• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    а, В.Ф.Мачульскага, К.М.Палікарповіча, У.І.Пічэты, Ц.Сцяпанава, М.М.Шчакаціхіна, А.М.Ясінскага і інш. У кн. 13 надрукавана праца У.М.Ігнатоўскага «1863 год на Беларусі. Нарыс падзей».
    «ЗАПЙСКМ СЁВЕРОЗАПАДНОГО ОТДЁЛА РЎССКОГО ГЕОГРАФЙЧЕСКОГО ОБІЦЕСТВА», часопіс, орган Паўн.Зах. аддзела геагр. тва. Выдаваўся ў 1910—14 у Вільні на рус. мове. Выйшлі кн. 1—4. Рэд. Д.І.Даўгяла. Асвятляў дзейнасць аддзела, змяшчаў матэрыялы па этнаграфіі, фальклоры, геалогіі, археалогіі,
    гісторыі, геаграфіі Беларусі і Літвы і інш., друкаваў рэцэнзіі і агляды лры. Найб. значнымі былі публікацыі М.Я.Нікіфароўскага, В.В.Іванова, І.А.Сербава, Б.Сцепанца (Ф.А. Кудрынскага), Д.І.Даўгялы, Д.М. Струкава, Е.Р.Раманава, С.Ф.Дабранскага і інш.
    ЗАПбіНЫ, малыя заручыны, малая гарэлка, барышы, карандаш, запівіны, адзін з падрыхтоўчых этапаў вяселля, на якім нявеста і яе бацькі ў прысутнасці самай блізкай радні афіцыйна давалі згоду на шлюб. Звычайна адбываліся пасля сватання. На 3. прыязджалі бацька, хросны бацька, дзядзька жаніха, у некаторых мясцовасцях — цётка або хросная маці. Даўней 3. адбываліся без жаніха, у больш позні час яго прысутнасць стала абавязковай. Адпраўляліся на 3. ўвечары, ціха. Згодна з павер’ем, для поспеху маці жаніха перад выездам да нявесты звязвала разам вілкі, качэргі поясам, а сваты, увайшоўшы ў хату да нявесты, дакраналіся да печы, не пераходзілі за першую бэльку, не атрымаўшы папярэдняй згоды на 3. У знак згоды маці дзяўчыны або яна сама засцілалі стол і ставілі чарку, закуску. Сват клаў на стол загорнуты ў ручнік бохан хлеба, які спякла маці жаніха, і бутэльку гарэлкі, заткнутую саломай. Абавязковай стравай была яешня (сыр). Таму і казалі: «запілі» дзяўчыну або «заелі яешняй (сырам)». На 3. дзяўчына запрашала самых блізкіх сваякоў і сябровак. Звяртаючыся да бацькоў нявесты або да яе самой, сват адпіваў з чаркі, клаў туды манетку, якую дзяўчына забірала пасля таго, як таксама выпівала з чаркі. Песні для гэтага выпадку выбіраліся адвольна (абавязкова выконваліся «Ой, піў бацька, піла маці», «Запіта дзеванька, запіта», «Прапіла маці дочку», «Ой, прапою, прапою» і інш.). У час 3. нявеста нярэдка адорвала сватоў ручнікамі, наміткамі, хусткамі. Маці дзяўчыны забірала прывезены сватамі хлеб, узамен давала ім свой, а ў бутэльку, дзе бы
    38
    ЗАПОЛЬСКАЯ
    ла гарэлка, насыпала жыта і абвязвала поясам, што таксама сімвалізавала згоду. Пасля абвяшчэння будучага вяселля маладыя афіцыйна лічыліся жаніхом і нявестай. В.В.Прыемка. ЗАПбЛЛЕ, вёска ў Бялыніцкім рне, на р. Ліпаўка. За 22 км на ПдЗ ад г. Бялынічы, 20 км ад чыг. ст. Друць на лініі Магілёў—Асіповічы, 66 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Магілёў— Мінск. Цэнтр Запольскага с/с. 174 гаспадаркі, 508 ж. (2012).
