Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ым на выраб новых шрыфтоў.
ІВАНОЎ Андрэй, разьбяр па дрэве 2й пал. 17 ст.; майстар беларускай рэзі. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце ў Маскве (з 1667 «разьбяной справы жалаваны майстар»), Пад кіраўніцтвам старца Арсенія разам з інш. майстрамі ўдзельнічаў у аздабленні сабора Васкрасенскага НоваІерусалімскага манастыра (да 1667), драўлянага царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—68), палацавай мэблі.
ІВАНбЎ Валерый Кірылавіч (н. 4.1.1948, г.п. Глуск), беларускі кампазітар, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1988). Нар. артыст Беларусі (1998). Скончыў Бел. кансерваторыю (1975, клас П.Падкавырава), з 1977 выкладаў у ёй. 3 2009 праф. у Інце сучасных ведаў імя Шырокава. Працуе ў галіне эстр. музыкі. Творы I. адметныя тонкім лірызмам, характэрнай нац. мелодыкай, тэмбравымі знаходкамі. Сярод твораў: саната для флейты і фп. (1973), сімф. карціна (1971), 2 сімфоніі (1974, 1980), канцэрт (1975), вак.сімф. паэма «Элегія аб чацвёртай бярозе» на вер
шы М.Танка (1977), цыкл муз. карцін «Зямля бацькоў» (1977—81), сімф. паэма «Прысвячэнне старому гораду» (1979), канцэрт для трубы з аркестрам (1992), цыкл «Мы не памятаем ужо вайны» (2003, з паэтам А.Лягчылавым), 3 муз. карціны для аркестра нар. інструментаў; камернаінструм. музыка, п’есы для фп., музыка да кіна і тэлефільмаў («Справа сапраўдных мужчын», «Ціхія троешнікі», «Павадыр» і інш.), тэатр. і радыёспектакляў, больш за 100 эстр. песень («Пахне чабор» П.Броўкі, «Каханая» Л.Пранчака). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
Ю.В. Тарануха.
ІВАНОЎ Восіп, беларускі цаніннік і разьбяр па дрэве 2й пал. 17 ст.; майстар беларускай рэзі. Паходзіў са Шклова. Вучань С.ІТалубеса ў 1661— 66. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Прымаў удзел у вырабе кафлі для Васкрасенскага Нова Іерусалімскага манастыра пад Масквой (1658—66). 3 1666 у Аружэйнай палаце ў Маскве. Разам з інш. майстрамі аздабляў разьбой дзверы, ліштвы, мэблю, магчыма, вырабляў кафлю для печаў царскага палаца ў с. Каломенскае (166768).
ІВАНОЎ Леанід Леанідавіч (14.10. 1940, г. Магілёў — 1.9.2009), беларускі дырыжор, педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1977). Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1990). Нар. артыст Беларусі (2008). Скончыў Бел. кансерваторыю (1964). 3 1964 у Магілёўскім муз. вучылішчы (у 1973—98 дырэктар), адначасова з 1990 дэкан філіяла Бел. акадэміі музыкі (з 2005 праф.). Кіраўнік аматарскіх і студэнцкіх аркестраў нар. інструментаў, з 1998 маст. кіраўнік і дырыжор створанага ім аркестра нар. інструментаў Магілёўскай абл. філармоніі.
ІВАНбЎ Міхаіл Аляксеевіч (12.11. 1904, г. СанктПецярбург — 1955), беларускі кампазітар. Скончыў Мінскі муз. тэхнікум (1931). 3 1931 заг. муз. часткі Бел. ТРАМа, у 1934—38
150
ІВАНОЎ
адказны сакратар аргкамітэта Саюза кампазітараў Беларусі. У 1941—42 ва ўмовах ням.фаш. акупацыі артыст аркестра Мінскага гар. тэатра. Працаваў пераважна ў жанры песні, раманса (у т.л. на вершы Я.Купалы, М.Багдановіча). Аўтар аперэты «Зарэчны барок» (з С.Палонскім, паст. 1940), дзіцячай оперы «Мухамор» паводле аднайм. казкі М.Танка (1943), a таксама музыкі да спектакляў «Новы горад» І.Гурскага (паст. 1932) у Бел. ТРАМе і «Шлях далёкі» М.Шастакова (паст. 1934) у Тэары юнага гледача БССР. У 1944 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1988.
