Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
іна, С.Надсана, К.Бальмонта, М.Дабралюбава, музыкі Ф.Ліста, М.РымскагаКорсакава. Выйшла 5 нумароў.
ЗАРУБІНЁЦКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура плямён, якія ў раннім жалезным веку жылі ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі, Прыпяцкім Палессі. Назва ад могільніка каля с. Зарубінцы на Кіеўшчыне, адкрытага ў 1899. Насельніцтва З.к. займалася земляробствам і жывёлагадоўляй. Глебу апрацоўвалі драўлянымі раламі. Асн. збожжавай культурай было проса, сеялі пшаніцу, ячмень, гарох. Статак складаўся з буйной рагатай жывёлы, свіней, коней і дробнай рагатай жывёлы. Палявалі на лася, зубра, дзіка, мядзведзя, казулю, займаліся рыбалоўствам. Шырока распаўсюджаны былі каляровая металургія і металаапрацоўка, кавальс
Зарачанскі народны вакальны ансамбль «Зарачанскія крынічкі».
тва, пра што сведчаць прылады працы — тыглі, льячкі, ліцейныя формы, зліткі бронзы. Дастаткова высокага ўзроўню развіцця дасягнула керамічная вытворчасць. 3 хатніх рамёстваў былі пашыраны ткацтва, дрэваапрацоўка, кастарэзная і гарбарная справы. Насельніцтва З.к. мела племянную арганізацыю грамадства, аснову якога складала малая сям’я.
На падставе асаблівасцей домабудаўніцтва, пахавальнага абраду і керамічнага комплексу вылучаюць 3 варыянты З.к.: верхнедняпроўскі і палескі — на тэр. Беларусі, сярэднедняпроўскі — на тэр. Украіны. Верхнедняпроўскі варыянт прадстаўлены 2 групамі помнікаў: Чаплін—Гарошкаў і Кісцяні—Чачэрск. Насельніцтва З.к. пражывала на гарадзішчах і селішчах, карысталася ўмацаванымі паселішчамі, узведзенымі ў папярэдні перыяд насельніцтвам мілаградскай культуры. Жытлы прадстаўлены прамавугольнымі ў плане паўзямлянкамі слупавой, плятнёвакаркаснай (Сярэдняе Падняпроўе) альбо зрубнай канструкцыі сцен, пл. 9—24 м2, якія ацяпляліся адкрытымі
43
ЗАРУБІНЕЦКАЯ
агнішчамі альбо глінабітнымі печамі. На паселішчах зафіксаваны збудаванні пл. 4—8 м2 без ацяпляльнай сістэмы, гасп. пабудовы ў выглядзе ямсховішчаў, прыстасаванні для абпалу керамікі, культавыя пляцоўкі з агнішчамі, косткамі жывёл, разнастайнымі керамічнымі і інш. рэчамі. Могільнікі Верхняга Падняпроўя даследаваліся каля вёсак Чаплін, Юркавічы, Гарошкаў; Сярэдняга Падняпроўя — Пірагова, Карчаватае, Дзедаў Шпіль; Палесся — Атвержычы, Варані, Велямічы, Пагост, Рамель, Сямурадцы. Яны размяшчаліся побач з паселішчамі. Асн. абрад — трупаспаленне паза межамі магіл. Пахаванні чарапоў вядомы на могільніках Велямічы2, Карчаватае; трупапалажэнні — Пірагова, Карчаватае, Дзедаў Шпіль. Пахаванні адбываліся ў ямах разнастайных форм на глыбіні 0,2—1,2 м ад сучаснай паверхні. Вылучаюцца пахаванні некалькіх тыпаў: чыстыя ямныя (крэміраваныя косткі без рэшткаў пахавальнага вогнішча на дне ямы), урнавыя (рэшткі крэмацыі ў посудзе на дне ямы), змешаныя (частка крэміраваных костак у урне, астатнія — побач на дне ямы), перамешаныя з косткамі, рэшткамі пахавальнага вогнішча (вуголлем і попелам). Пахавальны інвентар — часцей за ўсё гаршкі, міскі і кубкі, радзей — дэталі касцюма, упрыгажэнні, прылады працы, зброя. Зрэдку сустракаліся кенатафы.
