• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    44 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне 3,9 тыс. чал. Вызвалена войскамі 3га Бел. фронту ў ходзе Мінскай аперацыі 1944. 3 8.8.1959 у Мінскім рне. У 1977 — 6,5 тыс. ж. 3 14.8.1985 горад.
    Сучасны горад развіваецца паводле генплана 2011 у зах. і ўсх. напрамках. Развіццё структуры вулічнай сеткі накіравана на забеспячэнне транспартных сувязей паміж планіровачнымі раёнамі і новабудоўлямі 3., а таксама іх сувязі з цэнтрам горада, які доўжыцца ад гіст. цэнтра па вул. Савецкая ў кірунку перспектыўнай жылой забудовы. Гал. вось 3. вызначае вул. Савецкая, на якой размешчаны гандлёвыя і грамадскакульт. ўстановы, 5—9павярховыя жылыя дамы. Ва ўсх. яе частцы сфарміравалася плошча — адм.грамадскі цэнтр горада. Уздоўж вуліц Савецкая і Ракаўская цягнецца зона шматкватэрнай забудовы. Праектам прадугледжаны знос сядзібных дамоў у квартале вуліц Зарэчная—Савецкая—Механізатараў і будаўніцтва шматпавярховых, а таксама дамоў з нетрадыц. планіроўкай кватэр (у рне Загор’е). Сядзібная забудова вядзецца ў раёнах Кіршы (паўд.зах. напрамак), Загор’е (усх. напрамак), уздоўж вуліц Савецкая і Камсамольская. Паводле генплана, на перасячэнні вуліц Савецкая і Ракаўская прадугледжана фарміраванне агульнагар. спарт. цэнтра. Прам. зона 3. развіваецца ў паўд. напрамку. На Заслаўскім вадасховішчы створана зона адпачынку. У 2005 каля 3. адкрыты мемар. комплекс «Лінія Сталіна».
    У 2012 у горадзе гімназія, 2 сярэднія і муз. школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, школаінтэрнат, 5 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры дзіцячай творчасці, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі; гар. Дом культуры, 2 бкі, бальніца, паліклініка, аптэка, цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, гіст,культ. музейзапаведнік «3.». Цэнтр ганчарнага рамяства (гл. Заслаўская кафля і Заслаўская кераміка). Брацкія
    магілы сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Археал. помнікі — гарадзішча «Замэчак» (10—11 ст.), гарадзішча Вал (замак; 11 — 17 ст.), селішча і курганны могільнік (10—11 ст.). Помнікі архітэктуры — СпасаПраабражэнская царква (1577), фарны касцёл Нараджэння Дзевы Марыі (1774).
    «ЗАСЛАЎЕ», Гісторыкакультурны музейзапаведнік « 3 асл аўе». Засн. ў 1986 уг. Заслаўе Мінскага рна як гіст.культ. запаведнік, з 1997 сучасная назва. Уяўляе сабой сістэму аб’ектаў і ахоўных тэр., аб’яднаных паміж сабой гістарычна, тэматычна і функцыянальна. Асн. задачы: захаванне, вывучэнне і папулярызацыя заслаўскай даўніны, далучэнне грамадзян да спадчыны нац. і агульначалавечай культуры. Пад аховай запаведніка знаходзіцца стараж. частка горада пл. 113 га, якая ўключае помнікі міжнар. і рэсп. значэння: гарадзішча «Замэчак» (10—11 ст.), курганныя могільнікі (10—11 ст.), гарадзішча «Вал» з б. кальвінскім зборам (цяпер Праабражэнская царква, 13—17 ст.), Заслаўскі замак (11 — 17 ст.), фарны касцёл Нараджэння Дзевы Марыі (1774). Дзейнічаюць музейнавыставачны комплекс, этнаграф. комплекс «Млын», музейдот, Дзіцячы музей міфалогіі і лесу.
    В.І.Казлоўскі.
    Да арт. Заслаўская кафля. Фрагменты кафляных вырабаў, знойдзеныя пры раскопках замка ў г. Заслаўе.
    Заслаўская кафля.
