Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ах. Беларусі была паліт. і культ.асветніцкая работа, якая была скіравана на прапаганду дзярж. ідэалогіі, паланізацыю беларусаў, нац. супольнасцей. Польск. грамадскія аргцыі абмяжоўваліся пераважна пытаннямі ліквідацыі непісьменнасці, простымі і агульнадаступнымі формамі культ.асветніцкай працы, якую разгортвалі ў асн. у святліцах. Аргцыя «Польская школа Айчыны» ў 1938 у Палескім ваяв. мела 116 польск. пачатковых школ (5658 чал.), у Беластоцкім — 15 гурткоў (1387 чал.), Навагрудскім — 7 (894 чал.). Саюз нар. тэатраў і хароў стварыў управу ў Брэсце, заснаваў у 1й пал. 1930х гг. 4 аддзелы ў Брэсцкім, Пінскім, Косаўскім паветах.
Найб. вядомыя прафес. польск. тэатр. калектывы дзейнічалі пераважна ў Вільні, сярод іх вылучаліся тэатры Вялікі на Пагулянцы і імя
У.Сыракомлі. Акрамя Вільні і Беластока ўласны будынак меў толькі гар. тэатр імя Э.Ажэшка ў Гродне. На выстаўках у Гродне экспанаваліся творы польск. мастакоў М.Сланецкага, З.Буйноўскага, Р.Зэрыха, У.Гофмана і інш.
Пад уплывам ідэй польск. рэгіяналізму ажывіўся краязнаўчы рух. Зборам і даследаваннем традыц. культуры займаўся этнаграф. музей Віленскага ўнта імя Стафана Баторыя. Былі створаны музеі: гіст. і прыродазнаўчы ў Гродне, Палескі ў Пінску, краязнаўчыя ў Слоніме, Ваўкавыску, Баранавічах, А.Міцкевіча ў Навагрудку.
Польск. бкі па колькасці ўстаноў і аб’ёме фондаў выразна дамінавалі ў параўнанні з бібліятэчнымі ўстановамі бел. аргцый, якія займалі ўсяго 1,2% агульнай колькасці (0,4% фондаў). Самыя буйныя бкі знаходзіліся ў Вільні: Віленскага ўнта імя Стафана Баторыя — 598 тыс. экз. кніг (1939), Дзярж. публічная імя Я. і Э. Урублеўскіх — каля 200 тыс. адзінак (1939), рымскакаталіцкай семінарыі — 56,3 тыс. экз. (1937). Бка рымскакаталіцкай семінарыі ў Пінску ў 1939 налічвала 42,3 тыс. экз., у т.л. 4 тыс. старадрукаў, больш за 600 рукапісаў 17—19 ст., уласны кнігазбор біскупа З.Лазінскага. Сярод буйных прыватнаўласніцкіх бк можна вылучыць кнігазборы Скірмунтаў у Моладаве Драгічынскага — 1 тыс. экз. (1920), Радзівілаў у Нясвіжы (каля 10 тыс. экз.), С.Касакоўскага ў Вял. Бераставіцы Гродзенскага, Віславухаў у Пярковічах Драгічынскага, Г. Грабоўскага ў Грушаўцы Баранавіцкага, пісьменніцы М.Радзевічуўны (Радзевіч) у Грушаве Кобрынскага, К.Трымбіцкага ў Лінове Пружанскага паветаў і інш. У Палескім ваяв. ў 1934 польск. бкі наведвала ўсяго 1,3% насельніцтва.
3 лютага 1927 у штотыднёвіку «Przeglqd Wilenski» («Віленскі агляд»), які выдаваўся ў Вільні, а таксама на старонках інш. польскамоўнай перыёдыкі пачалі праводзіцца «лі
89
ЗАХОДНЯЯ
таратурныя серады». У 1935—36 у віленскай газ. «Poprostu» («Папросту») друкаваліся творы Г.Дэмбінскага, С.Ендрыхоўскага, Т.Буйніцкага, Е.Путраманта, Л.Кручкоўскага, В.Васілеўскай і інш.
