Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ронзавага веку, культавыя камяні і крыжы ў Браслаўскім Паазер’і і Падзвінні. Адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 1, 2000), навук.папулярнай працы «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі» (1990) і інш.
ЗАЙМЁННІК, лексікаграматычны клас знамянальных слоў, катэгарыяльным значэннем якога з’яў
ляецца ўказанне на прадмет (асобу, прыкмету, дзеянне). Асн. функцыя 3. — замена паўназначнага слова. Па фармальнаграматычных прыкметах 3. падзяляюцца на абагульненапрадметныя (я, сябе, нехта), абагульненаякасныя (мой, самы, каторы) і абагульненаколькасныя (колькі, столькі, гэтулькі). Некаторыя даследчыкі адрозніваюць таксама абагульненаакалічнасныя 3. — т.зв. займеннікавыя прыслоўі (дзе, там, аднойчы). Па лексічным значэнні прынята вылучаць наступныя разрады 3.: асабовыя (я, ты, мы), прыналежныя (твой, наш, ваш), указальныя (гэты, той, такі), азначальныя (сам, увесь, кожны), пытальнаадносныя (хто, які, каторы), адмоўныя (ніхто, нішто, ніякіў неазначальныя (нехта, хтосьці, абыякІ) і зваротны 3. (сябе). У сказе 3. выконваюць функцыі, уласцівыя замененым часцінам мовы.
Літ.. Сцяшковіч Т.П. Займеннік у беларускай мове. Мінск, 1977; Беларуская граматыка. Ч. 1. Мінск, 1985; Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987; Кароткая граматыка беларускай мовы. 4.1. Марфаналогія. Мінск, 2007.
Д.В.Дзятко.
ЗАЙЦАВА Ларыса Мікалаеўна (н. 2.9.1946, г. Бабруйск), беларускі кіназнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1992). Скончыла БДУ (1970). 3 1999 працуе ў Бел. акадэміі мастацтваў. Даследуе гісторыю сусв. і айчыннага кіно, праблемы жанру ў кінематографе, экранізацыю літ. твораў. Аўтар манаграфіі «Праблемы жанру ў беларускім кінематографе» (1992), кн. «Жанравая палітра беларускага кіно» (1983). Д.М.Гіргель. ЗАЙЦАЎ Дзмітрый Яўгенавіч (н. 26.3.1940, Мінск), беларускі кінааператар, рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1981). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1969). Зняў фільмы: маст. «Іван Макаравіч» (1968), «Шчаслівы чалавек» (1970), «Рудабельская рэсггубліка» (1971), «Вялікі трамп
лін» (1973), «Час яе сыноў» (1974), «Нядзельная ночь» (1976), «Чорная бяроза» (1977), «Дзень вяртання» (1979), «Людзі на балоце» (1981),
«Подых навальніцы» (1982); тэлевізійныя «Крокі па зямлі» (1968), «ЧасНеЧакае» (1975), «Людзі на балоце. Палеская хроніка», «Меншы сярод братоў» (абодва 1984); дакум. «Вочы вады» (1999) і інш. Рэж.пастаноўшчык фільмаў: маст. «Свабодная зона» (1992), «Гладыятар па найме» (1993), «Кветкі правінцыі» (1994), «Паміж жыццём і смерцю» (2002), «Зграя» (2008), тэлевізійных «Хам» (1990, кінаварыянт «Франка — жонка хама» 1991), «Адзін, зусім адзін» (1997) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970, Дзярж. прэмія СССР 1984, Дзярж. прэмія Беларусі 1996. ДМ Гіргель. ЗАЙЦАЎ Уладзімір Яфімавіч (25.12. 1946, Тбілісі — 20.7.2010), беларускі акцёр, рэжысёр, мастак тэатра. Скончыў Бел. акадэмію мастацтваў (1992). 3 1963 акцёр Дзярж. тэатра лялек Беларусі, з 1976 акцёр, рэж., мастак і канструктар лялек Брэсцкага, у 1995—2000 акцёр, канструктар Магілёўскага абл. тэатраў лялек. 3. віртуозна валодаў лялькамі розных сістэм (пальчаткавымі, трысцінавымі, марыянеткамі, батлейкавымі) і знаходзіў для іх сцэнічнага існавання выразную моўную характарнасць і пластыку. У ролях выкарыстоўваў жывы план, прыёмы адкрытага лялькаваджэння: Пацук («Цвёрды арэшак» М.Алтухова), Мачаха, Блазан («Папялушка» Т.Габэ), Хен Бу («Кветка шчасця» А.Праўдзі
17
ЗАЙЦАЎ
най), салдат Ганс («Партызанская казка» Л.Браўсевіча), баба Клаанца («Арэхавы пруток» Д.Шпалянскай і А.Барадзіна), клоўн Малышок («Вясёлы цырк» А.Ляляўскага), Труфальдзіна («Апельсіны і Прынц» М.Карабельнікава), разбойнік Мухамед («АліБаба і разбойнікі» У.Маслава), парасятка Фрук («Я — кураня, ты — кураня» Р.Усача і Я.Чапавецкага), Сабака («Гадзіннік з зязюляй» С.Пракоф’евай), кот Фелікс («Прывіды на старым млыне» Ю.Фрыдмана), цар Выслаў і БабаЯга («Іванцарэвіч і шэры воўк» А.Бычкова), Дзед («Пра дзедку Міхедку, пра бабку Агапку ды пра катка — Залатога лабка» І.Сідарука) і інш. Рэж.пастаноўшчык спектакляў, дзе выступіў як мастак, канструктар і выканаўца гал. роляў: «Па шчупаковай волі» Л.Тарахоўскай (1979), «Чыпаліна» паводле Дж.Радары (1980), «Людвіг і Тута» паводле Я.Экхольма (1982), «Сонейка, свяці!» У.Ягоўдзіка (1984), «Вясёлыя медзведзяняты» М.Паліванавай (1987). Р.І.Баравік. ЗАЙЦАЎ Юрый Канстанцінавіч (н. 22.1.1937, г. Барнаул, Расія), беларускі мастак. Скончыў Ужгарадскае маст. (1956), Маскоўскае вышэй
Ю.Зайцаў.