    ЗАСЛАЎСКАЯ КАФЛЯ, архітэктурнадэкаратыўная кераміка 15—18 ст. Знойдзена пры археал. раскопках замка і пасада ў г. Заслаўе Мінскага рна. Выяўлена каля 2000 цэлых вырабаў і фрагментаў, а таксама рэшткі 11 кафляных печаў 16—17 ст. Паводле тэхналогіі вырабу падзяляецца на групы: гаршковыя кафлі з крыжападобным, цыліндрычным або квадратным вусцем (15 — 1я пал. 16 ст.); каробчатыя тэракотавыя, мураўленыя і паліхромныя кафлі (16—18 ст.), якія паводле формы і прызначэння дзяліліся на сценныя (вонкавыя і вуглавыя), паясныя, карнізныя, a таксама калонкі, медальёны і навер
    51
    ЗАСЛАЎСКАЯ
    Да арт. Заслаўская кераміка. Гаршчок з Заспаўскага курганнага могільніка.
    шыкаронкі для печаў. Вядомабольш за 60 відаў і варыянтаў малюнкаў — геральдычныя, партрэтныя, сюжэтныя, з раслінным і геаметрычным арнаментамі, пашыранымі ў Беларусі і Літве. Для З.к. 16 ст. характэрны рэльефныя малюнкі з партрэтнымі выявамі (падобныя кафлі знойдзены пры раскопках Віленскага і Лагойскага замкаў Троіцкага прадмесця ў Мінску), выявамі гербаў тагачасных уладароў Заслаўя магнатаў Глябовічаў, Сапегаў, узброеных коннікаў, грыфонаў, львоў. Ю.А.Заяц. ЗАСЛАЎСКАЯ КЕРАМІКА, кухонны, сталовы і тарны посуд 10—18 ст. Знойдзены пры археал. раскопках г. Заслаўе і Заслаўскага курганнага могільніка (Мінскі рн). У 10—14 ст. у гэтым рэгіёне выраблялі пераважна гаршкі для хатняга ўжытку, якія аздаблялі лінейным рыфленнем, хвалістымі лініямі, зігзагамі, косымі або прамымі насечкамі і інш. У 10 ст. арнаментавалі ўсё тулава гаршка, пазней — частку ад шыйкі да сярэдзіны тулава або толькі плечыкі пасудзіны. У некаторых вырабах дэкарыравалітолькі венчык. У 16—18 ст. асартымент посуду значна пашырыўся. Выраблялі танкасценны сталовы посуд (макатры, міскі, талеркі, чаркі і інш.) з высакаякаснай глінянай
    масы. Унутраную паверхню большасці вырабаў палівалі, знешнюю аздаблялі ангобам, некаторыя прадметы палівалі звонку і знутры. Дэкарыравалі (пераважна верхнюю частку вырабаў) лінейным ці хвалістым арнаментамі, валікамі, зашчыпамі, кветкавым узорам. У канцы 17 — 18 ст. выраблялі эмаліраваны керамічны посуд. 3 18 ст. быў пашыраны чорназадымлены глянцаваны посуд. Для З.к. 16—18 ст. характэрны стандартызацыя і ўніфікацыя форм посуду, блізкасць да мінскай керамікі.
    Літ.: Заяц Ю.А. Керамнческая посуда Заславля X—XVIII вв. // Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі. Мінск, 1993; Я г о ж. Заславль в эпоху феодалнзма. Мннск, 1995. Ю.А.Заяц.
    ЗАСЛАЎСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЗНСКАЯ ЦАРКВА, помнік абарончакультавай архітэктуры з рысамі рэнесансу ў г. Заслаўе Мінскага рна. Пабудавана ў 1577 з цэглы як кальвінскі збор. пазней вядома як касцёл архангела Міхаіла, з 1840 СпасаПраабражэнская царква. У 1968—72 і 1996 рэстаўрыравана. Уваходзіць у гіст.
    Зас.іаўская Спаса  Праабражэнская царква.
