Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ю, гарызантальна закладвалі абчасаныя па канцах бярвёны, дылі. Калі 3. рабіўся як частка вяночнага двара, ён мог мець невял. 2схільную страху. Вышыня 3. дасягала 2 і больш мет
раў. Найб. пашыраны 3. быў у Падняпроўі, цэнтр і ўсх. раёнах Бел. Палесся, на Міншчыне. С.А.Сергачоў. ЗАМЁТКА, тое, што нататка.
ЗАМбВЫ. празаічныя, рытмічна арганізаваныя творы формульнага характару, якім прыпісвалася сіла магічнага ўздзеяння для дасягнення розных практычных мэт; адзін з найбольш стараж. жанраў фальклору. Нар. назвы: шэпты, шаптанні, словы, малітвы, чары, замаўлянні, нагаворы, прысушкі, адсушкі. Бытуюць у вуснай і пісьмовай формах. Найб. пашыраны 3.«шэпты». Спісы 3., т.зв. аракулы, саламоны, мелі хаджэнне пераважна ў гарадах, мястэчках. Да вясковых жыхароў яны часта даходзілі ў скажоным выглядзе. 3. блізкія да заклінанняў, але ў адрозненне ад апошніх семантычна больш разнастайныя. Вылучаюць абагульненыя групы 3.: прамысловыя ці гасп. (для захавання ўраджаю, жывёлы), лекавыя (адхвароб, прафілактычныя, звязаныя з родамі), любоўныя (прысушкі, адсушкі, на захаванне кахання) і сац.быт. (салдацкія, ад несправядлівага суда і інш.). Значную групу складаюць ахоўныя 3. 2 тыпаў: ад злых духаў, шкодных істот, прыродных з’яў; ахоўныя ад звяроў. Схема будовы
33
ЗАМОЙСКІ
3. вытрымліваецца даволі паслядоўна: малітоўны ўступ, зачын, эпічная (сэнсавая) частка, закрэпка (можа складацца з аднаго слова — зааміньвання). Функцыя 3. — уздзеянне менавіта словам — вызначае асаблівасці мовы паэт. прыёмаў рытмічнай, гукавой арганізацыі тэкстаў, інтанацыйнага, эмацыянальнага строю.
Публ.: Замовы. Мінск, 1992.
Літ.'. Барташэвіч Г.А. Магічнае слова: Вопыт даследавання светапогляднай і мастацкай асновы замоў. Мінск, 1990; Я е ж. Замовы // Беларусы. Мінск, 2004. Т. 7.
Г.А.Барташэвіч.
ЗАМОЙСКІ САБОР 1720, сход іерархіі ўніяцкай царквы Рэчы Паспалітай 26.7—17.9.1720 у г. Замасць (Замосце, Польшча). Скліканы па ініцыятыве мітрапаліта Льва Кішкі. Удзельнічалі ўсе епіскапы, 8 архімандрытаў, 129 прадстаўнікоў сярэдняга і ніжэйшага духавенства. Старшынстваваў папскі нунцый Рэчы Паспалітай Геранім Грымальдзі. Сабор увёў у абрадавую практыку ўніятаў каталіцкі сімвал веры (замест ранейшага агульнага з праваслаўнай царквой), узгадванне імя Папы Рымскага ў час набажэнства. Спрыяў упарадкаванню норм царк. жыцця, уніфікацыі абраднасці на ўзор рымскакаталіцкай царквы, паляпшэнню духоўнай адукацыі. Скасаваны дзень Св. Грыгорыя Паламы як чыста праваслаўны, прынята лац. свята Божага Цела, узаконена свята блажэннага пакутніка Іасафата Кунцэвіча, царк. начынне і адзенне святароў мусілі набыць лац. рысы і г.д. Прыняў рашэнне надрукаваць малы катэхізіс для вернікаў і вял. для святароў на «паспалітай» мове (выдадзены ў адной кн. «Собранне прнпадков краткое», Супрасль, 1722, на старабел. мове), выдаць адзіны для ўсіх епархій трэбнік (на царк.слав. мове), забараніў карыстацца інш. богаслужэбнай лрай. Замацаваў аўтаномію ордэна базыльян ва ўніяцкай царкве і прызнаў перавагу манахаў у заняцці епіскапскіх кафедраў. У 1724 рашэнні сабора зацверджаны Папам
Бенядзіктам XIII, у 1725 абвешчаны ў епархіях Рэчы Паспалітай.
С.В.Казуля.
