• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    , з 6.1.1965 у Чашніцкім раёнах. У 1997 — 203 гаспадаркі, 509 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом фальклору, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ІВАНСКІ ДОМ ФАЛЬКЛОРУ. Засн. ў 1972 у в. Іванск Чашніцкага рна як Дом культуры. 3 2005 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 251 м2
    (танц. зала, сцэна, кабінет). Дзейнічаюць 6 калектываў аматарскай творчасці, у т.л. нар. фалькл. «Прасніца». Калектывы Дома фальклору штогод удзельнічаюць у раённых святах нар. календара («Каляды», «Масленіца», «Купалле», «Зажынкі», «Дажынкі», «Яблычны Спас» і інш.), свяце г. Чашнікі, восеньскіх кірмашах. В.М.Яскевіч.
    ІВАНЬ, археалагічны помнік — гарадзішча каля в. Івань Слуцкага рна. За 0,95 км на ПдЗ ад вёскі, на правым беразе ручая, што ўпадае ў р. Лакнея (правы прыток р. Случ). Пля
    цоўка амаль квадратная (78><73 м), з трох бакоў умацавана валам выш. 4 м, шыр. ў аснове 15,5 м. Даследавалі ў 1929 А.М.Ляўданскі і С.А.Дубінскі, у 1979, 198183, 198990 А.А.Егарэйчанка (760 м2). Культ. пласт 0,6— 1,6 м. Прарэзка вала паказала, што першапачатковае паселішча ўзнікла ў 6—4 ст. да н.э., было неўмацаванае і належала носьбітам мілаградскай культуры. Пазней насыпаны земляны вал выш. 2 м, шыр. 8 м. У канцы 1 ст. да н.э. — пач. 1 ст. н.э. гарадзішча было занята насельніцтвам культуры штрыхаванай керамікі. Яны рэкан
    Да арт. ІванскіДом фамклору: на «Дажынках2009».
    153
    ІВАХНІШЫН
    струявалі земляныя ўмацаванні — стары вал падсыпалі да выш. 2,3 м, яго схілы ўмацавалі глінай, на грэбені новага насыпу паставілі драўляную сцяну. Пазней жыхары гарадзішча падсыпалі вал на выш. 4 м, шыр. — 15,5 м. Пры зачыстцы мацерыка прасочаны рэшткі некалькіх пабудоў і слупавыя ямы. Адна пабудова прамавугольнай формы, памерамі 5 х 2,8 м, арыентавана па лініі ПнЗ—ПдУ, яе межы акантоўваў равок. За 2,8 м ад першай размяшчалася другая пабудова таксама прамавугольнай формы (5,3 х 3,7 м). Па цэнтры яе 2 кароткіх сцен прасочаны ямы дыям. 0,3—0,4 м ад апорных слупоў, што падтрымлівалі дах. Абедзве пабудовы былі аднакамерныя, мелі зрубавую канструкцыю сцен. За 12 м ад другой выяўлена трэцяя пабудова прамавугольнай формы зрубавай канструкцыі, арыентаваная па лініі ПнУ—ПдЗ. У запаўненні выяўлены абломкі ляпной штрыхаванай керамікі, косці жывёл. Уздоўж унутранага схілу вала зафіксавана чацвёртая шматкамерная пабудова слупавой канструкцыі з 2схільным дахам. Межы ўнутраных памяшканняў дакладна не прасочваюцца. У адным з іх знойдзены рэшткі агнішча ў выглядзе гартаванага пяску, попельнавугальнай плямы і абпаленых камянёў. Унутры і вакол агнішча знойдзены фрагменты рабрыстых штрыхаваных гаршкоў. Сярод інш. знаходак на гарадзішчы — фрагменты посуду мілаградскай (арнаментаваны «жамчужынамі» і ямачнымі ўцісканнямі), зарубінецкай (грубаляпныя і глянцаваныя гаршкі і міскі) і штрыхаванай керамікі (арнаментаваны гарызантальнымі і вертыкальнымі зашчыпамі, нарэзамі, пазногцевымі і ямачнымі ўцісканнямі на рабры або венчыку) культур. Знойдзены таксама жалезныя кельт, нажы, сярпы, наканечнікі кап’я, посахападобныя шпількі, касцяныя праколка, амулет, 2 дзяржанні (адно багата ўпрыгожана цыркульным і ёлачным арнаментамі), бронзавыя падвескі, ланцужкі, кольцы, бляшкі, пранізкі, акуляра
    падобная фібула, шкляныя пацеркі, гліняныя прасліцы, абломкі тыгляў, льячак, ліцейная форма і інш. Датуецца 6 ст. да н.э. — 1 ст. н.э.
