• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    алася «Рабочлй», са снеж. 1939 сучасная назва. У Вял. Айч. вайну з мая 1943даліп. 1944 выдавалася падпольна пад назвай «3.» ва ўрочышчы Хаваншчына Івацэвіцкага рна. Выходзіць на бел. і рус. мовах 3 разы на тыдзень. Асн. рубрыкі: «Палітыка», «Эканоміка», «Грамадства», «Адукацыя», «Культура», «Спорт», «Здарэнні» і інш., у якіх асвятляюцца падзеі грамадскапаліт., эканам. і культ. жыцця вобласці і краіны, міжнар. падзеі. А.М.Іваноў.
    «ЗАРЯ», рукапісны літаратурнаграмадскі часопіс. Выдаваўся ў 1910 у г. Капыль на рус. мове гуртком «Самаразвіццё і самаадукацыя». 3 ім супрацоўнічалі З.Жылуновіч (Ц.Гартны), А.Гурло, Х.Чарнышэвіч, Х.Станілевіч і інш. Звесткі пра часопіс прыведзены ў арт. Л.Клейнбарта «Што думае інтэлігенцыя з народа» («Новая жнзнь», 1911, № 4). Меў раздзелы белетрыстыкі, літ. крытыкі і публіцыстыкі. У ім змешчаны апавяданні Н.Беленькага і А.Неўліна, вершы. У крыт. артыкулах аўтары выступа
    47
    ЗАСАЎКА
    лі супраць дэкадэнтаў і мадэрністаў, высока ацэньвалі бел. паэзію за цесную сувязь з народам. Выйшла 15 нумароў (не захаваліся).
    ЗАСАУКА, прасцейшая канструкцыя для запірання дзвярэй. Звычайна мацавалася на вушаку. Драўляная 3. — брусок даўж. да 25 см, уздоўж якога пасярэдзіне рабілася проразь. Праз яе ў вушакі забівалі 2 тэблі (свердзелы) з пашырэннямі на канцах. Паколькі адлегласць паміж тэблямі рабілася меншай, чым даўжыня проразі, 3. магла совацца ўпоперак вушака. Падаючыся ўбок, яна сваім канцом не давала дзвярам адчыняцца. 3. з металу ўстаўляліся ў каваныя прабоі, забітыя ў вушак. С.А.Сергачоў.
    ЗАСВІРСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР КАРМЕЛГТАЎ, помнік архітэктуры барока ў в. Засвір Мя
    Да арт. Засвірскі Троіцкі касцёл і кляштар кармелітаў. Галоўны фасад касцёла.
    Засаўка.
    дзельскага рна. Уключае касцёл, жылы корпус, вежузваніцу і браму. Касцёл пабудаваны ў 1713—14 з цэглы на месцы папярэдняга храма. У 1832 кляштар скасаваны, касцёл пераўтвораны ў парафіяльны, у 1866 перададзены праваслаўным, дзейнічаў як Троіцкая царква. У 1919 вер
    нуты католікам, у 1946 зачынены. У пач. 1990х гг. адноўлены. Да аднанефавага асн. аб’ёму, накрытага высокім 2схільным дахам, прымыкае паўкруглая апсіда пад конусападобным дахам. Гал. фасад фланкіраваны 2яруснымі вежамі і завершаны трохвугольным атыкавым франтонам з акномлюкарнай пасярэдзіне. Уваход у храм вырашаны паўкруглым барбаканам з вузкімі байніцамі. У інтэр’еры 2ярусны драўляны алтар у стылі неакласіцызму, на левай сцяне — драўляны амбон спрошчанай трактоўкі, уздоўж бакавых сцен — карціныстацыі. Жылы корпус кляштара —каменны Ппадобны аднапавярховы будынак (захаваўся часткова), які раней утвараў замкнёны ўнутраны двор. Далучаны да храма з паўн. боку. Франтальны фасад гал. крыла па цэнтры вылучаў 4калонны порцік. Скляпеністыя келлі традыц. аб’яднаны працяглымі галерэямі. Вежазваніца — помнік архітэктуры класіцызму. Узведзена ў 2й пал. 19 ст. з цэглы і бутавага каменю. Вырашана ўзнятым на бутавы падмурак 4гранным шатровым аб’ёмам, грані якога прарэзаны арачнымі прасветамі. Комплекс кляштара кармелітаў (касцёл, жылы кляштарны корпус, вежазваніца, брама) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ЗАСЁЎКІ, традыцыйны земляробчы абрад адкрыцця сяўбы. Суправаджаліся комплексам стараж. звычаяў, павер’яў, рытуальных дзеянняў якія адпавядалі той ці інш. стадыі аграрназемляробчых працэсаў. Найб. прыдатным для сяўбы лічылі аўторак і суботу, у некаторых мясцінах і пятніцу. У час сяўбы азімых пазбягалі «чарвівага» тыдня (15—22 жніўня ст.ст.). На 3. ў сялянскай хаце падтрымлівалі ўзорны парадак і чысціню. Хата і ніва ва ўяўленнях усх. славян успрымаліся як двуадзіная іпастась. У Падняпроўі пачынаць сяўбу даручалі бездакорным і чыстым хлапчукампадлеткам. 3. рабі
    48
    ЗАСІМАВІЦКАЯ
    лі збожжам з вянка, звітага мінулым летам з нагоды дажынак. Пасля 3. селянін запрашаў памочнікаў, сваякоў, суседзяў да святочнага стала. Лічылася, чым больш шчодры і разнастайны пачастунак з нагоды 3., тым багацейшым будзе ўраджай. Традыц. элементы 3. часткова захаваліся да нашых дзён і знайшлі сваё месца ў сучаснай працоўнай абраднасці.
