• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     агульным тыражом больш за 100 тыс. экз. Кнігі друкаваліся ў польск. друкарні К.Л.Пянткоўскага кірыліцай і лацінкай, некаторыя выданні паралельна 2 шрыфтамі. Асн. частка тыражу адпраўлялася ў Беларусь. Сваю дзейнасць пачало з выдання падручнікаў («Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» К.Каганца, «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі), пазнаёміла грамадскасць з бел. азбукай, дала прасцейшыя ўзоры пісьма на роднай мове. У 1909 выдала (разам з віленскім выдвам «Наша хата») «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я.Коласа. У 1907— 09 наладзіла выданне літ. спадчыны ў падпісной серыі з 6 кніг «Беларускія песняры», у якую ўвайшлі творы В.ДунінаМарцінкевіча («Гапон», «Вечарніцы», «Шчароўскія дажынкі», «Купала»), Ф.Багушэвіча («Дудка беларуская», «Смык беларускі»), пераклад з А.Міцкевіча («Пан Тадэвуш»), Усе кнігі серыі выйшлі тыражом 4300 экз. Выдва садзейнічала развіццю навейшай бел. лры — выдала першыя кнігі Я.Купалы («Жалейка»), З.Бядулі («Абразкі»), Ц.Гартнага («Песні»). Выпусціла таксама паэму «Сон на кургане» і зб. «Шляхам жыцця» Я.Купалы. Суполцы належыць спроба стварэння літ.грамадскага часопіса, якім стаў альманах «Маладая Беларусь». Для станаўлення і развіцця бел. тэатр. мастацтва, пашырэння яго рэпертуару выдала ў 1910—14 літаграфскім спосабам шэраг арыгінальных і перакладных драм. твораў («Паўлінка» Я.Купалы, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «У зімовы вечар», «Хам» Э.Ажэшка, «Пашыліся ў дурні», «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага, «Мядзведзь», «Сватанне» А.Чэхава і інш.). Выдала таксама навук.пагтулярныя і публіцыст. брашуры, больш за 20 паштовак з краявідамі Беларусі, партрэтамі бел. пісьменнікаў. У сваёй
    дзейнасці сутыкалася з фінансавымі цяжкасцямі, цэнзурнымі рэпрэсіямі (арышт збкаў «Жалейка» Я.Купалы і «Дудка беларуская» Ф.Багушэвіча).
    Р.М.Семашкевіч.
    ЗАГОРСКАЯ Ніна Сямёнаўна (н. 16.7. 1940, в. Загор’е Баранавіцкага рна), беларуская пісьменніца. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1992). Скончыла БДУ (1962). Працавала на Бел. тэлебачанні 1 радыё, у газ. «Зорька», у час. «Полымя», у Мінве культуры Рэспублікі Беларусь, у Бел. унце культуры і мастацтваў. 3 2006 у Бел. філармоніі. Аўтар паэт. збкаў «Радар» (1975), «Явар» (1982), «Мне добра з вамі» (1989). Аўтарскладальнік збкаў драматургіі і публіцыстыкі «Крынічка» (1985, з А.Селязнёвай), «Радзіма мая дарагая» (1989), «Салют» (1991), «Драўляны рыцар» (1992), «Дарога да святыняў» (2005—11). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2004.
    ЗАДАРОЖСКІ КАСЦЁЛ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Задарожжа Глыбоцкага рна. Драўляны касцёл быў заснаваны ў 1601 па фундацыі польск. караля і вял. кн. ВКЛ Жыгімонта III. У 1733 перабудоўваўся, у 1902 згарэў. Пабудаваны ў 1910 з цэглы. Каснёл — 3нефавая базіліка з нізкімі бакавымі сакрысціямі і 5граннай алтарнай апсідай. Гал. фасад фланкіруюць 2ярусныя 4гранныя вежы, завершаныя шпілямі. Фасады прарэзаны спічастымі аконнымі праёмамі, ступеньчатымі контрфорсамі ўмацаваны прасценкі бакавых фасадаў, вуглы вежаў і апсіды. Цэнтр. вось сіметрычнага гал. фасада фарміруе спічасты ўваходны партал, над ім — акнобіфорыум, у завяршэнні трохвугольны тарэц цэнтр. нефа, які фланкіраваны пінаклямі. У інтэр’еры крыжовыя скляпенні. Гал. і бак. алтары, арган дэкарыраваны разьбянымі гатычнымі элементамі. Касцёл абкружаны бутавай агароджай з 3арачнай брамай і вуглавой 2яруснай шатровай званіцай. Храм уне
    12
    ЗАДВОРНАЯ
    Задарожскі касцёл Дзевы Марыі.
