• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    а канцэптуальна і метадалагічна стаяць на пазіцыях 3., сам гэты тэрмін практычна не ўжываюць. Сутнасць заходнярус. кірунку ў гістарыяграфіі можа быць падсумавана наступным чынам: сцвярджэнне, што проціборства рус.праваслаўнага і польск,каталіцкага пачаткаў складае змест і сэнс гісторыі заходнярус. рэгіёна; прызнанне пераважна рус. характару ВКЛ да Крэўскай уніі 1385; палажэнне аб згубнасці для ВКЛ любой формы злучэння з Польшчай; характарыстыка Брэсцкай уніі як падзеі, якая абумовіла дэградацыю рэгіёна на працягу 17—18 ст.; тэзіс аб дабратворнасці як далучэння да Рас. імперыі, так і ліквідацыі царк. уніі ў 1839; акцэнт на шкодах і стратах насельніцтваўчас паўстанняў 1794, 1830— 31 і 1863—64, якія лічацца польск.; падкрэсліванне пазітыўных бакоў распаўсюджання рас. ўплыву замест польск. Блізкая роднасць рус., бел. і ўкр. моў служыла падставай для трактоўкі апошніх як несамаст. дыялектаў рус. мовы ці як гаворак неадукаваных людзей, а таксама для дэманстрацыі іх няпольск. характару.
    Хоць першыя фармулёўкі паліт. асноў 3. можна знайсці ў дакументах канца 18 — пач. 19 ст. (працы Георгія Каніскага, дакладныя запіскі Іосіфа Сямашкі), як пэўная паліт. канцэпцыя ён стаў распрацоўвацца пасля паўстання 1863—64. Звязана гэта было з тым, што рус. грамадства пачало ўсведамляць: Зах. край трэба вывучаць і вызваляць ад чужаземнага польск. прыгнёту. 3 аднаго боку, 3. і аналагічнае яму маларасійства трактаваліся як захаванне культ. і моўнай своеасаблівасці ўкраінцаў і беларусаў (народаў, адметных ад польск.)
    83
    ЗАХОДНЕСЛАВЯНСКІЯ
    пры вызначэнні дамінуючай цывілізацыйнай ролі цэнтра Рас. імперыі, а з другога — як дзейнасць, скіраваная на русіфікацыю насельніцтва зах. раёнаў Рас. імперыі. Дактрына 3. распрацоўвалася публіцыстамі К.А.Гаворскім, Л.М.Саланевічам, П.В.Каранкевічам і інш. Погляды заходнярусаў прапагандаваліся на старонках перыяд. выданняў «Вестннк ЮгоЗападной н Западной Росснн» (1862—64), «Вестннк Западной Росснн» (1864—71), «Окранны Росснн» (1906—13), «СевероЗападная жнзнь» (1911—15) і інш.
    На мяжы 19—20 ст., у перыяд фарміравання бел. і ўкр нац. рухаў, у 3. пачала дамінаваць русіфікатарская тэндэнцыя, паколькі барацьба з нац. сепаратызмам станавілася вызначальнай для ўлад Рас. імперыі. Гэта пазіцыя яскрава выявілася ў першыя дзесяцігоддзі 20 ст. ў палеміцы газ. «Окранны Росснн» і час. «Русская мысль» з публіцыстамі «Нашай долі» і «Нашай нівы». Ідэі 3. абазначыліся і ўчас рэв. падзей 1917.
    Літ.: Кояловйч М. Документы, обьясняюшне йсторню Западнорусского края н его отношення к Росснн й к Польше. С.П., 1865; Я го ж. йсторня русского самосознанмя по йсторйческнм памятннкам й научным сочнненйям. 4е нзд. Мннск, 1997; Я го ж. Чтення по нсторйй западной Россйй. Мйнск, 2006; Цьвікевіч А. «Западноруссйзм»: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. 2е выд. Менск, 1993; Лйтвйнскйй А., Карев Д. Западнорусснзм в росснйской мсторйографйй второй половнны XIX — начала XX в. // Стафан Баторый у гістарычнай памяці народаў Усходняй Еўропы. Гродна, 2004; Унучак А. «Заходнерусізм» і «краёвасць»; гістарыяграфія пытання // Росснйскне й славянскне йсследовання. Вып. 5. 2010. М.А.Сакалова, А.У.Унучак.
    ЗАХОДНЕСЛАВЯНСКІЯ МОВЫ. група славянскіх моў. Уключае польск., кашубскую, лужыцкія/сербалужыцкія (верхня і ніжнялужыцкую), чэшскую, славацкую, а таксама мёртвую палабскую мовы.
