладой або яе хросная маці (цётка, братавая, маці жаніха ці замужняя жанчына з добрай сям’і з боку жаніха), якія апраналіся ў вывернуты кажух і мужчынскую шапку. Дазволу (благаславення) завіць маладую тройчы прасілі ў прысутных, усе тройчы адказвалі: «Бог благаславіць». Дружкі ўсяляк перашкаджалі завівальніцы здымаць з нявесты вянок і стужкі. У шэрагу рэгіёнаў вянок маладой надзявалі на галаву адной з дружак, у інш. варыянтах яго вешалі на покуць, а стужкі абавязкова раздавалі незамужнім дзяўчатам, каб тыя хутчэй выйшлі замуж. Падчас 3. валасы нявесты падпальвалі з 4 бакоў накрыж дзвюма скручанымі свечкамі. Каб забяспечыць маладым шчаслівае жыццё, агонь для іх запальвання трэба было высечы з першага разу. У гэтай сувязі да крэменя звярталіся з адпаведнымі заклінаннямі. Затым валасы нявесты злёгку падстрыгалі (некалі адразалі ўсю касу), змазвалі іх маслам ад каровы першага ацёлу, запляталі ў косы або закручвалі ў куксу. На галаву клалі 3 пасмачкі лёну і надзявалі чапец, які яна павінна была насіць
    усё жыццё. Нявеста двойчы зрывала чапец і кідала пад печ (у парог), але хтонебудзь з прысутных зноў падаваў яго завівальніцы, якая за трэцім разам надзявала яго маладой. Завяршалася 3. стварэннем галаўнога ўбору з наміткі. Скончыўшы справу, завівальніцы скакалі на лавах, пляскалі ў далоні, спявалі песні пераважна эратычнага зместу. Жаніх абавязкова адорваў іх грашамі і цалаваў нявесту. 3 гэтага моманту дзеўка лічылася маладзіцай і не мела права больш на людзі паказвацца проставалосай. На сучасных вяселлях абрад звузіўся да простай змены галаўнога ўбора нявесты: маці жаніха пры дапамозе старэйшай дружкі здымае вяночак і павязвае на галаву маладой хустку (касынку, шаль). Вяночак разам з вэлюмам малады зараз жа павінен павесіць на абразы. Існуе забарона на апрананне яго дружкамі, каб муж па дзеўках не гуляў пасля вяселля. Галаўны ўбор нявесты захоўваецца на покуці ў свекрыві на працягу 40 дзён, пасля зберагаецца ў сям’і нявесты на працягу ўсяго жыцця.
    С.Г.Выскварка.
    «ЗАВІВАННЕ БАРАДЬІ», старадаўні земляробчы абрад, які, як лічылася, забяспечваў урадлівую сілу зямлі. Вядомы ўсім усх.слав. народам. Спраўлялі яго ў канцы жніва, калі імкнуліся заручыцца падтрымкай палявых духаў, якія, паводле павер’яў, жылі ў жытнёвым полі, бо яны нібыта давалі жыццё сцяблінам, напаўнялі каласы зернем і пасля жніва заставаліся зімаваць у нязжатых каласах. 3 мэтай забяспечыць добры ўраджай на наступны год на полі пакідалі невял. пучок нязжатых каласоў, асобым спосабам злучаных паміж сабой. Гэты пучок насіў назву «барада казла», «раёвая барада», «спарышавая барада», «куст», «барада», «каза», «казулька» або «касіца». Зерневых духаў уяўлялі зааморфнымі (казёл), антрапаморфнымі (рай, спарыш, Жыцень, Жытняя баба) істотамі. Рытуальнае «З.6.» выконвала старэйшая са жней. Сцябліны («валоткі») «за
    7
    ЗАВІТНЕВІЧ
    вівалі» па сонца. Да «барады» не дазвалялася дакранацца рукамі, таму яе «заломлівалі», абгарнуўшы руку рукавом кашулі ці фартухом. Прыкрытая рука служыла знакам багацця і заможнасці, а голая — беднаты. Каб сіла збожжа не знікла ад дакранання, а засталася ў саміх каласах, сцябліны раслін надломвалі ў розных варыянтах: завязвалі вузлом, скручвалі ў жгут, перавязвалі поясам ці ніткай, рабілі вянок, не зразаючы раслін, завівалі ў адно ці некалькі кольцаў, згіналі дугой такім чынам, каб каласы сутыкаліся з зямлёй, часам пучок прыціскалі да зямлі камянямі (Смаленшчына), у некаторых выпадках закопвалі канцы каласоў у зямлю, іншым разам з кавалкам хлеба. Часам каласы панад вузлом зразаліся і клаліся ў апошні сноп (Міншчына). Пад каласамі абавязкова выполвалі траву, «каб жыто чыстае было на лета», на кавалактканіны клалі шматок хлеба з соллю, «каб з хлебам і на той год», палівалі вадою, «каб дожджыкі пырскалі, каб не засушыло». Каля барады качаліся з прыгаворам «Ніўка, ніўка, аддай маю сілку на другую ніўку». Увесь абрад выконвала адна
    выбраная жняя, астатнія ўдзельніцы спявалі, стоячы побач, дажынкавыя песні, што вызначаліся радасным, мажорным гучаннем.