Нац.культ. палітыка польск. улад адносна рус. нац. меншасці мела асімілятарскі характар. Колькасць пачатковых рус. школ скарацілася з 14 у 1923/24 навуч. годзе (2296 вучняў) да 2 (234 вучні) у 1927/28 і 1 стараабрадніцкай (292 вучні) у Вільні ў 1937/38. Колькасць рус. гімназій у Польшчы зменшылася з 20 у пач. 1920х да 5 у сярэдзіне 1930х гг. (2 з іх, у т.л. гімназія ў Брэсце, не мелі правоў грамадскай установы).
Мясц. аддзелы рус. аргцый займаліся комплексам сац.культ. пытанняў. Так, пры аддзелах Рус. дабрачыннага тва (РДТ) — у Брэсце, Пінску, Лунінцы, Гродне, Навагрудку, Баранавічах, Стоўбцах, Слоніме, Верцялішках Гродзенскага павета, вёсках Дабромысль і Новая Мыш Баранавіцкага павета — гуртавалася мясц. рус. інтэлігенцыя, ствараліся літ., тэатр. гурткі і інш. творчыя аб’яднанні. Аддзелы РДТ займаліся ўтрыманнем рус. школ і бк. У 1926 у Пінску адкрылася прыватная бібліятэкачытальня М.Ключановіча (у 1929 2,5 тыс. экз.), якая з’яўлялася цэнтрам асветніцкага і літ.маст. жыцця мясц. рус. супольнасці.
Акрамя рускамоўных свецкіх газ. «Русскнй голос» (Львоў), «Наше время» (Вільня), «Новая нскра» (Вільня), «Русское слово» (Варшава) распаўсюджвалася і рэліг. перыёдыка — час. «Воскресное чтенне», праваслаўная газ. «Слово» (Варшава) і інш.
Пасля праведзенай у 1936 рэарганізацыі РДТ асн. акцэнт быў зроблены на культ.асветніцкую работу, дапамогу гімназіям. Штогод наладжваліся Дні рус. культуры, розныя юбілейныя ўрачыстасці. У 1937 мясц. аддзелы РДТ далучыліся да разгорнутага еўрап. рус. эміграцыяй свят
кавання 100годдзя з дня смерці А.Пушкіна. 3 20 створаных у Польшчы спец. Пушкінскіх ктаў на тэр. Зах. Беларусі дзейнічалі 2 — у Брэсце і Слоніме. Яны падрыхтавалі шэраг грамадскакульт. і маст. мерапрыемстваў.
У дзейнасці Вышэйшага стараабрадніцкага савета ў Польшчы на чале з А.Піманавым перавага надавалася рэліг.асветніцкай працы — стварэнню школ, бібліятэкчытальняў, маладзёжных рэліг.асветніцкіх гурткоў, што спрыялі захаванню традыц. культуры, мовы, абрадаўстаравераў. У пач. 1937 бібліятэкічытальні працавалі ў 11 стараабрадніцкіх абшчынах (Браслаўскі павет — 5, ВіленскаТроцкі — 2, Свянцянскі — 2, Сувалкаўскі — 1, Дзісенскі — 1). Рэліг.асветніцкія гурткі стараабрадніцкай моладзі дзейнічалі ў Відзаўскай, Турмонтаўскай, Віленскай, Дукштанскай, Ніўнікскай абшчынах.
