Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
(калектыўны 3.) аўтараў. Літ. 3. падзяляюцца на альманахі, анталогіі, хрэстаматыі. На тэр. Беларусі 3. вядомы з часоў сярэдневякоўя (Пралог, ЧэцціМінеі, патэрыкі і інш.). У новай бел. лры аднымі з першых 3. лічацца кнігі В.ДунінаМарцінкевіча «Гапон», «Вечарніцы і Апантаны» (абодва 1855). 2) Вучэбны дапаможнік з задачамі і практыкаваннямі. В.І.Еўмянькоў. ЗБбРНІЦА, нядзеля першага (Зборнага) тыдня пасля Масленіцы, першае свята «Новага лета», вясновага «Бажаства». 3 валачобных песень вядомы і інш. найменні 3.: Збор, Ізбор, Узбор, Зборная субота, Зборная нядзеля. Лічылася пачаткам збору селяніна да выезду ў поле. У некаторых песнях 3. нагадвае канкрэтную святую асобу, культ, апекуна Новага года і па колькасці варыянтаў песень, прадстаўленых у томе «Вала
чобныя песні» (1980) у адпаведным раздзеле, пераважае над інш. святамі і прысвяткамі. Звычайна Збор ідзе наперадзе Аўдоцці, калі яна наогул упамінаецца («Перад Богам збіраліся, // Збіраліся, рахаваліся, // Катораму святу ўперад стаці. // А Збор мовіць гаспадару: // — Слаўны мужу над мужамі! // Тваё дзела — на торг ехаць, // Зялеза купляць, нарогі каваць»), Вось як характарызуецца язычніцкі Збор у інш. нар. песнях: «Святы Збор ляды разбіваець»; «А потым таго святы й Ізбор, // Святы й Ізбор — пагнала снег з гор, // Снягі зганяець, воды пускаець»; «Святы Ізбор// Упярод ступіць, // Зімку зрадзіць, // Сошку ладзіць»; «А йшоў напярод да й святы Ізбор, // А святы Ізбор — да бяжыць вада з гор, // Бяжыць вада з гор, а рыбінка з нор. // А святы Ізбор да й лемяшы купіў»; «Первы Празнік // Святы Ізбор // Пусціць ваду з гор, // Рыбку са ставу». У народзе таксама ведалі, што «ў Зборніцу ўсе залётныя птушкі збіраюцца за морам і адлятаюць бліжэй да нас — на столькі міляў, колькі дзён прайшло ад Грамніц да Зборніцы». На Усх. Палессі ў Зборную суботу праводзілі абрад «споведзі дзежкі». Яе мылі, накрывалі новым ручніком, падкурвалі воскам, кідалі на дно вугельчык. 3 гэтай нагоды ў дзежцы не заквашвалі хлеб, бо лічылася, што ёй цяжка будзе ісці на споведзь. У некаторых раёнах у Зборную суботу паміналі продкаў.
Літ.: Валачобныя песні. Мінск, 1980; Л о з к a А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2003. А.Ю.Лозка.
ЗБЎРАЖСКІ ЎЗбРНЫ АГІТТЭАТР «ІМПУЛЬС». Створаны ў 1982 у в. Збураж Маларыцкага рна пры сярэдняй школе, з 1998 працуе пры сельскім Доме культуры. У 1992 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік І.В.Наўрось. У складзе тэатра 20 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё аматарскай маст. творчасці, папулярызацыя нар. традыцый. Агіттэатр працуе ў скла
99
«ЗБЮР...»
Збуражскі ўзорны агіттэатр «Імпульс».
дзе 2 груп: «Люстэрка» (сац. накіраванасці) і «Святлафор» (прапаганда бяспечных паводзін на дарогах). Сярод праграм тэатра: «Наша Маларыта» (2010), «Тайна трох «В», «Ура! Культура!» (абедзве, 2011), «Дарожная вясёлка» (2012), «Матрыярхат у сакавіку, восьмага», «Мелодыі дарог» (абедзве 2013). Калектыў — удзельнік абл. (г. Брэст, 2008) і рэсп. (Мінск, 2008, 2010) злётаў атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, абл. конкурсу «Агітацыйнамастацкае прадстаўленне» (г. Брэст, 2011, 2013).
Р. С. Сацэвіч.