    сены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае. А.М. Каласоўская. ЗАДВЁЙСКАЯ СЯДЗІБА. помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Задвея Баранавіцкага рна. Згадваецца з 1473, калі сядзібу ў Чамяровічаў набыў М.Кгастаўтовіч. Належала Гаштольдам, Радзівілам, Есманам (з 16 ст.), Межаеўскім (18—19 ст.), Ратульскім. Сядзіба займала ўзгорыстую маляўнічую тэрасу ручая Двейка. Закладзена Межаеўскімі ў 1й пал. 18 ст. Сядзібны дом быў аднапавярховым, драўляным, прамавугольным у плане, накрыты высокім 4схільным гонтавым дахам. У 1й пал. 19 ст. набыў
    класіцыстычныя рысы: з параднага боку прыбудаваны 4калонны порцік дарычнага ордара з трохвугольным франтонам, з паркавага — мураваны масіўны рызаліт з атыкам, дэкарыраваны 4 пілястрамі. Інтэр’ер дома быў сціплы: у 3 пакоях паркетныя падлогі, мармуровыя каміны, кафляныя печы. Салон быў абстаўлены мэбляй з махагонавага дрэва ў стылі ампір. Будынак не захаваўся. Дом абкружаў пейзажны парк са старымі ліставымі і хваёвымі дрэвамі. Візуальна паркавая прастора павялічвалася за кошт пад’язных алей (конскі каштан, бяроза і ліпа) і маляўнічага акружэння заліўнымі лугамі і марэннымі ўзгоркамі з пералес
    камі. Уздоўж усх. ліпавай алеі, якая часткова захавалася, на схіле размяшчаўся пладовы сад. Цяпер на месцы парку растуць адзіночныя дрэвы, кусты глогу, караганы, барбарысу; уздоўж ручая суцэльныя зараснікі рабінніку, адзіночныя вербы. Амаль побач з парадным дваром размяшчаліся гасп. пабудовы, каля рэчкі — вінакурня. Захаваліся стайня (40 х 8 м) і арыгінальная лядоўня, пабудаваная са светлачырвоных цаглін (квадратная ў плане, вуглы ўмацаваны эскарпамі сячэннем 67 х 65 см) з выкарыстаннем форм неаготыкі. Сядзібны дом і інш. пабудовы страчаны.
    A. Т. Федарук.
    ЗАДВОРНАЯ Алена Генадзьеўна (н. 2.1.1964, г. Лыткарына Маскоўскай вобл.), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (2001), праф. (2004). Скончыла БДУ (1986), з 1990 працавала ў ім. 3 2001 у Мінскім лінгв. унце. Даследуе праблемы агульнага мовазнаўства, лінгвапрагматыкі, аналізу, дыскурсу, лінгвадыдактыкі. Аўтар манаграфіі «Суб’ект выказвання і дыскурсу: чалавек, які гаворыць, і чалавек, які думае» (2000). Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў і студэнтаў па рус. і бел. мовах.
    Тв:. Белорусскнй язык. Професснональная лекснка. Мннск, 2005 (разам з А.А.Кожынавай, А.М.Рудэнка).
    Д.В.Дзятко.
    Да арт. Задвейская сядзіба: 1 — сядзібны дом. Пачатак 20 cm.; 2 — лядоўня.
    1
    13
    ЗАДОР’Е
    ЗАДбР’Е, вёска ў Лагойскім рне, на р. Лонва. За 50 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 89 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Будслаў на лініі Полацк—Маладзечна, на аўтадарозе Даўгінава— Жардзяжжа. Цэнтр Задор’еўскага с/с. 119гаспадарак, 276ж. (2012).
    Вядома з 1605 як вёска ў Мінскім ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1800 — 10 двароў, 50 ж. У 1833 — 9 двароў, 67 ж. У 1897 вёска ў Мільчанскай воласці, 24 двары, 176 ж. У 1909 — 29 двароў, 153 ж. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Плешчаніцкім рне Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 20.8.1924 у Горнаўскім с/с. У 1926 — 33 двары, 165 ж. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 25.12.1962 у Лагойскім рне. У 1969 — 18 двароў, 75 ж. У 1997 — 135 двароў 352 ж.
    У 2012 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗАДРбЎЕ, вёска ў Аршанскім рне, на р. Адроў. За 20 км на 3 ад г. Орша, 12 км ад чыг. ст. Коханава на лініі Мінск—Орша, 88 км ад Віцебска, на аўтадарозе Мінск—Масква. Цэнтр Задроўеўскага с/с. 104 гаспадаркі, 264 ж. (2012).
    У з 2й пал. 19 ст. вёска ў Коханаўскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губ. У 1909 — 30 двароў, каля 250 ж., магазін. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 18.11.1920 у Віцебскай губ. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Коханаўскім рне, да 26.7.1930 Аршанскай акругі. 3 20.8.1924 у Сялецкім (з 1939 у Роскасялецкім) с/с. 3 8.7.1931 у Аршанскім рне. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 16.7.1941 да 27.6.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 9.9.1946 зноў у Коханаўскім рне. 3 16.7.1954 у Сальніц
    кім с/с. 3 17.12.1956 зноў у Аршанскім рне. 3 25.12.1962 да 12.2.1965 у Талачынскім рне. 3 11.9.1965 цэнтр сельсавета. У 1971 — 87 гаспадарак, 229 ж. У 1997 — 128 гаспадарак, 329 ж.
