Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
таў Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, аркестра нар. інструментаў імя Л.Іванова Магілёўскай абл. філармоніі, вечары аўтарскай песні, творчыя сустрэчы, юбілейныя канцэрты. Праходзяць міжнар. пленэр жывапісу, рэтравыстаўкі, дэманстрацыі тэатр. і нар. касцюма, спектаклі для дзяцей і дарослых, канцэрт дзіцячых калектываў і выканаўцаў Беларусі «Усміхніся, планета, дзецям» (з 2007), маладзёжныя шоупраграмы «Шлягер шукае таленты»
Да арт. Залачэнне. Аправа абраза «Маці Божая Адзігітрыя». 2я пал. 17 cm.
(з 2009), «Магілёўскі кірмаш» і інш. У 1996—2011 праводзіўся конкурс маладых выканаўцаў, сярод лаўрэатаў і дыпламантаў якога былі І.Абалян, Р.Аляхно, І.Дарафеева, Г.Мушак, Н.Падольская, Н.Тамела, П.Усовіч (усе Беларусь), Я.Гор (Расія), Т.Боджгуа (Грузія) і інш. Сярод удзельнікаў: бел. спевакі Я.Паплаўская, А.Саладуха, А.Ціхановіч, Нац. аркестр сімф. і эстр. музыкі Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, ансамблі «Сябры», «Песняры», гурты «Харлі», «Стокс», «Хуткі смоўж», замежныя калектывы — дзярж. ансамбль танца І.Маісеева, У.Співакоў і аркестр «Віртуозы Масквы», спевакі В.Абадзінскі, Л.Зыкіна, М.Магамаеў, Э.П’еха, С.Ратару, Л.Сенчына, В.Талкунова, Э.Хіль і інш. У фестывалі прымалі ўдзел выканаўцы з Літвы, Малдовы, Германіі, Славакіі, Чэхіі, ЗША, Італіі, Іспаніі і інш.
В. Р. ГудзейКаштальян.
ЗАЛАЧЭННЕ, пакрыццё вырабаў, асобных частак прылад, канструкцый, збудаванняў тонкім слоем золата з дэкар. і ахоўнымі мэтамі.
Адрозніваюць 3. ліставое — наклейванне на падрыхтаваную паверхню вырабаў або збудаванняў тонкіх (0,1—0,3 мкм) лістоў золата; парашковае — нанясенне на выраб, пакрыты клейкім лакам, тонкага слою залатога парашку; агнявое — пакрыццё металічных, звычайна медных, лістоў амальгамай (сплаў золата і ртуці) з наступнай адгонкай ртуці нагрэвам (2гі яго спосаб — нанясенне лаку, які ўтрымлівае золата, на фарфорафаянсавыя вырабы; пры абпальванні лак выгарае, а залатое пакрыццё застаецца); плакіроўкай — гарачая пракатка лістоў золата з лістамі інш. металу або валачэнне метал. пруткоў, абкручаных лістамі золата; катодным распыленнем — пашырана пры вытворчасці фотаэлементаў і інш. 3. называюць таксама працэс пакрыцця прадметаў рэчывамі залацістага колеру. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай і гадзіннікавай вытворчасці, паўправадніковай тэхніцы, дэкар.прыкладным мастацтве і інш. У Беларусі 3. выкарыстоўвалася пры стварэнні паціраў, манстранцаў, рэлікварыяў,
25
ЗАЛЕНСКІ
дыскасаў, цыборьгумаў, даразахавальніц, напрастольных крыжоў, апраў Евангелля і абразоў [аправа абраза «Маці Божая Адзігітрыя», 2я пал. 17 ст.; абраз «Троіца старазапаветная», 18 ст., крыж напрастольны, 1789; «Грабніца» (Даразахавальніца), 1779].
ЗАЛЁНСКІ (ШлюбічЗаленскі) Леў (каля 1638, Валынь — 21.7.1708), дзеяч грэкакаталіцкай царквы Рэчы Паспалітай. Напачатку рымакатолік, уступіў у ордэн базыльян. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Оламаўца (Чэхія) і Рыма. 3 1679 епіскап уладзімірскі і берасцейскі, архімандрыт Кобрынскага манастыра. Удзельнічаў у Люблінскім з’ездзе ўніятаў і праваслаўных (1680). Мітрапаліт кіеўскі (1694—1708), захаваў пасады епіскапа ўладзіміраберасцейскага, архімандрыта кобрынскага, дзярманскага і дубенскага. У 1697 перадаў Полацкае архіепіскапства Марціну Белазору. У час кіравання 3. да ўніяцкай царквы далучаны Львоўская (1700) і Луцкая (1702) епархіі. Спрыяў росту ўплыву базыльян. Занепакоены праследаваннямі ўніятаў рас. войскамі ў час Паўн. вайны 1700—21, уцёку Аўстрыю (1705). Пасля вяртання на радзіму (1708) у хуткім часе памёр.