ІВАНОЎ Павел Іванавіч (12.7.1909, г. Саратаў, Расія — 1989), беларускі акцёр, рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1940). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1928). 3 1929 у Бел. тэатры імя Я.Коласа, з 1945 у Бел. тэатры імя Я.Купалы, у 1964— 69 рэж. Мінскага нар. тэатра Палаца культуры і тэхнікі МАЗа. Выконваў характарныя і камедыйныя ролі. Яго творчай манеры ўласцівы яскравы малюнак, псіхал. заглыбленасць. Сярод роляў: Нейгауз («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Печкуроў («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Якім Сарока («Паўлінка» Я.Купалы), фон Штубэ («Разлом» Б.Лаў
П.Іваноў (справа) у ролі Печкурова.
ранёва), Пікалаў («Любоў Яравая» К.Транёва), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Энгстранд («Здані» Г.Ібсена) і інш.
ІВАНбЎ Сямён, разьбяр па дрэве і майстар сталярнай справы 17 ст.; майстар беларускай рэзі. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1683— 85 у складзе арцелі бел. разьбяроў і цесляроў удзельнічаў у аздабленні і ўстаноўцы іканастаса царквы Данскога манастыра ў Маскве (1683), рабіў для царскіх палацаў куфэркі, крэслы, сталы і інш. мэблю.
ІВАНбЎ Сяргей Васільевіч (24.2.1905, Наўгародская вобл., Расія — 28.10.1966), беларускі і расійскі кінааператар. Скончыў Ленінградскі фотакінатэхнікум (1929). У 1930— 39 працаваў на к/студыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе, з 1939 на к/студыі «Ленфільм». Творчасць I. вызначаецца майстэрствам перадачы колеру пры стварэнні лірычнага пейзажа, прастатой, дакладнасцю ўвасаблення псіхал. партрэта. На к/студыі «Савецкая Беларусь» зняў фільмы: маст. «Шчасце» (1932), «Палескія рабінзоны» (1934), «Новая радзіма» (1935), «Салавей» (1937), «Адзінаццатага ліпеня» (1938); да
С.В.Іваноў.
кум. «За ўладу Саветаў» (1931, з С.Файманам), «Бірабіджан» (1933, з А.Лаўрэнцьевым). Дзярж. прэмія СССР 1952.
ІВАНОЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 6.6.1952, Мінск), беларускі артыст балета, педагог. Засл. артыст Беларусі (1980). Нар. артыст Беларусі (1992). Скончыў Бел. харэагр. вучы
лішча (1971), Бел. акадэмію музыкі (2002). 3 1971 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1992 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў, з 2000 — у Бел. харэагр. каледжы, з 2005 у Бел. унце культ. і мастацтваў. 3 2010 узначальвае балетную трупу Бел. акадэмічнага муз. тэатра. Яго выканальніцкая манера вызначаецца шчырасцю, яркай псіхалагічнасцю і драматычнасцю вобразаў. Сярод партый: Тыль і Філіп, Князь і Машэка («Тыль Уленшпігель», «Курган» Я.Глебава), Хазэ («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Спартак і Крас («Спартак» А.Хачатурана), Зігфрыд, Ротбарт («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Рамэа і Тыбальд («Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева) і інш. І.У.Пілатава.
151
ІВАНОЎ
ІВАНбЎ Фёдар Мікалаевіч (н. 20.9. 1929, в. Гірсаўка, Запарожскаявобл., Украіна), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1968). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1954). 3 1954 у Гомельскім абл. драм. тэатры. Выканаўца характарнакамедыйных і драм. роляў. Сцэнічныя вобразы адзначаны натуральнасцю, шчырасцю, тэмпераментам, лірычнасцю. I. спалучае яркую характарнасць з псіхал.
дакладнасцю паводзін персанажа. Сярод роляў: Ігнат («Усміхаўся месяц белай вішні» В.Ткачова), Стары («Ладдзя Роспачы» У.Караткевіча), Павел, Жук, Дамарад («Амазонкі», «Начное дзяжурства», «Грэшная любоў» А.Дзялендзіка), Аляксей («Выпрабаванне» Л.Гаўрылкіна), ксёндз Юзаф («Расггуснікі ў пастцы» С.Кавалёва), Кароль («Два майстры» Ю.Елісеева), цар Ягор («Сакрэт кароны цара Ягора» Ю.Кіма), Вікенцій Мацвеевіч («Формула шчасця» В.Жытнікава), Снапок («Перапалох» В.Ткачова), Трахім, Сцяпан Крыніцкі («Прымакі», «Паўлінка» Я.Купалы), Зайчык («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Белагубаў, Гразноў («Даходнае месца», «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Бобчынскі («Рэвізор» М.Гогаля), Сельё, Фінарда («Сабака на сене», «Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вегі) і інш.
