• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    і больш за 100 тыс. дзяцей не мелі магчымасці наведваць заняткі. У многіх паветах існавалі «бясшкольныя акругі». У 1939 каля 35% насельніцтва ўвогуле заставалася непісьменным.
    У 1й пал. 1920х гг. Тва бел. школы (ТБШ, 1921—36), ля вытокаў якога стаялі Б.Тарашкевіч, А.Луцкевіч, С.РакМіхайлоўскі, А.Станкевіч і інш., засяродзілася на пытаннях утрымання бел. гімназій, пачатковых
    школ, праяўляла паліт. лаяльнасць. Пад уплывам Бел. сялянскаработніцкай грамады ТБШ з 1926 стала буйной культ.асветніцкай аргцыяй. Да сярэдзіны 1928 колькасць яго гурткоў дасягнула 430 (14—15 тыс. чл.), а ў сярэдзіне 1930 перавысіла 500 (больш за 15 тыс. чл.), якімі кіравалі 12 акруговых упраў у Баранавічах, Беластоку, Вілейцы, Вільні, Гродне, Глыбокім, Косаве, Лідзе, Міры, Навагрудку, Свіслачы, Слоніме.
    Асн. кірункамі культ.асветніцкай працы ТБШ з’яўляліся асветніцтва (ліквідацыя непісьменнасці, самаадукацыя дарослых, навучанне і выхаванне ў бел. пачатковых школах, гімназіях, пазашкольная асвета), арганізацыйнамасавая работа (правядзенне кампаніі па зборы подпісаў за адкрыццё бел. школ — да 1928 было пададзена больш за 30 тыс. заяў на 1229 школ, большасць з іх праігнаравана польск. ўладамі), выдавецкая дзейнасць і бібліятэчная справа (наладжванне друку, распаўсюджванне вучэбнай лры, перыёдыкі, утрыманне бібліятэкчытальняў), культ.маст. дзейнасць (арганізацыя аматарскіх маст. калектываў). Асветніцкая праца ТБШ праводзілася ў святліцах (клубах), бібліятэкахчытальнях, нар. дамах. Сярод яе пашыраных форм вылучаліся курсы па ліквідацыі непісьменнасці, гурткі самаадукацыі, лекцыі, чытанні ўголас для непісьменных і малапісьменных і г.д. Для прапаганды асветы актыўна выкарыстоўваўся друк тва — «Бюлетэні ТБШ», газ. «Шлях», час. «Летапіс ТБШ».
    У выніку рэпрэсій польск. улад дзейнасць ТБШ паступова прыйшла ў заняпад. Восенню 1932 налічвалася толькі 150 гурткоў (каля 4 тыс. чл.), вясной 1934, калі была забаронена адзіная акруговая ўправа ў Беластоку, іх дзейнасць амаль спынілася. Адмоўны ўплыў аказвалі паліт. рэпрэсіі ў БССР, ахвярамі якіх сталі Б.Тарашкевіч, Я.Гаўрылік, І.Дварчанін, П.Мятла, С.РакМіхайлоўскі і інш. заходнебел. дзеячы.
    87
    ЗАХОДНЯЯ
    На фоне затухання працы ТБШ у пач. 1930х гг. ажывілася дзейнасць Бел. інта гаспадаркі і культуры (БІГіК, 1926—36), які быў створаны партыяй Бел. хрысціянская дэмакратыя (БХД) для правядзення ўласнай культ.асветніцкай працы. У пач. 1927 дзейнічалі 50 гурткоў (каля 800 чл.) і 22 бкі. У 1934—35 налічвалася больш за 80 гурткоў (каля 1,2 тыс. чл.). Амаль пры кожным з іх функцыянавала бібліятэкачытальня. Асн. формы культ.асветніцкай дзейнасці БІПК — лекцыі, урачыстыя мерапрыемствы («акадэміі») і інш. На працягу 1934 было наладжана каля 100 вечарын, 40 лекцый, больш за 50 тэатралізаваных пастановак. У лют. 1936 заключана пагадненне паміж ТБШ і БІГіК аб адзінстве дзеянняў у школьнай справе. Сумесны Школьны сакратарыят праводзіў кампанію за адкрыццё бел. школ. Аднак у снеж. 1936 польск. ўлады забаранілі дзейнасць ТБШ і БІПК, актывізавалі дзеянні па далейшай паланізацыі і нац.культ. асіміляцыі насельніцтва Зах. Беларусі.
    У 1932 створана паланафільская культ.асветніцкая арганізацыя — Тва бел. асветы (ТБА). Намаганнямі яе дзеячаў былі адкрыты бібліятэкічытальні ў 33 нас. пунктах Віленскага ваяв., наладжваліся лекцыі, тэатр. выступленні. Аднак ТБА не мела масавай падтрымкі ў Зах. Беларусі.
