Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
кончыла Ленінградскі інт культуры (1970). 3 1970 выкладала ў Гродзенскім вучылішчы мастацтваў. 3 1976 маст. кіраўнік нар. ансамбля танца «Праліца», з 1998 маст. кіраўнік і балетмайстар нар. ансамбля танца «Гарадзенскія карункі». У пастаноўках 3. увасоблены традыцыі бел. нар. харэаграфіі, нац. каларыт, сюжэтныя карціны. Сярод кампазіцый: «Закаблукі», «Смалянскі падбіван», «Глушнёўскі ўюн», «Зарачанскі ланцуг». І.У.Пілатава.
30
ЗАЛОМ
Заліпскі народны вакальны ансамбль « Чараўніцы».
ЗАЛШСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЧАРАЎНІЦЫ». Створаны ў 1979 у в. Заліп’е Гомельскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Н.А.Дабрыдзенева. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 28 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя традыц. культуры беларусаў Гомельшчыны. У рэпер
туары песні «Калі каліна не цвіла» А.Казака, «Ой, у полі туманочак» М.Дрынеўскага, «Запаветная песня», «У Кацярыны муж гуляка» і «Вяночакжаночак» М.Сіраты, «Таполенька» Г.Тапаркова, «Сядзяць у абдымку ветэраны» А.Пахмутавай і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. «Славянскае брацтва» (Добрушскі рн, 2004, 2006), фалькл. нац. культур «Палескае кола» (г. Чарнігаў, Украіна, 2006), абл. аглядуконкурсу (г. Светлагорск, 2009), рэгіянальных канцэртаў і свят. Н.А.Дабрыдзенева.
ЗАЛбЗНЫ Мікалай Рыгоравіч (16.10. 1925, в. Княжычы Кіеўскай вобл. — 7.4.1982), беларускі жывапісец, педагог. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1959). Выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, з 1971 у Бел. тэатр.маст. інце. Працаваў у жанрах тэматыч
най карціны, пейзажа, нацюрморта, партрэта. Для яго твораў характэрны прыўзнятаэмацыянальнае гучанне, часта напружаныя, кантрасныя колеравыя спалучэнні, абагульненасімвалічная вобразнасць. Сярод работ: «Студэнты» (1962), «Вызваленая зямля» (1965), «Казка», «Коні», «Макі» (усе 1966), «Сыны» (1967), «Пе
М.Залозны. Салдаткі. 1970.
рамога» (1968), «Салдаткі» (1970), «9 мая. Удовы» (1973), «Возера Сялява» (1977), «Сястра» (1980), «Цюльпаны» (1981) і інш.
ЗАЛбМу архітэктур ы, зрубная канструкцыя шмат’яруснага верху ў выглядзе ўсечанай піраміды і прызмы. У бел. культавай архітэктуры 17—19 ст. сустракаліся верхі з адным і двума 3., якія стваралі ступеньчатаярусную кампазіцыю будынка, надавалі яму выразны сілуэт. Часам спалучаліся з ветразямі (пры чаргаванні чацверыкоў і васьмерыкоў). 3. вядомы ў цэрквах (Віцебск, вёскі Міхалкі Мазырскага, Рубель Столінскага рнаў) і званіцах (Клецк).
ЗАЛОМ у фальклоры, завітка, закрутка, залам ка, кукла, чортава барада, варажбітныабрад аказіянальнага і часткова каляндарнага характару; пучок зблытаных, заламаных ці завязаных вузлом жытніх сцёблаў на ніве часцей пры дапамозе замоў, праклёнаў, а таксама травы на сенажаці, які прымхлівыя людзі лічылі закляццем «ліхадзея» — знахара, чараўніка, ліхога чалавека. Па адных апісаннях, каб зрабіць 3.,
31
ЗАЛОЎКА
ліхадзей распранаўся дагала, 3 разы абыходзіў месца 3., клаўся на зямлю, качаўся кулём, раскопваў рукамі ямку і засыпаў у яе вуголле, соль і інш. Лічылася, што калі 3. зжаць ці яго з’есць карова, гэта накліча бяду на гаспадара, яго сям’ю або жывёлу. 3. асцярожна абжыналі, скошвалі і прасілі знахара ці святара за пэўную плату адкруціць («адрабіць») яго. Існавала некалькі магічных спосабаў і замоў супраць 3. Напр., знахар голым падпаўзаў да 3., шаптаў спецыяльныя замовы, вырываў і клаў яго пад гнілую калоду або паміж дрэў, тапіў у рацэ і г.д., а часцей за ўсё вырываў з карэннем і спальваў. Пасля гэтага няшчасце быццам бы «пераходзіла» на ліхадзея, які таксама мог звярнуцца па дапамогу да чараўніка. Запісы абраду знаходзяцца ў матэрыялах Д.Зяленіна, Ч.Пяткевіча, Е.Раманава, А.Сержпутоўскага і інш.
