• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    руцца за палку і перацягваюць — хто каго (4я ч.). На гэтым гульня завяршаецца.
    Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 1996. Традьшыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т.: Т. 5. Цэнтральная Беларусь. Кн. 2. Мінск, 2011. М.А.Козенка. ЗОРАЎ (сапр. Штоклянд) Міхаіл Абрамавіч (1903—28.7.1942), беларускі акцёр, рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1938). 3 1926 у Бел. першым драм. тэатры імя Я.Купалы, у 1934—37 маст. кіраўнік Бел. тэатра рабочай моладзі, у 1941 — Тэатра юнага гледача БССР. Яго выкананне вызначалася тонкім псіхалагізмам, інтэлектуальнай лагічнасцю ў спалучэнні з лірычнасцю і эмацыянальнасцю. Сярод роляў: Войшалк («Вір» Я.Рамановіча), Евель Цывін («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Платон Крэчат (аднайм. п’еса А.Карнейчука), Скрылёў («Гута» Р.Кобеца), Ксёндз («Салавей» З.Бядулі) і інш. У рэж. работах гал. задуму вы
    М.Зораў у ролі Евеля Цывіна.
    яўляў праз акцёра, лірычную цеплыню і гумар спалучаў з драматызмам. Паставіў спектаклі: «Лён» Е.Міровіча (1931, з аўтарам), «Працяг будзе» А.Бруштэйн (1934), «Платон Крэчат» А.Карнейчука (1936), «Апошнія» М.Горкага (1937), «Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча (1938), «Ірынка» К.Чорнага (1941) і інш. Напярэдадні вайны прызначаны маст. кіраўніком Тэатра юнага гледача Беларусі. Загінуў у мінскім гета.
    ЗОРКА Аляксей Васільевіч, беларускі скрыпач, дырыжор 1 мастак канца 18 — пач. 19 ст. Родам са Шклоўшчыны, прыгонны СТ.Зорыча. Верагодна, музыцы навучаўся ў прыдворнага капельмайстра І.Л.Стафані, жывапісу і малюнку — у Р.Х.Зомера. У канцы 18 ст. працаваў у Шклове ў аркестрах прыдворнага тэатра і кадэцкага корпуса. Пасля перадачы ў 1799 Шклоўскага кадэцкага корпуса ў казну пераехаў з ім у Гродна як капельмайстар корпуснага аркестра і выкладчык малявання. Магчымаў 1801 3. атрымаў вольную. Працаваў у Гродзенскай гімназіі, пазней у Бабруйскім павятовым шляхецкім вучылішчы. У 1811 разам з установай пераехаў у Маладзечна, дзе акрамя асн. работы даваў урокі музыкі і малявання дзецям беднякоў. Апошнія звесткі пра 3. адносяцца да 1815, калі М.К.Агінскі перадаў у дар вучылішчу бку і значную колькасць муз. інструментаў.
    ЗОРКА, звязда, зара, самаробная рухомая шматпрамянёвая асветленая знутры зорка, прымацаваная да кія, якую насілі звездары ці калядоўшчыкі ў час калядных абрадавых абыходаў сядзіб; гал. атрыбут Каляд. Да каркаса 3. з вонкавага боку мацаваліся пруткі і злучаліся папарна такім чынам, што атрымліваліся промні (рогі 3.). Канструкцыю абклейвалі паперай і аздаблялі каляровымі выцінанкамі, паскамі фігурна выразанай паперы. 3. мела 5, 8, 16 промняў з пышнымі папяровымі пампонамі на канцах. Цэнтр. асветленую нерухомую яе частку (у рух прыводзілі
    ся толькі промні) займаў малюнак ці абраз на біблейскую тэму. У mhofix месцах 3. рабілі з саломы і карысталіся ёю шмат гадоў запар. Часта звездары трымалі ў руках запаленыя свечкі, а гурт спяваў калядныя песні столькі разоў, колькі промняў мела 3. У некаторых раёнах Цэнтр. Беларусі функцыю 3. выконвала ўпрыгожаная елачка з прымацаванай да яе запаленай свечкай. Да нашага часу захаваўся звычай нашэння каляднай 3., вырабленай з саломы, шчыльнай паперы або фольгі. Зрэдку яе высякаюць з лёду, фарбуюць у чырвоны колер і ўстанавліваюць на ўзбочыне дарогі перад 1м вясковым домам.
    Т.І.Кухаронак.
