Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
Міцкевічам, Стыпулкоўскім, Хмялеўскім
Сядзібны дом у Завосеўскай сядзібе.
(пасля 1863). Размяшчалася сярод поля на маляўнічым марэнным рэльефе. Мела характэрныя рысы невял. сядзіб небагатай шляхты, якія будаваліся ў форме нар. дойлідства. Уключала традыц. набор драўляных пабудоў: сядзібны дом, лямус, абору, стадолу, студню з жураўлём, a таксама невял. сад, агарод, сажалку з лазняй на беразе вадаёма. 3 агародам межаваў маляўнічы гай. Двор абкружала простая агароджа з жэрдак. Раслі сосны, дубы, конскія каштаны, ліпы. Сядзібны дом быў складзены з брусу і завершаны высокай саламянай страхой. Пры гал. фаса
дзе меўся невял. ганак з 2 калонамі і трохвугольным франтонам, які вонкава нагадваў порцік. Невял. калідор (сенцы) дзяліў дом на 2 палавіны, у правай — жылі ўладальнікі. Яна ўключала сталовую, гасціную, спальню, аптэку і інш. У левай частцы дома знходзіліся памяшканне для чэлядзі, камора, кухня і кладоўка. На адной восі з домам размяшчаўся невял. 2павярховы лямус з 4схільнай саламянай страхой і галерэяй уздоўж гал. і аднаго з бакавых фасадаў. Маленькі пакой на 2м паверсе служыў жыллём у летні перыяд. У З.с. ў 1798 нарадзіўся Х.Міцкевіч. Лямус атрымаў назву «летняя рэзідэнцыя паэта падчас канікул». У 1ю сусв. вайну ўсе пабудовы сядзібы разабраны: матэрыял быў выкарыстаны пры ўзвядзенні бліндажоў, бо праз Завоссе на
9
ЗАВУЦЦЕ
Да арт. Завушская сядзіба: 1 — інтэр ’ер салона ў сядзібным дож. 1839; 2 — акварэль «Сядзіба» Г.Геса. 1839.
працягу 3 гадоў праходзіла лінія германарас. фронту. У 1927 на месцы дома быў усталяваны абеліск з бронзавым бюстам, у падмурку якога ляжаў валун з выбітай датай нараджэння паэта. У цяперашні час сядзіба адноўлена, у ёй размешчаны музей А.Міцкевіча. А.Т.Федарук. ЗАВЎЦЦЕ, вёска ў Мёрскім рне, на р. Авута. За 55 км на ПдУ ад г. Мёры, 28 км ад чыг. ст. Зябкі на лініі Полацк—Маладзечна, 155 км ад Віцебска, на аўтадарозе Дзісна—Лужкі. Цэнтр Завуццеўскага с/с. 116 гаспадарак, 254 ж. (2011).
Вядома з 1552 як сяло ў Полацкім ваяв. ВКЛ, дзярж. ўласнасць. У 1563
цэнтр маёнтка. У 1586 у Курылавіцкай воласці. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай губ. 3 1843 у Віленскай губ. У 1895 вёскі Завуцце 1 і Завуцце 2 у Язненскай воласці. У 1905 вёскі Завуцце Малое (35 ж.) і Завуцце Вялікае (52 ж.). 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Язненскай гміне Дзісенскага павета Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Дзісенскім рне Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай абласцях. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 3.10.1959 у Пліскім
рне. 3 20.1.1960 у Віцебскай вобл. 3 25.12.1962 у Мёрскім рне. У 1967 вёскі Вялікае Завуцце (13 двароў 29 ж.) і Малое Завуцце (28 двароў, 75 ж.). У 1973 вёскі аб’яднаны ў адзін нас. пункт. У 1974 — 151 гаспадарка, 426 ж. У 1997 — 145 гаспадарак, 401 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — селішча жалезнага веку. У.У.Бянько. ЗАВЎШСКАЯ СЯДЗІ'БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Завушша Нясвіжскага рна. Закладзена ў 18 ст. Належала Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, але мела свабодны статус. У якасці пасагу Т.Радзівіл перайшла І.Мараўскаму. Парадны двор, пабудаваны ў 1770я гг. з лістоўніцы, уключаў сядзібны дом з мансардай, з высокім 2схільным дахам і тасканскім 4калонным порцікам на гал. фасадзе, 2 флігелі, стайню, карэтную, браму і італьян. парк з 16 «кватэр» з аранжарэяй. 3 2 бакоў двор абрамлялі фармаваныя ліпавыя алеі, якія пачыналіся ад курданёра альтанамі з ліпы і вялі да р. Уша. У сядзібным доме быў збор твораў мастацтва. Вял. каштоўнасць мелі партрэты работы М.Бачыарэлі, І.Лампі, Ю.Пеш
10
ЗАГАРУЛЬСКІ