Ілюстрацыя да кнігі Е.Лось «Валошкі на мяжы». 1984.
шае маст.прам. (1962) вучылішчы. Працуе ў станковай графіцы, кніжнай ілюстрацыі, акварэлі, жывапісе. Творам уласціва шматпланавасць, экспрэсія, эмацыянальная насычанасць, багацце тэхн. і святлаколерных рашэнняў. Сярод работ: жывапісныя кампазіцыі «Мазыр» (1980), «Міцкяны. Возера Нарач» (1992), «Дабравест» (1995), «Памяць», «Настальгія» і «Натхненне» (усе 1996), «Формула кахання» (2011) графічныя: «Хатынь» (1970), «Трыумф касманаўтыкі» (1979), «Партрэт В.Быкава» (1983); серыі «Вяртанне» (1982), «Магілёўшчына» (1987—88), «Чарнобыльскі рэквіем» (1993); акварэлі: «Партрэт актрысы З.Белахвосцік» (1984), «Вясна на Бярэзіне» (1987), «Возера Свіцязь» (1991). Аформіў кнігі: «Сярэбраная табакерка» З.Бядулі (1977), «Ветрана» А.Вярцінскага (1979), «Выбранае» Я.Купалы (1981), «Асеннія гнёзды» С.Грахоўскага і «Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра (абедзве 1982), «Валошкі на мяжы» (1984), «Пяшчота» (1985) Г.Бураўкіна, «Беларусь — мае слова і песня» (1988), «Доктар Русель» У.Дзюбы, «Як ліса вучылася лётаць» (абедзве 1991) і інш. Г.А.Фатыхава.
ЗАЙЦАЎ Яўген Аляксеевіч (3.1.1908, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія — 13.9.1992), беларускі жывапісец. Чл.кар. Акадэміі мастацтваў СССР
Я.А.Зайцаў.
(1973). Нар. мастак Беларусі (1963). Скончыў Ленінградскую акадэмію мастацтваў (1937). У 1943—44 афармляў выданні «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну». Працаваў у станковым (у жанрах сюжэтнатэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта) і манумент. жывапісе. Яго творчасці ўласцівы манументальнасць, складанае вырашэнне кампазіцыі, імкненне праз унутраны стан герояў раскрыць героіку часу і народа, высокае пачуццё грамадзянскасці: «Чапаеў» (1937), «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск у 1920 годзе» (1940), «Партрэт юнага партызана» (1943), «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў у партызанскім штабе» (1944), «Пахаванне героя» (1946), «Парад беларускіх партызан у 1944 годзе ў Мінску» (1947), «Стаяць насмерць» (1948), «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе» (1950), «Канстанцін Заслонаў» (1957), трыпціх «Мая рэспубліка ў агні Айчыннай» (196367), «Рэквіем» (1970), «Незабыўнае (1975) і інш. Эмацыянальная глыбіня характэрна для створаных 3. партрэтаў нар. артысткі СССР А.В.Нікалаевай (1943), пісьменнікаў М.Танка (1948), П.Броўкі і П.Глебкі (абодва 1968), К.Крапівы (1972), ткачыхі з в. Неглюбка Веткаўскага рна М.П.Каўтуновай (1975), нар. мастакоў А.Анікейчыка (1977), З.Азгура (1983) і інш. Панарамнасцю, лі
18
ЗАКАМАРА
Я.Зайцаў. Партрэт юнага партызана. 1943.
