Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ка, Я.В.Малашэвіч, М.Ф.Нікіцін, В.В.Тупіцын, М.В.Шоба. 1988. М.А.Дэйка, М.І.Дзялец, В.І.Ермаловіч, Я.А.Крыскавец, А.Р.Курачкін, Т.М.Курыла, А.І.Марозава, Л.А.Міхайлідзі, У.І.Пруднікаў С.П. Самуэль, Р.С.Сарока, Ф.Р.Шкляраў Д.П.Юхнік. 1989. В.Я.Балаханаў Л.А. Валчок, Э.І.Герасімовіч, П.С.Дурчын, У.М.Душкевіч, П.В.Елец, К.М.Лімарэнка,Я.Я.Лявінскі,А.С.Міскевіч, А.А.Мошчапка, Ю.І.Нікалаеў М.М.Нядбайла, Г.А.Сакалова, В.В.Саўчанка, І.І.Семяжонаў (Язэп Семяжон), З.А. Танклеўскі, М.І.Трафімук, І.Я.Фяцісаў ГП.Чысцякова, А.А.Шагаў Р.Я. Шацаў В.У.Яўстратава. 1990. В.А.Бабчанка, А.І.Барданаў К.П.Батракова, І.П.Галко, В.А.Губіч, М.М.Дубінін, А.С. Жукоўскі, Н.І.Жураўленка, С.В.Звалінская, В.Б.Зелянко, Р.С.Зыкава, У.1. Казакевіч, І.А.Канаплянік, Г.М.Качалава, Я.Я.Квачаў А.С.Костылева, М.М.Кузняцоў У.В.Курылін, М.ЯЛен
су, А.М.Маліцкі, В.К.Мацкевіч, К.Ц. Мельнікава, М.Я.Мінін, М.М.Наско, А.У.Нікалайчык, Г.П.Обух, М.І.Падабед, А.В.Папоў Т.П.Рашчынская, Т.Д.Рудова, В.М.СяліцкаяНікітчанка, К.М.Турына, Р.Р.Храпуцкі, М.С. Царкоў Э.Р.Шчыры, В.П.Ямінскі. 1991. У.Д.Бараноўскі, Я.Я.Бацяноўскі, Я.М.Быткоўскі, А.А.Бянько, І.І. Вашкевіч, А.І.Вярцінскі, А.І.Гатоўская, Р.Ф.Герасімовіч, М.Р.Дарашкоў, Н.Р.Дземянчук, Р.В.Дубікаў П.Б.Звонак (Алесь Звонак), Л.П.КацЛазарава, Г.М.Ліхман, М.П.Мацкевіч, Р.Я.Пармон, У.М.Правалінскі, У.Р.Правасуд, Я.С.Раманаў В.Р.Раманцоў Н.І.Салдатава, П.І.Свярдлоў В.С.Семенякоў Л.К.Толкач, Г.Д.Чорны, Т.І.Шахновіч, В.П.Шымчонак, І.С. Янкоўскі. 1992. А.Н.Аўрамчанка, В.Д.Васіленка, Ю.С.Васільеў У.Р.Громаў Ц.М.Дамашэвіч, В.Ф.Жукоўскі, Н.С. Загорская, Л.Ф.Мельнік, А.А.Мурзіч, П.І.Пруднікаў Ю.В.Пучынскі, І.Д.Сухан, А.У.Тамашэўскі. 1991. С.А.Андраюк, Э.С.Валасевіч, А.М.Ваніцкі, А.А.Зарубіна, А.К.Клышка, Ч.У.Клячко, Ф.І.Савіцкі, С.К.Сцефановіч.
ЗАСбЎЕЎСКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў 1974 ў в. Засоўе Лагойскага рна. У гаршку з зялёнай палівай захавалася 741 сярэбраная, 8 залатых і 5 фальшывых манет.
