Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
я», «Паляшук гуляе», «Таўкачык», «Беларус нідзе
не прападзе», «Маруся», «Мела баба курку», «Полечная сюіта», «Орда жыве вечна», «Янаў ты мой», «I туды гара, і сюды гара», «Казацкая песня», «Не для цябе» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. нар. музыкі і песні (гарады Альтэна, Кёльн, Германія, 1996), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2003, 2006, 2010 г.), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2006), нар. музыкі (г. Лахці, Фінляндыя, 2007), свята нар. творчасці (г. Сажон, Францыя, 2002), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011).
В.А.Барадзінчык.
ІВАНАЎСКІ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры ампір у г. Іванава. Пабудаваны ў 1848 з цэглы. Да прамавугольнага ў плане асн.
Іванаўскі Крыжаўзвіжанскі касцёл.
143
ІВАНАЎСКІ
аб’ёму пад 2схільным дахам прымыкае апсіда, вылучаная 2 сакрысціямі. Гал. фасад завершаны 3ступеньчатым атыкам і раскрапаваны пілястрамі абапал уваходнага партала з арачнай люкарнай над ім. Бакавыя фасады, расчлянёныя на 2 ярусы прамавугольнымі аконнымі праёмамі, таксама крапаваны пілястрамі. Храм акаймаваны антаблементам з прафіляваным карнізам на дэнтыкулах. У інтэр’еры зала перакрыта плоскай столлю. Пры ўваходзе галерэя арганных хораў на 2 калонах. Абкружаны мураванай агароджай з цэнтр. брамай і бакавымі 3яруснымі купальнымі вежамі. Касцёл дзейнічае.
ІВАНАЎСЮ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАГА ТАНЦА «ЯНАЎЦЫ».
Створаны ў 2001 у г. Іванава пры раённым Цэнтры культуры і нар. традыцый. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Б.Чарнышоў (з 2001), І.УКоціна і Г.У.Сідаровіч (з 2008). У складзе танц. групы 18 чал., аркестравай — 6 чал. ва ўзросце ад 9 да 19 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. танца. У рэпертуары бел. нар., жартоўныя і сцэнічныя танцы, кадрылі, харэагр. кампазіцыі
на аснове гар. быт. танцаў, харэагр. сюіты, танц. замалёўкі: «Прывітальная», «Маталіха», «Малацілачка», «Карагод», «Збажына», «Ойра», «Вясенні карагод», «Ручнічок», «Мяцеліца», «Салдацкая пляска», «Гогого, каза!», «Старадаўняя полька пасучаснаму», «Прывабны гармонік», «Каромысел» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2006), рэгіянальных «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна, 201012), «Фальклор без межаў» (в. Тышкавічы Іванаўскага рна, 200912) рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011) і інш. В.А.Барадзінчык.
IВАНАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ФАЛЬКЛОРНАЙ ПЁСНІ «КРЫНІЦА». Створаны ў 1973 у в. Іванаўка БудаКашалёўскага рна пры сельскім клубе, з 2010 працуе пры сельскім клубе ў в. Глазаўка БудаКашалёўскага рна. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.С.Казлова (з 1973), А.В.Іваноў (з 1999), Л.А.Ісайчыкава (з 2003), А.В. Макеева (з 2006). У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 35 да 45 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — нар. творчасць: збі
ранне і выкананне фалькл. песеннай спадчыны, адраджэнне нар. свят і абрадаў, вывучэнне аўтэнтычных рыс нар. творчасці, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў калектыву. У рэпертуары бел. нар. песні «Два дубкі», «Гарэла сосна, палала», «Быў у мяне сівы конь», «Плыве човен», «Шчодры вечар», «Ой, рана на Івана», «Мамачка мая» і інш. Калектыў — удзельнік аглядаўконкурсаў абл. маст. самадзейнасці (г. Гомель, 2003), раённых «Песні маёй душы» (2007), «Спрадвечныя крыніцы» (2008), «Іграў гармонік у Дзень Перамогі» (2013, усе г. БудаКашалёва). Ю.В.Маркаўцова.
