• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ерваторыі. У 1933—41 праф. Бел. кансерваторыі. Выступала пераважна як ансамблістка.
    ЗІЛЬБЕРТ Фёдар Фёдаравіч (7.9. 1917, г. Тарту, Эстонія — 19.2.1986), беларускі мастак. Скончыў вучылішча прыгожых мастацтваў у г. Ліепая (Латвія, 1934). У 1965—71 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Адзін з арганізатараў эксперымент. керамічнай лабараторыі ў Мінску (1959), вытворчасці керамікі ў Барысаве (1963). Працаваўу партрэтнай і кампазіцыйнай скульптуры. кераміцы і як мастакафарміцель. Сярод твораў: скульпт. кампазіцыі «Ураджай» (1947), «Гусляр», «Памром, але крэпасць не пакінем!» (абедзве 1956),
    Ф.Зільберт. А.Міцкевіч. 1955.
    114
    ЗІМОВЫЯ
    партрэты Г.Цітовіча (1948), А.Міцкевіча (1955), барэльеф «Сустрэча паэтаў Я.Райніса і Я.Купалы» (1982), падлогавая ваза «Зубр» (1977), дэкар. пласт «Восень у садзе» (1979) і інш. Аўтар дыярамы «Абарона Брэсцкай крэпасці» (1957, з П.Дурчыным) у Брэцкім абл. краязнаўчым музеі.
    Л.Ф.Салавей.
    ЗІМА (Zima) Міласлаў (3.1.1920, Прага — ?), чэшскі мовазнавецславіст. Др слав. філалогіі (1953). Скончыў Карлаў унт у Празе (1950). Працаваў у выдвах, з 1954 у Інце славяназнаўства Чэхаславацкай АН, у 1961—84 у слав. бцы ў Празе. Даследаваў у слав. мовах (бел., рус., польск., балгарскай і славенскай) актуальныя пытанні транскрыпцыі і транслітарацыі, арфаграфіі, анамастыкі. Аўтар прац «Паходжанне назвы «Белая Русь» (1957), «Некаторыя прапановы па транслітарацыі і іх тэарэтычная аснова» (1963), «Умовы так званага пералівання імён у нацыянальныя формы паміж усходнеславянскімі мовамі» (1972), «Нататкі пра беларускую літаратурную мову» (1980), «Транскрыпцыя, транслітарацыя і іншыя віды перадачы» (1986), «Францішак Скарына і яго імя» (1990) і інш. Друкаваў у чэхаславацкіх выданнях рэцэнзіі і рэфераты на працы бел. навукоўцаў (І.Баса, М.Судніка і інш.). П.А.Міхайлаў.
    ЗІМЁНКА Аляксандр Іванавіч (н. 16.10.1946, г. Мінск), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1970). Адзін са стваральнікаў і гал. мастак (1995—2002) выдва «Панграф». 3 2000 у Інце сучасных ведаў (Мінск), адначасова ў 2002—04 дырэктар рэд.выд. установы «Культура і мастацтва». Працуе ў галіне маст. керамікі. Сярод твораў: кампазіцыі «Плеткары» (1971), «Злыя каралі» (1975), «Гартаючы старонкі кніг Якуба Коласа» (1982), рэльефы «Каваль Вярнідуб» (1967), «Напалм» (1976), «Беларускія народныя спартыўныя гульні» (1979), «Вынікі стагоддзя» (2000), трыпціхі «Арэна» (1973),
    А.Зіменка.
    Вынікі стагоддзя.
    2000.
    «Свет Міколы Гусоўскага» (1980), «Беларускі пантэон» (1998).Стварыў дызайн банкнотаў, манет, каштоўных папер, медалёў, паштовых марак. Аформіў інтэр’еры будынкаў бел. аддз. рас. інфарм. агенцтва «Навіны» (1971, рэльефы), б. ЦК КПБ (1976, цяпер Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: паркеты, люстры, дэкар. агароджы), рэстарана «Беларусь» у Брэсце (1979, манумент. размалёўка «Паляванне ў Белавежскай пушчы). Працуе таксама ў жывапісе: карціны «Птушку шкада» (1968), «Партрэт К.Малевіча» (1992), «Алегорыя спорту» (2000), «Фаніпальскі певень» (2003). Аформіў кн. «Садружнасць Незалежных Дзяржаў», «Сядзібны партрэт Беларусі 17 — 1й палавіны 19 ст. са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» (1996, абедзве з Д.Бяляцкім).
    Г.А. Фатыхава.