    ЗОРКА, міфічная істота; багіня (ці дух), якая мела дачыненне да чалавечага лёсу і шчасця. Паводле ўяўленняў стараж. беларусаў, кожны чалавек мае сваю асобную 3., якая, нібы духахоўнік, неадступна знаходзіцца пры сваім абранніку. 3. створаны разам з чалавекам і прызначаны Богам дзеля аховы людзей. Выказванне «Што ўжэ з яго, калі ён ужо не ў Зоркі» азначае «без яе апякунства, бяздольны».
    Літ.: Д ревлянскнй П. [Шпнлевскнй П.]. Белорусскне народные поверья // Журнал Мнннстерства нар. просвешення. 1846. Прнбавлення. Кн. 1.
    У.А.Васілевіч.
    «ЗОРКІ», часопіс для дзяцей. Выдаваўся ў лютым 1921 — чэрв. 1922 у Мінску на бел. мове. Рэд. З.Бядуля. Змяшчаў вершы і апавяданні, творы вуснай нар. творчасці, артыкулы па мастацтве, прыродзе. Упершыню на яго старонках апублікаваны вершы Я.Купалы «Песня і казка», «Бай», «Сын і маці», «А зязюлька кукавала...», «Мароз» і інш., Я.Коласа — «На адзіноце», «Спатканне і знаёмства», «Храбры певень», «Юрка і кот», «Вясна», апавяданне «Гузік», верш «К дзеткам» К.Чорнага, надрукаваны таксама творы З.Бядулі, М.Грамыкі, Я.Журбы, М.Чарота, Хмаркі (Н.Панамаровай). Змяшчаў
    126
    «ЗОРЬКА»
    загадкі, песні, апісанні гульняў «для маленькіх дзетак», пад рубрыкай «Дзіцячая творчасць» — вершы, малюнкі і карэспандэнцыю чытачоў. У афармленні часопіса ўдзельнічаў П.М.Гуткоўскі. Выйшла Юнумароў.
    ЗОРЫН (сапр. Табашнікаў) Мікалай Анфілохіевіч (25.12.1917, ст. Чарняўская Чэлябінскай вобл., Расія — пач. 1990х гг.), беларускі артыст эстрады. Засл. артыст Беларусі (1967). Скончыўтэатр. студыю Чалябінскага драм. тэатра (1939). Працаваў у філармоніях Чалябінска, Арла, Бранска. У 1948—81 чытальнік Бел. філармоніі. Творчай манеры 3. ўласцівы ўзнёсласць інтанацыі і псіхалагізм, маст. праўда. Рэж. і выканаўца літ.сцэнічных кампазіцый паводле твораў бел. паэтаў, паэзіі часоў Вял. Айч. вайны і інш.: «Вецер з Волгі» (паводле твораў А.Вялюгіна), «Паэзія роднага краю» (вершы П.Броўкі, А.Куляшова, М.Танка, П.Панчанкі), «Кніга пра байца» (паводле твораў А.Твардоўскага), «Маладая гвардыя» А.Фадзеева, «3 імем правадыра» (вершы розных паэтаў), «Паэты ўсміхаюцца і смяюцца» (паводле твораў А.Пушкіна, М.Лермантава, У.Маякоўскага) і інш. Здымаўся ў кіно («Дзікае паляванне караля Стаха»). Ю.В. Тарануха.
    ЗОРЫЦКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўнарус.. стылю ў в. Зорычы Барысаўскага рна. Пабудавана ў 1842 з дрэва. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму, завершанага 8гранным светлавым барабанам з шатровым дахам і макаўкай, па падоўжанай планіровачнай восі далучаны бабінец і апсіда. Дахі зрубаў аб’яднаны карнізам простага профілю. Гал. і бакавыя фасады завершаны крапаванымі франтонамі з 3лопасцевымі кілепадобнымі шчытамі ў цэнтры. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны лапаткамі і прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі. Тры ўва
    ходы ў царкву вылучаны шырокімі мураванымі ганкамі. Унутраная прастора залы завяршаецца светлавым барабанам, які пры дапамозе ветразяў абапіраецца на 4 слупы. У інтэр’еры апсіды драўляны 1ярусны іканастас на 5 абразоў. Царква дзейнічае.
    ЗОРЫЧ (Неранчыч) Сямён Гаўрылавіч (1743 або 1745, Сербія — 6.11.1799), расійскі ваенныдзеяч. Генераллейтэнант (1797). Удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63. Вызначыўся ў рус.турэцкай вайне 1768— 74, быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4й ступені. У 1777 прадстаўлены рас. імператрыцы Кацярыне II, атрымаў чын генералмаёра, стаў кавалерам некалькіх замежных ордэнаў. Да мая 1778 фаварыт імператрыцы. У тым жа годзе атрымаў ва ўладанне мястэчка Шклоў (цяпер горад у Магілёўскай вобл., дзе заснаваў шляхетнае вучылішча (кадэцкі корпус), шаўкаткацкую, золатавышывальную і інш. мануфактуры. У г. Шклоў яму пастаўлены помнік (2007).
