Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
і: «Чырвонка. Чырвоная змена» (з 2002), «Мясцовае самакіраванне» (з 2005). У газеце ўпершыню надрукаваны многія творы Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы і інш. бел. пісьменнікаў.
Літ.: Наша «Звязда». 1917—1967 гг. Мінск, 1968; Дастанка М.Е. Газета «Звязда» ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 — май 1945 гг.). Мінск, 1970; На ніве працы і змагання. Мінск, 1977. А.М.Карлюкевіч.
«ЗВЯЗДА», назва выдавецкапаліграфічнага прадпрыемства «БеларускіДом друку» ў 1960—69.
«ЗВЯЗДА ПРАСВЁТЛАЯ», рукапісны помнік перакладной старажытнабеларускай рэлігійнай лры, зборнік легенд і апавяданняў, звязаных з культам Дзевы Марыі. Як сведчыць адзін са спісаў, перакладзены са старабел. мовы на рус. «хлопам Мікітам» у Маскве ў 1668. Mae зах.еўрап. паходжанне, аднакпольск. ілац. арыгіналы не захаваліся. Складаецца з 15 раздзелаў, прысвечаных цудам Св. Дзевы Марыі. У бел. тэксце 15ы раздзел адсутнічае. У рус. перакладзе ў ім змешчаны апавяданні пра абразы, а таксама выпіскі з інш. зборнікаў. У 1686 «З.п.» рыхтавалася да друку, але так і не была выдадзена.
В.І.Еўмянькоў.
ЗВЯРКО Міхаіл Мартынавіч (27.1. 1930, г.п. Івянец — 21.4.1989), беларускі майстар мастацкай керамікі. 3 1955 працаваў ганчаром на Івянецкай фцы маст. керамікі. Стварыў шэраг арыгінальных твораў, а такса
ма ўзораў керамічных вырабаў для масавай вытворчасці. Прадоўжыў мясц. традыцыі вырабу ганчарнага бытавога посуду, аздобленага фляндроўкай, фігурных ляпных пасудзін і цацак. Найб. вядомы яго фігурныя пасудзіны ў выглядзе зуброў, мядзведзяў, ільвоў, якія адрозніваюцца вял. памерамі, выкарыстаннем глазуры, разнастайных дэкар. налепаў. Арыгінальнасцю ганчарнай пластыкі, дасціпнасцю вызначаецца дробная скульптура 3. (адзіночныя фігуркі людзей і цэлыя кампазіцыі); «Вяселле», (1970), «Івянецкія ганчары» (1975), «Царскі генерал» (1976), «Чырвонаармеец» (1978) і інш.
Я.М.Сахута.
ЗВЯРЎГА Яраслаў Генрыхавіч (н. 4.9.1928, г. Мядзел — 4.8.2011), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1972). СкончыўБДУ (1953). У 1966— 2003 у Інце гісторыі НАН Беларусі. Даследаваў стараж. гарады Ваўкавыск, Гродна, Здзітаў (Бярозаўскі рн), Ліда, Слонім, Турыйск (Шчучынскі рн), гарадзішчы, паселішчы і курганныя могільнікі Паўн.Зах. Беларусі. Пры раскопках Ваўкавыска (1965—71) даследаваў абарончыя збудаванні, наземныя і паўзямляначныя жытлы 11—13 ст., рэшткі храма 12 ст., даказаў, што горад існаваў на 250 гадоў раней за яго першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000).
7в.: Древннй Волковыск (X—XV вв.). Мннск, 1975; Кнев н западные землн Русн в IX—XIII вв. Мннск, 1982 (у суаўт.); Белорусская археологня (достнження археологов за годы Советской властн). Мннск, 1987 (у суаўт.); Верхнее Понеманье в IX—XIII вв. Мннск, 1989; Беларускае Павілле ў жалезным веку і раннім сярэдневякоўі. Мінск, 2005.
ЗГІРбЎСКІ Антон Антонавіч (6.2.1906, Мінск — 1937), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1935). 3 1921 выступаў у Трупе пад кіраўніцтвам У.Галубка. Творчай мане
107
ЗДАНЕВІЧ
А.А.Згіроўскі.
