Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ць Сташкевічаў, з 1781 — Даброўскіх. У 1784 тут пабудавана царква. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Завілейскім павеце Віленскай губ. 3 1797 да 1801 у Літоўскай губ. 3 1842 у Свянцянскім павеце. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. У 1868 сяло, 26 двароў, 208 ж. У 1886 цэнтр воласці, 22 двары, 295 ж., царква, карчма, 2 крамы. У 1893 адкрыта царк.прыходская школа. У 1897 — 48 двароў, 354 ж. 3 1919 у БССР. 3 1920 у Сярэдняй Літве. 3 1922 у
Польшчы, у Пастаўскім павеце Віленскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Мядзельскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 29.6.1941 да 4.7.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 спалілі вёску. Пасля вайны 3. адбудавана. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Мінскай абласцях. У 1960 282 ж. 22.11.1966 да 3. далучана в. Блізнікі. У 1970 — 403 ж. У 1997 — 246 гаспадарак, 692 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны; Праабражэнская царква (пач. 21 ст.). Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курганны могільнік.
ЗАНКОВІЧ Валянцін Паўлавіч (н. 5.6.1937, Мінск), беларускі архітэктар, скульптар. Скончыў Бел. політэхн. інт(1959), Бел.тэатр.маст. інт (1976). У 1960—70у Інце«Мінскпраект». Творчасці 3. ўласцівы ўмелая архіт. арганізацыя прасторы помнікаў, філас. глыбіня задумы, жыццёвасць у перадачы складаных рухаў, драматызм і духоўная веліч. Асн. работы: (усе ў суаўт.: мемар. комплексы «Кацюша» (1966), «Хатынь» (1968) і «Брэсцкая крэпасцьгерой» (1970, аўтар скульпт. кампазіцыі «Піета»), «Партызанам Палесся» ў г. Пінск (2002), «Беларусь партызанская» ў Мінску (2006); помнікі М.Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна, К.Заслонаву ў г. Орша (абодва 1964), падпольшчыкам Асінторфа (1966), камсамолцыпадпольшчыцы Ф.Конанавай у г. Любань (1967), і інш. Аўтар помнікаў кулямётнаму разліку ў музеі «Белавежская пушча» (Камянецкі рн, 1975), падпольшчыкам в. Лошыца 2я (цяпер у межах Мінска) і жыхарам в. Брусы Мядзельскага рна (абодва 1980), 9й пагранзаставе імя Кіжаватава ў Брэсцкай крэпасці (2011); кампазіцыі «Беларусь гераічная» (2011) каля Палаца культуры МАЗа; дэкар.
36
ЗАПАЗЫЧАННЕ
скульптур «Арфей» (1979) каля муз. вучылішча, «Бег» (1980) на стадыёне «Дынама», «Зіма» на праспекце Незалежнасці (1982, усе Мінск); дэкар. кампазіцыі «Ручнікі» (1983) каля Палаца культуры вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» ў Магілёве. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967. Ленінская прэмія 1970. Г.А.Фатыхава.
ЗАНЯВІЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЁЙШАГА СЙРЦА ІСЎСА I СВЯТбГА ЮЗАФА, помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Занявічы Гродзенскага рна. Пабудаваны ў 1917 з цэглы. Касцёл — прамавугольны ў плане будынак, без апсіды, накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад з 4калонным порцікам завершаны трохвугольным франтонам, дэкарыраваны нішаміэкседрамі. Ствалы калон порціка стылізаванага тасканскага ордара моцна звужаныя да верху. Фасады атынкаваныя, падпяразаныя прафіляваным карнізам, у падаконнай частцы дэкарыраваныя прамавугольнымі панэлямі. Алтарны і бакавыя фасады з высокімі арачнымі вокнамі і нішамі. У полі тымпана алтарнага фасада размешчана невял. акно. У інтэр’еры зала перакрыта плоскай столлю. Касцёл дзейнічае.
A. М. Каласоўская.
«ЗАПАДНАЯ КОММЎНА», газета. Орган выканкама Саветаў Зах. вобласці (Зах. Камуны). Выходзіла з ліст. 1918 да студз. 1919 у Смаленску на рус. мове. Працягвала традыцыі газ. «Нзвестня нсполннтельных комнтетов Советов рабочнх, крестьянскнх н солдатскмх депутатов Западной Коммуны л города Смоленска». Інфармавала пра падзеі на франтах Грамадз. вайны, становішча на акупіраванай тэр. Беларусі, пра гасп. і культ. жыццё. Змяшчала афіц. ўрадавыя паведамленні, матэрыялы 6й Паўн.Зах. абл. канференцыі Рас. камуніст. партыі (бальшавікоў), якая абвясціла стварэнне Беларускай ССР.