    культ. музейзапаведнік «Заслаўе». Знаходзіцца на месцы гарадзішча, абкружанага ровам і абарончым валам з 4 землянымі бастыёнамі па вуглах. У 1676—1832 пры храме існаваў кляштар дамініканцаў. У 1772 пабудаваны 2павярховы драўляны жылы кляштарны корпус пад высокім вальмавым дахам з фігурным франтонам па цэнтры гал. фасада. Пры кляштары мелася бка. Да асн. падоўжанага прамавугольнага аб’ёму пад высокім 2схільным чарапічным дахам (раней меў па цэнтры глухі купал) з боку гал. фасада прымыкае 5ярусная (4 васьмерыкі на чацверыку) шатровая вежазваніца (мела 3 званы). Абарончы характар храму надавалі байніцы па перыметры фрызавай часткі. Фасады дэкарыраваны пілястрамі, круглымі нішамі, тонкапрафіляваным карнізам, расчлянёны вузкімі лучковымі аконнымі праёмамі. Зала перакрыта крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках, якія абапіраюцца на насценныя пілястры. Над уваходам знаходзіцца драўляная галерэя хораў. Пад царквой шырокая 2камерная крыпта, перакрытая цыліндрычнымі скляпеннямі. Двух’ярусны драўляны разны іканастас меў 11 абразоў. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЗАСЛАЎСКІ Яўген Львовіч (24.5. 1920, г. Александрыя Кіраваградскай вобл., Украіна — 10.7.2007), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1980). Канд. архітэктуры (1961). Скончыў Маскоўскі архіт. інт (1949). У 1962—72 нам. гал. архітэктара Мінска. 3 1973 у БелНДІПгорадабудаўніцтва (з 1978 заг. аддзела), адначасова з 1960 выкладаў у Бел. нац. тэхн. унце. Сярод асн. работ (усе ў суаўт.): у Віцебску — мост цераз р. Зах. Дзвіна (1952), у Мінску — будынак Бел. тва дружбы і культ. сувязей з замежнымі краінамі (1956), жылыя дамы па вул. Казлова (1958), праект планіроўкі і забудовы жылога рна Чыжоўка (1964). Адзін з аўтараў генпланаў (1965, 1980, 1983) і праекта дэталёвай
    52
    ЗАСЛАЎСКІ
    Фасад Заслаўскага гарадскога Дома кулыпуры.
    планіроўкі і забудовы цэнтра (1974) Мінска, схем фарміравання гар. і сельскіх населеных пунктаў Беларусі на 2000 (1975) і раённай планіроўкі Мінскай, Гомельскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцей (1977), схемы рассялення Беларусі (1981).
    Тв.: Обтественные центры городскмх населённых мест БССР: (Опыт формнровання, проблемы н направлення развнтня). Мннск, 1991.
    ЗАСЛАЎСКІ ГАРАДСКІДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў пасляваен. час як пасялковы Дом культуры, у 1959 перайменаваны ў Мінскі раённы Дом культуры, з 1973 сучасная назва.
    Агульная пл. 1299,1 м2, мае глядзельную залу на 250 месцаў 12 памяшканняў для клубнай работы. Дзейнічаюць 18 творчых аб’яднанняў, у т.л. эстр. студыі для дарослых і дзіцячая студыя «Канфеці», вак. ансамблі «Забава» 1 «Залаты ўзрост», дзіцячыя танц. калектывы, школа ўсх. танца, тэатр. гурткі «Эцюд» і «Арлекіна», гурт аэробікі, клубы па інтарэсах «Этнадызайн» і пажылых людзей «Вясёлка». Званне «народны» маюць 4 калектывы: ансамблі нар. песні «Чарніца», нар. музыкі «Кірмаш» і «Рагнеда», духавы аркестр. Творчыя калектывы Дома кулыуры —
    удзельнікі і лаўрэаты розных мерапрыемстваў, у т.л. фестываляў: усерас. дзіцячай нар. творчасці «Кубанскі казачок» (2003, г. Сочы, Расія), міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (2000, г. Паставы), ірландскай музыкі, танца і тэатра (2010, Мінск), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (2006, г. Мар’іна Горка); міжнар. кніжнага кірмашу (2009, г. Ашгабад), нац. выстаўкі Рэспублікі Беларусь у Казахстане (2011, Алматы), нац. свята Дня бел. пісьменства (2003, г. Полацк) 1 інш. І.М.Ягнеш.
    ЗАСЛАЎСКІ ЗАМАК, помнік абарончай архітэктуры канца 16 —17 ст.
    Да арт. Заслаўскі гарадскі Дом культуры: 1 — вакальны ансамбль «Забава»; 2 — вакальны ансамбль «Залаты ўзрост».
    2
    53
    ЗАСЛАЎСКІ
    Заслаўскі замак. Ржанструкцыя В. Сташчанюка.
    Размяшчаецца за 200 м на Пн ад г. Заслаўе Мінскага рна ў пойме р. Свіслач, на месцы дзяцінца стараж. Заслаўя. Збудаваны ў традыцыях стараітальян. фартыфікацыйнай школы. Быў абкружаны з трох бакоў шырокім вадзяным ровам, a з Пн — рэчкай Княгінька. У плане крыху звужаны з 3 чатырохвугольнік (215x190x120x80 м). Бастыёны і валы былі абкладзены цэглай і каменем. Валы мелі дадатковыя ўмацаванн