    В.С.Цітоў.
    ЗАСЁЦКІ Пётр Іванавіч (1899, Саратаўская вобл., Расія — 1941), расійскі і беларускі спявак (тэнар). Нар. артыст Беларусі (1940). Вучыўся ў Саратаўскай і Данской (г. Растоў
    наДоне) кансерваторыях. 3 1923 у Маскве, у Вял. тэатры і опернай трупе пад кіраўніцтвам К.Станіслаўскага, з 1924 у оперных тэатрах Ленінграда. 3 1938 саліст Дзярж. оперы і балета Беларусі. Майстар псіхал. пераўвасаблення. Сярод партый: Саўка («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Мікіта («Кветка шчасця» А.Туранкова), Мішук («Ціхі Дон» І.Дзяржынскага), Лыкаў («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Сяргей («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Д.Шастаковіча), Дон Базіліа («Вяселле Фігара» В.А.Моцарта) і інш.
    ЗАСІМ Мікола (Мікалай Арцёмавіч; 19.11.1908, в. Шані Пружанскага рна — 19.7.1957), беларускі паэт. Скончыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1948). У 192030я гг. за рэв. дзейнасць у Зах. Беларусі некалькі разоў быў арыштаваны ўладамі Польшчы. У 1944—46 у Пружанскім райвыканкаме, у 1948—57 у брэсцкай абл. газ. «Зара». Гал. тэмы
    паэзіі — жыццё зах.бел. вёскі, радасць мірнай пасляваен. працы. AyTap збкаў вершаў «Ад шчырага сэрца» (1947), «Вершы» (1954). У сваёй паэзіі шырока выкарыстоўваў сатыр. прыёмы — пародыю, гратэск.
    Тв.: Выбранае. Мінск, 1960; Вершы. Мінск, 1973; А за намі Белавежа: вершы і паэма. Мінск, 1984.
    ЗАСІМА, 3 о с і м, святы, які ў розныя дні нар. календара шанаваўся як заступнік пчол. Паводле сведчанняў Е.Р.Раманава, яго імя згадвалася ў шматлікіх пчалярскіх замовах. Разам з 3. ахоўнікам пчол у народзе лічылі Св. Савацея. На пчальніках абавязкова меўся абразок абодвух святых, якіх вясковыя іканапісцы малявалі ў манаскім адзенні на фоне лесу, вулляў і пчол, якія лётаюць: 3. ў адной руцэ трымаў раёўніцу («кацялок»), а ў другой — мяцёлку для зграбання раёў ці крапіла і крыж. Савацей быў толькі з крыжам. Увосень, у дзень 3. (2 кастр.) ці ў дзень Савацея (10 кастр.), гэтыя абразы разам з вуллямі пераносілі з пасекі ў амшанік або ў хату, дзе яны знаходзіліся ўсю зіму. Вясною, менавіта на З.пчальніка (30 крас.), іх зноў выстаўлялі. У кастр. існавала прыкмета: «Журавіны на Зосіма ўздымаюцца — мароз на Пакровы ўдарыць».
    Літ.: Лозка А.Ю. Беларускі народны каляндар. Мінск, 1993. У.А.Васілевіч.
    Засімавіцкая Мікалаеўская царква.
    П.Засецкі ў ролі Мікіты.
    ЗАСІМАВІЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Засімавічы Пружанскага рна. Пабудавана ў 1811 з цэглы і бутавага каменю. Адрамантавана ў 1864. Да кампактнага прамавугольнага ў плане аб’ёму далучана 3гранная апсіда пад 2схільным гонтавым дахам з вальмамі над апсідай. Гал. фасад дэкарыраваны руставанай тынкоўкай, завершаны трохвугольным вертыкальна ашаляваным франтонам. Будынак апяразаны прафіляваным карнізам. 3 паўд. боку да апсіды
    49
    ЗАСІНЕЦ
    далучана ромбападобная нізкая рызніца пад аднасхільным пакрыццём. Уваход арганізаваны праз нізкі драўляны бабінец. Зала храма асветлена бакавымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апсіда — арачнымі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЗАСІНЁЦ Міхась Мікалаевіч (20.9. 1935, в. Мядзведнае Ельскага рна — 13.7.1982), беларускі самадзейны мастакжывапісец. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Асн. тэмы твораў — жыццё і праца сялян, бел. прырода: «Вясна», «Маці» (абодва 1971), «Партызан», «Пах спелага жыта», «Паводка», «Хлеб» (усе 1972), «Цёплыя пагоркі» (1976), «У жыццё» (1977), «Пакаленне», «Позняя восень» (абодва 1978), «Дзядулевы дудачкі», «Стары калодзеж», «Дрэва жыцця» (усе 1979). Творчай манеры
    М.Засінец. Маці. 1971.
    3.	ўласцівы наіўнарэаліст. трактоўка сюжэтаў, плоскаснасць выявы, дэкаратыўнасць лакальнага колеру.
    ЗАСІНЦЫ, вёска ў Ельскім рне, на р. Ясенец. За 47 км на ПдЗ ад г. Ельск, 32 км ад чыг. ст. Славечна на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 221 км ад Гомеля, на аўтадарозе Ельск— Скароднае. Цэнтр Засінцаўскага с/с. 113 гаспадарак, 259 ж. (2012).
    У пач. 19 ст. хутар у Скараднянскай воласці Мазырскага павета Мінскай губ. У 1897 вёска, 12 двароў, 80 ж. 3 1919у БССР. 3 17.7.1924 у Каралінскім рне, да 26.7.1930 у Мазырскай акрузе. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 5.2.1931 у Ельскім рне. 3 21.6.1935 зноў у Мазырскай акрузе. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1940 — 68 двароў, 224 ж. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1943 спалі
    лі вёску. Пасля вайны 3. адбудаваны. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 290 ж. У 1997 — 129 гаспадарак, 343 ж.
    У 2012 лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗАСЛАЎЕ, горад у Мінскім рне, на р. Свіслач пры ўпадзенні яе ў Заслаўскае вадасховішча. За 27 км на ПнЗ ад Мінска, чыг. ст. Беларусь на лініі Мінск—Маладзечна, на аўтадарозе Мінск—Маладзечна. 14,2 тыс. ж. (2012).
    Паводле летапіснага падання, засн. ў канцы 10 ст. кіеўскім кн. Уладзімірам Святаславічам, які перадаў горад сваёй жонцы Рагнедзе Рагвалодаўне і сыну Ізяславу (названы ў яго гонар). Упершыню згадваецца пад 1127 як цэнтр удзельнага княства Полацкай зямлі. У 11 — 18 ст. у 3. існаваў замак. 3 канца 13 ст. ў ВКЛ, велікакняжацкае ўладанне. 3 1345 горад належаў кн. Яўнуту, нашчадкі якога зваліся князямі Заслаўскімі. 3 1539 уладанне Глябовічаў. 3 1565— 66 у Мінскіх павеце і ваяв. У 1570 у 3. жыў С.Будны, працавала кальвінісцкая школа. У 1577 тут пабудаваны кальвінскі збор, у 1625 — касцёл, дзейнічала царква. 3 1678 уладанне Сапегаў, з 1753 — Пшаздзецкіх. У 1670—80х гг. засн. дамініканскі кляштар, пры якім існавалі бальніца, школа, бка. У канцы 17—18 ст. цэнтр графства. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка ў Мінскіх павеце і губ. У 1850я — пач. 1860х гг. уладанне Прушынскіх, затым — Хамятоўскіх. У 1873 у 3. адкрыта станцыя ЛібаваРоменскай чыг. У 1886 цэнтр воласці, 21 двор, 200 ж., 3 царквы, малітоўны дом, школа, рамеснае вучылішча, млын. У 1904 — 3 тыс. ж., 2 царквы, касцёл, 2 школы, бальніца, аптэка, пошта. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр раёна, да 26.7.1930 Мінскай акругі. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 27.9.1938 rap. пасёлак. У Вял. Айч.
    50
    ЗАСЛАЎСКАЯ
    вайну з 28.6.1941 да 4.7.19