• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ена кантэкстам: іскра полымя — іскра надзеі, залаты медаль — залаты чалавек, хлопчык ідзе — гадзіннік ідзе. У сказе Янка Купала — зорка першай велічыні не толькі ў беларускай паэзіі, але і ва ўсім літаратурным свеце (У.Юрэвіч) слова зорка ўжыта ў пераносным значэнні ‘пра чалавека вялікага таленту, які праславіўся сваёй дзейнасцю’. У сказе Неба было ўсыпана зоркамі, нібы зернямі залатой пшаніцы (І.Навуменка) слова зорка мае прамое значэнне ‘нябеснае цела’.
    Паводле лексічнай спалучальнасці З.с. падзяляюцца на свабодныя і несвабодныя (звязаныя). Свабодныя З.с. ўласцівы словам з неабмежаванай спалучальнасцю: бацькоўская хата, вясковая хата, хата ў мястэчку, пабудаваць хату і інш. Сярод лексічна несвабодных вылучаюць 2 групы З.с. — фразеалагічна звязаныя і сінтаксічна абумоўленыя. Фразеалагічна звязанае значэнне рэалізуецца толькі ў складзе фразеалагічных спалучэнняў. Напр., у спалучэннях лістам слаць (слацца), па бельш свеце, сабаку з ’еў словы лістам, белым, сабаку маюць фразеалагічна звязаныя значэнні толькі ў спалучэнні са словамі слаць (слацца), свеце, з’еў. Сінтаксічна абумоўленае З.с. выяўляецца ў словах пры іх адметнай сінтаксічнай функцыі ў сказе. Напр., у ролі выказніка некаторыя словы (варона, жук і інш.) набываюць сінтаксічна абумоўленае значэнне: варона ‘нерастаропны, нехлямяжы чалавек’ (Бронік ці Алесь... Яны ўсе круціліся ля Івана. А той варона. А.Кудравец); жук ‘хітры, пранырлівы чалавек’ («Жук гэты Адзярыха», — думае Саша. І.Навуменка).
    У залежнасці ад ступені замацаванасці лексічнага З.с. вылучаюць моўныя і аказіянальныя (маўленчыя) значэнні. Моўныя З.с. фіксуюцца ў тлумачальных слоўніках, словы з аказіянальнымі значэннямі маюць абмежаваную сферу выкарыстан
    ня — маўленне некаторых асоб або пісьменнікаў. У маст. тэкстах яны ствараюць адметнасць індывідуальнааўтарскага стылю: Зялёнай ніткай травень вышывае (І.Багдановіч); Had намі мяцеліць палын (М.Шабовіч).
    У залежнасці ад наяўнасці або адсутнасці ў З.с. канататыўнага кампанента вылучаюцца нейтральныя і канататыўныя лексічныя значэнні. Словы з нейтральнымі значэннямі не маюць эмацыянальнаэкспрэсіўнага патэнцыялу: горад, кніга, працаваць, сямнаццаць. Для слоў з канататыўнымі значэннямі характэрна эмацыянальнасць: найлепшы, лежабока, усмешачка.
    Лексічнае З.с. цесна звязана з граматычным, якое яго ўдакладняе. Напр., у сказе 3 саду далятала вясёлая гамана (Т.Хадкевіч) дзеяслоў далятала мае лексічнае значэнне ‘чулася’ і граматычныя значэнні абвеснага ладу, незалежнага стану, незакончанага трывання, прошлага часу, I спражэння, адзіночнага ліку, жаночага роду.
    Граматычнае З.с. выражаецца рознымі моўнымі сродкамі — прыстаўкамі, суфіксамі, канчаткамі, чаргаваннем гукаў, націскам, прыназоўнікамі, суплетыўнымі формамі. Напр., суфікс эйш у прыметніку старэйшы ўтварае простую форму вышэйшай ступені параўнання, a граматычнае значэнне множнага ліку ў назоўніку вучні выражаецца канчаткам і. Дзякуючы лексічнаму і граматычнаму значэнням слова ў маўленні выконвае свае асн. функцыі.
    Літ.: Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Мінск, 1993; Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994; Лепешаў І.Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні. Гродна, 2002.
    Т.Я. Старасценка.
