• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    енка. За 17 км на ПдУ ад г. Дуброўна, 24 км ад чыг. ст. Асінаўка на лініі Орша—Смаленск (Расія), 109 км ад Віцебска, на аўтадарозе Дуброўна—Баева. Цэнтр Зарубскага с/с. 178 гаспадарак, 404 ж. (2012).
    Вядомы з 16 ст. як сяло ў Дубровенскім маёнтку Аршанскага павета ВКЛ. У 1607 сяло, 40 валок зямлі. У
    канцы 17 ст. ўласнасць Сапегаў, затым Пацёмкіна і Л юбамірскіх. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губ. 3 1861 у Горацкім павеце. У 1897 сядзіба і фальварак Баеўскай воласці, 1 двор, 66 ж., 2 капліцы, вінакурня. У 1909 фальварак, 7 двароў, 35 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 27.7.1922 у Смаленскай губ. 3 18.2.1923 у Ляднянскай воласці. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Ляднянскім рне, да 26.7.1930 Аршанскай акругі. 3 20.8.1924 у Слатаўшчынскім с/с. У 1926  44 двары, 222 ж. 3 8.7.1931 у Дубровенскім рне. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 1939 цэнтр Слатаўшчынскага с/с. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 16.9.1960 цэнтр Зарубскага с/с. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Аршанскім рне. У 1963 — 88 двароў, 363 ж. У 1996 — 188 гаспадарак, 469 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, бальніца, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. В.М.Князева. ЗАРУДАЎЕ. вёска ў Мастоўскім рне. За 14 км на Пд ад горада і 16 км адчыг. ст. Масты налініі Ліда—Гродна, 76 км ад Гродна, аўтадарогай звязана з Мастамі. Цэнтр Зарудаўеўскага с/с. 112 гаспадарак, 255 ж. (2012).
    Вядома з 1558 як сяло ў Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1846 вёска ў Пескаўскай воласці, 69 двароў, 418 ж. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 — 56 двароў, 519 ж., піцейны дом. У 1905 — 678 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Мастоўскім рне Барана
    45
    ЗАРУЧЫНЫ
    віцкай вобл. 3 12.10.1940 у Бялавіцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 13.7.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Ваўкавыскім рне. У 1971 — 171 гаспадарка, 586 ж. У 1997 — 155 гаспадарак,387 ж.
    У 2012 базавая школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗАРЎЧЫНЫ, змовіны, вялікія запоіны, вялікая гарэлка, л а д, адзін з падрыхтоўчых этапаў вяселля, на якім у прысутнасці шырокага кола сваякоў канчаткова замацоўвалася згода на шлюб. Адбываліся праз 1—2 тыдні пасля запоін у хаце нявесты. Ехалі на 3. днём, гучна; жаніх са сваякамі перавязваліся ручнікамі, атрыманымі ад нявесты ў час запоін. У гэты дзень маладых упершыню зводзілі адзін з адным, злучалі іх рукі і абвязвалі ручніком. Жаніх з нявестай абменьваліся пярсцёнкамі і абрадавымі падарункамі. Бацькі нявесты і жаніха таксама падавалі адзін аднаму рукі, абменьваліся падарункамі і ўдзельнічалі ў сумесным пачастунку, замацоўваючы дагавордамову аб вяселлі. Маці нявесты або сама дзяўчына ў знак згоды на шлюб павязвала ўсіх сватоў ручнікамі ці хусткамі, або наміткай, палатном. Акрамя таго, у знак сваёй павагі, прыхільнасці, любасці да новай сям’і нявеста дарыла бацькам жаніха бутэльку з жытам, перавязаную чырвонай стужкай. На 3. дамаўляліся пра ўсе дэталі вяселля (пасаг, час і парадак вяселля і г.д.). Заканчваліся яны выкананнем адпаведных вясельных песень («А ў нядзельку рана», «Наехалі заручнічкі», «Наляцела сівых галубоў поўны двор», «Між гор, між даліны» і інш.). Перад тым як раз’ехацца пасля 3., бацькі жаніха і нявесты абменьваліся хлебам. 3 гэтага дня да нявесты больш ніхто не мог пасватацца; жаніх павінен быў аказваць ёй асобую ўвагу, пасылаючы не
    дарагія падарункі і гасцінцы: стужкі, пацеркі і інш. Вяселле з гэтага часу абвяшчалася афіцыйна, жаніха і нявесту называлі малады і маладая (заручоны і заручоная, князь і княгіня). Час ад 3. да дня вяселля мог працягвацца ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў. У наш час традыц. 3. фактычна не захаваліся. В.В.Прыемка.