    Заходнебел. інтэлігенцыя прыкладала намаганні ў справе навук. даследавання гіст.культ. спадчыны. Бел. навук. тва (БНТ) у Вільні (1918—39), ля вытокаў якога стаялі В.Ластоўскі, браты I. і А. Луцкевічы і інш. дзеячы, займалася распрацоўкай бел. навук. тэрміналогіі, падрыхтоўкай і выданнем вучэбнай, навук,папулярнай лры, прапагандай гіст. ведаў. Пры БНТ быў засн. Віленскі бел. гіст.этнаграф. музей імя І.Луцкевіча (1921—45).
    Муз.тэатр. жыццё бел. насельніцтва абмяжоўвалася пераважна аматарскімі формамі дзейнасці.
    Агульнадаступнасць, дэмакратызм, нац.культ. арыентацыя надавалі папулярнасць аматарскім творчым калектывам. Намаганнямі Л.Родзевіча, М.Красінскага, А.Канчэўскага, А.Міхалевіча ў Вільні ў 1922 была засн. аматарская тэатр. студыя — Бел. драм. майстроўня. Вял. папулярнасць набылі створаныя пры ТБШ, БІГіК, ТБА Бел. студэнцкім саюзе (БСС), бел. гімназіях муз.тэатр. гурткі. Калектывы маст. самадзейнасці ставілі п’есы пераважна сац. тэматыкі бел., рус., укр., польск. драматургаў (сярод іх «Паўлінка» і «Прымакі» Я.Купалы, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча, «Мікітаў лапаць» М.Чарота і інш.). Вял. папулярнасцю карысталіся хары гурткоў ТБШ у Вілейцы, Навагрудку, Заполлі Навагрудскага, Вялікіх Грынках Ваўкавыскага, Ярэмічах, Старым і Новым Свержані Стаўбцоўскага паветаў і інш. У маі 1926 створаны Бел. нар. тэатр пад кіраўніцтвам П.Булгака, які ў 1927 пераўтвораны ў Вандроўны бел. нар. тэатр пры Віленскім аддзеле БІПК. У беларускамоўным рэпертуары пераважалі камедыі і вадэвілі — «Хам» Э.Ажэшка, «Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча, «Паўлінка» Я.Купалы, «Заручыны Паўлінкі» Ф.Аляхновіча і інш. У 1929 на базе некалькіх гурткоў БІПК у Ашмянскім павеце была засн. Тэатр. аб’язная трупа на чале з В.Шутовічам. Поспехам карысталіся хары БІПК пры цэнтр. управе ў Вільні, у мястэчку Будслаў Вілейскага павета. БСС абмяжоўваў сваю дзейнасць толькі Вільняй, дзе яго драм. секцыя да пач. 1930х гг. ладзіла нешматлікія пастаноўкі, сярод якіх былі «Паўлінка», «На папасе» Я.Купалы, «Шчаслівы муж», «На вёсцы» Ф.Аляхновіча і інш. Асаблівую папулярнасць у Зах. Беларусі меў хор БСС у Вільні пад кіраўніцтвам Р.Шырмы, які з 1934 папулярызаваў бел. нар. песні на радыё. Вялікі рэзананс мелі сумесныя выступленні хору БСС з салістам оперы М.ЗабэйдамСуміцкім,
    асабліва ў час яго канцэртаў у Вільні ў 1936 і 1937. Грампласцінкі, запісаныя спеваком, уключалі бел. песні ў апрацоўцы А.Туранкова, А.Грачанінава, К.Галкоўскага («Малады дубочак», «Чаму ж мне не пець», «Лявоніха» і інш.). Пасля ліквідацыі арганізацыйных структур бел. нац.вызваленчага руху ў 2й пал. 1930х гг. маст. самадзейнасць стала эпізадычнай, існавала на побытавым узроўні.
    Зборам і апрацоўкай бел. песеннага фальклору займаліся А.Грыневіч, Р.Шырма. У заходнебел. друку змяшчаў сабраныя нар. песні А.Стаповіч. Кампазітар Я.Тарасевіч першым звярнуўся да паэзіі М.Багдановіча.
    У выяўл. мастацтве Зах. Беларусі арганічна спалучалася прафес. і аматарская (інсітная) творчасць, пашыраліся нац.рамантычная і мадэрнісцкая плыні, назіралася разнастайнасць відаў і жанраў, тэматыкі і сюжэтаў. Фарміраванню ў Вільні рэгіянальнага маст. асяродку спрыяў маст. фт Віленскага ўнта імя Стафана Баторыя, дзе выкладалі мастакі Ф.Рушчыц, Л.Сляндзінскі, Б.Кубіцкі, Б.Ямант і інш. Сярод таленавітых выпускнікоў былі бел. майстры П.Сергіевіч, М.Сеўрук, якія ўваходзілі ў Віленскае тва незалежных мастакоў. 3 Вільняй звязана таксама творчасць Я.Горыда, П.Жынгеля, В.Пракаповіч, К.Чурылы і інш. бел. жывапісцаў. 3 маст. студыі Віленскай бел. гімназіі выйшлі Р.Семашкевіч, М.Васілеўскі, В.Сідаровіч і інш.
