Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
азвы ўрочышча). Уласнасць роду Агінскіх (з 1й пал. 18 ст.): Марцыяна, Тадэвуша, Францішка, Міхала Клеафаса і інш. У 1930я гг. пасля парцэляцыі апошнімі ўладальнікамі часткі З.с. (сядзіба з палацам) сталі Жаброўскія. У 1800 фальварак Агінскіх размяшчаўся ся
род вял. ляснога масіву, праз які было пракладзена каля 10 дарог, пазней абсаджаных бярозамі. Сядзіба ўключала драўляны дом, пабудаваны ў 1 й пал. 18 ст., млын на беразе вадаёма, які захаваў сваю форму і сёння, гасп. двор, сад, агарод. Перад домам на драўляным пастаменце быў усталяваны компас з белага мармуру, за домам размяшчаўся «вялікі шпалерны» парк, які складаўся з «кватэр» (баскетаў) рознай формы, быў акаймаваны ліпавымі шпалерамі, кустамі агрэсту і парэчак. У парку размяшчаліся альтанка з фармаваных ліп і піхт у выглядзе пірамід, земляныя лаўкі, малы сад з 2 цяпліцамі. Вугал масіву займалі дом садоўніка і пякарня. У 1802 пасля вяртання Міхала Клеафаса Агінскага з эміграцыі пачаліся работы па будаўніцтве новай сядзібы. Гал. архіт. дамінантай ансамбля стаў палац у стылі класіцызму (1815, паводле праекта архіт. М.Шульца, І.Пусэ). Гпадобны ў плане будынак складаўся з цэнтр. 2павярховага аб’ёму з 4калонным порцікам, 2 аднапавярховых крылаў, да якіх прымыкалі 2павярховыя павільёны. Выцягнутае крыло (каля 60 м), якое надавала палацу Гпадобную форму, было аздоблена прысценнай каланадай з арачнымі пілонамі. Яно выкарыстоўвалася як аранжарэя (у 1855 тут
Да арт. Залескі палацавапаркавы ансамбль: 1 — ліпавая алея; 2 — капліца.
28
ЗАЛЕССЕ
мелася 528 найменняў гаршковых раслін). Інтэр’еры палаца мелі параўнальна сціплае афармленне. Сцены салонаў былі аздоблены карцінамі і фамільнымі партрэтамі. У пакоях размяшчаліся кафляныя печы, каміны, антыкварная мэбля, фамільныя каштоўнасці і вял. бка ў асн. з франц. кніг. Перад палацам на адным баку газона знаходзілася афіцына — 7восевы аднапавярховы будынак (не захавалася), на другім — капліца, 8граннае збудаванне пад шатровым дахам з вежай, увенчанай крыжам. У пач. 20 ст. апошняя была павялічана прыбудовай прамавугольнага аб’ёму. За палацам размяшчаўся пейзажны парк, закладзены паводле праекта віленскага архіт. Пеўзнера. У 1855 у парку, які называлі «англійскім агародам», мелася 117 найменняў драўнінных раслін 42 родаў, травяністыя шматгадовыя расліны, геаргіны 72 сартоў і інш. Сядзіба фарміравалася на працягу 20 гадоў з выкарыстаннем матываў рамантызму. Характэрнымі для іх элементамі з’яўляліся палацавая вежа са шпілем, дзе размяшчаліся гадзіннік і шар, што ўзмацняў звон, капліца, 2 «святыя антычныя» альтанкі («Храм Амеліі», «Кітайская пагада»), Бакавыя павільёны (вежы) мелі назвы ад імён членаў сям’і (вежы Марыі, Амеліі, Іранеўша, Міхала). Клумбы ў парку былі прысвечаны дзецям (напр., клумба Эмы), выдатным асобам ці з’явам. У парку ўстаноўлены памятныя камяні, прысвечаныя Т.Касцюшку і настаўніку Міхала Клеафаса Ж.Ралею. У сядзібе меліся прагулачны і абгароджаны (у ім жылі алені) звярынцы. На месцы першага з іх захаваліся акруглыя катлаваны, у якіх месціліся асобныя жывёліны, жылі вадаплаўныя птушкі і рыбы. Лані гулялі свабодна па парку. Ліпавыя алеі надзялялі сядзібу веліччу і падкрэслівалі яе барочны характар. Каля адной з пад’язных алей быў пабудаваны заезны дом для вандроўнікаў («лес Міхала»), пачалося ўзвядзенне храмаратонды на манер рымскага Пантэона. Пасля 1815
Аранжарэя ў Залескім палацавапаркавьш ансамблі.
сядзіба набыла вядомасць як «Паўночныя Афіны». Тут збіраліся музыканты, паэты, пісьменнікі, мастакі, артысты. Душой муз. салона быў М.К.Агінскі. Ансамбль ўключаны ў склад Аб’яднання літ. музеяў Беларусі. Вядзецца рэстаўрацыя палаца. Ансамбль былога палаца Агінскіх (палац, дэкор палаца, капліца, афіцыны, парк, гасп. пабудовы) уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
A. Т. Федарук.
ЗАЛЁССЕ, вёска ў Глыбоцкім рне, каля воз. Бярозаўскае. За 17 км на Пн ад горада і чыг. ст. Глыбокае на лініі Крулеўшчына—Варапаева, 217 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Еіыбокім. Цэнтр Залескага с/с. 66 гаспадарак, 143 ж. (2012).