ІВАНАЎСКІ НАРбДНЫ АРКЁСТР НАРбДНЬІХІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1986 у г. Іванава пры гар. Доме культуры (з 1991 раённы Цэнтр культуры і нар. традыцый). У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.А.Каспяровіч (з 1996), С.М.Калодзіч (з 2012). У складзе аркестра 26 чал. Ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя інструм. і вак. музыкі. У рэпертуары нар. і аўтарскія песні «Крыжачок», «Паланэз», «Старая песенька» Н.Орды, «Уверцюра» Ю.Семянякі,
Іванаўскі народны ансамбль фальклорнай песні «Крыніца».
144
ІВАНАЎСКІ
Іванаўскі народны аркестр народных інструментаў.
«Уверцюра» К.Аладава, «Сімфаньета» Н.Чуркіна, «Фантазія на дзве беларускія народныя тэмы» І.Чухмана. Калектыў — удзельнік фестываляў: абл. рэгіянальнага фальклору «Галасы Палесся» (г. Іванава, 2007), рэгіянальных «Фальклор без межаў» (в. Тышкавічы Іванаўскага рна, 2009—12), «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна, 201012).
Іванаўскі народны вакальны ансамбль «Беларускія дзяўчаты».
ІВАНАЎСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «БЕЛАРЎСКІЯ ДЗЯЎЧАТЫ». Створаны ў 1990 у г. Іванава пры гар. Доме культуры (з 1991 раённы Цэнтр кулыуры і нар. традыцый). У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.А.Каспяровіч (з 1990), І.Ф.Гардашук (з 2013). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 20 да 27 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папуля
рызацыя песеннага мастацтва. У рэпертуары аўтарскія і нар. бел., рус., укр. песні «Цвіла чаромха» У.Карызны, «Беларускіядзяўчаты» В.Кандрасюка, «Край Іванаўскі» М.Каспяровіча, «Зямля Беларусі» А.Багатырова, «Падаюць зоры» Л.Захлеўнага, «Запрашаю ў вёску» М.Копа, «Што за хлопец», «Жаніся, хлапчына, жаніся», «Мяне мілы біў». Калектыў — удзельнік рэгіянальных фестываляў «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь, Іванаўскага рна, 2010—12), «Фальклор без межаў» (г. Іванава, 2009—12), абл. аглядуконкурсу вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Брэст, 2010). В.А.Барадзінчык.
ІВАНАЎСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1963 у г. Іванава пры гар. Доме культуры (з 1991 раённы Цэнтр культуры і нар. традыцый). У 1984 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.В.Шэляговіч (з 1963), Т.М.Бабко (з 1997), Г.А.Садоўская (з 2009), С.М.Кухарчук (з 2013). У складзе тэатра 7 чал. ва ўзросце ад 19 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатр. жанра. Сярод пастановак: «Палескі Напалеон» А.Крэйдзіча, «Чамадан бязглуздзіцы» Л.Петрушэўскай, «Размова ад пяшчотнага сэрца»
145
ІВАНАЎСКІ
Ф.Салагуба, «Белы анёл з чорнымі крыламі» Д.Балыкі, «Прынцэса без гарошыны» Я.Тышчуна, урыўкі са спектакляў «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Шчасце» У.Панкова. Калектыў — удзельнік рэгіянальнага кулінарнага фестывалю «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна, 2010—12), абл. аглядуконкурсу тэатр. мастацтва (г. Івацэвічы, 2012). В.А.Барадзінчык.
ІВАНАЎСКІ НАРбДНЫ ХОР «АГНі' ЯСЕЛЬДЫ». Створаны ў 1972 у г. Іванава пры гар. Доме культуры (з 1991 раённы Цэнтр культуры і нар. традыцый). У 1981 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.В.Дайнека (з 1972), М.А.Каспяровіч (з 1981), А.С.Масюк (з 2013). У складзе хору 57 чал. ва
Да арт. Іванаўскі народны тэатр. Сцэна са спектакля «Шчасце» У.Панкова.