Вял. Княства Літоўскае: Аляксандр Ягелончык [1492— 1506] — паўгрош літоўскі; Жыгімонт II Аўгуст — паўгрошы літоўскія (5 экз.) 1556, 1557, 1560, 1565, траякілітоўскія (11 экз.) 1562, 1563, 1564, чворак літоўскі 1566; контрамаркіраваныя паўталеры Іспаніі Карла I [151956] і Філіпа II [155698] (4 экз.). Рэч Паспалітая: Стафан Баторый — траякі літоўскія 1580—86 (25 экз.), польск. 1583, 1584, 1586 (6 экз.), рыжскія 1581, 1583—86 (30 экз.); Жыгімонт III Ваза — траякі літоўскія 1590—99, 1601 (44 экз.), польск. 1588—1605 (406 экз.), рыжскія 1589—1600 (148 экз.), грош польск. 1604, шастакі 1596,1599,1601 (31 экз.). Герцагства Браўн
74
ЗАСПІЦКІ
швейгВандэльбютэль: Генрых Юлій — талеры 1593, 1600. В е н г р ы я: Янаш Запальян — дукат 1540. Германская імперыя, Рудольф II, чаканка імперскіх гарадоў: Гамбург — сярэбраныя гульдэны 1585, 1607; Кёльн — талер 1577; Кампен — дукат 1598. Іспанія — манукіна 16 ст. Іспанскія Нідэрланды: Філіп II — патагон 1567, контрамаркіраваны гербам Зеландыі; паўпатагон Гельдэрна 1567. Эрцгерцагства Карынтыя: Карл — дукат 1576. Герцагства Курляндыя: Фрыдрых і Вільгельм — трайныя грошы 1599, 1600, 1606 (5 экз.). Курфюрства Саксонія: Аўгуст — талеры 1562, 1570, 1573, 1580; Хрысціян I — талер 1589; Хрысціян II, Іаан Георг і Аўгуст — талеры 1592, 1599, 1600, 1603, 1605; Іаан Казімір і Іаан Эрнст — талеры 1591, 1593. Злучаныя правінцыі (Галандская рэспубліка): Вестфрызія — рыксдаальдэры 1596—98; Галандыя — дукаты 1603, 1608; Утрэхт — дукат 1608. Герцагства Цешын: Адам Вацлаў — траяк 1596. Княства Трансільван ія: Стафан Бачкай — трайны грош 1608. Каралеўства Чэхія: Рудольф II — паўталер 1590. Турцыя (Асманская імперыя): Мухамед III — залаты алтын 1595. Ф а л ь ш ы выя манеты — падробкі паўгроша літоўскага Жыгімонта II Аўгуста [1548—72], траякоў каронных польск. 1600, 1601 (3 экз.) і рыжскага 1599: Жыгімонта III Вазы. Скарб ухаваны ў 17 ст., не пазней 1608. Зберагаеццаў нумізматычным кабінеце БДУ.
В.Н.Рабцэвіч.
ЗАСПА, вёска ў Рэчыцкім рне, каля р. Дняпро. За 15 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Рэчыца на лініі Калінкавічы—Гомель, 46 км ад Гомеля, на аўтадарозе Гомель—Рэчыца. Цэнтр Заспенскагас/с. 514 гаспадарак, 1328 ж. (2012).
Вядома з 15 ст. як вёска ў Рэчыцкай воласці ВКЛ. 3 1565—66 у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793)
у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1850 сяло, цэнтр воласці, 83 двары, 474 ж. У 1897 — 167 двароў, 1229 ж., царква, нар. вучылішча, магазін, 2 крамы, 2 карчмы. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР 3 9.5.1923 у Рэчыцкай воласці. 3 8.12.1926 у БССР, вёска, цэнтр сельсавета Рэчыцкага рна Рэчыцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1940 — 68 двароў, 234 ж. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны ліст. 1943 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У снеж. 1942 партызаны атрада імя Варашылава разграмілі тут гітлераўскі гарнізон. У1959 — 1155 ж. У 1997 — 550 гаспадарак, 1440 ж.
У 2012 сярэдняя школа, Дом нар. творчасці, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны; Троіцкая царква (1995). Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Курган Славы.
ЗАСПІЦКІ Андрэй Міхайлавіч (н. 16.2.1924, г. Мазовец, Польшча), беларускі скульптар. Засл. дзеяч мас
А.Заспіцкі. Помнік Адаму Міцкевічуў Мінску. 2003.
тацтваў Беларусі (1977). Вучыўся ў маст. школе пры Інце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1940—41). Працуе
ў станковай і манумент. скульптуры. Сярод твораў: кампазіцыі «Партызанпадрыўнік» (1957), «Сяброўства» (1964), «Пмнасткі» (1971), «Рэквіем» (1996), «Колас» (1999), «Ф.Скарына» (2007), «Шапэн і Муза» (2008). Вобразнай глыбінёй, характарнасцю і пластычнасцю вызначаюцца партрэты Цёткі (А.Пашкевіч) (1957), А.Глебава (1971), Ф.Э.Дзяржынскага (1972), Я.Зайцава (1994), А.Міцкевіча (2000), У.Мулявіна (2002), Ф.Шапэна (2005), В.Цвіркі (2006)
75
ЗАСТАЎКА
і інш. Манумент. творам 3. ўласцівы дакладныя суадносіны маштабаў і масы, узбагачаныя кантрастамі святлаценяў, выразным лінейным рытмам: помнікі Я.Купалу ў Мінску (1972, з А.Анікейчыкам і Л.Гумілеўскім), Ф.Скарыну ў Полацку (1973), М.Горкаму ў Мінску (1981, з І.Міско, М.Рыжанковым), «У гонар вызвалення Віцебска» ў Віцебску (1989, з М.Рыжанковым), манумент у гонар маціпатрыёткі ў г. Жодзіна (1975), мемар. знак у памяць ахвяр фашызму ў г. Стоўбцы (1992), мемарыял у гонар вызвалення г. Маладзечна (1989, з І.Глебавым), помнікі А.Міцкевічу ў Мінску (2003, з А.Фінскім) і Гродне (2007) і інш. Выканаў рэльеф «Гусляр» (2006) для Нац. бкі Беларусі ў Мінску, мемар. дошкі І.П.Яўнзем (1993), З.Азгуру (2004) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1974, 1977.