    Літ.: Егорейченко А.А. Нваньское городнше // Древнерусское государство н славяне. Мннск, 1983; Культуры штрнхованной керамнкн. Мннск, 2006.
    А.А. Егарэйчанка.
    ІВАХНІШЫН Юрый Мікалаевіч (н. 3.3.1949, г. Магадан, Расія), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1971). Працуе ў галіне маст. праектавання інтэр’ераў, дэкарат.прыкладным мастацтве. Асн. працы (у суаўт.): інтэр’еры гасцініцы «Кастрычніцкая» (1975—81), аўтавакзала «Усходні» (1980—83), станцыі метро «Маскоўская» (1979—1984), Епархіяльнага ўпраўлення (1984—85), гасцініцы і рэстарана «Беларусь» (1985), канцэртнай залы «Мінск» (1986), Палаца Рэспублікі (1983—2000) — усе ў Мінску, а таксама Палаца культуры Мазырскага нафтаперапрацоўчага зда (1987—88). Дзярж. прэмія Беларусі 2004.
    ІВАЦЭВІЦКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў г. Івацэвічы. Маёнтак вядомы з 15 ст. Належаў Пацам, Іллінічам, Вікторыным, Сапегам, Галухоўскім, Юндзілам. Сядзіба закладзена на прьгўзнятай тэрасе р. Грыўда прыкладна ў канцы 18 ст. Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца сядзібны дом, пабудава
    Івацэвіцкі ансамбль народнай песні.
    ны ў стылі класіцызму. Будынак прамавугольны ў плане, аднапавярховы, на высокім цокалі, цагляны, атынкаваны, пад невысокім 4схільным дахам. Уваход аформлены ў выглядзе невял. выступу з 4 спаранымі дарычнымі калонамі і ўвянчаны неабарочным франтончыкам з круглым акном. Сіметрычна яму размешчаны 2 бакавыя рызаліты, расчлянёныя пілястрамі. Цэнтр. частка паркавага фасада вылучана шырокім рызалітам, завершаным нізкім франтонам, з 7 дарычнымі калонамі на высокіх п’едэсталах, утопленымі ў плоскасць глухой сцяны. Бакавыя фасады будынка зменены сучаснай прыбудовай. Дом меў бальную залу, якая займала яго цэнтр. частку з боку паркавага фасада, бку і інш. рэпрэзентатыўныя памяшканні. Роспіс столі і сцен, мэбля, аздабленне інтэр’ераў адлюстроўвалі ракайльныя матывы. Ад невял. пейзажнага парку засталіся адзіночныя лістоўніцы еўрап., вішні, клёны і дэкар. кустоўнікі. Да парку прымыкаў сад, абкружаны ліпавымі алеямі. А. Т. Федарук.
    ІВАЦЭВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКАІмя П.Пестрака. Засн. ў 1946 у г. Івацэвічы. 3 1979 імя П.Пестрака. Кніжны фонд (2012) звыш 81 тыс. экз.; каля 3,2 тыс. чытачоў. З’яўляецца інфармацыйным і метадычным цэнтрам для бібліятэк рэгіёна. Асн. кірункі
    154
    ІВАЦЭВІЦКІ
    Да арт. Івацэвіцкі гарадскі Дом культуры: 1 — народныя аматарскія калектывы — вакальны жаночы ансамбль «Сяброўкі» ; 2 — тэатр.
    1
    2
    работы: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў краязнаўства, захаванне і адраджэнне гіст. традыцый раёна, прапаганда здаровага ладу жыцця, патрыятычнае і маральнае выхаванне падрастаючага пакалення. Сістэматычна праводзіць збор і апісанне нар. свят, абрадаў, легенд і паданняў. Арганізуе літ. вечары, вечарыпартрэты, прэзентацыі новых кніг і інш. Пры бцы працуе аматарскае аб’яднанне «Гармонія».