    Пашыраны пераважна на тэр. Польшчы, Чэхіі і Славакіі. Сербалужыцкімі мовамі карыстаюцца лужыцкія сербы (жывуць у Германіі, на У акруг Дрэздэн і Котбус), для якіх асн. мовай з’яўляецца ням. У аснове З.м. — зах. дыялект праслав. мовы. Паўн. (праляхіцкі) паддыялект гэтага дыялекту паслужыў асновай польск., лужыцкіх і палабскай моў, а паўд. — чэшскай і славацкай. Маюць шэраг асаблівасцей у галіне фаналогіі: захаванне ў пачатку слова перад старым «ё» спалучэнняў зычных «kv’», «gv’» (польск. «kwiat» ‘кветка’, «gwiazda» ‘зорка’, чэшскае «kvet», «hvezda», славацкае «kvet», «hviezda»; параўнаем рус. «цветок», «звезда»); змяненне стараж. праслав. спалучэнняў «tj», «dj» у «с», «dz», «z» (польск. «swieca» ‘свяча’, «sadzac» ‘саджаць’, чэшскае «svice», «sazet», славацкае «svieca», «sadzat’», верхнялужыцкае «sweca», «sadzec», ніжнялужыцкае «sweca», «sajzac»); захаванне спалучэнняў зычных «tl», «dl» (польск. «mydlo» ‘мыла’, чэшскае «mydlo», славацкае «mydlo», верхнялужыцкае, ніжнялужыцкае «pletl» ‘плёў’; параўнаем рус. «мыло», «плел»); адсутнасць эпентычнага «1» пасля губных у непачатковай пазіцыі слова (са спалучэння «губны + j»; польск. «ziemia» ‘зямля’, чэшскае «zeme», славацкае «zem», верхнялужыцкае, ніжнялужыцкае «zemja»); сцяжэнне спалучэнняў галосных у адзін доўгі (пры выпадзенні інтэрвакальнага «j»; чэшскае «dobry» мужчынскі род<—«dobryi», «dobra» жаночы род<—«dobraja», «dobre» ніякі род<—«dobroje»; таксама: славацкае «рекпу», «рекпа», «рекпе», польск. «prosty», «prosta», «proste»). Націск фіксаваны: у чэшскай, славацкай, лужыцкіх мовах — на 1м складзе, у польск. — на перадапошнім (у кашубскім дыялекце польск. мовы — разнамесцавы; гэты дыялект некаторыя даследчыкі лічаць асобнай мовай).
    Найб. архаічная сістэма скланення ўласціва чэшскай мове. Страціліся (за выключэннем лужыцкіх моў) формы парнага ліку, кароткія фор
    мы прыметнікаў (славацкая, верхнялужыцкая мовы) або ўжываюцца абмежавана (чэшская, польск.), простыя формы прошлага часу — аорыста і імперфекта (за выключэннем лужыцкіх моў) і плюсквамперфекта (чэшская, часткова польск.). У слоўнікавым складзе — запазычанні з лац., ням. і рус. моў, а таксама (для славацкай мовы) — з чэшскай і венгерскай. Лексіка бел. мовы ў розныя часы папоўнілася заходнеславянізмамі (пераважна запазычаннямі з польск. мовы). Пісьмо на лац. аснове. Найстараж. ўласнамоўныя пісьмовыя помнікі адносяцца: чэшскія — да канца 13 ст., польск. — да пачатку 14 ст., славацкія — да канца 15—16 ст., лужыцкія — да 16 ст.