кі, І.Аляшкевіча. У 1785 у Мараўскіх гасцяваў кароль польскі і вял. кн. літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, у 1818 — рас. імператар Аляксандр I. Пасля Мараўскіх сядзіба перастала іграць ролю магнацкай рэзідэнцыі. Яе ўладальнікамі былі С.Радзівіл, a затым яе дачка М.Гагенлоэ. Відавочнае ажыўленне свецкага жыцця настала пры Гарцінгах, якія часткова перапланавалі дом, заклалі пейзажны парк, пабудавалі новыя службовыя і гасп. памяшканні. У доме была мэбля ў стылі Людовіка XVI, збор жывапісу (напр., ікона Маці Божай з немаўлём і Іаанам Хрысціцелем, якая адносіцца да школы П.Рубенса), невял. бка, вырабы з бронзы, сталовае серабро. Усе зборы былі разрабаваны ў 1914—18 (быў створаны кінатэатр). Ад сядзібы захаваліся фрагменты паркавых насаджэнняў і напаўразбураныя будынкі: капліца Мараўскіх з порцікам з 6 калон, свірны з бруса, сыраварня, млын, лядоўня, архаічнае нізкае збудаванне, складзенае з бутавага каменю, пад 4схільным дахам. A. Т. Федарук.
ЗАВЙЗКА, эпізод у пачатку твора, у якім адбываецца сутыкненне супрацьлеглых пазіцый герояў. У многім вызначае развіццё дзеяння і канфлікт, бывае выразна абазначана. Так, 3. у паэме «Бандароўна» Я.Купалы з’яўляецца першая сустрэча гераіні з панам Патоцкім у карчме, што перарасла пазней у смяротнае супрацьстаянне. Гэты твор — прыклад і таго, што 3. прадказана экспазіцыяй (1ы раздзел). У інш. творах 3. менш прыкметная, яна завуалявана працэсамі, што адбываюцца ў душы герояў (аповесці М.Гарэцкага). У вял. эпічных палотнах, дзе распрацоўваецца некалькі сюжэтных ліній, узнікае некалькі 3. У лірычных творах, дзе сюжэт — гэта рух пачуцця, 3. малапрыкметная, яна траціць сваю першасную функцыю — супрацьстаянне. А.М.Петрушкевіч.
ЗАГАДКА, старажытны малы жанр фальклору. У аснове стварэння 3. ля
жыць практыка пераносу прыкмет з аднаго прадмета на другі. У 3. канкрэтныя прадметы ці з’явы выступаюць як знакі інш. прадметаў ці з’яў, сімвалічна іх замяняюць: «Стаіць дуб, на дубе — канапліна, на канапліне — гліна, на гліне — rapox, а ў гаросе — свінні» (Дубовы стол, міса з гарохам і скваркамі). У стараж. часы 3. заключалі патаемную мову, з дапамогай якой людзі пазнавалі ўладкаванне Сусвету, яго формы і прынцыпы арганізацыі. Доўгі час магічныя звароты 3. выкарыстоўваліся ў разнастайных жыццёвых сітуацыях, перамовах, у гандлёвых справах і інш. 3 цягам часу ў 3. атрымалі развіццё свядомыя этычныя адносіны чалавека да рэчаіснасці, а звычайныя прадметы сталі не толькі сімвалізаваць інш., але і абагульняцца ў маст. вобраз: «3 акна ў акно залатое верацяно» (Прамень сонца). 3. знайшлі адлюстраванне ў казках, дзе герой, праяўляючы мудрасць і кемлівасць, дасягаў сваёй мэты. Яны загадваліся на вячорках восенню і зімой, у час гульняў моладзі. Людзі старэйшага ўзросту 3. выпрабоўвалі інтэлект і веды моладзі, давалі дзецям урокі жыццёвага вопыту, ведання навакольнага свету. У 3. адбіліся сляды розных гіст. эпох развіцця грамадства, яны жыва адгукаліся на вострыя праблемы сац. і культ. жыцця, а ў перыяд класавай барацьбы і сац. рэвалюцый набывалі рысы сатыры. У аснову класіфікацыі 3. пакладзены гіст.тэматычны прынцып, у адпаведнасці з якім яны падзяляюцца на раздзелы: прырода 1 чалавек, гаспадарка і матэрыяльны быт, грамадскі і сямейны быт, культура. У 3. у маст. форме ўвасобіліся эмпірычныя веды чалавека аб прыродзе, космасе, яго жыццёвы і працоўны вопыт, мудрасць, тонкая назіральнасць, здольнасць да асацыятыўнага мыслення, невычарпальная фантазія і інш.: «Раўнуў вол на сто гор, на тысячу азёр» (Гром). Пры пабудове 3. выкарыстоўваюцца метанімія, перыфраза, сінекдаха, метафара: «Чырвонае карамысла праз рэчку павісла»
(Вясёлка). У сферу маст. асэнсавання 3. трапляе ўсё, што заўважае, чуе, адчувае таленавіты чалавек — творца.