    У 2012 клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Археал. помнікі — селішча і курганны могільнік.
    ЗАДРЎЦКІ СКАРБ. Знойдзены ў 1893 каля в. Задруцце Рагачоўскага рна на беразе Дняпра. У гліняным гаршку знаходзілася 89 цэлых і 3 фрагментаваныя сярэбраныя грыўнізліткі кіеўскага тыпу агульнай вагой 14,5 кг. Самы буйны скарб з грашовых знакаў безманетнага перыяду, знойдзеных у Беларусі. Ухаваны ў сярэдзіне 13 ст. Імператарская археал. камісія (Пецярбург) размеркавала яго паміж музеямі Пецярбурга, Масквы, Разані, Арла, Ноўгарада, Адэсы, Херсона, Берлінскага Каралеўскага нумізматычнага кта, Пенсільванскага ўнта (ЗША), часткова распрадала прыватным калекцыянерам. У 1929 Дзярж. акадэмія гісторыі матэрыяльнай культуры перадала 13 зліткаў Дзярж. Эрмітажу.
    ЗАДУБРбЎЕ, вёска ў Віцебскім рне, на р. Варожка. За 36 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Віцебск, на аўтадарозе Віцебск—Сураж. Цэнтр Задуброўскага с/с. 215 гаспадарак, 482 ж. (2012).
    У 1й пал. 19 ст. вёска аднайм. маёнтка ў Суражскім павеце Віцебскай губ., уладанне ЛюбашчынскіхБыкоўскіх. 3 1866 у Віцебскім павеце. 3 1919 у РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Суражскім рне, да 26.7.1930 Віцебскай акругі. 3 20.8.1924 у Краўцоўскім с/с. У 1926 — 14 двароў, 67 ж. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1941 — 130 двароў, 407 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп.1941 да канца кастр. 1943 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі тут 95 двароў. Пасля вайны вёска адбудавана. 3 20.1.1960 у Віцебскім рне. 3 22.12.1960 у Суражскім пасялковым Савеце. У 1969 — 151
    двор, 486 ж. 3 1982 цэнтр сельсавета. У 1997 — 232 гаспадаркі, 638 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс пачатковая школа—сад, Дом культуры, бка, ФАЛ, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. В.В.Віталёва. ЗАДЎМА творчая пісьменніка, творчы накід, які пазначае аснову маст. твора; агульная схема, першая прыступка да творчага акта. У залежнасці ад індывідуальнасці аўтара праяўляецца ў розных формах. Так, 3. твора можа выспяваць паступова, узрастаючы з асобнага вобраза, тэмы, сюжэта, канфлікту, пэўнай ідэі і інш. Напр., 3. напісаць паэму «Сымонмузыка» ўзнікла ў Я.Коласа прыблізна ў 1911, калі паэт знаходзіўся ў турме, а канчатковы варыянт завершаны толькі ў 1925. У некаторых выпадках 3. ў свядомасці пісьменніка можа ўзнікнуць імгненна (пад уплывам важных падзей у асабістым ці грамадскім жыцці) і гэтак жа імгненна рэалізавацца ў канкрэтным маст. творы. Напр., 3. 3й ч. паэмы А.Міцкевіча «Дзяды» ўзнікла пад уплывам паражэння паўстання 1830—31 і рэалізавалася ўжо ў пач. 1832. Часта 3. — не толькі накід першапачатковага плана твора, але і пазначэнне яго маст. канцэпцыі. Аналіз шляху, які ён прайшоў ад 3. да здзяйснення (канчатковага варыянта), дазваляе прасачыць не толькі эвалюцыю канкрэтнага паэт. тэксту, але і аўтарскай свядомасці. Так, 3. верша «Слуцкія ткачыхі» М.Багдановіча нарадзілася ў 1911 пад уражаннем ад калекцыі бел. стараж. мастацтва. У параўнанні з 1й рэд. твора, 2я мае выразны антыпрыгонніцкі характар. У працэсе рэалізацыі 3. (апяванне майстэрства бел. ткачоў) напрамак думак паэта рабіўся ўсё больш сац. Творчая 3. можа так і не знайсці канкрэтнай рэалізацыі або быць рэалізаванай часткова. Напр., у архіве І.Мележа захаваліся рукапісныя накіды працягу «Палескай хронікі». Пісьменнік планаваў давесці сваіх repo
    14
    ЗАЖЫНКІ
    яў да перамогі над фашыстамі, аднак сваю 3. так і не паспеў здзейсніць.
    В.І.Еўмянькоў.
    ЗАДЎШНЫ ДЗЕНЬ, у католікаў галоўны дзень памінання душ памерлых родзічаў (2 ліст.). Паводле нар. уяўленняў лічылася, што ў З.д. яны прыходзяць на зямлю. У пач. ліст. адзначаюцца каталіцкія царк. даты — памінанне Усіх Святых (1 ліст.) і душ нябожчыкаў (2 ліст.). У нар. традыцыі дзень Усі