    ЗАРХІ Аляксандр Рыгоравіч (18.2. 1908, г. СанктПецярбург — 27.1. 1997), беларускі і расійскі кінарэжысёр, кінадраматург. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1955). Нар. ар
    тыстСССР (1969). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Ленінградскі тэхнікум экраннага мастацтва (1927). 3 1929 працаваў на к/студыі «Ленфільм», у 1950—55 на к/студыі «Беларусьфільм», з 1957 — на к/студыі «Масфільм». Творчай манеры 3. ўласцівы імкненне да адлюстравання гіст. праўды, тонкі псіхалагізм у раскрыцці асобы чалавека. На к/студыі «Беларусьфільм» рэж.пастаноўшчык фільмаў: дакум. «Калгас «Рассвет» (1952), маст. «Паўлінка» (1952, фільмспектакль) і «Несцерка» (1955). Экранізаваў раман Л.Талстога «Ганна Карэніна» (1968). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946.
    ЗАРЬІЦКІ Аляксей Аляксандравіч (22.3.1911, г.п. Хоцімск — 29.10. 1987), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў Маскоўскі інт замежных моў (1936). У 1946—54 у час. «Полымя». Асн. рысы паэзіі 3. — апавядальнасць у выяўленні пачуццяў, лірызм, уменне раскрыць філас. сэнс у звычайных з’явах. Аўтар паэт. зб
    каў «Эпічныя фрагменты» (1932), «Дняпроўскае рэха» (1946), «Арліная крыніца» (1947), «Размова з сэрцам» (1961), «Мая асяніна» (1973), «Пераклічка гадоў» (1974), «Каля вячэрняга кастра» (1979), паэм «Аповесць пра залатое дно» (1954), «Пяцёра» (1957), «Марыля» (1965), «На волю» (1969) і інш. Пісаў гумарыст. і сатыр. творы (збкі «Пасылка ў рай», 1960; «Талоны на бяссмерце», 1974).
    7в.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1981; У свет па песні: Выбр. пераклады. Мінск, 1978; Трывожная госця. Мінск, 1985.
    ЗАРЬІЦКІ Эдуард Барысавіч (н. 9.2.1946, г. Красны Кут Саратаўскай вобл., Расія), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1994). Нар. артыст Беларусі (1999). Скончыў Бел. кансерваторыю (1970, клас А.Багатырова). У 1973—82 загадваў муз. часткай Бел. рэсп. тэатра юнага гледача, з 1990 супрацоўнічае з Нац. акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі. Стылю 3. ўласцівы вострахарактарная вобразнасць, пластычнасць мелодыкі, сінтэз фалькл. і эстр.джазавых інтанацыйных элементаў. Сярод твораў: сімфонія (1970), канцэрты для габоя (1973)
    Э.Б.Зарыцкі.
    46
    «ЗАРЯ»
    і для валторны з аркестрам (1974), канцэрціна «Пастараль» (1977), капрычыа для фп. з аркестрам (1978), 6 сюіт, музыка да 25 спектакляў і к/фільмаў, камернаінструм. творы, п’есы для фп., хары, вак. цыклы на вершы Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, У.Караткевіча, Я.Коласа, А.Міцкевіча, аўтар 500 эстр. песень. Дзярж. прэмія Беларусі 2004.
    Ю. В. Тарануха.