    ЗНІКЧА, міфічны вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў; захавальніца могільнікаў, дзе яна быццам заўсёды
    жыве. Была вядома ў Магілёўскай і Мінскай губернях. Уяўлялася ў выглядзе босай, худой, кашчавай, жоўтабледнай, раскудлачанай жанчыны невысокага росту, апранутай у празрысты, абсыпаны яскравымі зорачкамі белы саван, які свеціцца. Mae падначаленых магільных духаў, прывідаў і страшыдлаў. Апоўначы 3. нібыта блукае па магілах і аплаквае целы памерлых, іншы раз можна нават пачуць яе стогны і рыданні. Больш за ўсё яна плача над магіламі нядаўна пахаваных. 3. нябачная, няўлоўная, часам прыходзіць да людзей уначы. У правай яе руцэ ззяў доўгі пруток. Паводле ўяўленняў, 3. нібыта абводзіць сябе гэтым прутком пры сустрэчы з Копшаю, якая заўсёды варагуе з ёю зза спачування памерлым людзям. Вобраз 3. мае аналагі ў інш. народаў. Гэта неаднаразова згадвалася ў нар. выразах: «Раскіслася, як Знікча», «На Знікчу наткнулася, гарыкухай зрабілася», «Знікча — нічагусенькі няма», «Якая Знікча!» — г.зн. няўлоўная.
    Літ.: Шпнлевскнй П. Белорусскне народные поверья // Журнал Мннва нар. просвеіцення. СанктПетербург, 1852. Лнтератур. прнбавленне. № 3, декабрь. У.А.Васілевіч.
    ЗНІЧ, агонь, які гарэў у свяшчэнных гаях, дубровах стараж. славян і балтаў у дахрысціянскую эпоху. Увасабляў сабой зямную энергію, першародную цеплыню, пачатак жыцця. Меў дачыненне і да замагільнага свету. Запальваўся ад маланкі або шляхам трэння. Яго абавязаны былі падтрымліваць спец. вешчуныжрацы. Усе стараж. капішчы 3. былі знішчаны падчас хрышчэння Стараж. Русі. Як можна меркаваць, слова 3. паходзіць ад індаеўрап. дніч (дзень) або агульнаслав. зной. Ад яго ўтварыліся інш. словы: знічка (зорка, якая падае), знішчаць (агонь знішчае ўсё ліхое, зімовае, халоднае, цёмнае, нячыстае, хворае), значны (як увасабленне ісціны).
    Літ.: Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мінск, 1969; Рыбаков Б. Язычес
    124
    «ЗОЛАТА»
    тво древннх славян. М., 1981; Беларускі фальклор. Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мінск, 2005. Т.І.Шамякіна.
    ЗНОСКА, заўвага, бібліяграфічная с п а с ы л к а, пераклад іншамоўнага тэксту, што размяшчаецца ўнізе паласы і звязваецца з асн. тэкстам спец. знакам (знакам 3.). Звычайна афармляюцца шрыфтам меншага кеглю ў параўнанні з асн. тэкстам і аддзяляюцца ад яго прабелам. Як правіла, 3. знаходзіцца на той жа паласе, што і фрагмент асн. тэксту, да якога яна адносіцца. 3 мэтай эканоміі плошчы дапускаецца размяшчаць усе 3. да 2 палос тэксту ўнізе толькі правай паласы (унізе толькі апошняй калонкі паласы 3. да ўсіх яе калонак), а таксама падаваць 3. ўшчыльную адна да адной праз кропку і працяжнік. Калі 3. не змяшчаецца на адной паласе, то частку яе пераносяць на наступную і размяшчаюць перад зноскамі гэтай паласы без спец. пазначэння. Д.В.Дзятко.
    ЗНОСКАЯн (1772, Гродзеншчына — 1833), беларускі эканаміст, перакладчык, філосаф. Вучыўся ў Гал. школе ВКЛ (Віленскі ўнт), якую скончыў са ступенню дра вольных навук і філасофіі. 3 1794 настаўнічаў у Гродне. 3 1802 ад’юнкт, з 1815 ардынарны праф. Віленскага ўнта, быў сакратаром у ім. У 1810—23 заг. кафедры палітэканоміі, з 1827 дэкан аддз. маральных і паліт. навук. Па заказе Адукац. камісіі Рэчы Паспалітай пераклаў на польск. мову і выдаў з уласнымі каментарыямі «Логіку» франц. філосафа Э. дэ Кандыльяка (Вільня, 1802). Адзін з першых пазнаёміў сучаснікаў з асновамі паліт. эканоміі, апублікаваў у 1811 пад назвай «Навука эканоміі палітычнай» кароткі выклад класічнай працы шатландскага эканаміста А.Сміта «Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў» (1776). У 1816 выдаў арыгінальную навук. працу «Даследаванне пра палітычную эканомію, яе гісторыю і сістэмы». У 1822 узначальваў кт па праверцы пера
    кладу Статута ВКЛ 1588 на рус. мову. Чл. Варшаўскага тва аматараў навукі.