Літ.: 3 е л е н н н Д.К. Восточнославянская этнографня. М., 1991; Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў. Мінск, 1998; Пяткевіч Ч. Рэчыцкае Палессе. Мінск, 2004.
А.Ю.Лозка.
ЗАЛОУКА, сястра мужа, а таксама сястра мужа дачкі. Лакальная назва залвіца.
ЗАЛЎЖЖА, вёска ў Стаўбцоўскім рне. За 11 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы на лініі Мінск—Баранавічы, 89 км ад Мінска, на аўтадарозе Стоўбцы—Мір. Цэнтр Залужскага с/с. 150 гаспадарак, 361 ж. (2012).
Вядома з 1494 як сяло у Навагрудскім павеце ВКЛ, уладанне З.Еўлашковіча. 3 1507 у Навагрудскім ваяв. У 1569 — 9 двароў. 3 1582 уласнасць Радзівілаў. 3 1589 у Мірскім графстве. У 1647 — 45 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губерняў. У 1886 сяло ў Мірскай воласці, 26 двароў, 220 ж., царква. У 1897 — 100 двароў, 514 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Нясвіжскім павеце На
вагрудскага ваяв. 3 1939 зноўу БССР. 3 15.1.1940 у Стаўбцоўскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954у Мінскай вобл. У 1971 — 162 гаспадаркі, 468 ж. У 1997 — 158 гаспадарак, 429 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЗАЛЎЗСКІ СЁЛЬСКІ дом нарОдНАЙ ТВОРЧАСЦІ. Адкрыты ў 1998 у в. Залуззе Жабінкаўскага рна. Агульная пл. памяшканняў 74,4 м2, мае 4 пакоі. Працуюць 2 клубныя фарміраванні: фалькл. калектыў «Багуслаўка» і дзіцячае аматарскае аб’яднанне «Вясёлка». Асн. мэты дзейнасці — выяўленне, адраджэнне, захаванне і развіццё культ. традыцый. У Доме творчасці арганізоўваюцца і праводзяцца святы нар. календара, нар. творчасці, выстаўкі мясц. майстроў, якія таксама прыцягваюцца для працы ў якасці настаўнікаў у гуртках. Дзейнічае пакой этнаграфіі і побыту, кожная экскурсія ў ім падмацоўваецца якімнебудзь абрадам, песнямі і музыкай. Майстры і гурткоўцы ўдзельнічаюць у раённых мерапрыемствах і культ. жыцці рэгіёна.
С.Н.Лісічык.
ЗАМАК, умацаваная сеньярыяльная рэзідэнцыя, сядзіба феадала. У 14— 18 ст. на тэр. ВКЛ 3. называліся таксама ўмацаваныя часткі гарадоў, якія развіліся з дзяцінцаў і вакольных гарадоў папярэдняга перыяду. Паводле буд. матэрыялу 3. падзяляюцца на драўляныя і мураваныя.
На тэр. Беларусі 3. пачалі будаваць з 12 ст. У 12—13 ст. яны былі пераважна драўляныя. У познім сярэдневякоўі працягвалі існаваць і ўзводзіліся новыя драўляныя 3. (Езярышчанскі, Радашковіцкі, Дубровенскі, Шклоўскі і інш.). У 14 ст. з’явіліся мураваныя 3. Раннія (Лідскі, Крэўскі) належалі да тыпу кастэ
ляў (умацаваных лагераў, фартэцый), хоць пэўны час яны былі сеньярыяльнымі рэзідэнцыямі. У плане нагадвалі чатырохвугольнік, у двух супрацьлеглых вуглах якога ўзвышаліся вежы. 3 15 ст. распаўсюдзіўся новы тып 3. — канвентхаўз (канвенцкі дом), асн. прыкметай якога было ўключэнне жылля ўладальніка (палаца) у лінію абарончых сцен (замкі ў гарадах Гродна, Мядзел, г.п. Любча Навагрудскага рна, у в. Смаляны Аршанскага рна і інш.). У канцы 16 ст. пачалі ўзводзіцца 3. з бастыённымі ўмацаваннямі, спачатку мураванымі (Нясвіж), а потым землянымі з мураванымі брамамі (Высокае, Заслаўе, Івацэвічы і інш.). У бастыённых 3. выкарыстоўваліся пэўныя сістэмы фартыфікацыі або спалучаліся элементы розных сістэм. Асн. цяжар абароны прыходзіўся на знешні абвод, жылыя памяшканні, палацы выконвалі ролю прэстыжнай рэзідэнцыі феадаламагната. У 17—18 ст. многія прыватнаўласніцкія 3. былі рэканструяваны, абкружаны паркамі. Гарады часта мелі некалькі 3. У выпадках, калі іх было 2, яны называліся Горны (Верхні) і Дольны (Ніжні). Умацаванні такіх 3. былі ў большасці сваёй знішчаны пры пашырэнні забудовы і перапланіроўцы гарадоў (Браслаў, Віцебск, Друя, Клецк, Крычаў, Магілёў Навагрудак, Мінск, Орша, Полацк, Рагачоў). У 1й пал. 19 ст. сярэдневяковыя ўмацаванні замянялі крэпасцямі са шматкіламетровымі лініямі абароны і элементамі найноўшай фартыфікацыі (Брэст, Бабруйск).