С.В.Казуля.
ЗАЛЁСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Залессе Глыбоцкага рна. Мястэчка вядома з 14 ст. Належала Корсакам (з 15 ст.), Аскеркам (з 1634), графу Моле (з канца 19 ст.). Сядзіба закладзена каля воз. Белае ў 19 ст. Цэнтрам кампазіцыі быў цагляны сядзібны дом з 3яруснай вуглавой вежай, узведзены з выкарыстаннем форм неаготыкі (знесены ў 1982). Пейзажны натуралістычны парк (часткова захаваўся) пл. каля 8 га займае марэнны ўзгорак і паніжэнне паміж азёрамі Белае і Мураўшчына. У аснову кампазіцыі пакладзены прынцып далёкіх перспектыў якія адкрываюцца з уязной алеі. Зах. схіл пагорка займалі вопытныя культуры лістоўніцы еўрап. з сасной веймутавай, якія сёння сфарміраваліся ў лясны масіў (вышыня дрэў 27—32 м). Дрэвастой парку быў адметны вял. разнастайнасцю. У яго складзе захаваліся адзінкавыя інтрадукаваныя віды: явар, бэз венгерскі, ліпа амерыканская «Macrophylla», ліпа буйналістая, сасна чорная і сібірская, лістоўніца Кемпфера, бук лясны, конскі каштан звычайны, глог і інш. Паркавыя дарожкі былі абсаджаны ружамі. Да парку прымыкалі сад і возера, на беразе якога знаходзіўся домік садоўніка, аформлены
ў выглядзе павільёна. Сядзіба вылучалася маляўнічасцю ландшафтаў і прыгажосцю. Захаваліся стайня (40x15 м) — выцягнуты ў плане цагляны будынак, гал. ўваход якога вылучаны рызалітам з зубчастым франтонам, і жылы флігель. У парку ўсталявана стэла ў памяць разгрому ням.фаш. гарнізона партызанамі атрада імя Шчорса брыгады імя Ракасоўскага ў Вял. Айч. вайну. Сядзіба і парк унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. A. Т. Федарук. ЗАЛЁСКІ Антон Ігнатавіч (15.2.1824, Варшава — 4.10.1885), мастак. Чл. Віленскай археал. камісіі. Адукацыю атрымаў у Вільні, Варшаве, жывапісу вучыўся ў Вене і Фларэнцыі. Працаваў як мастакграфік, ілюстраваў творы Т.Ленартовіча, А.Мальчэўскага, А.Міцкевіча, І.Ходзькі і інш. У 1862 як прыхільнік «чырвоных» увайшоў у Літоўскі правінцыяльны кт, дзе разам з К.Каліноўскім рыхтаваў паўстанне. У 1863 арыштаваны. 3 1867 у Варшаве.
ЗАЛЁСКІ Браніслаў Францавіч (21.6. 1820, мяст. Вызна Слуцкага пав., цяпер г.п. Чырвоная Слабада Салігорскага рна — 2.1.1880), беларускі і польскі мастак, пісьменнік. Чл.кар.
Да арш. Залеская сядзіба: 1 — стайня; 2 — жылы флігель.
26
ЗАЛЕСКІ
AH у Кракаве (1873). Вучыўся ў Дэрпцкім унце. Удзельнічаў як мастак у экспедыцыях па Аральскім краі і ў горы Каратау. У 1856 вярнуўся ў Беларусь, дзе зрабіў малюнкі да «Віленскага альбома» Я.Вільчынскага (1848—60я гг.). У пач. 1860х гг. эмігрыраваў у Зах. Еўропу, дзе стварыў афорты «Калізей у Рыме» (1864), «Від СанМало», шэраг малюнкаў пра паўстанне 1863—64 і інш. Аўтар ілюстраванага (22 афорты) выдання «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (1865), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (1866), прац «Адмена прыгонніцтва ў Літве» (1868), «3 жыцця літвінкі» (пра мастачку А.Скірмунт, 1876) і інш.
ЗАЛЁСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР ЛЯЛЕК «БАТЛЁЙКА». Створаны ў 1983 у в. Залессе Смаргонскага рна пры сельскім клубе (з 2000 Дом культуры). У 1985 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.Ліс (з 1983), С.Кавалеўская (з 1989). А.Алецкая (з 2001), Т.Нясцюрына (з 2004). У складзе тэатра 8 чал. ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, зберажэнне, распаўсюджванне бел. нац. культуры, выхаванне маст. густу ў маладога пакалення. У рэпертуары муз. спектакль «Песня беларускай зямлі» (1983), містэрыяльная драма «Цар Ірад» (1985), муз. казка «Ох і Кузьма» (1993), камедыя «А ў нас, як у вас» (2002), камічныя сцэны «Кірмашовыя забавы» (2005), містэрыя «На Каляды» (2007), камедыя «Вясковая пацеха» (2009), містычная трагікамедыя «Кара» (2010), гіст. спектакль «Падарожжа ў Паўночныя Афіны» (2011), купальскі абразок «Пра бабку Еўку, купальскага дзедку і папарацькветку» (2012) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: рэсп. лялечных тэатраў (2001), абл. нац. культур (штогадова, абодва г. Гродна), нар. і ўзорных тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2007, 2011) і інш. Т.У.Нясцюрына.
ЗАЛЁСКІ НАРбДНЫ ХОР. Створаны ў 1935 у в. Залессе Чачэрскага рна пры сельскім клубе (з 2000 Дом
Да арт. Залескі народны тэатр лялек «Батлейка». Камедыя «Вясковая пацеха». 2009.
культуры). У 1965 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.Д.Райхлін (з 1935), А.Р.Надтачэева (з 1948), Р.А.Гейфман (з 1958), І.П.Затрымайлаў і І.Р.Ку
рашоў (з 1988), М.У.Фіясь (з 1991). У складзе хору 24 чал. ва ўзросце ад 20 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. песні. У рэпертуары бел. нар. песні «Ой, да ў
Да арт. Залескі народны тэатр лялек «Батлейка». Містычная трагікамедыя «Кара». 2010.
27
ЗАЛЕСКІ
нашым сяле вяселле было», «Зязюленька», «Аўсадзе рэчанька», «Дзеўка ў сенцах стаяла», «Ізза гары едуць мазуры», «Закаці, сонцаяснае», «Вясёлая староначка» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2003), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Шклоў, 2000; г. Мазыр, 2001; г. Полацк, 2002; г. Пружаны, 2003; г. Ваўкавыск, 2004; г. Слуцк, 2005; г. Бабруйск, 2006; г. Рэчыца, 2007; г. Орша, 2008; г. Кобрын, 2009; г. Ліда, 2010; г. Маладзечна, 2011; г. Мар’іна Горка, 2012), абл. конкурсу харавога мастацтва імя Т.Лапацінай (г. Рэчыца, 2003) і інш. М.У.Фіясь.
ЗАЛЁСКІ НАРОДНЫ ХОР «ЗАЛЁСАЧКА». Створаны ў 1980 пры сельскім клубе (з 2000 Дом культуры) в. Залессе Кобрынскага рна. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.І.Пракапук (з 1980), Т.П.Пакалюк (з 2000), Н.В.Раманюк (з 2004), І.М.Вабішчэвіч (з 2008), К.С.Кацёлка (з 2010). У складзе хору 14 чал. ва ўзросце ад 22 да 62 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і выкананне нар. песень, папулярызацыя твораў бел. кампазітараў. У рэпертуары песні нар. бел. «Ой, зімазіма», «Гай», «Ой, у лузе»,
«Вечарынка», «Ой, развівайся», «Ой, хацела ж мяне маці», рус. «Маладаямалада», укр. «Церніца», аўтарскія «Гармонік» А.Сіліцкага, «Развітальная» А.Цецерука і інш. Сярод канцэртных праграм «Майскімі кароткімі начамі», «Любы мой край», «Песняй вітаем вас», «Вашых гадоў залатыя россыпы», «Жанчына. Каханне. Вясна», «Мая цудоўная вёсачка», «Народныя мелодыі» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант: раённага тура абл. фестывалю вак,харавога мастацтва «Ляці, наша песня», фестывалюконкурсу «Золата палёў» (абодва Кобрынскі рн, 2011), святаконкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпевак «Грай, гармонік, звіні, прыпеўка!» (в. Парэчча Пінскага рна, 2010) і інш. К.С.Кацёлка.
ЗАЛЕСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Залессе Смаргонскага рна. Мястэчка вядома з 16 ст. Першапачаткова мела назву Дзербы (паводле н