    ІВАЦЭВІЦКІ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ Створаны ў 1992 у г. Івацэвічы пры гар. Доме культуры як ансамбль нар. музыкі «Іванічы», з 2008 сучасная назва. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Г.Кулініч (з 1992), А.І.Голуб (з 2006). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 23 да 66 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. муз'ыкі і песні праз канцэртную дзейнасць. У рэпертуары ансамбля нар. і аўтарскія бел., рус., укр., польск. песні: «Конік вараненькі», «Ехаў Ясь на кані», «Марусенька», «Ой, у лузе пры дарозе» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009), рэгіянальнага песеннага мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Івацэвічы, 2011), міжнар. сімпозіуме, прысвечаным дзейнасці Т.Касцюшкі (Рэспубліка Польшча), рэгіянальным свяце нар. музыкі «Баранавіцкі ФЭСТ» (абодва 2012). І.А.Дука.
    ІВАЦЭВІЦКІ ГАРАДСКІДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1990 у г. Івацэвічы. Агульная пл. памяшканняў звыш 4000 м2, у т.л. вял. залы 518,1 м2, малой залы 152,2 м2, муз. салона 65,7 м2, класа харавога 74,6 м2, харэагр. 56,8 м2, духавой музыкі 73,6 м2, дыскатэчнай залы 238,4 м2. Дзейнічаюць 25 клубных фарміраванняў, з іх 9 маюць званне «народны» (аркестр нар. інструментаў, хор ветэранаў, фартэпіянны квінтэт «Алегра», вак. жаночы ансамбль «Сяброўкі», ансамбль песні і музыкі «Іванічы», тэатр, інструм. ансамбль «Рэзананс», аматарскія аб’яднанні «Віёла» і «Вербіца») і 1 «узорны»
    Да арт. Івацэвіцкі гарадскі Дом культуры: інструментальны ансамбль «Рэзананс».
    (дзіцячы хор «Ліра»). Вядучыя калектывы аказваюць паслугі па арганізацыі і правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў, свят, нар. гулянняў, прымаюць удзел у разнастайных фестывалях і конкурсах. У іх ліку міжнар. фестываль, прысвечаны А.Міцкевічу (г. Баранавічы, 2008), сімпозіум, прысвечаны жыццядзейнасці Т.Касцюшкі (Польшча, 2010), семінар па развіцці новых відаў нар. промыслаў і рамёстваў (г. Ганцавічы, 2012), рэсп. фестывалькірмаш «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009), святы «Масленіца» (Белавежская пушча, 2009), нац. свята Дзеньбел. пісьменства (г. Камянец, 2005, г. Ганцавічы,
    155
    ІВАЦЭВІЦКІ
    2011); конкурс па турызме і спорце (г. Косава, 2010); абл. фестывалі тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г. Камянец, 2005, г. Івацэвічы, 2008, 2011), нар. тэатраў «Бярэзінская рампа» (г. Беразіно, 2012), нар. гумару «Спораўскія жарты» (в. Спорава Бярэзінскага рна, 2010), свята роднай мовы «Жывыя Вытокі» (г. Брэст, 2012) і інш.
    ІВАЦЭВШКІ ПСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1993 у г. Івацэвічы на базе музея юнага героя Вял. Айч. вайны Колі Гойшыка, што размяшчаўся ў доме яго Maui. Адкрыты для наведвальнікаў у 1993. Асн. фонд — 3600 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 1100 адзінак (2012). Агульная пл. экспазіцыі каля 150 м2. Прадстаўлены калекцыі археалогіі, нумізматыкі, вайсковага рыштунку, зброі, дакументаў, друкаваных выданняў, бел. ручнікоў. У экспазіцыі «Коля Гойшык — юны герой Вялікай Айчыннай вайны» дэманструюцца асабістыя рэчы, фотаздымкі, дакум. матэрыялы па біяграфіі К.Гойшыка. Філіял музея — мемар. комплекс «Хаваншчына», які знаходзіцца ў аднайм. лясным урочышчы каля в. Ко
    рачын Івацэвіцкага рна (створаны ў 1971). У 1943—44 тут базіраваліся Брэсцкія падп. абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, штаб Брэсцкага партыз. злучэння, рэдакцыя і друкарня газ. «Заря», медсанчасць. Р.І.Горбач.
    ІВАЦЭВІЦКІ НАРбДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1977 у г. Івацэвічы пры муз. школе. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.М.Турчын (з 1977), Г.Б.Радзюк (з 1985), Н.І.Бусяцкая (з 1988), У.І.Галоцік (з 2000), С.І.Басалай (з 2006). У складзе аркестра 25 чал. ва ўзросце ад 19 да 54 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — муз.эстэтычнае выхаванне ўдзельнікаў калектыву. У рэпертуары творы бе