    ЗАРЭМБА Міхась (Міхаіл Мікалаевіч; 2.1.1941, в. Знаменка Лагойскага рна — 5.2.2002), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Працаваўу газ. «Піянер Беларусі», з 1989 у выдве «Юнацтва». Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Камандзір зялёнага патруля» (1967), «Бі, барабан!», «Загадка без адгадкі» (абедзве 1972), «Хто — каго?» (1978), «Пераправа» (1987), «Сакрэт тэлепата» (1989), «Рыжая ластаўка» (2001) і інш. Творчасці 3. ўласцівы дынамічнае развіццё сюжэта, веданне дзіцячай псіхалогіі, тонкі гумар. Аўтар аўтабіягр. аповесці «Здань у храме святой наіўнасці» (2000).
    Тв.: Дзень магнітнай буры. Мінск, 1992; Арэхавы Спас. Мінск, 1997.
    ЗАРЭЦКІ Міхась (сапр. Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч; 20.11.1901, в. Высокі Гарадзец Талачынскага рна — 29.10.1937), беларускі пісьменнік, драматург. Вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі (1915—16), БДУ (1928). Настаўнічаў. У 192026 палітработнік у Чырвонай арміі. У 1926—27 рэд. час. «Маладняк». 3 1927 чл. літ. аб’яднання «Полымя». Адзін з найб. яркіх прадстаўнікоў рамантычнага кірунку ў бел. сав. прозе ранняга перыяду. Яго творы вызначаюцца нечаканасцю сюжэтных хадоў, драматургічных сітуацый, вастрынёй драм. канфлікту, рамантычнай прыўзнятасцю, цікавымі характарамі. Аўтар збкаў апавяданняў «Пела вясна», «У вірыжыцця» (абодва 1925), «Пад сонцам» (1926), «На чыгунцы» (1928), раманаў «Сцежкідарожкі» (1928), «Крывічы» (1929),
    «Вязьмо» (1932), п’ес «Віхор на балоце» (1928, прысвечана актрысе і рэж. Л.Мазалеўскай), «Белыя ружы» (1928—29), «Сымон Карызна»
    (1935), «Ная» (1936) і інш., нарысаў «Падарожжа на Новую зямлю» (1929), «Лісты ад знаёмага», «Вясна 1930 года» (абодва 1930). Пераклаў на бел. мову раман «Цэмент» Ф.Гладкова (1930), «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» Я.Гашака (ч. 1, 1931). У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
    Тв.: 36. твораў. Т. 1—4. Мінск, 1989—92.
    Літ.: Мушынскі М.І. Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага. 2 выд. Мінск, 2005. М.І.Мушынскі. ЗАРЙЧЧА, гарадскі пасёлаку Рэчыцкім рне Гомельскай вобл. За 30 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 80 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Рэчыца— Светлагорск, 2,4 тыс. ж. (2012).
    Узнік у 1995 як новы нас. пункт у Рэчыцкім рне, аднесены да катэгорыі гар. пасёлкаў. У 2004 — 1,3 тыс. ж.
    У 2012 сярэдняя школа, філіял Рэчыцкай муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, бка, бальніца, паліклініка, аптэка.
    ЗАРЭЧЧА, вёска ў Лагойскім рне. За 47 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 86 км ад Мінска, 56 км ад чыг. ст. Радашковічы на лініі Мінск—Маладзечна, аўтадарогай звязана з Лагойскам. Цэнтр Зарэчанскага с/с. 95 гаспадарак, 297 ж. (2012).
    Вядома з канца 18 ст. як вёска ў Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1800 — 11 двароў, 76 ж., шляхецкая
    ўласнасць. У 1846 у Каменскай воласці, 7 двароў 45 ж. У 1897 вёска ў Плешчаніцкай воласці, 30 двароў, 215 ж., магазін, капліца. У 1909 — 38 двароў, 207 ж. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Плешчаніцкім рне Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1926 — 45 двароў, 218 ж. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 уЛагойскім рне. У 1969  43 двары, 143 ж. У 1997 105 гаспадарак,339 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, магазін. Брацкія магілы партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    «ЗАРЯ», брэсцкая абласная газета. Заснавальнікі — брэсцкія абл. выканкам і Савет дэпутатаў. Выдаецца з вер. 1939 у г. Брэст. Першапачаткова назыв