• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    льныя каштоўнасці ДруцкіхЛюбецкіх, якія ўцалелі ў час Першай сусв. вайны. Сядзібны дом акаймоўвае невял. пейзажны парк, аснову дрэвастою якога складаюць адзіночныя ліпы старога парку ў выглядзе букетаў па 2—5 дрэў і дубы б. дубравы. Сядзіба акружана сучаснай забудовай, дом выкарыстоўваецца пад жыллё.
    A. Т. Федарук.
    ЗАПРбСІНЫ, традыцыйны рытуал запрашэння на вяселле, які суправаджаўся пэўнымі прыгаворамі і сімвалічнымі дзеяннямі. 3. адбываліся пасля заручын, калі бацькі маладога (маладой) запрашалі родных, сваякоў і блізкіх знаёмых на вяселле. Пачынаючы з чацвярга дзяўчына ў святочным уборы з хлебам, загорнутым у хустку, і прывязаным да рукі ручніком або хусткай, за якую яе вяла дружка, ішла запрашаць аднавяскоўцаў на вяселле. Увайшоўшы ў хату, яны тройчы кланяліся покуці, потым дзяжы, нарэшце гаспадару, гаспадыні, усім прысутным (старэйшым — у ногі, маладзейшым — у пояс), цалавалі іх (старэйшых — у руку, маладзейшых — у твар). Пры гэтым дзяўчына прыгаворвала: «Выбачайце, даруйце, можа, вам калікольвек што кепскае зрабіла або сказала, або вашай старасці не пашанавала — будзьце так добрыя, прабачце мне ўсенька». Прысутныя таксама адказвалі спец. прыгаворам, у якім яе прабачалі і жадалі ўсяго найлепшага. Пасля гэтага нявеста сціпла запрашала: «Прашу міласці ка мне на вяселле, на хлебсоль, на каравай і на ўсё, што Бог пашле». Атрымаўшы адказ: «Няхай Гасподзь памагае», маладая яш
    40
    ЗАПЯСОЦКІ
    чэ двойчы паўтарала свой паклон у знак удзячнасці за пажаданні і клала на стол хлеб, які гаспадары замянялі ўласным боханам (менавіта яго дзяўчына, адыходзячы, і забірала). Калі ў хаце былі незамужнія дзяўчаты, маладая не зачыняла дзверы і цягнула ручнікі па зямлі, каб тыя хутчэй выйшлі замуж. У час 3. нявесту адорвалі лёнам, воўнай, маткамі нітак, палатном І інш. В.В.Прыемка.
    ЗАПРЎДСЮ ДОМ ФАЛЬКЛОРУ. Засн. ў 2008 у в. Запруддзе Глыбоцкага рна на базе сельскага Дома культуры. Агульная пл. памяшканняў — 327 м2, у т.л. выставачнай залы — 65 м2. Дзейнічаюць гурткі нар. творчасці («Беларускія паясы», «Інкрустацыя і пляценне з саломкі»), фалькл. калектывы (для дарослых «Прасніца», для дзяцей «Весялуха»), дзіцячыя гурткі сольных спеваў, клуб выхадногадня «Сонейка» (2012). Калектывы Дома фальклору — актыўныя ўдзельнікі рэсп. конкурсу маладых выканаўцаў «Зорка ўзышла над Беларуссю», абл. фестываляў: юных талентаў «Вясёлыя галасы», нар. музыкі «Іграй, гармонік», маладых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў», занальнага агляду аматарскай творчасці сярод устаноў культуры клубнага тыпу і дзіцячых школ мастацтваў, раённых выставак і свят. Тут адроджаны нар. абрады «Валачобнікі», «Каляды», «Хрэсьбіны», «Вяселле», «Жаніцьба Цярэшкі» «Гуканне вясны», «Юр’я», святы «Масленіца», «Купалле» і інш.
    ЗАПРЎДСКІ ЗАМАК. Існаваў у 1417 ст. каля в. Запруды Кобрынскага рна. У склад замка ўваходзілі сядзіба феадала (не збераглася), абарончымі ўмацаваннямі былі земляныя валы з частаколам наверсе і вадзяныя равы. У плане валы і равы нагадвалі ўпісаныя адзін у адзін прамавугольнікі, якія з У мелі бакі ў выглядзе паўдуг, што сыходзіліся ў месцы ўезду ў замак. Захаваліся валы выш. 1,5—2 м і шыр. у аснове да 4 м. Равы маюць глыбіню да 2,5 м і шыр. каля 5 м.