ЗАМОК (замковы камень) у архітэктуры, камень ці цагліна звычайна клінападобнай формы ў вяршыні аркі ці скляпення, з дапамогай якіх забяспечваецца канструкцыйная трываласць гэтых архіт. форм. У дойлідстве Беларусі 3. выкарыстоўвалі ў будынках стыляў барока, класіцызму, неакласіцызму, мадэрну, а таксама ў сав. архітэктуры 1950х гг. Канструкцыйная значнасць 3. садзейнічала павышэнню яго кампазіцыйнай ролі ў аздабленні фасадаў. Часам яго рабілі значным па памерах ці больш выступаючым, чым інш. элементы аркі, за паверхню сцяны, упрыгожвалі арнаментам, дэкар. дэталямі (мадульёнамі і інш.), скульптурай (маскароны і інш.), выдзялялі колерам (брама Нясвіжскага палацавапаркавага комплексу, аркады Ружанскага палацавага комплексу, вокны фізікахімічнага корпуса с.г. акадэміі ў Горках, Расонскай сядзібы, Чырвонабярэжскай сядзібы, Свірскага Мікалаеўскага касцёла, вакзала Дзіцячай чыгункі ў Мінску і інш.). Дэкар. 3. ўпрыгожвалі цэнтр. частку плоскай перамычкі над аконным
праёмам («Дом масонаў» у Мінску і Мінскай жаночай гімназіі будынак і інш.) або парталам (альтана Нараўлянскага палацавапаркавага ансамбля). С.А. Сергачоў.
ЗАМОК, прылада для замыкання дзвярэй, шаф, скрынь, куфэркаў і інш. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Бываюць здымныя (вісячыя) і ўмацаваныя (накладныя, уразныя). Сакрэт 3. забяспечваецца фасонным профілем замковай адтуліны ў корпусе ці наборам рознафігурных рухомых пласцінак, якім адпавядае бародка ключа. Металічныя 3. кавальскай работы вядомы з 10 ст. (магчыма, раней ужываліся драўляныя). Пашыраны былі вісячыя спружынныя 3. розных тыпаў і форм: цыліндрычныя, канічныя, сэрцападобныя, трохвугольныя і інш. 3 развіццём у 16—17 ст. манумент. будаўніцтва ў шырокі ўжытак увайшлі ўнутраныя накладныя 3. (з адкрытым ці закрытым механізмам), умацаваныя на дзвярах. Закрытыя 3. часта мелі памастацку аздобленую форму корпуса, часам дэкарыраваную чаканкай, насечкай, гравіраваннем. Асаблівай складанасцю і дасканаласцю формы вызначаліся 3. ў скрынях і куфэрках для захавання цэхавай маёмасці.
Залюсценскі касцёл Святой Барбары.
34
ЗАМОШСКАЯ
Вырабам 3. займаліся кавалі, з 15— 16 ст. — слесары, якія пазней утварылі асобную спецыяльнасць — замочнікі (майстры па вырабе вісячых 3. — клудачнікі). У нар. побыце 19 — 1й пал. 20 ст. бытавалі кавальскія 3., механізм якіх манціраваўся ў трубцы і прыводзіўся ў дзеянне завінчваннем і вывінчваннем трубчастага ключа з унутранай вінтавой нарэзкай. Ужываўся таксама накладны 3., што ўяўляў сабой жалезны рубчасты брус (штаба, завала), які пасоўваўся ўлева і ўправа ў 2 скобках, убітых з унутранага боку ў дзвярны вушак. Ключом служыў металічны стрыжань з адкідным язычком, які прасоўвалі праз дзірку ў вушаку і паварочвалі ўправаўлева, чапляючы язычком за выступы бруса. У наш час 3. кавальскай работы амаль выцеснены прам. вырабамі розных сістэм. Я.М. Сахута.
ЗАМОСЦЕНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ БАРБАРЫ, помнік архітэктуры з рысамі рэнесансу і барока ў в. Замосце Слуцкага рна. Пабудаваны ў 1620 (1649?) з цэглы мясц. дойлідам А.С.ВінкамРатомскім як кальвінскі збор. У 17 ст. пры касцёле дзейнічала місія езуітаў. У 1865 пераасвячоны пад праваслаўную царкву. Пасля 1917 выкарыстоўваўся як культ. і гасп. ўстанова. У 1990я гг. рэстаўрыраваны як касцёл паводле праекта архіт. В.Кондраля. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму далучаны асіметрычна ссунутая адносна падоўжнай восі храма 5гранная апсіда і высокі 1ы ярус вежызваніцы (не захавалася). Пад вуглом да апсіды далучаны нізкія сакрысціі. Высока ўзнятыя арачныя аконныя праёмы з глыбокімі адхіламі, магутнае канструкцыйнае вырашэнне, просты 2схільны дах надаюць храму абарончы характар. Адыход ад восевай сіметрыі, некананічная аб’ёмнапрасторавая пабудова, увядзенне ў муроўку буйных валуноў і адсутнасць стылёвых рыс сведчаць аб тым, што будынак быў, верагодна, узведзены непрафес. дойлідамі. Вял. фасадныя плоскасці расчляняюць лапаткі, прафіляваны кар
ніз з паяском і выкладзены рустам шырокі арачны ўваходны партал. Унутры пры ўваходзе — крыжовыя скляпенні, на якіх размешчаны хоры. Інтэр’ер храма мае архаічна суровую архітэктурную трактоўку: нерэгулярную крапоўку сцен глыбокімі нішамі і лапаткамі, глыбокія адкосы аконных праёмаў і інш. Малітоўная зала раскрываецца ў апсіду шырокім праёмам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ЗАМОЦІН Іван Іванавіч (1.1 1.1873, в. Крывуліна Цвярской вобл., Расія — 25.5.1942), рускі і беларускі літаратуразнавец. Акадэмік НАН Беларусі (1928). Чл.кар. AH СССР (1929). Др філал. навук (1934). Скончыў Пецярбургскі інт (1897). 3 1904 прыватдацэнт Варшаўскага, Пецярбургскага ўнтаў. 3 1908 праф. Варшаўскага, з 1917 Данскога ўнтаў. 3 1922 праф. БДУ, з 1931 — Мінскага пед. інта. Адначасова з 1925 працаваўу Інбелкульце. У 1931—33 дырэктар Інта лры АН Беларусі. Даследаваў гісторыю і тэорыю бел. лры, бел. лру 1920—30х гг., творчасць В.Ду
Замошская Петрапаўлаўская царква.
нінаМарцінкевіча, М. Багдановіча, Ц.Гартнага, Я.Коласа, К.Крапівы, Я.Купалы. Адзін з заснавальнікаў бел. тэксталогіі (акадэмічнае выд.
«Твораў» М.Багдановіча, 1927—28, і інш.). Аўтар першай манаграфічнай біяграфіі «М.А.Багдановіч. Крытыкабіяграфічны нарыс» (1927), літ,крытычных артыкулаў. У 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
7в.: Творы. Мінск, 1991.
ЗАМОШСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Замошша Браслаўскага рна. Пабудавана ў 1893 з цэглы. Да кубападобнай малітоўнай залы пад шатро
35
ЗАН
вым дахам з макаўкай прымыкаюць гранёная апсіда, 2ярусны 4гранны шатровы бабінецзваніца і кароткая трапезная. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і руставанымі лапаткамі, апяразаны гарадковымі фрызамі. Уваход аформлены кілепадобным парталам. Царква дзейнічае.
ЗАН (Zan) Тамаш (21.12.1796, в. Мясата Маладзечанскага рна — 19.7. 1855), польскі паэтрамантык, удзельнік вызваленчага руху. Скончыў Віленскі ўнт (1820). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў віленскіх тайных тваў студэнцкай моладзі — філаматаў, філарэтаў і прамяністых. У 1823 арыштаваны, у 1824 сасланы ў г. Арэнбург, дзе даследаваў прыроду Урала, стварыў мінералагічны музей. 3 1837 у Пецярбургу, бібліятэкар у Горным унце. 3 1841 у Беларусі, жыў у маёнтку Кахачын каля Оршы. Аўтар заснаваных на бел. фальклоры паэт. твораў на польск. мове: камедыі «Грэцкія піражкі» (1817), паэмы «Табакерка» (1818), балад «Цыганка», «Свіцязьвозера» (абедзве 1820), вер
Занявіцкі касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Святога Юзафа.
ша «Мінчук». Ва ўральскім дзённіку «3 выгнання» выказваў намер пісаць свае творы на бел. мове, але ні адзін з іх не захаваўся.
ЗАНАРАЧ, вёска ў Мядзельскім рне, каля воз. Нарач. За 28 км на ПдЗ ад г. Мядзел, 47 км ад чыг. ст. Княгініна на лініі Маладзечна—Полацк, 150кмад Мінска, на аўтадарозе Нарач—Маладзечна. Цэнтр Занарацкага с/с. 231 гаспадарка, 653 ж. (2012).
Вядома з 2й пал. 16 ст. як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ. У 1729 маёнтак. 3 1740 уласна