• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    тна выкарыстоўвалі льняныя ці баваўняныя ніткі чырвонага і чорнага колераў для посцілак — рознакаляровыя. Правы і левы бакі вырабу аднолькавыя. Палатно пры тканні на кроснах размяшчалі ўверх левым (споднім) або правым бокам. Арна
    ЗАКВАСКА х л е б н а я, кіслае цеста для заквашвання рошчыны для хлеба і бліноў. Вядома на ўсёй тэр. Беларусі. На 3. ў дзежцы пакідалі крыху цеста. Часам з гэтай мэтай пяклі спец. маленькую булачку, якая таксама называлася 3.
    ЗАКІДНАЯ ТЭХНІКА ў архітэктуры, спосаб узвядзення будынкаў і збудаванняў з асобных праслаў зробленых з бярвён, брусоў плашак, дыляў дошак і інш., канцы якіх устаўлены ў шулы (вертыкальна пастаўленыя бярвёны або брусы з пазамі). Натэр. Беларусі вядома ўжытлах з каменнага веку. У 16 — пач. 20 ст. выкарыстоўвалася пераважна ў гасп., вытворчых і некаторых грамадскіх будынках (хлявы, аборы, гумны, адрыны, корчмы, крамы, склады, бровары і інш.), агароджах. У сядзібнай забудове часам замест драўляных шулаў выкарыстоўваліся мураваныя слупы. У цяперашні час З.т. выкарыстоўваецца у гасп. пабудовах у сельскай мясцовасці.
    ЗАКЛАДНОЕ ТКАЦТВА, адзін з найстараж. прыёмаў упрыгожвання тканіны колеравым узорам у час яе вырабу на ткацкім станку (кроснах); від народнага ткацтва. Вырабы ма
    юць назвы «закладанкі», «выбіранкі», «у матрушкі», «у заклады», «заклады». Сустракаецца ў Падняпроўі і Цэнтр. Беларусі. Закладнымі ўзорамі аздаблялі ручнікі, кашулі, падолы фартухоў абрусы, посцілкі. Тэхніка дазваляе ствараць на палатне асобна вытканыя каляровыя выявы шляхам закладання кантрасных па фоне нітак у месцах размяшчэння дэкар. элементаў. Выкарыстоўваюцца 2 ут
    Адзін з этапаў закладнога ткацтва.
    мент ствараўся кантрасным супастаўленнем фонавага ўтку і элементаў закладзенага малюнка. І.В.Мазюк.
    «ЗАКЛІК», літаратурнамастацкі часопіс. Выдаваўся ў студз.—крас. 1933 у Мінску. Орган Аргкта СП БССР. Рэд. А.І.Александровіч. Пад рубрыкай «Гаворыць краіна» друкаваў нарысы пра новабудоўлі і перадавікоў вытворчасці. Шмат увагі аддаваў выхаванню творчай моладзі.
    20
    ЗАКЛІЧКІ
    У спец. аддзеле «Літаратурная вучоба» змяшчаў артыкулы старэйшых пісьменнікаў па пытаннях літ. працы і маст. майстэрства. У дапамогу маладым пісьменнікам надрукаваў вял. падборку выказванняў М.Горкага пра літ. вучобу. Апублікаваў паэмы А.Александровіча «Хлебная зіма» і «Пагранічная вясна», вершы М.Чарота, М.Багуна, П.Глебкі, С.Дарожнага, М.Лужаніна, В.Маракова, Т.Кляшторнага, маладых паэтаў Я.Зіньковіча, В.Леанідава, А.Русака і інш., апавяданні С.Баранавых, П.Галавача, Ц.Гартнага, М.Лынькова, Б.Мікуліча, А.Ліпнёвага, С.Нортмана і інш. Меў аддзел крытыкі і бібліяграфіі, друкаваў хроніку літ. жыцця Беларусі і саюзных рэспублік. Выйшлі 4 нумары.