ЗАПАЗЬІЧАННЕ ў літаратуры, адна з форм літаратурных сувязей; выкарыстанне пэўным аўтарам ужо
вядомых матываў, сюжэтаў, вобразаў, характараў герояў, кампазіцыйных схем і інш. Аб’ектам творчага асэнсавання могуць быць фалькл., міфал. або літ. крыніцы. Так, для паэтаў 19 ст. характэрна 3. сюжэтаў бел. легенд 1 паданняў. Напр., А.Міцкевіч, Я.Чачот і Т.Зан у якасці сюжэтнай асновы для сваіх балад выкарысталі легенду аб возеры Свіцязь. Класічным прыкладам 3. з’яўляецца выкарыстанне вечных вобразаў (Дон Жуан, Праметэй, Мефістофель), вечных тэм (каханне, смерць, пошукі праўды), евангельскіх сюжэтаў стылю («Апокрыф» М.Багдановіча). Пашыранай формай 3. з’яўляецца перанясенне твора з аднаго літ. роду ў інш. (напр., інсцэніроўка «Навальніца будзе» А.Звонака паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях»). 3. можа рэалізоўвацца таксама праз пародыю («Энеіда навыварат» В.Равінскага), стылізацыю (цыкл «Песні» М.Багдановіча), аплікацыю (верш «Светлай памяці Янкі Купалы» С.Ліхадзіеўскага). Новы твор, які з’яўляецца ў выніку 3., хоць і захоўвае асн. рысы першакрыніцы, аднак заўсёды мае арыгінальны характар. У выпадку, калі аўтар творча не пераасэнсоўвае арыгінал, не змяняе яго маст. якасць, перад намі паўстаюць такія негатыўныя з’явы, як эпігонства або плагіят.
В.І.Еўмянькоў.
ЗАПАЗЬІЧАННЕ ў м о в е, пераход з адной мовы ў другую слоў, граматычных канструкцый, марфем, фанем. Самы пашыраны від моўных кантактаў, якія ўзнікаюць у выніку гандлёвага, прам., культ. ўзаемадзеяння паміж народамі. 3. ўзбагачае мову, робіць яе больш гнуткай і не ўплывае на яе самабытнасць, паколькі пры гэтым захоўваецца асн. слоўнік мовы, яе граматычны лад, не парушаюцца ўнутраныя законы моўнага развіцця. Прычыны 3. слоў могуць быць знешнія (пазамоўныя) і ўласна моўныя. Да знешніх адносіцца паліт., гандлёваэканам., прам. ўплыў аднаго народа на другі. Уласна моўныя прычыны 3.: патрэба ў называнні но
вых паняццяў, з’яў, прадметаў (лагістыка ад англ. logistics ‘комплексная сістэма арганізацыі працэсу руху тавару ад вытворцы да пакупніка’; спам ад англ. spam ‘масавая рассылка рэкламных аб’яў па электроннай пошце’); неабходнасць удакладніць, дэталізаваць пэўнае паняцце (са.міт ад англ. summit ‘тып афіцыйнай сустрэчы або нарады кіраўнікоў дзяржаў’; снукер ад англ. snooker ‘від більярда, у якім выкарыстоўваюцца 15 чырвоных шароў і 6 інш. колераў якія трэба забіць у лузы більярднага стала ў пэўным парадку’); тэндэнцыя ў мове да замены неаднаслоўных, апісальных або складаных найменняў аднаслоўнымі (аўтарскае права — капірайт ад англ. copyright; велічыня пастаянная — канстанта ад лац. constan, ntis ‘нязменны, пастаянны’); адсутнасць дакладнага наймення ў роднай мове (віртуальны, дайджэст, інвестар, спічрайтар, спонсар, спрэй і інш.); патрэба ў адпаведным стыліст. эфекце (сек’юрыці замест ахоўнік; бойфрэнд замест хлопецсябар; прэзент замест падарунак); неабходнасць выражэння пазітыўных або негатыўных адценняў (параўнаем: піўная і паб, пракат машын і фірма аўтарэнтал і інш.).