    Палотны Я.Драздовіча на гіст. тэматыку (скарыніяна і інш.) вылучаліся рамантычнымі матывамі. У яго творчасці наватарскі характар насіла касмічная тэма, адлюстраваная ў цыклах карцін «Жыццё на Марсе», «Жыццё на Сатурне», «Жыццё на Месяцы». Вял. сац. значнасць мела палатно П.Сергіевіча «Шляхам жыцця» («Падарожныя», 1934). Своеасаблівым гімнам чалавеку зямлі з’яўлялася кампазіцыя М.Сеўрука «Жніво» (1937), прадстаўленая на выстаўцы ў Варшаве, пазней набы
    88
    ЗАХОДНЯЯ
    тая бел. музеем у Вільні. Шмат фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць заходнебел. культ. спадчыну, пакінулі Я.Булгак, Ю.Шыманчык, Д.Георгіеўскі і інш.
    Заходнебел. лра была прасякнута пафасам вызваленчай барацьбы, працягвала дэмакр. і адраджэнскія традыцыі. У 1920я гг. развіваліся лірыка, малая проза, драматургія, эсэістыка; у 1930я гг. — паэзія. У.Жылка аб’ядноўваў у сваёй паэзіі ідэі сац. і нац. адраджэння. На нац., агульначалавечыя каштоўнасці, апалітычны эстэтызм арыентаваліся ў сваёй творчасці Х.Ільяшэвіч, Ф.Грышкевіч і інш. Пад уплывам Бел. сялянскаработніцкай грамады складвалася рэв.дэмакр. літ. плынь (М.Васілёк, А.Салагуб, П.Пестрак, В.Таўлай, М.Машара, М.Засім і інш.). У збках М.Танка «На этапах», «Журавінавы цвет», «Пад мачтай», у паэме «Нарач» цэнтр. фігурай выступаў прафес. рэвалюцыянер. У вершаваных творах, публіцыст. артыкулах паэт заклікаў маладых літаратараў ісці дарогай праўды, свабоды, служыць народу. Яркай старонкай публіцыстыкі сталі выстушіенні Б.Тарашкевіча ў польск. сейме. Высокага ўзроўню дасягнуў публіцыст У.Самойла. І.Канчэўскі (І.Абдзіраловіч) сваёй кн. «Адвечным шляхам» (1921) зрабіў моцны ўплыў на грамадскую думку Зах. Беларусі.
    Асн. цэнтрам кнігавыдання стала Вільня, дзе размяшчаліся буйнейшыя друкарні і выдвы (Бел. выдавецкае тва, выдвы У.Знамяроўскага, Б.Клецкіна, ТБШ, БІПК, Бел. каталіцкае выдва, Бел. друкарня імя Ф.Скарыны і інш.). Заходнебел. друк існаваў у складаных грамадскапаліт. умовах. Падпольна ці ў прыватных друкарнях выходзіла перыёдыка ў Беластоку, Гродне, Брэсце і інш. гарадах. Кампартыя Зах. Беларусі выпускала газ. «Чырвоны сцяг», час. «Бальшавік» і інш. У 1926—28 выходзіў сатыр. час. «Маланка», у 1934 — «Асва». Дзеячы бел. хрысціянскадэмакр. руху вы
    пускалі газ. «Крыніца» («Беларуская крыніца»), час. «Хрысціянская думка», «Шлях моладзі» і інш. У 1935— 39 выдаваўся літ.навук. і грамадскі час. «Калоссе», дзе змяшчаліся творы аўтараў розных ідэйнапаліт. кірункаў. Недахоп сродкаў, цэнзура і рэпрэсіўныя дзеянні польск. улад, узмацненне паланізацыі, непісьменнасць насельніцтва вялі да згортвання дзейнасці бел. кнігавыдваў.
    Пераважна патрыярхальнанатуральны ўклад побыту заходнебел. сялянства, нізкі ўзровень урбанізацыі і індустрыялізацыі, непрыманне насаджэння польск. культуры перашкодзілі ўладам разбурыць традыц. нац. культуру. Вялікім попытам карысталіся нарачанскадзісенскія маляваныя дываны. На Палессі былі пашыраны ганчарныя, ткацкія, вышывальныя, гарбарнааўчынныя і інш. промыслы. Вырабы ганчароў з Гарадной, Івянца, Поразава, Пружан, Ружан, ПагостаЗагародскага і інш. мясцін задавальнялі патрэбу ў керамічным посудзе гасп. і маст. прызначэння.
    Асн. кірункамі дзейнасці польск. устаноў культуры, грамадскіх аргцый на тэр.