    ЗАКЛІНАЛЬНЫЯ ПЁСНІ, жанравая разнавіднасць абрадавых песень, якія выконваліся ў межах каляднай, масленічнай, валачобнай, юраўскай, траецкай, купальскай, жніўнай абраднасці бел. земляробчага календара, у радзінных і вясельных комплексах сямейнаабрадавага цыкла. У якасці абавязковага кампанента ўключаюць закліканне З.п. — вера ў магічную сілу слова, якім нібыта можна ўздзейнічаць на чалавека або прыроду. Адсюль вынікае такая характэрная адзнака песеньзаклінанняў, як іх імператыўны, загадны тон. З.п. маюць формульны характар, вызначаюцца ўстойлівым зместам і пастаянным месцам у абрадзе. Па вонкавай форме песнізаклінанні — гэта лаканічны зварот, таму што іх мэтавая ўстаноўка заўсёды канкрэтная: уздзейнічаць, загадаць, радзей — папрасіць. Прамы зварот адрасуецца розным аб’ектам: полю, ураджаю і інш. Так, абрадавыя песні калядоўшчыкаў закліналі не толькі на добры ўраджай збажыны («Радзі, поле, жыта, жыта і пшаніцу, усякую ярыцу»), але і на ўрадлівы лён («Залатое ды насеннейка, срэбранае ды карэннейка, зарадзі шаўковы лён»), багаты прыплод. Зварот можа быць звязаны з прадуцыравальнай магіяй, у такім
    выпадку часцей звяртаюцца да Бога, святых (напр., у веснавой песні: «Зарадзі, Божа, на жытачка род, на статачак плод, людзям на здароўе»). Або ў юраўскай песні зварот да святога — заклінанне даць жыццё ўсяму жывому (траве, жывёле) з канкрэтнаю мэтаю: «Людзям на здароўе».
    Раней у бел. вяселлі З.п. традыцыйна пачыналі ўсе важнейшыя яго этапы і нават асобныя элементы. Так, з самага пачатку прасілі КузьмуДзям’яна, каб ён скаваў моцную «свадзебку вечнуюдаўгавечную», такую, што «людзі судзяць — не рассудзяць, ветры веюць — не развеюць, дажджы мочуць — не размочуць, сонца сушыць — не рассушыць», а таксама, каб была «свадзебка на чатыры раданькі: першая раданька — на жыццё багатае, другая раданька — на доўгі век, трэцяя раданька — на сыноўпахароў, чацвёртая раданька — на дачок, на жняячак». Звярталіся да роду, бацькоў, Багародзіцы, Бога з просьбай благаславіць пачынаць (згуляць) вяселле. Адпраўляючыся пад вянец, маладая заклінала сваю вянчальную долю («Павіся, расадка, ў качанне, a ўдайся, доля вянчальна» і прасіла даць ёй у новай сям’і «свёкарку — роднага татку, свякроўку — родную матку, дзеверка — роднага брата, залованьку — родную сястрэньку». У каравайным абрадзе нават кожны працэс прыгатавання рытуальнага хлеба пачынаўся з З.п., якія складаліся са звароту да звышнатуральных сіл, Бога і кароткага маналогапросьбы: «Да спары, Божа, да нашаму караваю, да злучы ж, Божа, да нашу парачку».
    У бел. фалькларыстьшы З.п. даследавалі Г.Барташэвіч, Н.Гілевіч, М.Грынблат, А.Гурскі, Р.Кавалёва, А.Ліс, В.Новак, А.Фядосік і інш. У сучаснай фалькл. прасторы азначэнне З.п. дастаткова ўмоўнае, таму што ў «чыстым» выглядзе гэтыя творы амаль не захаваліся: хутчэй гэта заклінальныя матывы, кампаненты ў песнях побач з інш. семантычна і функцыянальна абумоўленымі часткамі. В.В.Прыемка.
    ЗАКЛІНАННІ, адзін з відаў рытуальнамагічных паводзін; непасрэдны зварот да аб’екта магічнага ўздзеяння ў імператыўнай форме — патрабавання, загаду, просьбы, малітвы, забароны, пагрозы. У 3. важная роля іх адпраўніка, які не проста агучвае пажаданні, але і магічна праграмуе будучыню. Сярод 3. вылучаюцца словынайменні; парэміі, у якіх выказваюцца просьбы ці патрабаванні («Пудгтуд, астанься тут»), формулы — замкнёныя самадастатковыя структуры, заснаваныя на супастаўленні, прыпадабненні (пры выгане каровы ў поле казалі: «Як трымаецца фартух пояса, каб і ты так трымалася двору») і 2 групы макратэкстаў — разгорнутыя прыгаворы і замовы. 3. ўваходзяць таксама ў склад абрадавых песень (калядных, валачобных, дажынкавых). Асн. іх функцыя — кантакт з наваколлем (у т.л. ірэальным) для дасягнення пэўных жыццёвых мэт. Т.В.Валодзіна.