    ЗІМОВЫ НЁВАД, традыцыйная рыбалоўная снасць для падлёднай лоўлі рыбы на азёрах. Быў пашыраны на тэр. сучаснай Віцебскай, ПнЗ Мінскай і Пн Гродзенскай абласцей Палатно невада вязалі з канапляных ні
    так. Даўжыня крыла дасягала 200 м, матні — 30 м. У лоўлі З.н. удзельнічала 15—40 і больш чалавек. Для працягвання З.н. пад лёдам выкарыстоўвалі спец. прыстасаванне — бабу. Рыбу з невадных крылаў выбіралі рукамі, з матні вычэрпвалі падсакай. У наш час снасці вырабляюць з сінтэтычных матэрыялаў, выкарыстоўваюць у прам. рыбалоўстве.
    ЗІМбВЫЯ ПЁСНІ, цыкл беларускіх каляндарнаабрадавых твораў — калядак і шчадровак — з адметнымі рэфрэнамі «Каляда!», «Святы вечар добрым людзям!», «Радуйся, зямля, Сын Божы нарадзіўся!», «Шчодры вячор, багаты вячор!», «Ой, ранарана» і інш. Час выканання абмежаваны Калядамі, двухтыднёвым святам у гонар Новага года, зімовага сонцавароту, пазней Хрыстова нараджэння. Існуюць у межах абрадаў калядавання, шчадравання, ваджэння «казы», «засявання», раней — ігрышчаў моладзі з гульнямі, танцамі, карагодамі, знаходзяцца ў жывым бытаванні. Функцыянальнае прызначэнне З.п. — магічнае ўпарадкаванне свету ў пераходны перыяд, забеспячэн
    115
    ЗІМОВЫЯ
    не бязбеднага існавання сялянскай сям’і ў наступным годзе. У склад З.п. уваходзяць: агульныя калядныя з усхваленнем Каляды (антрапаморфны вобраз свята), Каляд, святочных клопатаў ігрышчаў; абходныя калядкі і шчадроўкі з такімі структурнымі элементамі, як прывітанне, віншаванне са святам, услаўленне двара і сям’і як тоеснай нябеснай, велічанне гаспадароў, іх дзяцей, старэйшага і малодшага членаў сям’і, зрэдку каня і вала, пажаданне дабрабыту, багатага ўраджаю, прыплоду жывёлы, шчаслівага шлюбу, просьба аб узнагародзе за спевы; калядныя канты пра нараджэнне Хрыста і звязаныя з ім падзеі; песні, уключаныя ў драматызаванае прадстаўленне забойства і ажывання «казы» — апякункі ўраджаю; жартоўныя канцоўкі да абходных песень; дзіцячыя «засявалкі» пры навагоднім віншаванні гаспадароў і абсыпанні хаты зернем; карагоднагульнявыя рытуальнага прызначэння («Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчур» і інш.). Асн. маст. прыёмы ў творах — паэт. ідэалізацыя персанажаў і гіпербалізацыя пажаданняў. Р.М.Кавалёва.
    ЗІМбВЫЯ СВЯТЫ, АБРАДЫ, ЗВЬІЧАІ. Групаваліся вакол адной з важнейшых дат сонечнага календара — зімовага сонцавароту. He маючы непасрэднай сувязі з с.г. работамі, яны падводзілі вынік папярэдняга rofla і пачыналі новы цыкл — пачатак новага года. Своеасаблівасць зімовага цыкла беларусаў заключаецца ў наяўнасці язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у іх цесным перапляценні і ўзаемадзеянні. Вылучаюцца святы Каляды, Масленіца, Грамніцы, прысвяткі Андрэй, Варвара, Мікола, Увядзенне, Кацярына, Юрай, Навум, Сава, Ганна, Сцяпан. Яны прыпадалі на час піліпаўскага посту і мелі стрыманы характар. Так, увядзенне лічылася пачаткам зімы. Дзяўчаты збіраліся на ігрышчы і куміліся. Кацярына — перадкаляднае свята, таму ў гэты дзень варажылі на будучы лёс. На Юр’я назіралі за станам надвор’я: калі было шмат сне
    гу, то на Юр’я веснавога спадзяваліся на добры ўкос травы. Ад Навума звычайна пачыналі навучаць дзяцей грамаце. На Ганну гаспадары абыходзілі хлявы, ставілі жывёлу галавой да выхаду; у клецях і гумнах паварочвалі кожную гаспадарчую рэч, асабліва ёмістасці з насенным зернем, дзеля дабратворнага павароту на лета і росту іх на наступны год. Сцяпан лічыўся гадавым тэрмінам найму работнікаў. У гонар названых святых у кожнай канкрэтнай мясцовасці ладзілі калектыўныя трапезы («свечы»). Т.І.Кухаронак.
