• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     міфалогіі; бог зімы і холаду. Імя паходзіць ад дзеяслова «зюзець» — мерзнуць, калець ад марозу. Уяўляўся тоўстым старым нізенькага росту, з белымі, як снег, валасамі і доўгай барадой. Паводле павер’яў, 3. ходзіць босы ў белай цёплай вопратцы, у руцэ носіць жалезную булаву. Большую частку зімы праводзіць у лесе. Часам заходзійь у вёску, каб папярэдзіць сялян пра суровую зіму, вызваліць ад холаду якуюнебудзь бедную сям’ю або проста наесціся куцці. Каб задобрыць 3., у час вячэры ў галодную куццю згадвалі ўсіх памерлых продкаў, пры гэтым гаспадар кідаў лыжку куцці ў кут для 3. Напярэдадні Новага года, на багатую куццю, для яго частку куцці адкладвалі ў асобную міску і пакідалі на ноч на стале. Такое ахвярадаўства сведчыць пра сувязь гэтага вобраза з культам продкаў. Казалі, што быццам бы 3., раззлаваўшыся на людзей, мог біць булавою ў пень і магутным ударам рабіць такую ломку па ўсёй зямлі, што часам дамы трэскаліся. На пытанне чалавека, які знаходзіўся ў гэты час у лесе, хто гэта стукае, быў адказ: «Сам Зюзя стукае, людзей ушчувае». Імя 3. згадваецца ў прыказках: «Зюзя ў хаце, а тут ужо ні снапа на палаце», «Зюзя на дварэ — куцця на стале». Набліжэнне вясны
    ў народзе ўспрымалася як барацьба 3. з богам цяпла Перуном і яго жонкай Грамаўніцай.
    Літ:. Древлянскнй П. [Шпнлевскнй П.]. Белорусскне народные поверья // Журнал Ммнмстерства нар. просвешення. 1846. Прнбавлення. Кн. 4.; Зелен н н Д.К. Опнсанне рукопнсей ученого архнва нмператорского Русского географнческого обшествава. Петроград, 1915. Т. 2. У.А.Васілевіч.
    ЗЯБКІ, вёска ў Глыбоцкім рне, на беразе воз. Свядава. За 40 км на ПнУ ад г. Глыбокае, чыг. станцыя на лініі Полацк—Маладзечна, 145 км ад Віцебска, каля аўтадарогі Полацк— Вільнюс. Цэнтр Зябкаўскага с/с. 115 гаспадарак, 246 ж. (2012).
    Вядомы з 1552 як сяло ў Полацкім ваяв. ВКЛ, 13 дымоў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай, з 1843 Віленскай губерняў. У 1886 мястэчка ў Празароцкай воласці, 13 двароў, 166 ж., піцейны дом. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Празароцкай гміне Дзісенскага павета Віленскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Пліскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 у Міцькаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай вобл. У 1945 — 23 двары, 65 ж. 3 8.1.1954 у Маладзечанскай вобл. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 20.1.1960 у Віцебскай вобл. 3 25.12.1962 у Глыбоцкім рне. У 1971 — 132 гаспадаркі, 341 ж. У 1997 — 151 гаспадарка, 343 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс базавая школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. М.Б.Батвіннік. ЗЯБРАЎКА, вёска ў Гомельскім рне. За 12 км на ПдУ ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Зябраўка на лініі Гомель— Бахмач (Украіна), аўтадарогай звязана з Гомелем. Цэнтр Зябраўскага с/с. 301 гаспадарка, 661 ж. (2012).
    Вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Гомельскім павеце Магілёўскай губ. 3 1777 у Беліцкім павеце. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1834 — 109 двароў 586 ж. 3 1852 зноў у Гомельскім павеце. У 1873 у 3. адкрыта станцыя на ЛібаваРоменскай чыг. на лініі Гомель— Бахмач. У 1886 вёска ў Насовіцкай воласці, 132 двары, 861 ж., магазін, карчма, 2 млыны. У 1909 — 236 двароў, 1552 ж., школа, царква, млын. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр сельсавета ў Насовіцкім, з 4.8.1927 у Гомельскім раёнах, да 26.7.1930 Гомельскай акругі. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да 28.9.1943 3. акупіравана ням,фаш. захопнікамі. У 1959 — 1318 ж. У 1997 — 386 гаспадарак, 921 ж.