    Вядома з 1738 як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. ВКЛ. У 1775 — 10 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска ў Даўжанскай воласці, 43 двары, 299 ж., магазін. У1909 — 55двароў, 480ж. 3 1919у БССР. 36.10.1919да 10.8.1920 у Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР. 3 18.9.1923 у Чэрвеньскім павеце. 3 17.7.1924 у Бялыніцкім рне, да 26.7.1930 Магілёўскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1926 — 76 двароў, 487 ж. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 2.7.1941 да 29.6.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 да 11.4.1960 у Кіраўскім с/с. У 1970 — 396 ж. У 1997 — 157 гаспадарак, 433 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗАПбЛЛЕ, вёска ў Віцебскім рне, на правым беразе р. Усвяча. За 51 км на ПнУ ад горада і 55 км ад чыг. ст. Віцебск, аўтадарогай звязана з Віцебскам. Цэнтр Запольскага с/с. 75 гаспадарак, 190 ж. (2012).
    У 1й пал. 19 ст. вёскаў Веліжскім павеце Віцебскай губ. У 1826 тут пабудавана царква. У 1884 адкрыта царк.прыходскае вучылішча. У 1886 сяло ў Казакоўскай воласці, 15 двароў, 84 ж., царква, капліца, 2 штогадовыя кірмашы. У 1905 — 17 двароў, 137 ж. 3 1919 у РСФСР. 3
    3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Суражскім рне, да 26.7.1930 Віцебскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1926 — 30 двароў, 195 ж. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1941 — 65 двароў, 358 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца кастр. 1943 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў кастр. 1943 спалілі вёску. У час вайны ў 3. размяшчаўся штаб 1й Бел. партыз. брыгады. Пасля вайны вёска адбудавана. 3 20.1.1960 у Віцебскім рне. 3 25.12.1962 да 2.8.1966 уЛёзненскім рне. У 1969 — 37 двароў, 110 ж. У 1997 — 85 гаспадарак, 292 ж.
    У 2012 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі, магазін; Ільінская царква (пач. 21 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік «Віцебскія «вароты». В.В.Віталё'ва. ЗАПбЛЛЕ, вёска ў Рагачоўскім рне, на р. Добысна. За 8 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, 132 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Гомель—Бабруйск. Цэнтр Запольскага с/с. 207 гаспадарак, 540 ж. (2012).
    Вядома з 17 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1858 — 50 двароў 298 ж. У 1897 сяло ў Ціхініцкай воласці, 100 двароў, 682 ж., царква, школа, магазін. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Рагачоўскім рне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца чэрв. 1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якіяў чэрв. 1944 спалілі вёску. Пасля вайны 3. адбудавана. У 1959 — 497 ж. У 1997 — 216 гаспадарак, 622 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз.
    сувязі, 2 магазіны. Брацкія магілы сав. воінаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗАПбЛЛЕ, вёска ў Слуцкім рне. За 6 км на Пн ад горада і чыг. ст. Слуцк на лініі Асіповічы—Баранавічы, 96 км ад Мінска, на аўтадарозе Мінск—Слуцк. Цэнтр Бокшыцкагас/с. 129 гаспадарак, 316 ж. (2012).