    ЗІМЯНІН Міхаіл Васільевіч (12.11. 1914, г. Віцебск — 1.5.1995), палітычны 1 дзяржаўны дзеяч Беларусі і СССР, журналіст. Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1939). 3 1938 на камсамольскай рабоце. У 1940—46 1ы сакратар ЦК ЛКСМБ. У Вял. Айч. вайну адзін з арганізатараў парт.камсамольскага падполля і партыз. руху ў Беларусі, доўгі час знаходзіўся на акупіраванай тэр. ў тыле ворага. У 1946—47 міністр асветы БССР. 3 1947 сакратар, 2і сакратар ЦК КПБ. 3 1953 у Мінве замежных спраў СССР, надзвычай
    М.Зінкевіч у ролі Карчмаркі.
    ны і паўнамоцны пасол СССР у Дэмакр. Рэспубліцы В’етнам, Чэхаславакіі. 3 1965 гал. рэд. газ. «Правда». У 1966—76 старшыня праўлення Саюза журналістаў СССР. У 1976—87 сакратар ЦК КПСС. Чл. ЦК КПБ у 194554, чл. Бюро ЦК КПБ у 1947—53. Чл. ЦК КПСС у 195256, 196689. Чл. Цэнтр. рэвізійнай камісіі КПСС у 1956—66. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—54, у 1966—89, Вярхоўнага СаветаБССРу 194755.
    М.М.Зінкевіч.
    ЗІНКЁВІЧ Марыя Міронаўна (13.3. 1924, в. Карзюкі Мінскага рна — 4.12.2010), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1980). Скончыла студыю пры Бел. тэатры імя Я.Купалы (1948). Працавала ў Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Яе творчай манеры ўласцівы народнасць, жыццёвая праўдзівасць, вострая характарнасць. Сярод роляў: Агата, Адэлька («Паўлінка» Я.Купалы), цёця Каця, Застрамілава («Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці» К.Крапівы), Ганна Чыхнюк, Аксана («Выбачайце, калі ласка!», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Кацярына («I змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Маці, Ганна («Парог», «Вечар» А.Дударава), Аксюта («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца!» братоў Далецкіх і М.Чарота), Карчмарка («Шчасце паэта» В.Віткі), Матрона («Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага) і інш.
    ЗІНКЁВІЧ Уладзімір Леанідавіч (н. 23.1.1951, в. Стралічава Хойніцкага рна), беларускі жывапісец. Засл.
    116
    ЗЛАТАВА
    У.Л.Зінкевіч.
    дзеяч мастацтваў Беларусі (2004). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1977). Працуе ў манумент. і станковым жывапісе. Сярод твораў: мазаіка «Шчаслівае дзяцінства» ў дзіцячым лагеры «Зубраня» (Мядзельскі рн; 1979, з В.Хацкевічам), сграфіта «Спартыўнае свята» ў спарт. лагеры «Стайкі» Мінскага рна (1980, з І.Кліменка), размалёўкі ў тэхніцы энкаўстыкі «Музыка» ў муз. школе № 9 г. Мінска (1981) і «Беларусь — мая песня» ў Палацы культуры Мінскмантажбуда (1983, з В.Чайкам, І.Кліменка), станковыя работы «Раса» (1977), «Старое дрэва» (1980), «Партрэт У.Караткевіча» (1981), «Светлы дзень», «Дняпроўскай хвалі дзіўныя легенды» (трыпціх; абодва 1982), «Вясковы паштальён» (1983), «Рэчы старога дома» (2009), серыя жывапісных тво
    раў для залы ўрачыстых пасяджэнняў Гомельскага палацавапаркавага ансамбля (2004, у аўтарскім калектыве) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2008.
    ЗІНбВІЧЫ, вёска ў Пружанскім рне, на р. Зальвянка. За 58 км на ПнУ ад г. Пружаны, 32 км ад чыг. ст. Ваўкавыск на лініі Баранавічы—Гайнаўка (Польшча), 158 км ад Брэста, на аўтадарозе Ваўкавыск—Ружаны. Цэнтр Зеляневіцкага с/с. 78 гаспадарак, 195 ж. (2012).
    У пач. 20 ст. вёска ў Зельзінскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губ. У 1909 —380 ж.З 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Косаўскім павеце Палескага ваяв. 3 1939 зноўуБССР. 3 15.1.1940 у Ружанскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 у Зеляневіцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1. да 19.6.1954 у Гродзенскай вобл. У 1959 — 274 ж. 3 25.12.1962 у Пружанскім рне. У 1970 — 301 ж. У 2003 — 105 гаспадарак, 258 ж. 3 2008 цэнтр сельсавета.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін.
    ЗІНОЎЕЎ Сцяпан, разьбяр па дрэве 2й пал. 17 ст.; майстар беларускай рэзі. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце ў Маскве. Ствараў «лебядзіныя», «жураўліныя», «гусіныя» ўзоры разьбы (1668). Удзельнічаў у аздабленні царскага палаца ў с. Каломенскае (1678), стварэнні разных іканастасаў для цэркваў у Ізмайлаве (1680я гг.), званіцы царквы царэвіча Іаасафа (168