Матэрыяльная і духоўная культура зарубінецкага насельніцтва мела характар латэнскай культуры. Гэта прасочваецца ў формах фібул, у некаторых тыпах жалезных прылад працы і ўзбраення (сякер, сярпоў, навершаў дзід і дроцікаў), асобных прыёмах афармлення глінянага посуду, звычаях змяшчаць у пахаванні ўпрыгажэнні і зброю. Усе знойдзеныя на паселішчах і могільніках З.к. пасудзіны — ляпныя. Па тэхніцы апрацоўкі вонкавай паверхні зарубінецкую кераміку падзяляюць на 3 групы. Самую шматлікую з іх
складаюць грубаляпныя пасудзіны з гладкасценнай паверхняй, якія прызначаліся для прыгатавання ежы і захавання прадуктаў. Другую групу ўтварае посуд з глянцаванай паверхняй, які звычайна змяшчалі ў магілы ў якасці урнаў ці пахавальнага інвентару, а на паселішчах ужывалі ў якасці сталовага посуду. Часам сустракаюцца пасудзіны са спецыяльна апрацаванай храпаватай паверхняй, якія выкарыстоўвалі для захавання прадуктаў харчавання. Невял. колькасць посуду арнаментавана ямкамі, насечкамі, пазногцевымі ўцісканнямі, з занальнымі расчосамі грабеньчыкам, праглянцаванымі пасамі, наляпнымі валікамі, шышкамі, падкоўкамі. На помніках З.к. знойдзены прасліцы з гліны, грузілы праснакападобнай альбо канічнай формы, жалезныя прылады працы — вузкалязовыя сякерыкельты з прамавугольнай утулкай у абушковай частцы, сярпы, нажы, шылы, іголкі, кручкі для лоўлі рыбы, аднашыпавыя восці, наканечнікі рала; рыштунак конніка, цуглі з псаліямі і інш. У шэрагу пахаванняў — прадметы ўзбраення: невял. жалезныя навершы дзід розных форм. Характэрны атрыбут адзення насельніцтва З.к. — бронзавыя і жалезныя фібулы сярэдне і позналатэнскай схемы; фібулы т.зв. зарубінецкага тыпу з трохвугольным шчытком сталі этнаграф. прыналежнасцю. Сярод прадметаў асабістага ўбору і ўпрыгажэнняў — бронзавыя (радзей жалезныя) шпількі (з кола, цвіка і посахападобнай формамі галоўкі — агульныя тыпы для ўсіх рэгіёнаў культуры), бранзалеты, кольцы, трапецападобныя падвескі, паясныя спражкі і кручкіскрэпы, пацеркі. У Атвержычах знойдзены фрагмент скуранога пояса з кручком у выглядзе жалезнай пласціны, пакрытай бронзавым арнаментальным лістом. Падобныя вырабы вядомы ўясторфскай культуры, а арнаментальны матыў — увагнутыя падкоўкі — распаўсюджаны сярод кельцкіх і ілірыйскіх старажытнасцей 2—1 ст. да н.э. Эт
нічная прыналежнасць З.к. застаецца няяснай, яе звязваюць з бастарнамі, балтамі альбо праславянамі.
Позназарубінецкія групы помнікаў фарміраваліся ў перыяд крызісу З.к., фінал якой прыпадае на 40— 70я гг. Яны не з’яўляюцца непасрэдным працягам развіцця З.к., а сталі новай культ.гіст. супольнасцю. 3 пач. 1 ст. адбываліся міграцыі насельніцтва палескага варыянта З.к. ў паўд. і зах. напрамках, на тэр. Валыні і Падлясся. Позназарубінецкія групы ўтвараюць агульны культ. гарызонт, спалучаны ў залежнасці ад тэр. распаўсюджання з традыцыямі штрыхаванай керамікі, юхнаўскай, сармацкай, пшэворскай культур. Верхняя дата бытавання позназарубінецкай групы помнікаў абмежавана канцом 2 — сярэдзінай 3 ст. і звязана з пачаткам функцыянавання кіеўскай і чарняхоўскай культур. Вылучаюць групы помнікаў: тыпу Люцеж у Сярэднім Падняпроўі, тыпу Грыні ў Верхнім і Сярэднім Падняпроўі, тыпу Почап у парэччы Дзясны, тыпу Картамышава2, Цецераўка2 у лесастэпавай зоне Дняпроўскага Левабярэжжа, тыпу Рахны ў вярхоўях Паўд. Буга, тыпу Курадава ў Прыпяцкім Палессі, тыпу Радасць—Грынявічы—Вельке, Падрось у міжрэччы Зах. Буга і Нёмана. У культ. і храналагічным плане да іх далучаецца зубрыцкая (валынападольская) група помнікаў.