    «ЗОЛАК», часопіс. Выдаваўся ў 1933—38 у Вільні на бел. мове. Меў падзагаловак «Орган маладой беларускай сацыялістычнай думкі». Рэд. — А.Аніська. Выходзіў нерэгулярна. Прытрымліваўся ідэйных пазіцый замежнай групы партыі бел. эсэраў і яе «Бюлетэня загранічнай групы Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў». На старонках часопіса змяшчаліся агляды бел. перыёдыкі, інфармацыя пра падзеі ў свеце, новыя кірункі сацыяліст. думкі на Захадзе, творы грамадзянскай лірыкі і інш. Восьмы нумар «3.» цалкам прысвечаны жыццю і дзейнасці бел. грамадскапаліт. і культ. дзеяча Т.Грыба, які памёр 25.1.1938 у Празе. Выйшла 8 нумароў.
    «ЗбЛАТА», «У золата», «Кальцо», «Персцень», «Пярсцён а к», беларуская народная гульня. Пашырана ў Беларусі ў некалькіх тыпах, мае мноства лакальных варыянтаў, блізкіх да «золата» («Вугалёк», «Жукавінка», «Бульбачка», «Картоплік», «Скута», «Шкута» і інш.). Гуляюць у розных узроставых групах любой колькасцю ўдзельнікаў і любым складам у памяшканні і на прыродзе. Гульцы садзяцца ў шарэнгу ці кругам і сціскаюць перад сабой (ці на каленях) далоні. Вядучы трымае ў сціснутых далонях «золата» (невял. рэч: пярсцёнак, манетку, цукерку, бульбачку) і, рухаючыся ўздоўж гульцоў, у далоні кожнага кладзе свае далоні, імітуючы перадачу «золата», пры гэтым прыгаворвае: «3 кута іду, // Золата нясу. // Адгадайце, баяры, // Дзе золата ззяе». У прыгаршчы аднаго з удзельнікаў ён незаўважна апускае «золата». Завяршыўшы абход, вядучы выгуквае: «Золата, да мяне!» Калі гулец, у руках якога знаходзіцца «золата», на апошніх словах без перашкод пакідае гурт, то ён мяняецца з вядучым месцамі. А калі ж яго ўлавіў сусед, то апошні мяняецца роля
    мі з вядучым. У 2м варыянце побач з вядучым ходзіць спецыяльна абраны гулец, які павінен адгадаць, у Karo «золата». Калі не зможа, то садзіцца на месца таго, у каго «золата», і гульня пачынаецца спачатку. У інш. варыянце: калі гулец адгадае, у каго «золата», то забірае яго да сябе, калі памыляецца, то ўладальнік «золата», пераходзіць на бок вядучага. Гульня доўжыцца, пакуль не пяройдуць усе ўдзельнікі. Найб. разгорнуты варыянт «золата» пашыраны ў Вілейскім рне. Напачатку гульні з дапамогай лічылкі «Раз, два, тры, чатыры, пяць, табе золата шукаць!» выбіраецца Круцель. На некаторы час ён выходзіць у іншы пакой ці з хаты. Схаваўшы «золата», гульцы клічуць Круцяля і загадваюць яму шукаць прадмет, а самі ў гэты час прамаўляюць: «Круцельманцель, // У цябе свая арцель, // Крадзеш, хлусіш і хаваеш, // Ніколі не адгадаеш, // Дзе тваё золата: // Ці ў роце, ці на плоце? // Ці ў рацэ, ці ў руцэ? // Ці ў хаце, ці на палаце? // Ці ў адрыне, ці ў пярыне? // He стой, не ляніся, // Каля печкі (ці інш. месца) павярніся, // Там тваё золата». У час гульні ўдзельнікі парознаму (кіўком галавы, мірганнем вачэй, узмахам пальца і інш.) падказваюць Круцялю, у якім месцы трэба шукаць «золата». Калі яно знойдзена, выбіраецца новы Круцель, і гульня працягваецца. У гульні «Вугалёк» (пашырана ў раёнах, памежных і блізкіх да Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей), якая мае 4часткавую форму дыялогавага тыпу з элементамі тэатралізацыі, спалучаюцца: варыянт, блізкі да папярэдняга (1я ч.), некалькі працяглых дыялогаў паміж тымі гульцамі, хто адгадвае (вядучы) і тымі, хто сядзіць: « — Што тут? // — Зямля... // — Штотам? // — Неба...», або інш.: « — А куды ж твой бацька паехаў? // — У лес. // А што ён павёз? // Мех...» (2я ч.). Затым вядучы бярэ ў зубы палачку, у рукі — якінебудзь прадмет, што імітуе скрыпку, і «іграе», прыгаворваючыпрыпяваючы: «Цілілі, цілілі...», імкну
    125
    ЗОРАЎ
    чыся рассмяшыць па чарзе кожнага ўдзельніка. Калі гулец рассмяецца, вядучы забірае яго да сябе, калі — не, то пераходзіць да таго, хто раздаваў «вугалёк» (3я ч.). Пасля дзве арганізаваныя каманды б