    Літ:. Западнославянскне языкй // Языкй мнра: Славянскне языкй. М., 2005; Рагаўцоў В.І. Мовы свету. Магілёў, 2009. ВЛ.Рагаўцоў. ЗАХОДНЯБАЛЦКАЯ КУЛЬТЎРА. археалагічная культура заходніх балтаў 1—5 ст., якая сфарміравалася на аснове культуры заходнябалцкіх курганоў. Арэал З.к. — тэр. сучаснай Калінінградскай вобл. Расіі, Зах. Літвы, Паўн.Усх. Польшчы, часткі Зах. Беларусі. Для З.к. характэрны грунтавыя і курганныя (для судаўскай і занёманскай груп) пахаванні па абрадах трупапалажэння (1 —2 ст. для самбійскай, 3—4 ст. для судаўскай груп) і трупаспалення. Для магіл часта выкарыстоўвалі каменныя канструкцыі (абставы, скрыні, абкладкі). У пахавальны інвентар уваходзілі ўпрыгажэнні, узбраенне, прылады працы. Існавала традыцыя пахавання побач з памерлымі коней. Вядомы «княжацкія» пахаванні — багаты інвентар у мужчынскіх пахаваннях з коньмі (2 курганы ў могільніку Швайцарыя ў сувалкаўскай групе). У складзе З.к. вылучаюцца 8 лакальных груп (часам некаторыя даследчыкі адносяць іх да асобных культур), якія можна суаднесці з рознымі народнасцямі ці плямёнамі: 1 — зах.літоўская звязана з куршамі, 2 — самбійская (культура ДалькайКаўрова паводле В.І.Кула
    84
    ЗАХОДНЯЕ
    кова і В.Навакоўскага) — з прусамі, 3 — зах.мазурская (мрангаўская, ці багачоўская культура, паводле В.Навакоўскага) — з галіндамі, 4 — усх.мазурская (венгажэўская) — з судзінамі, 5 — сувалкаўская (судаўская), 6 — эльскааўгустоўская, 7 — занёманская (паводле М.Міхельбертаса), 8 — тыпу Нача (паводле А.М.Мядзведзева) — з яцвягамі. На тэр. Беларусі распаўсюджаны помнікі тыпу Нача (урочышчы Плітніца, Рудня, Зубішкі, Чапялуны, раскопкі В.Шукевіча ў канцы 19 — пач. 20 ст.). Яны прадстаўлены грунтавымі могільнікамі з пахаваннямі ў каменных скрынях па абрадзе трупаспалення. У 5 ст. З.к. змяняецца інш. культурамі (пруская, ольштынская, культура каменных курганоў), якія былі звязаны з раннесярэдневяковым насельніцтвам гэтых мясцін.
    Літ.: Мядзведзеў А.М. Пахавальныя помнікі тыпу Начы ў I—V стст. н.э. (па даследаваннях В.А.Шукевіча) // Славутыя людзі Воранаўшчыны. Гродна; Нача, 1994. А.М.Мядзведзеў. ЗАХОДНЯБАЛЦКІХ КУРГАНОЎ КУЛЬТЎРА (тыпу Нача), археалагічная культура, якая атрымала назву ад тыпу пахавальных помнікаў, распаўсюджаных з сярэдзіны 1га тыс. да н.э. на тэр. сучаснай Калінінградскай вобл. Расіі, Зах. Літвы, Паўн.Усх. Польшчы, часткі Зах. Беларусі. Існавала ў 5—1 ст. да н.э., на яе старажытнасцях склалася заходнябалцкая культура (продкі прусаў, куршаў, галіндаў, судзінаў, яцвягаў). Для З.к.к. характэрны каменныя курганныя і грунтавыя (для ўсх. груп) могільнікі, пахаванні ў якіх выконваліся па абрадзе трупаспалення. Акрамя каменных венцаў і абкладак курганоў для пахаванняў часта выкарыстоўвалі дадатковыя канструкцыі (абставы, скрыні, абкладкі). У пахавальны інвентар уваходзілі ўпрыгажэнні, узбраенне, прылады працы, кераміка. Паселішчы (свайныя па берагах Мазурскіх азёр) вывучаны толькі ў Паўн.Усх. Польшчы. У З.к.к. вылучаецца 6 лакальных груп:
    1 — зах.літоўская (тыпу Эглішкяй), 2 — самбійская, 3 — зах.мазурская, 4 — усх.мазурская, 5 — тыпу Нача, 6 — паўн.мазавецкая. Для зах.мазурскай групы характэрны сувязі з паморскай культурай (наяўнасць каменных скрынь і асабовых урнаў на могільніках). Матэрыяльная культура груп усх.мазурскай і тыпу Нача адрозніваецца ад інш. шырокім выкарыстаннем вырабаў з каменю і косці. На тэр. Беларусі да З.к.к. адносяцца помнікі тыпу Нача. Каля в. Нача Воранаўскага рна, ва ўрочышчы Ланкішкі, В.А.Шукевіч даследаваў пл. 3600 м2, выявіў 81 пахаванне, 7 вогнішчаў. Паводле спосабу захавання рэшткаў трупаспалення вылучаюцца 3 варыянты ямных пахаванняў: ямныя, з каменнай абкладкай, у каменных скрынях. Інвентар прадстаўлены глінянымі гаршкамі, каменнымі прыладамі працы, крамянёвымі вырабамі. Аналогіі гэтаму могільніку ёсць у Літве — гарадзішча Павейснінкай (27 пахаванняў), могільнік Станайчай (7 пахаванняў), таксама асобныя пахаванні ў вёсках Раўдоненай, Антальге, Малейкай і інш.
    Літ.: Мядзведзеў А.М. Помнікі накшталт Начы ў Панямонні (да пытання пра культуру заходніх балтаў у другой палове I тыс. да н.э.) // Гародзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры. Гародня, 1996. Вып. 2. А.М.Мядзведзеў. ЗАХОДНЯЕ ПАЛ