ры ўласцівы высокае майстэрства пераўвасаблення, дакладны псіхал. малюнак ролі, тонкі артыстызм і мяккі гумар. Сярод роляў: Васіль, Памешчык («Плытагоны», «Пінская мадонна» У.Галубка), КадлубДабравольскі («Сяржант Дроб» Э.Самуйлёнка), Лундышаў («Гадзіншчык і курыца» І.Качаргі), Вася Балабан («Гісторыя пяці хвастоў» Л.Левіна), Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Тырок («Энтузіясты» Н.Серабракова і Е.Тарвід), рабочы Дудар, Пранашка («Дыктатура», «Дзяўчаты нашай краіны» І.Мікітэнкі), Французскі суддзя («Таміла» паводле Ф.Дзюшэна) і інш. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957(?).
М.А.Зданевіч.
ЗДАНЁВІЧ Міхаіл Аляксандравіч (н. 6.4Л943, в. Аркадзія Брэсцкага рна), беларускі спявак, артыст оперы (бас), педагог. Засл. артыст Беларусі (1979). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972). Творчую дзейнасць пачаў у Ансамблі песні і танца БВА. 3 1969 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1983 заг. кафедры Бел. акадэміі музыкі. Выкладае акцёрскае майстэрства, тэорыю і практыку харэагр. мастацтва,
методыку балетмайстарскай дзейнасці. Валодае голасам вял. дыяпазону, працяглым пеўчым дыханнем, майстэрствам філіроўкі. Сярод партый: Чапля («Андрэй Касценя» М.Аладава), бацька Максіма («Зорка Венера» Ю.Семянякі), Інквізітар («Джардана Бруна» С.Картэса), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Рамфіс, Мантэроне («Аіда», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Мефістофель («Фаўст» Ш.Гуно), Лепарэла, Бартала («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Дон Паскуале (аднайм. опера Г.Даніцэці) і інш. Распрацаваў методыку работы з вакалістамі і хорам у оперных пастаноўках. І.У.Пілатава.
ЗДАНІ, п р ы в і д ы, міфічныя істоты, нематэрыяльныя існасці. У слав. міфалогіі маюць розную прыроду і праявы. З’яўляюцца ў выглядзе празрыстых фігур, дыму, туману, агнёў, асобных людзей і гуртоў, жывёл, прадметаў. Лічыцца, што форму 3. могуць прыняць памерлыя людзі (звычайна ахвяры трагедый, самагубцы), нячыстая сіла (чэрці, ведзьмы і інш.). Да людзей ставяцца часцей варожа, але могуць папярэджваць аб нечым важным. Асаблівы від 3. — наўі духі, жыхары іншасвету — нібыта насылаюць хваробы. Ва ўсх. славян 3. таксама называюць зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі.
Літ.: Славянскне древностн. М., 2009. С.В.Шамякіна.
ЗДАНбВІЧ Іосіф Карлавіч (20.3.1898, в. Сялец Бярозаўскага рна — ?), беларускі і рускі музыказнавец, фалькларыст. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1922), муз.этнаграф. курсы пры Дзярж. інце муз. навукі ў Маскве (1926), дзе з 1930 і працаваў. Адначасова выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі практыку збірання і запісу нар. песень. У 1933—51 працаваў у Цэнтр. архіве кінафотафонадакументаў, адначасова ў 1934— 41 супрацоўнік кабінета нар. музыкі Маскоўскай кансерваторыі. Удзель
нічаў у многіх фалькл. экспедыцыях. Складальнік зборніка 46 запісаных ад маці песень, што бытавалі на яго радзіме. Песні ў запісах 3. неаднаразова выкарыстоўваліся бел. кампазітарамі А.Багатыровым, Я.Цікоцкім і інш.
Тв.: Белорусскне народные песнн Гродненской губерннн местечка Селец // Сборннк работ этнографнческой секцнн. М., 1926. Вып. 1; Народные песнн местечка Селец Пружанского воеводства (Западная Белоруссня). М., 1931.
ЗДАНбВІЧЫ (Zdanowiczowie), польскія драматычныя акцёры і спевакі; муж і жонка.