    У 2012 лясніцтва, базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    «зязюля», «У зязюльку», «Кука», «Куку», «Кукаўка», «Кукушачка», беларускі народны танецгульня. Пашыраны ў розных жанравастылявых групах (нар. танец, танецгульня, гульня), варыянтах (пераважна гуртам рознай колькасцю пар, радзей — тройкамі; ва ўмераным, хуткім, мяшаным тэмпах). «3.» зафіксавана Е.Раманавым у Дзісенскім павеце, М.Федароўскім — у Зах. Беларусі. Удзельнікі становяцца ў 2 шарэнгі (тып «Проса»), у кожнай з аднаго боку хлопцы, з другога — дзяўчаты (ці шарэнга хлопцаў і шарэнга дзяўчат). Крайнія хлопец і дзяўчына ловяць адзін аднаго. Злавіўшы, мяняюцца ролямі. У час танца (гульні) выканаўцы спяваюць: «Ты, зязюля, не кукуй, не кукуй, // Ты, шэрая, не кукуй, не кукуй, // Калі будзеш кукаваць, кукаваць, // Негдзе будзець начаваць, начаваць, // Куку! Куку! Куку! Куку!...» і ў такт песні прытанцоўваюць. На вокліч «Куку!» падаюць рукі тым, хто ста
    136
    ЗЯЛЁНЫ
    іць у шарэнгах насупраць. Хто гуляў у «даганялкі», становяцца ў сярэдзіну шарэнгі. У танец (гульню) зноў уключаюцца крайнія хлопец і дзяўчына. Вядомы варыянт (Гродзенская вобл.), у якім задзейнічаны 6 чал., папарна. Дзяўчаты становяцца ў 2 лініі і пляскаюць адна адной у далоні, выгукваючы «Куку! Куку!» Затым адны ўцякаюць, а другія іх ловяць, пасля чаго бяруцца за рукі і кружацца. У варыянце, што бытуе на Тураўшчыне, хлопцы і дзяўчаты становяцца ў калону і абдымаюць адзін аднаго з двух бакоў за талію. Усе разам простым крокам рухаюцца наперад. Спыніўшыся, нахіляюць корпус у парах у розныя бакі, адначасова выгукваючы «Куку!» Так паўтараецца некалькі разоў. Затым хлопцы стаяць на месцы, а дзяўчаты аббягаюць іх. Утварыўшы пары і абняўшы адзін аднаго за талію, танцоры паўпрысядаюць, нахіляючы корпус то ў адзін, то ў другі бок і адначасова выгукваюць «Куку! Куку!» Паўтарыўшы фігуру, удзельнікі пычынаюць танец спачатку. Існуюць і інш. танц,гульнявыя формы, у якіх сустракаюцца фігуры «ручаёк», «кола», «шэн». Абавязковым ва ўсіх версіях застаецца выгукванне «Куку! Куку!». Сцэнічныя версіі аўтэнтычнага ўзору ажьшцявілі М.К.Котаў («Кука», цэнтральнапалескі варыянт на 9 пар) у 1972 у нар. ансамблі танца «Прыпяць» Тураўскага гарпасялковага Дома культуры Жыткавіцкага рна і С.М.Грабеншчыкоў («3.» на 6 пар, у аснове кампазіцыі — паўд.зах. танц.гульнявы варыянт, муз. апрацоўка Я.Цікоцкага).
    Літ.'. Гребеншнков С.М. Белорусскне танцы. Мннск, 1978; Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 1996. М.А.Козенка.
    ЗЯЗІОЛЯ Андрэй (сапр. Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч; 7.12.1878, в. Навасяды Ашмянскага рна — 17.1.1921), беларускі паэт. Скончыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Пецярбургу (1910), дзе стварыў бел. секцыю. У 1917 адзін з арганізатараў з’езда бел. каталіцкага духавенства ў Мінску. Служыў
    ксяндзом у бел. мястэчках Трабы, Ракаў, Свержань, Смілавічы, Абольцы, Сянно, вёў службу пабеларуску. 3 1909 друкаваўся у газ. «Наша ніва», «Беларус», «Крыніца», «Вольная Беларусь», «Светач» і інш. Аўтар рэліг. гімна «Божа, што калісь народы...» (1918), зб. вершаў «3 роднага загону» (1913, 1931, Вільня, факсімільнае выд., 1993), паэмы «Аленчына вяселле» (выд. 1923) і інш. Асобнай брашурай у Петраградзе выйшаў патрыятычны верш «Слова праўды аб мове і долі Беларуса» (1917). 3. seipay фальклор, выдаў зб. «Беларускія песні з нотамі» (т. 2, 1912, з А.Грыневічам).