Культ. жыццё ўкраінцаў, якія жылі ў Зах. Беларусі, разгортвалася пераважна ў паўд. паветах Палескага ваяв. Намаганнямі мясц. укр. інтэлігенцыі было створана рэгіянальнае культ.асветніцкае тва «Просвіта на Поліссі» («Асвета на Палессі») з цэнтр. управай у Брэсце, якое ажыццяўляла сваю працу праз бібліятэкічытальні і нар. дамы, утрымлівала нешматлікія ўкр. школы. Колькасць гурткоў «Просвіты» ўзрасла з 112 (1601 чл.) у 1928 да 127 (1754 чл.) у 1929. Яны дзейнічалі ў Брэсцкім, Кобрынскім, Драгічынскім, Пінскім, Столінскім і Пружанскім паветах. Наладжваліся тэатр. пастаноўкі, урачыстасці ў гонар Т.Шаўчэнкі, распаўсюджваўся ўкраінскамоўны друк — газеты, час. «Діло» («Справа»), «Сельроб», «Наше жнття» («Наша жыццё») і інш. выданні з Львова. У пач. 1932 налічваліся 44 укр. гасп. пляцоўкі, 53 чытальні «Просвіты». 3за рэпрэсій польск. улад у 1933 апошніх засталося толькі 3 (у Брэсце, Арэхаве Брэсцкага, Блотах Кобрынска
га паветаў) і 1 укр. школа ў Брэсце. Нешматлікія аддзелы аргцыі ўкр. паліт. эміграцыі — Укр. цэнтр. кта, якія знаходзіліся ў Брэсце, Гродне, Баранавічах, Слоніме, Івацэвічах, Парэччы Пінскага павета, праводзілі лекцыі, курсы ўкраіназнаўства, розныя ўрачыстыя мерапрыемствы.
На тэр. Зах. Беларусі была створана сетка яўр. культ.асветніцкіх аргцый, якія адкрывалі і ўтрымлівалі адукац. ўстановы, бкі, праводзілі асветніцкую работу, культ.масавыя мерапрыемствы, падтрымлівалі аматарскі маст. рух. Пад уплывам партыі Бунд знаходзілася Цэнтр. яўр. школьная аргцыя (ЦЯША). Састаўной яе часткай быў Цэнтр. кт па адукацыі з сядзібай у Вільні. Гурткі «КультурЛігі» разам з аддзеламі ЦЯША з’яўляліся элементамі арганізацыйнай структуры Бунда. Сіянісцкія аргцыі праводзілі мэтанакіраваную культ.асветніцкую працу па падрыхтоўцы да эміграцыі яўрэяў, якія павінны былі ўключыцца ў аднаўленне будучай яўр. дзяржавы ў Палесціне. Тву «Тарбут» была падпарадкавана разгалінаваная сетка ўстаноў з выкладаннем на іўрыце. У 1937/38 навуч. годзе ў Віленскім ваяв. дзейнічалі 37, Навагрудскім — 35, Беластоцкім — 27, Палескім — 11 школ «Тарбут» розных тыпаў.
У Вільні з 1925 працаваўЯўр. навук. інт, які займаўся гуманітарнымі даследаваннямі, навук. выданнямі, меў архіў 1 бку (больш за 40 тыс. экз.), пры ім быў адкрыты яўр. музей. У Вільні працавалі яўр. мастакі Б.Цукерман, Б.Залкінд, М.Ляйбоўскі і інш. Там жа сфарміраваўся адзін з цэнтраў лры на мове ідыш, якую прадстаўляла група паэтаў і празаікаў «Юнг Вільне» — Х.Градэ, А.Суцкевер і інш. Па ініцыятыве Тва падтрымкі яўр. мастацтва ў канцы 1924 Д.Ядвабнікам быў створаны Яўр. муз. інт, адзіная ў Еўропе кансерваторыя з выкладаннем на мове ідыш. У Вільні знаходзіліся тэатры Яўр. драм., Яўр. нар., марыянетак «Майдзім» і інш.
90
ЗАЦВЯРДЗЕЛЫЯ
тэатр. калектывы. 3 рэгіянальнага перыяд. друку найб. папулярныя былі «Poleser Tog» («Дзень Палесся»), «Bresker Vochnblat» («Брэсцкі штотыднёвік»), «Pinsker Wort» («Пінскае слова»), «Pinsker Voch» («Пінскі тыдзень») і інш.