Г.А. Фатыхава.
ЗАСТАЎКА ў кніжнай г р а ф і ц ы, невялікая кампазіцыя арнаментальнага або выяўл. характару, якая вылучае і ўпрыгожвае пачатак раздзела кнігі ці часопіса. Можа ўключаць назву раздзела, спалучацца з іл. і інш. У бел. рукапісных кнігах вядома з 11 ст. (Тураўскае евангелле', Аршанскае евангелле, канец 12 — пач. 13 ст., і інш.). 3. друкаваных кніг 16 ст. маюць рэнесансавыя рысы («Біблія» і «Апостал» Ф.Скарыны), 17—18 ст. — рысы барока і ракако (кнігі супрасльскай, Віленскай брацкай і інш. друкарняў). У сучаснай бел. кнізе ў 3. адчувальны ўплыў старадрукаў і нар. мастацтва.
ЗАСТбЛЬНЫЯ ПЁСНІ, тое, што бяседныя песні.
ЗАСЎЛЛЕ, вёска ў Стаўбцоўскім рне, на р. Ліванка. За 16 км на ПнУ ад г. Стоўбцы, 8 км ад чыг. ст. Коласава на лініі Мінск—Баранавічы, 96 км ад Мінска, на аўтадарозе Стоўбцы— Івянец. Цэнтр Залужскага с/с. 141 гаспадарка, 307 ж. (2012).
Вядома з 1й паловы 16 ст. як вёска і маёнтак у Мінскім павеце Віленскага ваяв., уладанне кня
Ліст з застаўкай з кнігі «Ірмасы». 1777.
зёў Уланаў. 3 1565—66 у Мінскім ваяв. У 1592 — 38 двароў. У 1710 царква, карчма, заезны дом, уладанне Жыжэмскіх. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губ. У 1795 сяло, 40 двароў, 224 ж. У 1й пал. 19 ст. ўласнасць Крупскіх. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 цэнтр воласці, 59 двароў, 300 ж. У 1897 — 95 двароў, 548 ж.
Ліст з рамкайзастаўкай з кнігі «Актай». 1798.
3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, вёска, цэнтр гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Стаўбцоўскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 3. акупіравана ням,фаш. захопнікамі, якія ў 1941 часткова спалілі вёску. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. У 1971 — 281 гаспадарка, 984 ж. У 1997 — 186 гаспадарак, 422 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін; царква Раства Іаана Хрысціцеля (пач. 21 ст.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЗАСЦЁНАК, паселішча хутарскога тыпу дробнай (т.зв. «засцянковай») шляхты ў 16—20 ст. Пачалі фарміравацца пасля зямельнай рэформы 16—17 ст. у дзярж. і прыватнаўласніцкіх маёнтках на падставе «Уставы на валокі» 1557. Былі найб. пашыраны ў цэнтр. і зах. раёнах Беларусі. Традыцыйна 3. называліся ворныя і сенакосныя землі, што апынуліся паза межамі (за «сценамі») сялянскіх надзелаў 1 часта былі аддзелены ад іх лесам, балотамі і інш., але з часам пачалі выкарыстоўвацца для размяшчэння жылых і гасп. пабудоў. 3 18 ст. 3. называлі таксама невял. ўчасткі зямлі каля гарадоў, якія магнацкай адміністрацыяй здаваліся ў арэнду гараджанам. У канцы 19 — пач. 20 ст. ўяўлялі сабой невял. вясковыя нас. пункты. Забудова 3. звычайна мела хаатычны характар. Малыя 3. адрозніваліся ад вёсак саслоўнай прыналежнасцю жыхароў і больш простым складам гасп. пабудоў на сядзібах. Вял. былі падобныя на вёску. У жылых будынках часцей, чым у вёсках, выкарыстоўвалася планіровачная схема хата + сені + хата. У 1930—40я гг. большасць 3. сселена, астатнія перайменаваны ў вёскі.
С.А. Сергачоў.
76
ЗАХАРАВА
ЗАСЦЁНАК УСЦЯРХі', вёска ў Глускім рне, на р. Ліса. За 12 км на У ад г.п. Глуск, 15 км адчыг. ст. Ратміравічы на лініі Бабруйск—Акцябрскі, 53 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Глуск— Ратміравічы. Цэнтр Казловіцкага с/с. 98 гаспадарак, 287 ж. (2012).
У пач. 20 ст. засценак у Глускай воласці Бабруйскага павета Мін