    ЗАКЛІЧКІ, абрадавыя песні магічнай функцыі з абавязковым слоўным звароткам да аб’екта закліку. Найчасцей у якасці апошняга выступалі ўвасобленыя поры года або святы (Вясна, Купала), стыхіі, прыродныя з’явы (сонца, дождж), прадстаўнікі жывёльнага або расліннага свету. Характар 3. збліжае іх з замовамі, абрадавымі прыгаворамі (тыпу каляднага запрашэння Мароза). Інтанацыя закліку надзвычай яскрава праяўляецца ў веснавых 3., пашыраных у бел. фальклоры. Звароты да вясны ў 1й страфе, дапоўненыя выклікамі «Гу!» у канцы кожнай страфы, найб. поўна выяўляюць функцыянальную прызначанасць гэтых твораў, якія называюцца «песнямігуканнямі», «паклікальнымі». Страта магічнай функцыі прывяла да іх пераадрасаванасці. Генетычна ўзыходзячы да старадаўніх часоў, яны ў перыяд фіксацыі сталі здабыткам дзіцячай аўдыторыі і выконвалі гульнёвапацяшальную эстэтычную функцыю. Асабліва выразна гэта тэндэнцыя праяўляецца ў 3. да сонца, дажджу,
    21
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    божай кароўкі, дзе міфал. падтэкст заслонены быт. ўяўленнямі. Традыц. 3. становяцца ўзорам для дзіцячай наватворчасці. Уласцівая ім інтанацыйная форма — імператыў. Асаблівасць дзіцячых 3. — канкрэтнасць адлюстравання. У некаторых імператыўнасць выступае не ў прамой форме, а ў форме пытання, у якім заключаны асн. сэнс твора (звароты да бусла, божай кароўкі з запытаннем аб надвор’і). Для выканання дзіцячых 3. разам са спяваннем характэрна (у большай ступені) рэчытацыя. Яны незалежна ад формы, наяўнасці рыфмы, як правіла, рытмізаваныя, прыстасаваныя да калект. выканання. Лаканічнасці тэкстаў 3. адпавядае канкрэтны слоўнікавы склад.
    Літ.: Барташэвіч Г.А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мінск, 1976. Г.А.Барташэвіч.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ, апошні раздзел, структурная частка навук. ці навук.папулярнай работы. Звычайна ў 3. падаюцца абагульненыя высновы з усіх глаў і раздзелаў, размяшчаюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні атрыманых у выніку даследавання вынікаў, акрэсліваюц
    Дрожджавінакурны завод у Закозельскай сядзібе.
    ца перспектывы далейшай працы па дадзенай тэме. Так, у кн. «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» І.Багдановіч (2001) у заключнай частцы робіцца вывад пра абумоўленасць з’яўлення нац. класікі стасункамі авангарднай і традыц. эстэтыкі.
    В.І.Еўмянькоў.
    ЗАКОЗЕЛЬ. вёска ў Драгічынскім рне. За 13 км на ПдЗ ад г. Драгічын, 8 км ад чыг. ст. Нагор’е на лініі Брэст—Гомель, 123 км ад Брэста. Цэнтр Закозельскага с/с. 265 гаспадарак, 653 ж. (2012).
    У з пач. 19 ст. маёнтак у Кобрынскім павеце Гродзенскай губ., уладанне Ажэшкаў. У 1858 у Валавельскай воласці. У 1905 — 180 ж., вінакурня, млын. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, фальварак у Валавельскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Драгічынскім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 у Валавельскім с/с, 10 двароў, 55 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 16.7.1954 у Літоў
    скім с/с. У 1960  243 ж. 3 21.12.1970 цэнтр сельсавета. У 1995 — 310 гаспадарак,732ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба (пач. 19 ст.) з капліцайпахавальняй (1839).
    ЗАКОЗЕЛЬСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Закозель Драгічынскага рна. Мястэчка вядома з канца 13 ст. 3 1521 каралеўскае ўладанне, з 18 ст. — гал. рэзідэнцыя роду Ажэшкаў. Належала таксама БабрынскімПолаўцавым (з 1892), Весялоўскім (з 1922), Талочкам (з 1923). Сядзіба фарміравала