«ЗБЮР ВЯДОМОСЬЦІ ДО АНТРОПОЛЁГІІ КРАЁВЭЙ» («Zbior wiadomosci do antropologii krajowej», «Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі»), ілюстраваны штогоднік, орган Антрапалагічнай камісіі Польск. акадэміі ведаў. Выдаваўся ў 1877—95 у Кракаве на польск. мове, выйшла 18 тамоў. Складаўся з 3 асобных раздзелаў: археал.антрапалагічнага, антрапалагічнага, этналагічнага. Публікаваў навук. працы і артыкулы па духоўнай і матэры
яльнай культуры польск., бел., літоўскага, укр. і інш. народаў, змяшчаў бібліяграфію па антрапалогіі, археалогіі, энаграфіі, фалькларыстыцы. Беларусі і сумежным з ёю рэгіёнам прысвечаны працы З.Глогера, П.Быкоўскага, У.Дыбоўскага, Я.Карловіча, Т.Саподзькі, О.Кольберга, У.Вярыгі, А.Гурыновіча і інш. Працягам гэтага выдання сталі «Materialy antropologicznoarcheologiczne і etnograficzne» («Матэрыялы антрапалагічнаархеалагічныя і этнаграфічныя», выходзілі ў 1896—1919).
ЗВАНЁЦ, вёска ў Рагачоўскім рне. За 40 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, 97 км ад Гомеля, на аўтадарозе Магілёў—Гомель. Цэнтр Званецкага с/с. 233 гаспадаркі, 568 ж. (2012).
Вядомы з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1796— 1802 у Бел. губ. У 1850 побач з вёскай прайшла шаша СанктПецярбург—
Кіеў. У 1886 вёска ў Доўскай воласці, 109 двароў, 542 ж. У 1909 — 1,1 тыс. ж., царк.прыходская школа, магазін.З 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Журавіцкім рне, да 26.7.1930 Магілёўскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Быхаўскім, з 5.12.1931 у Рагачоўскім, з 12.2.1935 у Доўскім, з 5.4.1935 зноў у Журавіцкім раёнах. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1940 — 331 двор, 1303 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 24.11.1943 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 17.12.1956 зноў у Рагачоўскім рне. У 1959 — 993 ж. У 1997 — 306 гаспадарак, 759 ж.
У 2012 дзіцячы сад, базавая школа, Дом культуры, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЗВАНІЦА, асобнае вежападобнае збудаванне або частка храма ў сакральнай архітэктуры для размяшчэння званоў. Найб. раннія 3. вядомы з 1107 у Полацку. Крыніцай развіцця іх форм былі абарончыя вежы са звонам і металічным білам для гукавога апавяшчэння. Іканаграфічныя матэрыялы, гравюры 15—17 ст. сведчаць, што ў Беларусі 3. мелі сакральныя пабудовы Віцебска, Магілёва, Нясвіжа, Клецка, Гродна, Брэста
Званіца ў в. Ківацічы Кобрынскага раёна.
100
«ЗВАНЫ...»
Троіцкая царква ізваніца
з в. Вялец Глыбоцкага раёна. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
ны інструментідыяфон пераважна сігнальнай функцыі, які з’явіўся ў асяродках жывёлаводаў. Маленькі металічны 3. з’яўляецца састаўной часткай бубна. Металічныя 3. з адным язычком (білам) грушападобнай ці ўсечанай конусападобнай формы адлівалі з бронзы, медзі, кляпалі з бляхі мясц. кавалі. Драўляныя трапецападобныя 3. з 2 язычкамі выраблялі сталяры з дрэва цвёрдых парод (бяроза, клён). 3. выкарыстоўваліся ў пастухоўскай практыцы: падвешваліся на шыі коней і кароў і дапама
Званіца ў г.п. Шарашова Пружанскага раё'на.