    «ЗОРЬКА», ілюстраваная газета для дзяцей і падлеткаў. Заснавальнік — грамадская аргцыя «Беларускі рэсгтубліканскі саюз моладзі». Выходзіць з 1945 у г. Мінск на рус. мове
    штотыднёва. Першапачаткова называлася «Пнонер Белорусснн», з ліп. 1945 сучасная назва. Асвятляе жыццё, вучобу і грамадскія справы дзяцей і падлеткаў. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Беларусі, яе культ. спадчыне. Публікуе інтэрв’ю з вядомымі людзьмі краіны, іх успаміны пра школьныя гады, знаёміць з навінкамі і творамі для дзяцей класікаў бел. лры і інш. Рубрыкі: «Край мой, Белая Русь», «Крынічка», «Музыкальная лесвіца», «Майстэрня чараўнікоў» і інш.
    «ЗОРЬКА», штомесячны ілюстраваны часопіс для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту. Выдаваўся ў 1905—12 ў Вільні на рус. мове заснавальнікам тва «Селянін» С.А.Кавалюком пры яго прыватнай прагімназіі. У 1905—07 як дадатак да «3.» выходзіў час. «Педагогпческме запнскн» (18 нумароў). Арыентаваўся на прыватныя і дзярж. вучылішчы і гімназіі ў Беларусі і Літве. У нац,культ. аспекце прымыкаў да мясц. акцябрыстаў якія адмаўлялі права на самаст. існаванне бел. нацыі і лры, а бел. мову лічылі рэгіянальнай «гаворкай» рус. мовы. Друкаваў вершы, апавяданні і стылізаваныя бел. казкі мясц. аўтараў, пераважна настаўнікаў і гімназістаў, навук.папулярныя на
    127
    ЗРАЖЭЎСКІ
    рысы па гісторыі, міфалогіі, геаграфіі і прыродазнаўстве. Прапагандаваў творы класічнай рус. лры.
    ЗРАЖЭЎСКІ Васіль Іванавіч (20.4.1776, Масква — 3.1.1837), беларускі архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1797). У 1805— 12 Магілёўскі губернскі архітэктар. Аўтар праектаў астрога, дома рэктара і прэфекта (1808), мураваных цэркваў у Магілёве, Троіцкага сабора (каля 1810) у Мсціславе.
    ЗРЭБ’Е, 1) грубая кастрывая кудзеля, што аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі, а таксама кудзеля, атрыманая пры часанні лёну. 2) 3., з р э б н і н а, палатно з нітак такой кудзелі і адзенне з гэтага палатна.
    ЗЎБАВА, вёска ў Аршанскім рне. За 20 км на Пд ад г. Орша, 12 ад чыг. ст. Копысь на лініі Орша—Магілёў, 100 км ад Віцебска, каля аўтадарогі Віцебск—Гомель. Цэнтр Зубаўскага с/с. 230 гаспадарак, 557 ж. (2012).
    У пач. 20 ст. вёска ў Любініцкай воласці Горацкага павета Магілёўскай губ. У 1909 — 67 двароў, 463 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 27.7.1922 у Смаленскай губ. 3 18.2.1923 у Копыскай воласці. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Копыскім рне, да 26.7.1930 у Аршанскай акрузе. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Аршанскім рне. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 16.7.1941 да 27.6.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1971 — 169 гаспадарак, 435 ж. У 1997 — 223 гаспадаркі, 492 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗЎБАЎ Аляксандр Васільевіч (13.12.1936, г. Махачкала, Дагестан, Расія), беларускі мовазнавец. Др
    філал. навук (1985), праф. (1986). Скончыў Маскоўскі ўнт (1964). 3 1968 у Мінскім лінгв. унце (з 1975 загадчык кафедры, у 1995—2007 прарэктар). Даследуе камп’ютарную лінгвістыку, інфарматыку, штучны інтэлект і лінгвадыдактыку. Аўтар прац «Апрацоўка на AC ЭВМ тэкстаў натуральных моў» (1977), «Беларуская мова: камп’ютарныя сцэнарыі для навучання рускамоўных» (1999), «Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы», «Асновы складання тэрміналагічных слоўні