Паселішчы і могільнікі размяшчаліся па краях 1й надпоймавай тэрасы альбо на ўзвышшах сярод поймы. Асн. тып жытла — прамавугольныя ў плане паўзямлянкі са зрубавай, слупавой альбо плятнёвакаркаснай канструкцыяй сцен. Ацяпляліся жытлы адкрытымі агнішчамі, якія часцей знаходзіліся на падлозе, радзей — у ямцы. Частка агнішчаў мела чарэнь, падмазаны глінай альбо выкладзены з камянёў і фрагментаў посуду, замазаных глінаю. Побач з жытламі выяўлены ямыпаграбы дыям. 1—1,8 м і глыб. 0,2—1 м. На паселішчы Люцеж даследавана 15 металургічных горанаў
44
ЗАРУДАЎЕ
для атрымання жалеза. Падобныя аб’екты зафіксаваны на паселішчах Баброва і Багданаўка. Вядомы таксама ямы для выпальвання драўнянага вугалю, які прымяняўся ў сырадутным працэсе здабычы жалеза. На селішчы ДавыдГарадок4 (Прыпяцкае Палессе) даследаваны сакральны аб’ект у выглядзе ямы амаль квадратнай у плане формы памерамі 4,2 х 4,4 м і глыб. каля 1 м, арыентаваны сценамі па баках свету, з вугламі акруглай формы. У запаўненні выяўлены сляды рытуальных вогнішчаў і ахвярапрынашэнняў (абломкі ляпнога посуду, плазаватыя прасліцы біканічнай формы з шырокімі адтулінамі, фрагменты жалезных нажоў, посахападобная шпілька з жалеза, фрагмент грабеньчатай і падковападобная фібулы). Комплекс датуецца 2й пал. 1 — 2 ст. На могільніку Рахны даследавана 12 ямных пахаванняў, выкананых па абрадзе трупаспалення паза межамі могільніка. Рэшткі крэмацый змяшчаліся ў авальныя (1 х 1,5—2 м) альбо круглыя (1,9 м) ямы глыб. 0,2—0,4 м. Косткі ссыпаны ў выглядзе ад 1 да 4 скопішчаў у магіле. У некаторых ямах кожнаму скопішчу крэміраваных рэшткаў нябожчыка адпавядаў асобны пахавальны інвентар, што дазваляе разглядаць іх у якасці калектыўных магіл. На грунтавым могільніку Радасць адкрыта 19 ямных пахаванняў з невял. колькасцю крэміраваных костак з рэшткамі пахавальнага вогнішча. У запаўненнях знойдзены фрагменты пасудзін, побытавыя рэчы, упрыгажэнні. Асобныя пахаванні 1—2 ст. позназарубінецкага тыпу адзначаны на тэр. БугскаНёманскага міжрэчча каля населеных пунктаў ГрынявічыВельке, Чырвонае Сяло і Падрось. Пахаванні здзяйсняліся па абрадзе трупаспалення, косткі змяшчаліся ў яму з рэшткамі пахавальнага вогнішча. Вырабы з гліны прадстаўлены гаршкамі, міскамі, кубкамі, дыскамінакрыўкамі, патэльнямі, прасліцамі і грузікамі. Па спосабе апрацоўкі паверхні позназарубінецкі посуд
падзяляецца на 4 групы — гладкасценны, храпаваты, з расчосамі і падштрыхоўкай, глянцаваны. Пасудзіны з расчосамі і падштрыхоўкай былі найб. распаўсюджаны на помніках тыпу Грыні, Курадава, Радасць, у адзінкавых экзэмплярах адзначаны ў комплексах груп тыпу Почап, Люцеж, Картамышава2. На помніках прадстаўлены гаршкі акруглабокіх, біканічных, рабрыстых, цюльпана, зрэдку слоікападобных форм. Міскі акруглабокія, гаршкападобныя, рабрыстыя, з прамым альбо sпадобным верхам. Посуд аздаблялі па вянцы насечкамі, пальцавымі ўцісканнямі, наляпнымі валікамі па тулаве. Прасліцы высокія і нізкія біканічныя, сферычныя, канічныя, плазаватыя, вытачаныя са сценак посуду з адтулінай значнага дыяметра. 3 побытавых рэчаў, прылад працы — нажы (у т.л. жніўныя), сякеры, зубілы, прабойнікі, рыбалоўныя кручкі, каменныя тачыльныя брускі і інш. 3 аздабленняў і дэталей касцюма — фібулы, шпількі, бранзалеты, кольцы, падвескі, бляшкінакладкі, пранізкі, шкляныя і каменныя пацеркі і інш.
Літ:. Кухаренко Ю.В. Зарубннецкая культура. М., 1964; Поболь Л.Д. Археологнческне памятнпкн Белорусснн. Железный век. Мннск, 1983; Обломскнй А.М. Позднезарубннецкне памятннкм // Славяне н нх соседн в конце I тыс. до н.э. — первой половнне I тысячелетня н.э. М., 1993; Пачкова С.П. Зарубннецкая культура м латеннзнрованные культуры Европы. Кнев, 2006; Бяліцкая Г.М. Археалагічны помнік постзарубінецкага часу каля ДавыдГарадка // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 2006. № 21. Г.М.Бяліцкая. ЗАРЎБЫ, вёска ўДубровенскім рне, на р. Раса