ўзросце ад 20 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і развіццё вак.харавога мастацтва. У рэпертуары бел., укр., рус. нар. і аўтарскія песні: «Мой край родны» В.Фяцісава, «Наша свята», «Развітальная» Э.Сіліцкага, «Брэстчына» М.Цурканава, «На прынёманскім вяселлі» Я.Нясуты, «Наша песня добрым людзям» І.Сушко, «Край Іванаўскі» М.Каспяровіча. Калектыў — удзельнік абл. аглядуконкурсу вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Брэст, 2007—10), рэгіянальнага кулінарнага фестывалю «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна, 2010—12). В.А.Барадзінчык. ІВАНАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Іванава. У складзе раёна 102 сельскія
нас. пункты, 15 сельсаветаў: Адрыжынскі, Бродніцкі, Гарбахскі, Дастоеўскі, Дружылавіцкі, Крытышынскі, Ляскавіцкі, Махроўскі, Моладаўскі, Мотальскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Сачыўкаўскі, Снітаўскі. Пл. тэр. 1,55 тыс. км2, лясы займаюць28,1%. Нас. 43,4 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (95,5%), украінцы (2,2%), рускія (1,8%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Брэст—Гомель, аўтадарогі Кобрын— Гомель, Іванава—Махро, нафтаправод «Дружба»; пункт пропуску праз дзярж. граніцу Рэспублікі Беларусь Махро—Дольск.
Утвораны 15.1.1940 у Пінскай вобл. 12.10.1940 падзелены на 19 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да ліп. 1944 І.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Іванаве і раёне 8,8 тыс. чал., спалілі 14 вёсак (в. Мошкі не адрадзілася). Дзейнічалі (да 30.3.1944) падп. райкамы КП(б)Б (з канца 1942) і ЛКСМБ (са снеж. 1942), Мотальскае камсамольскамаладзёжнае падполле, партыз. брыгада 99я імя Д.Ц.Гуляева, імя Молатава, імя Свярдлова, імя Сталіна, Пінская, асобны Іванаўскі партыз. атрад. Выдавалася падп. газ. «Партнзан Полесья». 23.7.1943 на чыг. ст. ЯнаўПалескі ў ходзе КаменьКашырскай аперацыі партызаны разграмілі ням.фаш.
Іванаўскі народны хор «Агні Ясельды».
146
ІВАНАЎСКІ
гарнізон. Раён вызвалены войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе Бел. аперацыі 1944. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 14.10.1957 да І.р. далучаны 2 сельсаветы скасаванага Жабчыцкага рна. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэр. перададзена Драгічынскаму і Пінскаму раёнам. 6.1.1965 І.р. адноўлены.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, машынабуд., металаапрацоўчай, харчовай, буд. матэрыялаў прамсці. У раёне (2012) гімназія, 16 сярэдніх і 3 базавыя школы, 9 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 2 — пачатковая школа—сад, 18 дашкольных устаноў, 4 муз. школы, 3 школы мастацтваў 2 ДЮСШ, цэнтры сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячай творчасці, дзіцячаюнацкага турызму і краязнаўства. Працуюць 19 дамоў культуры, 3 клубы, Цэнтр культуры і нар. традыцый, аўтаклуб, 33 бкі, музейны комплекс, музей нар. творчасці, карцінная галерэя Н.Орды. У сістэме аховы здароўя раёна 3 бальніцы, паліклініка, 14 амбулаторый, 19 ФАПаў, 3 аптэкі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць фізкультурнааздараўленчы комплекс, стадыён, 32 спарт. залы, каля 20 футбольных палёў, басейн, спарт. гарадок, 2 спарт. базы, 4 аграсядзібы, санаторый, дзіцячы аздараўленчы лагер, 2 дамы паляўнічага. Па тэр. раёна праходзяць турысцкія маршруты «Россып талентаў палескіх», «Праз даліну Ясельды», «Родныя мясціны Напалеона Орды», «У гасцях у бабулі Алены» і інш.
Выдаецца газ. «Чырвоная звязда. У раёне 32 рэліг. абшчыны, з іх 16 праваслаўных, 15 пратэстанцкіх, 1 каталіцкая. Археа