    У пач. 20 ст. хутар у Забалоцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. 3 1919 у БССР. У 1921  3 двары, 17 ж. 3 17.7.1924 у Слуцкім рне Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Бабруйскай акруг. 3 20.8.1924 у Бокшыцкім с/с. У 1926 пасёлак, 3 двары, 14 ж. 3 21.6.1935 зноў у Слуцкай акрузе. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да 30.6.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Мінскай абласцях. У 1959 вёска Старое 3. (90 ж.) і пас. Новае 3. (180 ж.). У 1969 далучана в. Дзесяціны. У 1970 вёска, 394 ж. 3 23.4.1984 цэнтр Бокшыцкага с/с. У 1997 — 78 гаспадарак, 175 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗАПбЛЬСКАЯ (Zapolska) Габрыэля (30.3.1857, в. Падгайцы Валынскай вобл., Украіна — 17.12.1921), польская пісьменніца, актрыса. Выступала ў тэатрах Варшавы, Львова, Парыжа. У прозе глыбокі псіхалагізм характараў спалучала з натуралістычнымі тэндэнцыямі: збкі навел «Акварэлі» (1885), «Чалавечы звярынец» (1893), аповесць «Сезонная любоў» (1905), раман «Зашуміць лес» (1899). Найб. вядомасць 3. прынеслі драм. творы: п’есы «Жабуся» (1897), «Той» (1898), «Сібір» (1899) і інш. П’есы 3. ставіліся на сцэне бел. тэатраў: п’еса «Іх чацвёра» (1907) была пастаўлена Бел. дзярж. тэатрам у 1922, «Мараль пані Дульскай» (1906) — Дзярж. польск. тэатрам
    39
    ЗАПОЛЬСКАЯ
    БССР у 1940 і Бел. тэатрам імя Я.Коласа ў 1956, «Панна Малічэўская» (1910) — Дзярж. польск. тэатрам у 1940 і Гродзенскім абл. драм. тэатрам у 1969. Творы 3. перакладаў на бел. мову М.Татур.
    Тв.: Бел. пер. — Мараль пані Дульскай // Полымя. 1958. №10.
    ЗАПбЛЬСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Заполле Лідскага рна. Мястэчка вядома з 17 ст. Належала ФранцкевічамРадзімінскім (з 18 ст.), І.Дамейку (з 1й пал. 19 ст.), А.Квяткоўскаму (з 1857), Шалевічам (з 1886). Сядзіба закладзена ў пераходных формах ад барока да класіцызму. Уключала дом, пейзажны парк з альтанкай на 6 слупах, якая была дэкарыравана разьбой з выявамі жывёл, сад, гасп. двор з 3 вял. Ппадобнымі ў плане будынкамі. Перад домам на газоне расла лістоўніца польск. 3 паўд. боку газона размяшчалася невял. афіцына. Сядзіба мела падоўжную (каля 900 м) кампазіцыйную вось, уздоўж якой размяшчаліся ўязная алея і брама з 4 цагляных пілонаў. Вось замыкалася
    Сядзібны дом у Запольскай сядзібе Пінскага раёна.
    параўнальна вял. сядзібным домам з мансардай (захаваліся руіны фундамента і аднамаршавая лесвіца параднага ўвахода). У доме знаходзілася багатая бка. Вопіс кніг складаў 75 спраўу 109 тамах. Пераважалі выданні франц., швейцарскіх, ням. матэматыкаў, астраномаў, фізікаў і хімікаў (кнігі І.Канта, К.Лінея, І.Ньютана, А.Снядэцкага і інш.). У 1834 бка канфіскавана, вывезена ў Пецярбург і прададзена з аўкцыёна. 3 1824 тут жыў пад наглядам паліцыі будучы вучоны І.Дамейка, які займаўся гасп. справамі, вывучаў лру па жывёлагадоўлі, лячыў хворых сялян, высаджваў пладовыя дрэвы, арганізаваў школу для сялянскіх дзяцей, рыхтаваў да выдання «Каран» у перакладзе з франц. на польск. мову. А. Т.Федарук.
    ЗАПОЛЬСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. ЗаполлеПінскагарна. Мястэчкавядома з 15 ст. НалежалаК.Іванавічу (з 1567), Вішнявецкім (з 18 ст.), затым ДруцкімЛюбецкім, Пуслоўскім, БроэльПлятэрам. У 1920 на месцы старой сядзібы М.С.Вішнявецкага (ума
    цаванага падвор’я) БроэльПлятэры пабудавалі новы параўнальна сціплы сядзібны дом з захаваннем стылявых форм б. будынка, узведзенага ў пераходным стылі ад барока да класіцызму. Дом аднапавярховы, Ппадобны ў плане, пад ламаным 4схільным дахам. Уваходы на гал. і паркавым фасадах аформлены 4калоннымі порцікамі тасканскага ордара. У доме знаходзіліся маст. і фам