    Запясоцкі народны сямейны ансамбль «Абібок».
    ЗАПУСНЫЯ ПЁСНІ, гл. ў арт. Масленічныя песні.
    ЗАПУСТЫ, гл. ў арт. Масленіца.
    ЗАПЯСОЦКІ НАРбДНЫ СЯМЁЙНЫ АНСАМБЛЬ «АБІБОК». Створаны ў 2000 у в. Запясочча Жыткавіцкага рна пры сельскім клубе. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.К.Барыгіна. У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 38 да 72 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне рэгіянальных асаблівасцей нац. культуры беларусаў, папулярызацыя сярод моладзі нар. музыкі і песні. У рэпертуары нар. песні бел. «А ў лесе на дубочку», «А ў полі два дубкі», «Пад вішняю», «Шумяць вербы», «Не пакіну гарэлачку піць», укр. «Цячэ вада каламутная», рус. «Пакуты» («Страдання»), побыт. танцы «Сербіянка», «На рэчаньку», «Кракавяк», «Карапет» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: рэсп. этнакульт. традыцый «Покліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2010), сямейнай творчасці «Жывіце
    ў радасці» (г. Слонім), абл. сямейнай творчасці (г. Мазыр), рэгіянальнага песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г. Лельчыцы, усе 2011) і інш. Л.Л.Грыб.
    ЗАПЯСбЦКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНАЭТНАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «ЗАПЯСОЧАНКА». Створаны ў 1977 у в. Запясочча Жыткавіцкага рна пры сельскім клубе. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі М.Д.Нікіценка (з 1977), М.УЛузай (з 1998), Г.І.Клаўшына (з 2010). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 33 да 67 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — збор і адраджэнне мясц. нар. песень, захаванне рэгіянальнай каляндарнасямейнай абраднасці. У рэпертуары бел. нар. песні абрадавыя «Запеймо песню», «Ой, у ляску, у ляску», «Да на Дунаечку», «Ой, божае нараджэнне», «Да ўжэ ж вясна», «Падаляно», бяседныя «Засвісцелі казачэнькі», «Ой, за лясочкам», «Ой, у лузе пры дарозе», «Біла мяне маці», «Чапурушачка» і інш. Сярод канцэртных праграм:
    41
    ЗАРАНКА
    Запясоцкі народны фальклорнаэтнаграфічны ансамбль «Запясочанка».
    «Казачка», «Багачка», «Зашумела дуброванька», «Ой, пайду я панад лугам» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. фестывалю «Вясельны Гомель» (г. Гомель, 2008), раённых аглядаўконкурсаў «Напеў зямлі маёй» (2011), «Покліч матчынай песні» (абодва г. Жыткавічы, 2012) і інш.
    Л.Л.Грыб.
    ЗАРАНКА Сяргей Канстанцінавіч (6.10.1818, в. Ляды Дубровенскага рна — 1.1.1871), расійскі жывапісец, педагог. Вучыўся ў А.Венецыянава (сярэдзіна 1830х гг.) і ў Пецярбургскай AM (1834); з 1843 акадэмік, з 1850 праф. 3 1856 праф. Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Працаваў у станковым жывапісе, пераважна ў жанры партрэта. Творчай манеры ўласцівы характэрныя якасці венецыянаўскай школы — дакладнасць і матэрыяльнасць пісьма, назменуякімпазнейпрыйшоў ілюзіяністычны натуралізм (партрэты Н.Сакуравай, 1854; П.Панамарова, 1855). Аўтар партрэтаў А.Венецыянава (2я пал. 1830х гг.), спевака В.Пятрова (1840), скульптарамедальера Ф.Талстога (1850), групавога партрэта
    «Выгляд залы вучылішча правазнаўства з групамі настаўнікаў і выхаванцаў» (1841), палатна «Унутраны від Марскога Нікольскага сабора» (1843) і інш. Распрацаваў сістэму выкладан
    С.Заранка. Партрэт скульптарамедальера Ф. Талстога. 1850.
    ня, пабудаваную пераважна на вывучэнні натуры. Садзейнічаў развіццю бел. мастацтва, аказваў дапамогу маладым мастакам, выхадцам з бел. губерняў (М.Андрыёлі, В.Сландзінскі, Ф.Хадаровіч).
    Літ.'. Муратов А.М. Сергей Зарянко. М., 2004.