Іншамоўныя словы звычайна захоўваюць характэрныя рысы тых моў з якіх яны запазычаны, таму іх можна адрозніць ад бел. паводле паходжання. У сучаснай бел. мове прадстаўлены: грэцызмы (арыфметыка, афарызм, граматыка, метафара, філасофія і інш.), лацінізмы (акцыя, ангіна, дырэктар, калега, камедыя і інш.), англіцызмы (біфштэкс, блок, гольф, клуб, лорд, трамвай і інш.), германізмы (атэіст, гандаль, друк, кафля, кошт, фальш, цэнтнер і інш.), галіцызмы (гал. чынам 3. з франц. мовы: авангард, афіша, балет, вадэвіль, кіно, салон і інш.), цюркізмы (алмаз, аршын, атаман, курган, тавар і інш.), літуанізмы (венцер, дойлід, клуня, крупеня, твань і інш.), стараславянізмы (акаянны, бласлаеенне, дрэва, уладыка, чало і інш.), русізмы
37
ЗАПІСКІ
(ачаг, вопыт, вучоны, подзвіг, упраўленнё), украінізмы (бандура, боршч, бублік, шкаляр і інш.), паланізмы (вантробы, дашчэнту, змрок, кавадла, хлопец і інш.).
Асаблівым выпадкам 3. з’яўляецца калькаванне — утварэнне новых слоў на базе бел. каранёў і афіксаў, але паводле структурных схем, уласцівых інш. мовам (англ. skyscraper — рус. небоскрёб — бел. хмарачос). У сучаснай бел. літ. мове прадстаўлены калькі са слоў грэч. (alphobetos — азбука; biographia — жыццеапісанне\ orthographia — правапіс), лац. (agricultura — земляробства\ declinatio — схільнасць; hidrogenium — вадарод), франц. (circonstance — абставіны; impression — уражанне; journal — дзённік), ням. (augenscheinlich — відавочны; aussehen — выглядаць; Einheit — адзінства), рус. (воспйтатель — выхавацель', едйнолйчнйк — аднаасобнік; протйвоположный — процілеглы) і інш. моў. Калькавацца могуць не толькі асобныя словы, але і цэлыя выразы (англ. public relations — сувязі з грамадскасцю, root segment — каранёвы каталог і інш.).
Словы, якія перайшлі ў бел. мову, адрозніваюцца па ступені асвоенасці. Некаторыя настолькі трывала ўліліся ў яе лексічную сістэму, што ўспрымаюцца як уласнамоўныя (боршч, булка, катлета, малюнак, пінжак, суп, цукерка, школа). Інш., наадварот, захоўваюць сваё «іншаземнае» аблічча і ўспрымаюцца як відавочна чужыя. Гэта т.зв. экзатычныя словы, або экзатызмы (ад грэч. exotikos ‘чужы’), словы і выразы, якія запазычаны з інш. моў, адлюстроўваюць паняцці з жыцця інш. народаў і ўжываюцца з мэтай надаць маўленню своеасаблівы мясц. каларыт (лаваш, меджліс, пані, франк, хурал, чалма, янычар). Ад экзатызмаў трэба адрозніваць варварызмы (ад лац. barbarismos) — іншамоўныя словы, не да канца засвоеныя мовай, найчасцей у сувязі з цяжкасцямі граматычнай адаптацыі. Звычайна варварызмы выкарыстоўваюцца пры апісанні чужазем
ных звычаяў, побыту, нораваў, для стварэння мясц. каларыту. Яны могуць надаваць гумарыст., іранічнае, сатыр. або ўзвышанае гучанне тэксту: Дзякую, дзякую, вашэці. Проша са мною клопату не рабіць (Я.Купала); На Шчары, / Нарачы, / На Свіцязі / Схаўрусіць хай / з салам алей кум. / Татары! / Множцеся й пладзіцеся, / Вы нашыя. / Салям алейкум' (Р.Барадулін). Д.В.Дзятко. «ЗАПІ'СКІ АДДЗЁЛА ГУМАНІТАРНЫХ НАВЎК», серыйнае навуковае выданне. Выдавалася ў 1927—30 у Мінску на бел. мове Інбелкультам і Бел. АН. У серыю ўваходзілі «Працы...» камісій, кафедраў, інтаў Інбелкульта (кн. 1—6) і Бел. АН (кн. 7—13). Змяшчаліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтвазнаўстве, філалогіі і правазнаўстве, справаздачы абэкспедыцыях і дзейнасці навук. устаноў, рэцэнзіі і бібліяграфічныя агляды. Для «Запісак...» характэрна пераважная ўвага да публікацыі даследаванняў і крыніц па гісторыі і культуры Беларусі, бел. мове. Выданне ілюстравана малюнкамі, фатаграфіямі, картамі, схемамі і планамі; змешчаны геагр. паказальнікі. Найб. цікавасцьуяўляюць публікацыі А.В.Бурдзейкі, Я.Гембіцкага, Д.І.Даўгялы, М.В.ДоўнарЗапольскага, В.Д.Дружчыца, С.А.Дубінскага, А.Д.Кавалені і С.С.Шутава, К.І.Кернажыцкага, У.Г.Краснянскага, М.К.Любаўскага, А.М.Ляўданска