    Літ.. Зеленнн Д.К. Восточнославянская этнографня. М., 1991; Ліс А.С. Жніўныя песні. Мінск, 1993; Беларусы. Т. 6. Грамадскія традыцыі. Мінск, 2002. С.Г.Выскварка. ЗАВІТНЁВІЧ Уладзімір Зянонавіч (14.4.1853, в. Ліцвяны Уздзенскага рна — сак. 1927), беларускі археолаг, гісторык, педагог. Др царк. гісторыі (1897), праф. (1904). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1875), Пецярбургскую духоўную акадэмію (1879). 3 1884 выкладаў у Кіеўскіх духоўнай акадэміі, Інце шляхетных дзяўчат і на заснаваных ім вячэрніх жаночых курсах. У 1918 чытаў курс беларусазнаўства ў Кіеве. З’яўляўся членам гіст. тва Нестаралетапісца, тва гісторыі і старажытнасцей Расіі пры Маскоўскім унце, Маскоўскага археал. і царк.археал. тваў, камісіі па зборы стараж. актаў і інш. Аўтар прац па археалогіі, гісторыі распаўсюджання хрысціянства на Русі, славянафільства, гісторыі «смутнага ча
    Да арт. «Завіванне барады».
    Удзельнікі гурта «Баярачка» з в. Ляхаўка Любанскага раёна «завілі бараду».
    2012.
    су», барацьбы бел. і ўкр. народаў супраць паланізацыі, за сваю нац. культуру і самасвядомасць і інш. У 1885—92 правёў археал. раскопкі ў 82 курганных могільніках у басейнах рэк Прыпяць, Дняпро, Бярэзіна. Вылучыў межы рассялення дрыгавічоў, рысы іх матэрыяльнай культуры і пахавальнай абраднасці.
    7в.: Нз археологнческой экскурснн в Прнпятское Полесье // Чтення в нсторнческом обшестве Несторалетопмсца. Кяев, 1890. Кн. 4; Вторая археологнческая экскурсня в Пряпятское Полесье // Там жа. Кнев, 1892. Кн. 6.
    Літ.: Кнселев В.Н. Нсследователь вннмательный я трудолюбявый: о мзнн ндеятельностн нсторнка н богослова, профессора В.З.Завнтневнча. Мннск, 2007. ЗАВбЗЕР’Е, вёска ў Полацкім рне, каля воз. Заазер’е. За 15 км на Пд ад горада і чыг. ст. Полацк на лініі Віцебск—Даўгаўпілс (Латвія), 120 км ад Віцебска, на аўтадарозе Полацк— Мінск. Цэнтр Завозерскага с/с. 144 гаспадаркі, 364 ж. (2011).
    У пач. 20 ст. маёнтак у Тураўлянскай воласці Полацкага павета Віцебскайгуб. 3 15.2.1923 уАкцябрскай воласці. 3 17.7.1924 у Полацкім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 Полацкай акругі. 3 20.8.1924 у Семянецкім с/с. У 1926 9двароў, 73 ж. 3 12.2.1935 у Ветрынскім рне. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 зноў у Віцебскай абласцях. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 20.1.1960 зноў у Полацкім рне. У 1968 — 82 двары, 228 ж. У 1997 — 161 гаспадарка, 451 ж.
    У 2011 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, магазін.	У.У.Бянько.
    ЗАВОРВАННЕ, Першая б a р а з н а, традыцыйны земляробчы абрад пачатку веснавых палявых работ. Прыходзілася на канец крас. — па
    8
    ЗАВОСЕЎСКАЯ
    Да арт. Заворванне. Чысты абрус, хлеб і соль як пашана полю.
    чатак мая і прымяркоўвалася да нар. календара (у залежнасці ад шматлікіх феналагічных прыкмет — цвіцення пэўных раслін, прылёту з выраю птушак, стану глебы, надвор’я і інш.). Першы выхад у поле быў святам і суправаджаўся комплексам сімвалічна значных абрадавых дзеянняў, звычаяў, павер’яў. Араты ўставаў на золку, надзяваў чыстую кашулю і, акрапіўшы сваіх валоў ці коней крынічнай вадой, адпраўляўся з сахой у поле. Браў з сабой хлеб і ваду, нярэдка соль і яйкі. Вада і хлеб у сялянскай абраднасці лічыліся абярэгамі: паводле павер’яў, яны аберагалі ад непажаданых сустрэч і ліхога вока і нібыта перадавалі ўзноўленым палеткам сваю жыццёвую сілу. У дзень 3. селянін араў нядоўга: прайшоўшы 2—4 баразны, вяртаўся дамоў, дзе яго чакаў святочна накрыты стол. У той дзень гаспадыня пякла абрадавае печыва ў форме земляробчых прылад (раздвоенай сахі, бараны і інш.). Нягледзячы на адзіную семантыку і сімволіку абраду 3., яго абрадавыя элементы мелі асаблівасці ў розных рэгіёнах. У Зах. Палессі араты адпраўляўся ў поле на заходзе сонца. Браў з сабой загорнутыя ў чысты абрус (ці ручнік) хлеб, соль, грамнічную свечку. Разаслаўшы на мяжы абрус, ён клаў на яго хлебсоль, нізка кланяўся ніве і праходзіў першую баразну. На Усх. Палессі селянін адпраўляўся на 3. раніцай. Браў з са
    бой, акрамя хлеба і солі, велікодныя вараныя яйкі і мяса. Косці ад мяса і шкарлупінне з яек ён закопваў на мяжы. Часам па краі ўзаранага поля рассявалі мак («Радзіся, поле, так густа, як мак»). У паўн.ўсх. Беларусі абрад 3. нярэдка суправаджаўся рытуальным качаннем на спіне каня курынага яйка («Будзь, мой конь, гладкі і повін, як ета яйцо»). У многіх месцах 3. папярэднічалі Провідкі. Рацыянальная аснова 3. захавалася да нашага часу і знайшла сваё месца ў сучаснай прац. абраднасці.
    В.С.Цітоў.
    ЗАВбСЕЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры каля хутара Завоссе (Баранавіцкі рн). Закладзена ў канцы 18 ст. Належала А.Чачоту (з 1798), Яновічам,