Літоўскі культ.асветніцкі рух разгортваўся пераважна ў Віленскім ваяв. Літоўскае тва «Рытас» («Ранак») праводзіла культ.асветніцкую дзейнасць пераважна ў падкантрольных літоўскіх школах (з 91 школы ў 1926/27 навуч. годзе ў Лідскім павеце працавала 21, Гродзенскім — 18, Браслаўскім — 5, Ашмянскім — 4). Пачынаючы з 1932 замест закрытых польск. ўладамі літоўскіх школ тва «Рытас» стварала бібліятэкічытальні. Уплывовай аргцыяй сярод вяскоўцаўлітоўцаў з’яўлялася Літоўскае тва выхавання і апекі моладзі імя Св. Казіміра, якое знаходзілася пад кантролем літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў і спалучала ў сваёй дзейнасці нац. і рэліг. фактары. У 1934—35 у Браслаўскім павеце дзейнічала 37 аддзелаў тва Св. Казіміра, Ашмянскім — 24 (з бкамі), Гродзенскім — 16, пры якіх ствараліся бібліятэкічытальні, праводзілася культ.асветніцкая работа, працавалі калектывы маст. самадзейнасці, прыватныя літоўскія школы. У кастр. 1935 тва мела 131 бку, з якіх абсалютная большасць размяшчалася ў Свянцянскім, 5 — у Браслаўскім паветах (у гмінах Браслаў, Дрысвяты, Опса). У 1925—37 у Вільні выходзіла да 10 перыяд. выданняў сярод іх «Vilniaus aidas» («Віленскае рэха»), орган Часовага літоўскага кта ў Вільні.
У грамадскакульт. руху татараў, акрамя рэліг. дзеячаў, удзельнічалі свецкая інтэлігенцыя і моладзь. 3 24 створаных у 1926—37 аддзелаў Культ.асветніцкага саюза татараў Польшчы (КАСТП) у Віленскім ваяв. працавала 7 (Вільня, Сорак Tarapay Немож, Відзы, Глыбокае, Докшыцы, Мядзел), Навагрудскім — 11 (Навагрудак, Слонім, Ляхавічы,
Іўе, Некрашунцы, Клецк, Асмолава, Мір, Ластаі, Іванава, Арда), Беластоцкім — 4 (Гродна, Крушыняны, Багонікі, Скідзель), а таксама ў Варшаве і Роўне. У іх святліцах, якія размяшчаліся ў мусульманскіх школах, прыватных ці абшчынных памяшканнях, дзейнічалі аматарскія маст. калектывы, праводзіліся лекцыі, зрэдку камплектаваліся невял. бкі. Пры татарскіх аддзелах Стралецкага саюза ў Навагрудку і Слоніме былі створаны драм. секцыі. У 1929 засн. татарскі музей у Вільні. У 1932—38 Цэнтр. рада КАСТП выдала 3 тамы навук.літ. час. «Rocznik Tatarski» («Татарскі штогоднік»), рэд. якога быў Л.Крычынскі. Са студз. 1934 у Вільні выдаваўся штомесячны час. «Zycie tatarskie» («Татарскае жыццё»), гал. мэтай якога з’яўляўся ўздым культ. ўзроўню вёскі.
Лгт.:Говін С.В. Друк Заходняй Беларусі (1921 — 1939 гг.). Мінск, 1974; Зелннскнй П.Н., Ракевнч Н.А. Печать КПЗБ в борьбе за свободу. Мннск, 1977; Полуян В.А. Революцноннодемократнческое двнженне в Западной Белорусснн (1927—1939 гг.). Мннск, 1978; Гісторыя беларускага тэатра: у 3 т. Т. 2.