Літ.: Гілевіч Н.С. Паэтыка беларускіх загадак. Мінск, 1976; Гурскі А.І. Беларускія загадкі: даслед. жанру. Мінск, 2000. А.М.Аляхновіч. ЗАГАЛбЎНАЯ ЛІТАРА, ініцыял, вялікая літара, літара больш буйнога памеру і асаблівага напісання. З.л. выконваюць 2 асн. функцыі: сінтаксічную (служыць для выдзялення межаў тэксту, пачатку сказа і інш.) 1 сэнсавую (адрозніваюць уласныя і агульныя імёны). Выкарыстанне З.л. рэгламентуецца арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі правіламі. 3 вял. літары пішуцца: першае слова ў сказе, першае слова пасля клічніка, якім выдзяляецца зваротак, а таксама выклічнік у пачатку сказа. Па традыцыі з З.л. пачынаецца кожны новы радок у вершаваных тэкстах. З.л. выкарыстоўваецца ў імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах, псеўданімах, мянушках [Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), МарыяЛуізаЖазэфіна, Нестар Летапісец], найменнях найвышэйшых божастваў у рэліг. культах (Бог, Алах, Прасвятая Тройца), імёнах легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў (Антэй, Пярун, Цмок), агульных назвах істот, калі яны выступаюць у ролі імён герояў літ. твораў (Мядзведзь, Буселклекатун, Крыўда), уласных назвах геагр. аб’ектаў (Арарат, Мазыр, Андрамеда), найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і інш. краін (Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь), афіц. назвах асобы на вышэйшых дзярж. і рэліг. пасадах (Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі) і інш. Д.В.Дзятко. ЗАГАРЎЛЬСКІ Эдуард Міхайлавіч (н. 18.12.1928, г. Тула, Расія), беларускі археолаг, гісторык. Др гіст. навук (1984), праф. (1986). Засл. pa
ll
«ЗАГЛЯНЕ...»
ботнік адукацыі Беларусі (1996). Скончыў Маскоўскі ўнт (1953). 3 1954 у Інце гісторыі АН Беларусі. 3 1962 у БДУ (у 1973—97 заг. кафед
Э. М. Загарульскі.
ры, у 1986—91 дэкан). Вывучае гісторыю раннефеадальных гарадоў (11 — 13 ст.), этнічную гісторыю Беларусі і праблемы паходжання і рассялення славян. Даследаваў стараж. Мінск, Рагачоў, Заслаўе, Вішчын, Кісцяні, Копысь, Свіслач, Стрэшын і інш., курганныя могільнікі і замкі. У час раскопак Мінска (1958—61) вызначыў агульную планіроўку горада 11—13 ст., даследаваў яго абарончыя ўмацаванні і забудову, зрабіў рэканструкцыю ўсх. часткі замчышча. Пры раскопках гарадзішча Вішчын даследаваў сістэму абарончых збудаванняў замка і жылых пабудоў, выявіў унікальны скарб залатых і сярэбраных упрыгожанняў 2й пал. 12 — 1й пал. 13 ст. У шэрагу навук. прац прапанаваў і абгрунтаваў канцэпцыю пра час і месца фарміравання этнічнай супольнасці славян. Аўтар манаграфій «Старажытная гісторыя Беларусі: нарысы этніч. гісторыі і матэрыяльнай культуры (да IX ст.)» (1977), «Узнікненне Мінска» (1982), «Пачатак фарміравання насельніцтва Беларусі» (1996), «Заходняя Русь IX— XIII стст.» (1998), «Вішчанскі замак XII—XIII стст.» (2004) і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (1961), «Гісторыі БССР» (ч. 1, 1981), «Гісторыі сялянства Беларусі» (т. 1, 1997), падручнікаў і інш.
А.А.Егарэйчанка.
«ЗАГЛЯНЕ СбНЦА I Ў НАША АКОНЦА». першае беларускае ле
гальнае выдва (суполка). Існавала ў 1906—14. Засн. ў Пецярбургу на кааператыўных пачатках групай інтэлігенцыі па ініцыятыве БЛ.ЭпімахШыпілы. Ставіла перад сабой асветніцкія мэты. Выдала 38 кні