Вядома з 2й пал. 14 ст. як вёска ў Полацкай зямлі ВКЛ. 3 канца 15 ст. ўладанне Корсакаў, якія заснавалі тут царкву. 3 пач. 16 ст. у Полацкім ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай, з 1842 Віленскай губерняў. 3 1861 цэнтр воласці. У 1886 вёска, 16 двароў 176 ж., школа, піцейны дом. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Глыбоцкім павеце Віленскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Глыбоц
кім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да 3.7.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. У 1971 — 114 гаспадарак, 311 ж. У 1997 — 111 гаспадарак, 254 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, бка, аддз. сувязі, магазін. Археал. помнік — курганны могільнік.
ЗАЛЁССЕ, вёска ў Кобрынскім рне, каля ДняпроўскаБугскага канала. За 8 км на У ад горада і чыг. ст. Кобрын на лініі Брэст—Гомель, 54 км ад Брэста, на аўтадарозе Кобрын—Іванава. Цэнтр Залескага с/с. 289 гаспадарак, 778 ж. (2012).
Вядома з 1563 як сяло ў Сялецкім войтаўстве Кобрынскага павета Падляшскага ваяв. ВКЛ, 25 двароў. 3 1565—66 у Брэсцкіх павеце і ваяв. У 1633 у Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1867 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 сяло, цэнтр воласці, 28 двароў, 272 ж., царква. У 1897 — 38 двароў 311 ж. 3 1919у БССР. 3 1921 у
29
ЗАЛЕССЕ
Польшчы, вёска ў Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага Bans. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Кобрынскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 у Закросніцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з 23.6.1941 да 20.7.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. У 1970 397 ж. У 1997 228 гаспадарак,621ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік рас. палкаводцу А.В.Сувораву. Археал. помнік — курган.
ЗАЛЁССЕ, вёскаўСмаргонскімрне, на р. Кужэц. За 12 км на ПдУ ад г. Смаргонь, чыг. станцыя на лініі Мінск—Гудагай, 233 км ад Гродна, каля аўтадарогі Маладзечна—Смаргонь. Цэнтр Залескага с/с. 409 гаспадарак, 977 ж. (2012).
Вядома з 2й пал. 16 ст. як фальварак Дзербы ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ. 3 1й пал. 18 ст. да пач. 20 ст. ўладанне Агінскіх. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губ. У 1797—1801 у Літоўскай губ. У 1802—22 уладанне Міхала Клеафаса Агінскага, які пабудаваў тут сядзібу з палацам. У 1886 фальварак і вёска ў Беніцкай воласці, 4 двары, 50 ж., царква, капліца, млын, пабудавана станцыя ЛібаваРоменскай чыг. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, чыг. станцыя, фальварак і пасёлак у Беніцкай гміне Маладзечанскага павета Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Смаргонскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 5.7.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гродзенскай абласцях. У 1971 — 258 гаспадарак, 806 ж. У 1997 — 432 гаспадаркі, 1148ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, Дом рамёстваў, бка, амбулаторыя, аптэка,
комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Залеская сядзіба.
ЗАЛЁССЕ, вёска ў Чачэрскім рне, на р. Сож. За 7 км на ПдУ ад г. Чачэрск, 42 км ад чыг. ст. БудаКашалёўская на лініі Гомель—Жлобін, 72 км ад Гомеля, аўтадарогай звязана з Чачэрскам. Цэнтр Залескага с/с. 210 гаспадарак, 488 ж. (2012).
Вядома з 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1704 цэнтр войтаўства Чачэрскага стараства, 18 дымоў. У 1765 — 65 дымоў, карчма. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Гомельскім павеце Магілёўскай губ. 3 1777 у Беліцкім павеце. У 1796—1802 у Бел. губ. 3 1852 зноў у Гомельскім павеце. У 1897 вёска, 181 двор, 1192 ж., царк.прыходская школа, карчма. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр сельсавета Чачэрскага рна, да 26.7.1930 Гомельскай акругі. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1940 — 280 двароў, 1350 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Летам 1943 партызаны разграмілі тут гітлераўскі гарнізон. 25.8.1943 акупанты спалілі вёску. Пасля вайны 3. адбудавана. У 1959 — 1004 ж. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у БудаКашалёўскім рне. У 1997 — 219 гаспадарак, 495 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Археал. помнікі — паселішчы неаліту і бронзавага веку. ЗАЛЁТНЕЎ Алег Барысавіч (н. 8.7. 1947, г.п. Сухабязводнае Ніжагародскай вобл., Расія), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1974, клас А.Падкавырава). 3 1968 у муз. вучылішчы ў г. Маладзечна, адначасова ў Інце павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры, Інце культуры, Бел. тэатр.маст. інце
ў Мінску. У 1979—83 заг. літ. часткі Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі, з 1984 у Бел. акадэміі мастацтваў, у 1986—87 заг. муз. часткі Маладзёжнага тэатра, з 1994 на Бел. радыё. Працуе пераважна ў галіне камернай, вак.сімф., тэатр. і кінамузыкі. Творчасці 3. ўласцівы перавага лірычнай вобразнасці, прастата выказвання, меладычнасць, апора на традыцыі класікі 20 ст. Сярод твораў: балет «Кругаверць» (паст. 1996), манаопера «Адзінокі птах» (паст. 2000), кантатабалада «Попел Хатыні», канцэрт для фп. з аркестрам (абедзве 1976), камерная сімфонія (1978), адажыа для струннага аркестра (1981), паэмакарціна «Купальская ноч» для аркестра нар. інструментаў (1982), араторыя «Лісткі календара» (1983), мюзікл «Воўк і раз, і два» Н.Мацяш, музыка да спектакля «Ладдзя Роспачы» У.Караткевіча (абодва 2000) і інш. Р.М.Аладава.
ЗАЛЁЎСКАЯ Ніна Канстанцінаўна (н. 9.7.1944, в. Смаляны Пружанскага рна), беларускі балетмайстар,
Н.К.Залеўская.
педагог. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1998). С