Р.І.Баравік.
ІВАНбЎ Якаў (Якушка), разьбяр па дрэве 2й пал. 17 ст.; майстар беларускай рэзі. Паходзіў з Віцебска. Працаваў пераважна ў Маскоўскай дзяр
жаве. У канцы 1666 пераведзены з Васкрасенскага НоваІерусалімскага манастыра ў Маскву. Разам з інш. Бел. майстрамі ўдзельнічаў у аздабленні царскага палаца ў с. Каломенскае пад Масквой (1667—68), рабіў разную мэблю, узорыстыя аконныя рамы і і нш.
ІВАНбЎСКІ Уладзімір Іванавіч (28.1. 1936, Мінск — 8.1.1987), беларускі артыст оперы (лірыкадрам. тэнар). Засл. артыст Беларусі (1979). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). 3 1962 у Ансамблі песні і танца БВА, з 1965 у Дзярж. акадэмічнай харавой капэле Беларусі. 3 1969 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1981 — Бел. філармоніі. Сярод партый: Раман («Сівая легенда» Д.Смольскага), Джардана Бруна (аднайм. опера С.Картэса), Лёнька («У буру» Ц.Хрэннікава), Вадэмон («Іаланта» П.Чайкоўскага), Самазванец («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Князь («Русалка» А.Даргамыжскага), Лаэнгрын (аднайм. опера Р.Вагнера), Манрыка, Дон Карлас («Трубадур», «Дон Карлас» Дж.Вердзі) і інш.
У.Іваноўскі ў ролі Джардана Бруна.
ІВАНбЎСКІ Уладзімір Мікалаевіч (25.7.1867, г. Вышні Валачок Цвярской вобл., Расія — 4.1.1939), рускі і беларускі філосаф, псіхолаг. Др філасофіі (1909), праф. (1917). Скончыў Казанскі ўнт (1890). Вучыўся ў Маскоўскім і СанктПецярбургскім унтах. У 1899—1903, 1914—17 прыватдацэнт Маскоўскага, у 1904—12 Казанскага ўнтаў. У 1917—19 праф. Казанскага, у 1919—21 праф. ірэктар Самарскага ўнтаў. У 1921—27 праф. БДУ. Спрыяў станаўленню сацыялагічнай навукі ў Беларусі. Даследаваў праблемы асацыятыўнай псіхалогіі, гісторыі філасофіі і культуры, логікі і метадалогіі навукі. Распрацаваў шэраг палажэнняў, якія адносяцца да «глыбіннай псіхалагічнай» і гіст. сацыялогіі. Задоўга да Т.Куна выказаў ідэю аб шматфактарнасці шляхоў развіцця навукі і філасофіі.
Тв.: Двнженне к распространенню уннверснтетского образовання в Росснн. М., 1900; Ассоцноннзм пснхологнческнй н гносеологнческнй. йсторнкокрнт. нсследованне. Ч. 1. Казань, 1909; Логнка нсторнн как онтологня еднннчного // Труды Белгосуннверсйіета. Кн. 1—3. Мянск, 1922; Методологнческое введенне в науку нфнлософню.Т. 1. Мннск, 1923.
ІВАНСК, вёска ў Чашніцкім рне, на р. Ула. За 9 км на Пн ад горада і 12 км ад чыг. ст. Чашнікі на лініі Орша—Лепель, 80 км ад Віцебска, на аўтадарозе Чашнікі—Бачэйкава. Цэнтр Іванскага с/с. 172 гаспадаркі, 450 ж. (2012).
Вядомы з канца 16 ст. як в. Евань Полацкага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Лепельскім павеце Полацкай губ. 3 1796 у Полацкім павеце Бел. губ. 3 1802 у Лепельскім павеце Віцебскай губ. У 1886 вёска ў Копцевіцкай воласці. 3 1919 у РСФСР. 3 15.2.1923 у Чашніцкай воласці Бачэйкаўскага павета. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Чашніцкім рне, да 26.7.1930 Віцебскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 21.6.1935 у Лепельскай акрузе. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 5.7.1941 да
152
ІВАНЬ
Да арт. ІванскіДом фальклору: 1 — фальклорны калектыў «Прасніца»; 2 — удзельнікі свята «Каляды».
27.6.1944 I. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 у Бешанковіцкі