    Літ.: Шаставец У. Крыж і церні жыцця: Андрэй Зязюля // Полымя. 1999. №4.
    ЗЯЛЁНКА, вёска ў Полацкім рне. За 22 км на Пн ад горада і чыг. ст. Полацк на лініі Віцебск—Полацк, 122 км ад Віцебска, на аўтадарозе Полацк—Расоны. Цэнтр Зялёнкаўскага с/с. 173 гаспадаркі, 422 ж. (2012).
    Вядома з канца 19 ст. як маёнтак Зялёны Бор у Арцейкавіцкай воласці Полацкага павета Віцебскай губ., уладанне І.Заленскага. У 1905 — 19 ж. 3 1919 у РСФСР. 3 15.2.1923 у Першамайскай воласці. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Полацкім рне, да 26.7.1930 Полацкай акругі. 3 20.8.1924 вёска ў Сястронкаўскім с/с. 3 1928 цэнтр Сястронкаўскага с/с. 3 21.6.1935 зноў у Полацкай акрузе. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1940 — 42 двары, 170 ж. У Вял. Айч. вайну з 16.7.1941 да 4.7.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў маі 1943 спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 зноў у Віцебскай абласцях. 3 7.6.1968 цэнтр Зялёнкаўскага с/с. У 1979 — 136 гаспадарак, 370 ж.
    У 2012 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, філіял Гомельскай школы мастацтваў, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін.
    У.У.Бянько.
    ЗЯЛЁНКАЎСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «СУСТР$ЧА 3 ЦУДОЎНЫМ».
    Створана ў 1991 у в. Зялёнка Лепельскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Н.Н.Забела. У складзе аб’яднання 15 чал. ва ўзросце ад 15 да 75 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — эстэтычная, пазнавальная. У праграме аўтарскія пастаноўкі: «Я родам не з дзяцінства, а з вайны» (2004), «I зноў пра паэзію, і зноў пра каханне» (2005), «Маё каханне, туга і самота» (2006), «I лісты распавялі» (2008), «Пад знакам ружы і кахання» (2009), «Героі з вёскі Жарцы» (2011). Калектыў — удзельнік усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1998) і яго абл. тура (г. Верхнядзвінск, 2004). Н.Н.Забела.
    ЗЯЛЁНЫ ЛУГ, жылы раён у Мінску. Адзін з першых у Беларусі жылых масіваў з вольнай планіроўкай, пабудаваных індустрыяльнымі метадамі. Узведзены ў 1960—80я гг. ў паўн.ўсх. частцы горада на месцы в. Падбалоцце, пас. Гоцішэ і ўгоддзяў б. калгаса «Зялёны Луг» (адсюль назва). Аўтарскі калектыў: С.Богін, А.Воўк, Ю.Грыгор’еў, І.Грышчынскі, Л.Кліцунова, П.Кракалёў, Н.Краўкова, Э.Левіна, С.Мусінскі, Л.Сакалова, І.Сітнікава, А.Шалякін. Складаецца з 7 мікрараёнаў, у якіх пераважаюць буйнапанэльныя 5, 9, 12павярховыя жылыя дамы. Выразная кампазіцыя забудовы створана дзякуючы правільнаму ўліку горадабудаўнічых умоў і асаблівасцей рэльефу мясцовасці. Метад праектавання буйнапанэльных будынкаў, якія складаюцца з блоксекцый розных канфігурацый або з набору кватэр, даў магчымасць размясціць тут жылыя дамы складанай формы, якія падкрэсліваюць асаблівасці ландшафту. Найб. выразныя прасторавыя вырашэнні мае забудова мікрараёнаў З.Л. 4 і 5 (архіт. Э.Левіна, І.Сітнікава, С.Богін, А.Воўк), размешчаных ўздоўж Сля
    137
    ЗЯЛЁНЫЯ
    пянскай воднап