рычнай пранікнёнасцю вылучаюцца пейзажы 3. «Над Свіслаччу» (1945), «На Палессі» (1955), «Залаты вечар» (1975). Адзін з аўтараў манумент. размалёвак у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі (1940, 1958) і ў кінатэатры «Піянер» (1965, з І.Ціханавым) у Мінску.
Літ.: Герас нм о внч П.Н. Е.А.Зайцев. М., 1980.
«ЗАКАБЛЎКІ», «Закаблука», беларускі традыцыйны шматварыянтны (кампазіцыйна і пластьгчна) імправізаваны танец і танецгульня тыпу «Мікіты». Адносіцца да груп танцаў парнагуртавых, сольнагуртавых, зрэдку карагодаў. Танец ад умеранага да хуткага тэмпу, муз. памер 2/4. Зафіксаваны ў парным і сольным выкананні. Часта выконваўся на вяселлях наступным чынам. Любая колькасць пар станавілася ў кола адна за адной і напачатку хадзілі, затым круціліся, нібы ў вальсе, пасля зноў хадзілі (Віцебшчына). На Гомельшчыне танец выконваўся пад песню, у якой апавядалася, як пан «садраў з мужыка сто скур» і яму не было ў чым танцаваць. Прыпяваючы «Гоп, гоп, маі закаблукі, // Пазабуду я ўсе мукі, // Патанцую ў лапатках...», хлопец у цэнтры хадзіў упрысядкі.
Калі саліравала дзяўчына, то вакол яе розныя танц. рухі адначасова выконвалі некалькі хлопцаў. У карагодным танцы пад назвай «Каблучок» удзельнікі рухаліся па коле з прыпеўкай: «Гоп, гоп, каблучок, // Чок да чок, каблучок...» і пачаргова выраблялі то правай, то левай нагой рухі накшталт калупалачкі з прытупамі (пятка, насок, двойчы пятка). У танцы «Закаблучны» (Паўд. Магілёўшчына) асн. рухамі былі трохкрок, які пачынаўся з абцаса праведзенай наперад нагі, і пераскокі з пачарговым прыстукваннем аб падлогу абцасам то адной, то другой нагі. На Пд Брэстчыны «Каблучок» атаясамліваўся з танцам «Казачок», у якім было багата прысядак з выкідваннем ног наперад на абцас і падкідваннем убок абцасам угору. На Пн Міншчыны ў танцы «3.» 2 хлопцы ў пары перыядычна чапляліся то правай, то левай нагой і на падскоках прасоўваліся па коле, прысядалі, пераскоквалі з нагі на нагу і прыстуквалі паперадзе сябе на паўпрысяданні абцасамі.
Да арт. Закамара. Крыжаўзвіжанскі сабор СпасаЕфрасіннеўскага манастыра ў г. Полацк.
Літ.: Шейн П.В. Матерналы для нзученвя быта н языка русского населення СевероЗападного края. Т. 1, ч. 2. Спб., 1890; Чурко Ю.М. Белорусскнй хореографнческнй фольклор. Мннск, 1990. М.А.Козенка.
ЗАКАМАРА, паўкруглае ці кілепадобнае завяршэнне часткі сцяны будынка паміж 2 лапаткамі, якое адпавядае форме ўнутранага (звычайна паўцыркульнага) скляпення. Найб. характэрна для візант. крыжовакупальнай сістэмы, у 10—13 ст. шырока выкарыстоўвалася ў стараж.рус. (сафійскія саборы ў Кіеве і Ноўгарадзе) і рус. архітэктуры 14—17 ст. (Успенскі сабор Маскоўскага Крамля). У Беларусі 3. вядома ў 11 — 12 ст. у Сафійскім саборы і Крыжаўзвіжанскім СпасаЕфрасіннеўскага манастыра ў Полацку, Барысаглебскай царкве ў Гродне, а таксама ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. ў храмах рэтраспектыўнарус. стылю (цэрквы Аляксандра Неўскага ў Мінску, Сімяона ў Брэсце, Камянцы, Бешанковічах і інш.).
19
ЗАКВАСКА
Посцілка, выкананая ў тэхніцы закладнога ткацтва. Капыльскіраё'н.
кі: узорны, якім ткуцца элементы дэкору пры дапамозе т.зв. матрушак, куклачак, лучынак і фонавы, які пракідваецца паміж каляровымі ніткамі ўзору і разварочваецца толькі на асобных прамежках паміж выявамі. Палатно ткуць у 2 ці 4 ніты. Нітку ўзору закладаюць пад рыпсавае ці палатнянае перапляценне. Фонавы і колеравы ўток на сумежжы ўзору і фону могуць пераплятацца паміж сабой або, не пераплятаючыся, утвараць уздоўж асновы характэрныя шчылінкі. Для аздобы льнянога пал