Юзаф Стафан (1.4.1786— 1839), камедыйны акцёр. Яго творчай манеры ўласціва высокае прафес. майстэрства. Дэбютаваў як балетны танцор у 1802 у Гродне, дзе працаваў у тэатры С.Дэшнер. У 1807 выступаў у Мінску. 3 1809 у Варшаўскім «Тэатры Нарадовым». Выконваў характарныя ролі ў камедыях, італьян. операхбуфа, вадэвілях. Меў выразны барытанальны голас. 3 непадробным артыстызмам, стрымана, але пакамедыйнаму выразна выяўляў камічнасць характараў і сітуацый. Надаваў важнае значэнне касцюму, грыму. Майстар сцэнічных паўз.
А г н е ш к а (дзявочае К а ч к о ў ская; каля 1790—1815), дачка акцёра Д.Качкоўскага, жонка Юзафа Стафана. У 17991802 і з 1809 працавала ў варшаўскім «Тэатры Нарадовым» і, верагодна, у 1802 у трупе М.Кажынскага ў Мінску. У 1802 (1803?)—07 у Гродне ў тэатры С.Дэшнер (з 1805 пад прозвішчам мужа). У 1807 выступала ў Мінску. Выконвала ролі дзяцей. Карысталася поспехам у камедыях, выконвала партыі ў операх. Яе мастацтва вызначалася натуральнасцю, прастатой і яркасцю.
ЗДЗІ'ТАВА, вёска ў Бярозаўскім рне, каля р. Ясельда. За 8 км на Пд ад г. Бяроза, 14 км ад чыг. ст. БярозаКартузская на лініі Брэст—Мінск,
108
ЗЕЛЕНАБОРСКІ
Здзітаўская Мікіцкая царква.
цыбулепадобная галоўка на 8граннай шыі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамісцяжкамі ў прасценках. Ніжнія вянцы з дубовага бруса. У інтэр’еры апсіды драўляны іканастас (1830я гг.) і запрастольны абраз «Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская» (сярэдзіна 16 ст.). Асобна перад царквой пастаўлена 2ярусная чацверыковая шатровая званіца. Храм і званіца ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ЗДОР, нутраны свіны тлушч. Яго здымаюць з тушы пластом, дадаюць соль, прыправы. Скручаны ў трубку 3. перавязваюць ніткамі. Захоўваюць звычайна разам з салам у дзеж
104 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Бярозай. Цэнтр Здзітаўскага с/с. 185 гаспадарак, 512 ж. (2012).
Вядома з 1563 як сяло ў Блудзенскім войтаўстве Брэсцкага павета Падляшскага ваяв. ВКЛ. 3 1565— 66 у Брэсцкіх павеце і ваяв. У 1672 у Слонімскім павеце. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Пружанскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1886 вёска ў Бярозаўскай воласці. У 1897 — 31 двор, 217 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у БярозаКартузскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяв. 3 1932 у Сігневіцкай гміне. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Бярозаўскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 у Вуглянскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1959—89 двароў, 348 ж. 3 1967 цэнтр Вуглянскага (з 18.1.1988 Здзітаўскага) с/с. У 1970 — 504 ж. У 1997 — 192 гаспадаркі, 571 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс пачатковая школа—сад, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін.
ЗДЗІТАЎСКАЯ МІКІ'ЦКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Здзітава Жабінкаўскага рна. Пабудавана ў пач. 16 ст. з дрэва. Перабудавана ў 1787, рэканструявана ў 1914. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прытвор, бабінец, 3сценная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцай і ахвярнікам. Цэнтр 2схільнага з вальмамі і застрэшкамі над апсідай гонтавага даху з боку гал. фасада вянчае
Зеленаборскі народны ансалібль песні «Пасаг».
цы, летам вывешваюць на гарышчы ў спец. клетцы. Тонкі 3. (са страўніка, кішак) вымочваюць і ператопліваюць. 3. запраўляюць страву, смажаць да бліноў.
ЗЕЛЕНАБбРСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ «ПАСАГ». Створаны ў 1980 у пас. Зялёны Бор пры сельскім Доме культуры. У 1998 калектыву прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.В.Кляніцкая (з 1980), У.В.Гусеў (з
109
ЗЕЛЯНКОВА
2010). У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 41 да 55 гадоў. Асн. кірункі дзейнасці — вак.харавы жанр, нар. песня. У рэпертуары рус