    «ЗАРАйКА», ілюстраваны часопіс для дзяцей. Выдаваўся ў 1927—31 у Вільні на бел. мове грамадскакульт. дзяячкай і пісьменніцай Л.А.Войцік (Зоська Верас). У 1927 выпушчана 9 нумароў у 7 кн., у 1928 — 4 нумары ў 3 кн., у 1929 — 3 нумары ў 2 кн., у 1931 — 2 нумары. Меў на мэце асветнае і патрыятычнае выхаванне, спрыяў узгадаванню маладых літ. сіл у Зах. Беларусі. На яго старонках публікаваліся вершы, апавяданні, артыкулы пісьменнікаў М.Машары, Г.Леўчыка, Я.Пачопкі, Л.Войцік, У.Паўлюкоўскага і інш., друкаваліся творы маладых пісьменнікаў С.Крыўца, С.НовікаПеюна. Упершыню з вершамі і апавяданнямі выступілі А.Арэхва, М.Тарасюк, Я.Патаповіч і інш. Пэўнае месца ў «3.» займалі перадрукі твораў Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, К.Буйло і інш. Змяшчаліся таксама пераклады твораў польск., рус. і укр. пісьменнікаў. Часопіс меў пастаянны аддзел «Працы нашых чытачоў», дзе змяшчаліся казкі, легенды, паданні, старонку гумару «Куток смеху», рубрыку «Загадкі і круцігалоўкі».
    ЗАРАНОК Таццяна Піліпаўна (25.12. 1917, г. Васілевічы Рэчыцкага рна — 18.11.2007), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1967). 3 1931 працавала ў Бел. тэатры імя Я.Коласа (у 1933 скончыла студыю пры ім). У 1951—74 у Брэсцкім абл. драм. тэатры. Выканаўца вострахарактарных, камедыйных і лірыкадрам. роляў. Яе творчай манеры ўласціва арганічнае адчуванне псіхал. праўды, эмацыянальная напоўненасць, спалучэнне жыццёвых паводзін персанажаў з маст. абагульненнем: Паўліна Бохан («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы),
    42
    ЗАРУБІНЕЦКАЯ
    Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Люба («Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Зінка («Заложнікі» А.Кучара), Насця («Несцерка» В.Вольскага), Таццяна Марыч («Над Бярозайракой» П.Глебкі), Агнія, Аксюша, Людміла («Не ўсё кату масленіца», «Лес», «Позняе каханне» А.Астроўскага), Наташа («На дне» М.Горкага), Дунька («Любоў Яравая» К.Транёва), Даша («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Фаншэта («Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Марціна («Лекар паняволі» Мальера), міс Фані («Хаціна дзядзькі Тома» паводле Г.БічэрСтоу). Р.І.Баравік, Б.І.Бур’ян.
    ЗАРАЧАНСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЗАРАЧАНСКІЯ КРЫНІЧКІ». Створаны ў 1996 у в. Зарачанка Гродзенскага рна пры сельскім клубе (з 2000 Дом культуры). У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.С.Гізінская (з 1996), Л.С.Панкрат (з 2000), В.В.Кунцэвіч (з 2006). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне фалькл. спадчыны Гродзенскага рна, папулярызацыя нар. песень сярод моладзі і сталага пакалення. У рэпертуары песні нар. бел. «Месяц дагарае», «Каля рэчкі, каля броду», «Каля кузні ішла», «А ў Марусі хата на памосце», «А ў лесе грыбы зарадзілі», польск. «Крэсавянка», «Польскія кветкі», «Родны край», аўтарскія «Радзіма» В.Іванова, «Да свяціцца імя тваё, Беларусь» В.Кручкова, «Хлеб ды соль» Л.Захлеўнага і інш. Сярод кампазіцый: муз.абрадавая «Дажыначкі», муз,харэагр. «Гуканне вясны», вак.харэагр. «Купальскі вянок», канцэртная праграма «Маці» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: Рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2009), рэгіянальнага нар. песні «Песні памежжа» (в. Рымдзюны Астравецкага рна, 2011) і інш. В.В.Кунцэвіч.
    «ЗАРНЙЦЫ», літаратурнамастацкі часопіс ліберальнаасветнага кі
    рунку. Выдаваўся з 9.12.1911 да 28.6.1912 у Гомелі на рус. мове раз у 2 тыдні. Спрыяў аб’яднанню маладых пісьменнікаў, крытыкаў, публіцыстаў. Вершы, апавяданні, нарысы, артыкулы падпісаны псеўданімамі і крыптанімамі. Змяшчаў літ.крыт. ацэнкі творчасці І.Нікіц