і інш. 3. дадаткова выкарыстоўваліся як гасп. памяшканні, брамы, сігнальныя вышкі, абарончыя вежы. Найб. яскрава рысы нар. дойлідства выявіліся ў драўляных 3.: слупавых, каркасных, зрубнакаркасных або змешаных. Простыя слупавыя 3. вырашаліся ў выглядзе слупа з разгалінаваннем уверсе, дзе размяшчаўся звон. Больш развітыя слупавыя 3. ўяўлялі сабой канструкцыю з 2—4 слупоў, злучаных уверсе бэлькамі, на якія падвешвалі званы; мелі 2схільныя, вальмавыя, шатровыя дахі (в. Ражкоўка Камянецкага рна, гарады Віцебск, Дуброўна). Каркасныя 3. — квадратныя ў плане, унутры па
дзеленыя памостам для званара на 2 ярусы і завершаныя шатровымі дахамі. Каркас утваралі 4—16 вертыкальных або нахіленых да цэнтра брусоў, злучаных паміж сабой гарызантальнымі і крыжовымі сувязямі (вёскі Шэметава Мядзельскага, Ківацічы Кобрынскага, Вялец Глыбоцкага, г.п. Шарашова Пружанскага раёнаў). Ніжняя частка 3. знадворку ашалёўвалася, верхняя адкрытая (галасніковая) аздаблялася аркадай, створанай фігурнымі падкосінамі (в. Хмелева Жабінкаўскага рна). Зрубнакаркасныя 3. найчасцей чацверыковыя, 2ярусныя (ніжніярус зрубны, верхні каркасны адкрыты або ашаляваны ў ніжняй частцы дошкамі, пастаўлены на перакрыцце зруба), завяршаліся шатровымі стрэхамі, ярусы падзяляў прычолак (вёскі Мясяцічы Пінскага, Сінкевічы Лунінецкага раёнаў). Верхні ярус афармляўся аркадай, балюстрадай (в. Мураваная Ашмянка Ашмянскага, г.п.Шарашова Пружанскага раёнаў). У выніку развіцця між’яруснага прычолка ў прамежкавы ярус з’явіліся 3ярусныя 3. (в. Чэрск Брэсцкага, пас. Нарач Мядзельскага раёнаў, г. Докшыцы). У 19 ст. частка 3. мела васьмерыковую форму або форму тыпу васьмярык на чацверыку (в. Дзівін Кобрынскага рна). Будавалі 3. ў архіт. стылях адпаведна часу.
ЗВАНЙК, ботала, кляпайла, лыпатуха, бразгаўка, музыч
Званок.
галі сачыць за жывёлай, адпужваючы звонам драпежнікаў, а паводле лакальных звестак, і злых духаў; падчас правядзення каляндарназемляробчых і сямейных абрадаў: Масленіцы (стужкамі і 3. ўпрыгожвалася конская вупраж у час зімовых катанняў на санях), Каляд (з зоркай і 3. калядоўшчыкі абыходзілі хаты, спяваючы калядкі; 3. чаплялі на шыю маскіраваных «казы» і «кабылы»), вяселля (гук 3. і шархуноў суправаджаў вясельны поезд), пахавання (пры дапамозе 3. абвяшчалі пра смерць якоганебудзь з жыхара). В. В. Калацэй.
«ЗВАНЫ САФП», міжнародны фестываль арганнай музыкі. Праводзіцца з 1996 у г. Полацк штогод. Арганізатары — аддзел культуры Полацкага
101
ЗВАР
гарвыканкама, бел. арганістка і піяністка К.Пагарэлая. Асн. мэты фестывалю — папулярызацыя выканальніцкага майстэрства бел. музыкантаў, развіццё творчых сувязей з арганістамі замежных краін, знаёмства шырокай аўдыторыі са спадчынай кампазітараўкласікаў, творчасцю сучасных музыкантаў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Фестывальныя праграмы праходзяць у канцэртнай зале (адкрыта ў 1983) Полацкага Сафійскага сабора, для якога спецыяльна быў сканструяваны і ўстаноўлены арган чэшскай фірмы «Rieger Kloss». Удзельнікамі канцэртаў сталі музыканты з 17 краін свету (Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Швейцарыі і інш.). Сярод бел. удзельнікаў: І.Алоўнікаў, У.Неўдах, К.Пагарэлая, К.Шароў, Дзярж. камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Мінскі камерны квартэт, муз. капэла «Санорус», акадэмічны хор Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь і інш. У 1996 на фестывальнай сцэне музіцыравалі першы выканаўца на аргане Сафійскага сабора А.Янчанка, М.Павалій (Расія), Ё.Трумер (Аўстрыя), В.ВеберГеркен (Германія), К.Пагарэлая, віяланчэліст А.Алоўнікаў (Беларусь). У 2008 форум быў прысвечаны 370годдзю з дня нараджэння ням. кампазітараарганіста