У замкавым будаўніцтве Беларусі прасочваюцца сувязі з рус. (Ноўгарад, Пскоў) і зах.еўрап. абарончым дойлідствам. У некаторых 3. сустракаюцца элементы раманскай архітэктуры (вежы 3. у Навагрудску, Гродне, Лідзе і інш.), у большасці замкавых збудаванняў 15—16 ст. — рысы стыляў готыкі (стральчатыя крыжовыя скляпенні з нервюрамі, спічастыя аркі акон і дзвярей) і рэнесансу (Мірскі замак). 3 канца 16 ст. замкавае
32
ЗАМОВЫ
будаўніцтва паступова трансфармавалася ў палацавазамкавае (Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс, Гальшанскі палац). 3 17 ст. ў архітэктуры 3. пераважаюць барочныя рысы. Яна паўплывала на дойлідства ўмацаваных храмаў (Мураванкаўская царква Раства Багародзіцы і Сынкавіцкая цэрквакрэпасць, Камайскі касцёл, Быхаўская сінагога'), жылых дамоў (Гайцюнішскі домкрэпасць Воранаўскага рна), гар. брам, сядзібных дамоў і інш. збудаванняў.
Літ:. Ткачоў М.А. Замкі Беларусі (ХІПXVII ст.). Мінск, 1977; Чантурмя В.Н. Мсторня архнтектуры Белорусснн. 2 нзд. Мннск, 1977; Яго ж. Памятнпкн архмтектуры м градостронтельства Белорусснн. Мннск, 1986; Заяц Ю.А. Замкі // Археалогія Беларусі. Мінск, 2001. Т. 4.
ЗАМАСТОЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «КАХАНАЧКА». Створаны ў 1985 у в. Замасточча Мінскага рна пры сельскім клубе (з 2000 Цэнтр адпачынку). У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.В.Галавешка (з 1985), С.А.Каратышэўскі (з 1994), Н.С.Гвоздзікава (з 1999), Н.М.Калачова (з 2002). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 16 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і выкананне нар. песень, папулярызацыя музыкі, песень і танцаў рэгіёна. У рэпертуары песні нар. бел. «Малада, я малада», «I шуміць, і гудзе», укр. «Гарэла сасна», «Ой, чаго я сохну», «Гогого, каза», аўтарскія «Вечарынка» Л.Захлеўнага, «Добры вечар таму» У.Зяневіча, абрадавая дзея «Калядныя забавы» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. святаконкурсу традыц. ганчарства «Гліняны звон» (г. Івянец, 2007) і інш.
Н.М.Калачова.
ЗАМБРЖЙЦКІ Станіслаў Валянцінавіч (1823. в. Вязынка Маладзечанскага рна — 1.10.1907), беларускі паэт, краязнавец. 3 літ. твораў
Залшстоцкі народны ансамбль народнай песні «Каханачка».
3. захавалася вершаванае апавяданне «Гутарка Сталюка» (1870—90я гг.), у якім утрымліваюцца звесткі пра побыт і культуру бел. народа, прыводзяцца ўзоры гутарковай мовы, паказаны норавы местачковай шляхты. Пад уздзеяннем А.Кіркора, Я. і К.Тышкевічаў вывучаў і апісваў археал. помнікі — курганы і гарадзішчы (першым апісаў Вязынкаўскае гарадзішча).
ЗАМЕНГОФ (Zamenhof) Людвік Лазар (27.12.1859, г. Беласток, Польшча — 27.4.1917), польскі ўрачакуліст, стваральнік мовы эсперанта. Скончыў Варшаўскі ўнт (1805). Вучыўся ў Маскве і Вене. У 1893— 97 жыў у Гродне. У 1887 пад псеўд. Dro Esperanto 3. апублікаваў на рус. мове кнігу пад назвай «Міжнародная мова. Прадмова і поўны падручнік», якая была перавыдзена на польск., франц. і ням. мовах. 3. стаў першым паэтам і перакладчыкам маст. лры з жывых моў на эсперанта.
ЗАМЁТ, тып агароджы сялянскага двара. У пазы шул, укапаных у зямл